• Газеты, часопісы і г.д.
  • Псіхалогія  Дэвід Майерс

    Псіхалогія

    Дэвід Майерс

    Выдавец: Беларускі Фонд Сораса
    Памер: 560с.
    Мінск 1997
    478.44 МБ
    100 Частка 2 Развіццё чалавека ад нараджэння да смерці
    Фармграванне ідэнтычнасці. Каб лепш зразумець сваю індывідуальнасць, маладыя людзі звычайна спрабуюць іграць розныя “ролі” ў розных абставінах: дома яны выступаюць у адной ролі, з сябрамі — у другой, а ў школе і на рабоце яшчэ ў якойнебудзь. Калі абставіны або сітуацыі не супадаюць з роляй — напрыклад, малады чалавек прыводзіць дадому сяброў і выступае перад імі ў ролі Джэймса Бонда, — то могуць быць праблемы. Юнак пытае ў сябе: “Якім я павінен быць?” “Дзе маё спраўднае “я”?” Блытаніна роляў звычайна здымаецца шляхам самавызначэння, калі розныя ролі аб'ядноўваюцца і ўзнікае нязменнае і надзейнае адчуванне свайго “я” — сваёй ідэнтычнасці, або саматоеснасці.
    Але так бывае не заўсёды. Эрыксан лічыць, што падчас маладыя людзі фарміруюць сваю ідэнтычнасыць досыць рана, проста пераймаючы жыццёвыя каштоўнасці і вопыт сваіх бацькоў. Асобныя юнакі могуць сфарміраваць і адмоўную ідэнтычнасць у знак пратэсту супраць бацькоў і грамадства і ў адпаведнасці са схільнасцямі аднагодкаў, якія аддаюць перавагу то паголеным галовам, то пярэстым пасмам, падстрыжаным як грэбень пеўня. A іншыя, здаецца, так і не знаходзяць сябе і не могуць сфарміраваць якіянебудзь сталыя перакананні. Для большасці маладых людзей пошук сваёй ідэнтычнасці працягваецца і пасля 20 гадоў, зноў даючы пра сябе знаць у крытычныя моманты сталага жыцця.
    Недзе каля 20ці, калі моладзь пачынае вучобу ў каледжах або ідзе працаваць, з'яўляюцца магчымасці паспрабаваць сябе ў новых ролях. Студэнты старэйшых курсаў каледжа маюць дастаткова сфарміраваную ідэнтычнасць у параўнанні з першакурснікамі [Waterman, 1988]. Звычайна іх ідэнтычнасць уключае ў сябе станоўчы вобраз сябе. Вучоныя правялі тэсціраванне маладых амерыканцаў на пачуццё павагі да саміх сябе (напрыклад: “Я магу рабіць розныя справы гэтак жа, як і большасць людзей”). Ва ўзросце ад 13 да 23 гадоў Явобраз звычайна робіцца больш станоўчым [O'Malley & Bachman, 1983]. Фарміруецца больш выразная, паслядоўная і ўстойлівая ідэн
    тычнасць, а разам з ёю прыходзіць адчуванне большай упэўненасці ў сваёй будучыні [Baumgardner, 1990].
    3 цягам часу індэнтычнасць становіцца таксама больш персаніфікаванай. Даніэль Харт прапанаваў маладым людзям розных узростаў уявіць сабе машыну, якая можа адлюстраваць (а) вашы думкі і пачуцці; (б) ваш знешні выгляд; (в) вашы ўзаемадачыненні з сябрамі і сям'ёй. Затым ён запытаў іх (а вы можаце запытаць саміх сябе), які з гэтых варыянтаў у “найбольшай ступені ёсць ты”. Тры чвэрці вучняў сёмага класа выбралі варыянт (в) — узаемаадносінаў з людзьмі. А тры чвэрці дзевяцікласнікаў выбралі варыянт (а) — іх уласных думак і пачуