Псіхалогія
Дэвід Майерс
Выдавец: Беларускі Фонд Сораса
Памер: 560с.
Мінск 1997
Дж. Стэнлі Хол, першы амерыканскі псіхолаг, які даў апісанне падлеткавага ўзросту, лічыў, што супярэчнасць паміж біялагічнай спеласцю і сацыяльнай залежнасцю стварае ў душы перыяд “буры і націску” [Hall, 1904], Пасля 30ці многія з нас не хацелі б зноў вярнуцца ў той час, калі так важна было займець адабрэнне аднагодкаў, калі разуменне свайго кірунку ў жыцці пастаянна мянялася, а адчужанасць у адносінах з бацькамі дасягала піку [Macfarlane, 1964].
Іншыя псіхолагі лічаць, што шмат у каго ранняе юнацтва бывае такім, якім яго апісаў Талстой, а значыць яно напоўнена прадчуваннем радасці і вызвалення ад апекі дарослых; гэта час шчырага сяброўства, высокіх ідэалаў і ўзнёслага пачуцця бязмежных магчымасцей [Coleman, 1980]. Гэтыя псіхолагі не здзівіліся б вынікам апытання вучняў старэйшых класаў, калі 9 з 10 пацвердзілі: “Так, увогуле я задаволены сабой” ["Public Opinion”, 1987],
Ці задумваліся вы калінебудзь пра тое, як бы вы ацанілі ваша жыццё дзесяцігадовай даўнасці? Ці здольны вы на ўчынкі, заякія вам потым не сорамна?
Фізічнае развіццё
Падлеткавы перыяд пачынаецца з палавога выспявання; гэта перыяд інтэнсіўнага росту і палавога фарміравання. Яно пачынаецца з актыўнай выпрацоўкі ў арганізме гармонаў, якія запускаюць двух
■■ Хлопчыкі
■■■ Дзяўчынкі
Мал. 4.1 У дзяцінстве хлопчыкі і дзяўчынкі развіваюцца аднолькава. У перыяд палавога выспявання дзяўчынкі пэўны час растуць хутчэй, але потым ва ўзросце каля 14 гадоў хлопчыкі абганяюць іх [Tanner, 1978],
гадовы перыяд імклівага развіцця (у дзяўчынак пачынаецца каля 11 гадоў, а ў хлопчыкаў — каля 13ці). Хлопчыкі падрастаюць у год на 10 дзюймаў, а дзяўчынкі — на 3 дзюймы (мал. 4.1). Падчас інтэнсіўнага росту імкліва развіваюцца рэпрадуктыўныя, або першасныя, прыкметы полу. Гэтак жа хутка разіваюцца і нерэпрадуктыўныя, або другасныя, палавыя прыкметы: у дзяўчынак павялічваюцца грудзі, у хлопчыкаў растуць валасы на твары і грубее голас, у абодвух полаў з'яўляюцца валасы на лабку і пад пахамі.
Значная веха працэсу палавога выспявання — гэта першая эякуляцыя ў хлопчыкаў, якая звычайна адбываецца каля 14 гадоў, і першая менструацыя ў дзяўчынак (недзе каля 13 гадоў). Гэта не азначае здольнасці хлопчыка да апладнення; адно праз год, a то і пазней у сперме з'явіцца дастатковая колькасць рухомых сперматазоідаў, а менструальны цыкл будзе ўключаць у сябе авуляцыю [Tanner, 1978],
Першая менструацыя, названая менаркіяй, — гэта памятная падзея, якую дзяўчынкі запамінаюць на ўсё жыццё. Большасць з іх мае складаны спектр пачуццяў — гонар, хваляванне, разгубленасць, страх [Greia & Ulman, 1982; Woods
Раздзел 4 Юнацтва і сталасць 95
& others, 1983]. На працягу першых месяцаў многія дзяўчынкі ўтойваюць гэтае здарэнне ад сваіх сяброў і не заўсёды кажуць пра яго сваім бацькам [BrooksGunn, 1989]. Дзяўчынкі, падрыхтаваныя да менаркіі, звычайна ўспрымаюць яе як з'яву станоўчую і заканамерную. Пасля менаркіі дзяўчынкі становяцца інакшымі: яны паводзяць сябе больш незалежна ў адносінах і з хлопчыкамі, і з бацькамі [Golub, 1983], Большасць хлопчыкаў таксама памятае сваю першую эякуляцыю, якая звычайна здараецца ноччу [Fuller & Downs, 1990].
Гэтак жа, як і на ранніх стадыях развіцця, паслядоўнасць фізічных змен (скажам, ад набракання грудзей да з'яўлення лабковых валасоў перад менаркіяй у дзяўчынак) лягчэй прадказаць, чым вызначыць дакладны час, калі яны адбудуцца. У некаторых дзяўчынак інтэнсіўны рост пачынаецца ўжо ў 9 гадоў, а ў некаторых хлопчыкаў — толькі каля 16ці. Такія адрозненні слаба ўплываюць на іх максімальны рост у перыяд, калі яны дасягнуць палавой спеласці, але могуць адбіцца на іх характарах. Даследаванні, праведзеныя ў 50х гадах Мэры КоверДжоўнз [Cover Jones] і яе калегамі, паказалі, што хлопчыкам ранняе сталенне ідзе на карысць. Рана пасталеўшы, хлопчык, які вылучаецца сярод аднагодкаў сваёй сілай і атлетычным целаскладам, мае больш шанцаў стаць папулярным, упэўненым у сабе, незалежным.
А ў дзяўчынак ранняе сталенне можа выклікаць стрэсавыя сітуацыі. Вывучэнне дзяўчынак у Швецыі, Паўночнай Амерыцы і Новай Зеландыі, у якіх менаркія з'явілася або занадта рана (да 12ці гадоў) або позна (пасля 14ці і пазней), паказала, што ранняе палавое выспяванне можа ўскладніць ужо існуючыя праблемы [Caspi & Moffitt, 1991; Simmons & Blyth, 1987; Stattin & Magnusson, 1990]. Калі эмацыянальнае i палавое развіццё дзяўчынкі адбываюцца не сінхронна, то яна можа шукаць кантакты са старэйшымі сябрамі, а таксама займацца рэчамі, якія не зусім пасуюць дзяўчынкам яе ўзросту. Больш таго, 11гадовая дзяўчынка, якая ўзвышаецца над сваімі аднакласнікамі і становіцца аб'ектам сексуальных
дамаганняў, можа пакутаваць ад гэтых дамаганняў і сваёй сарамлівасці [Petersen, 1987], Аднак калі яе равеснікі падрастуць, а яна ўжо будзе вучыцца ў вышэйшай школе, то яе ранняе развіццё можа паспрыяць большай упэўненасці ў сабе і поспеху сярод аднагодкаў.
З'яўляецца важным не толькі сам факт нашага сталення, але і рэакцыя людзей, якія нас акаляюць. Памятайце: спадчыннасць г навакольнае асяроддзе ўзаемадзейнічаюць. Гэта значыць, што ўплыў асяроддзя на развіццё юнага чалавека залежыць ад часу яго палавой спеласці, які, у сваю чаргу, запраграмаваны спадчыннасцю.
Кагнітыўнае развіццё
Няўхільнае развіццё здольнасці да мыслення забяспечвае новы ўзровень сацыяльнай свядомасці і маралі. Па меры таго, як юнакі і дзяўчаты вучацца аналізаваць свае ўласныя думкі і адносіны да іншых, яны пачынаюць разумець і як ставяцца да іх людзі. 3 ростам сваіх пазнавальных здольнасцей яны пачынаюць задумвацца пра ідэалы і займаць крытычную пазіцыю ў адносінах да грамадства, бацькоў і нават да ўласных недахопаў.
Развіццё разумовых здольнасцей. Адначасова з фізічным развіццём адбываецца развіццё разумовых здольнасцей. Сталае мысленне не з'яўляецца раптам, менавіта гэтым можна растлумачыць бездапаможнасць многіх маладых людзей перад спакусай алкаголю, наркотыкаў, сексу. Ранняе юнацтва адрозніваецца эгацэнтрызмам. Моладзь часта думае, што яе ўласны вопыт унікальны, што бацькі і сябры (якія перажылі гэткі самы вопыт) не здольныя зразумець, што значыць ісці на першае спатканне або ненавідзець школу. Закахаўшыся ўпершыню, юнак можа сказаць: “Мама, ну ты ж не ведаеш, што такое сапраўднае каханне” [Elkind, 1978].
Але ў рэшце рэшт юныя асобы дасягаюць таго інтэлектуальнага ўзроўню, які Піяжэ назваў стадыяй фармальных аперацый. Як мы пісалі ў раздзеле 3, дзеці разважаюць канкрэтна, і толькі юнакі
96 Частка 2 Развіццё чалавека ад нараджэння да смерці
набываюць здольнасць да абстрактнага лагічнага мыслення. Яны могуць разважаць гіпатэтычна і рабіць дэдуктыўныя высновы: “Калі так, значыць гэтак”. У адрозненне ад дзяцей, яны разумеюць, што калі хтонебудзь хавае фішку для гульні ў покер і кажа пры гэтым: “Гэтая фішка альбо зялёная, альбо не”, то з лагічнага пункту гледжання гэтае сцверджанне бездакорнае [Osherson & Markman, 19741975].
Дзеці старэйшага ўзросту могуць ужо дастаткова добра валодаць фармальнымі аперацыямі, каб вывучаць алгебру. Але здольнасць да сістэмнага мыслення — якім, скажам, валодае вучоны, калі правярае тую або іншую гіпотэзу і робіць высновы — звычайна прыходзіць пазней, разам з далейшым развіццём фармальнага мыслення [Inhelder & Piaget, 1958]. Мы можам заўважаць гэты новы ўзровень мыслення ў моладзі, калі яна дыскутуе па такіх абстрактных пытаннях, як прызначэнне чалавека, дабро і зло, праўда і справядлівасць. Калі ў раннім дзяцінстве з адпаведным узроўнем сімвалічнага мыслення Бог уяўляўся нейкім добрым дзядулем у аблоках, то цяпер маладыя людзі могуць прыйсці і да больш глыбокага разумення Бога і да сэнсу існавання наогул [Elkind, 1970; Worthigton, 1989]. Лагічнае мысленне дазваляе заўважыць непаслядоўнасць у развагах іншых, разыходжанне паміж ідэаламі і канкрэтнымі справамі. Здольнасць заўважаць крывадушнасць прыводзіць часам да гарачых спрэчак з бацькамі, а таксама вымушае юных моўчкі прысягаць на вернасць сваім ідэалам [Petrson & others, 1986].
У раздзеле 3 мы ўжо адзначалі, што, на думку сучасных псіхолагаў, зачаткі лагічнага мыслення з’яўляюцца ў больш раннім узросце, чым лічыў Піяжэ. Яго крытыкі сцвярджаюць, што Піяжэ перабольшваў колькасць людзей, якія дасягаюць
Прынцыпова новым у гэтым перыядзе развіцця з'яўляецца здольнасць мысліць у тэрмінах вербальна сфармуляванай гіпотэзы, а не проста паводле канкрэтных аб'ектаў і маніпуляцый з імі.
Жан Піяжэ, 1972
стадыі фармальных аперацый. He атрымаўшы ведаў па логіцы і матэматыцы, некаторыя юнакі і дарослыя не здольныя да разважанняў, характэрных для гэтай стадыі. Вось прыклад размовы паміж даследчыцай С. Скрыбнер і неадукаваным фермерам з ліберыйскай вёскі Кпеле:
Сільвія Скрыбнер: Усе мужчыны ў Кпеле занятыя вырошчваннем рысу. Містэр Сміт не вырошчвае рысу. Ці жыве ён у вёсцы Кпеле?
Фермер: Я не ведаю гэтага чалавека. Я яго ў вочы не бачыў.
Жыхары вёскі Кпеле, якія вучыліся ў школе, здолелі даць правільныя адказы на фармальналагічнае пытанне Сільвіі Скрыбнер.
Развіццё маральных прынцыпаў. Галоўная задача дзяцінства — навучыцца адрозніваць дабро ад зла. Быць высокамаральнай асобай — значыць мысліць маральна і дзейнічаць у адпаведнасці са сваімі маральнымі прынцыпамі. I хоць знакаміты француз Мантэнь сказаў: “Як гэта цудоўна, калі вашы словы не разыходзяцца са справамі”, але такая гармонія неяк нам не даецца. “Ператварыць уласныя думкі ў дзеянні, — як адзначаў нямецкі паэт Гётэ, — вось самая цяжкая справа ў жыцці”.
Уяўленні аб маралі. Піяжэ лічыў, што дзеці разважаюць аб маралі на падставе свайго пазнавальнага вопыту [Piaget, 1932]. У адпаведнасці з тэорыяй Піяжэ, Лорынг Колберг паспрабаваў вызначыць тыя стадыі, якія праходзіць мараль у сваім станаўленні [Kohlberg, 1981, 1984]. 3 мэтай вывучэння гэтых стадый Колберг знаёміў дзяцей, юнакоў і дарослых з гісторыямі, у якіх перад дзейнымі асобамі паўставалі этычныя дылемы. Вось прыклад адной з такіх гісторый:
“У адной еўрапейскай краіне памірала жанчына ад вельмі цяжкай хваробы, нейкай асаблівай формы раку. На думку ўрачоў, толькі адно лякарства магло выратаваць яе ад смерці. Гэта была разна
Раздзел 4 Юнацтва і сталасць 97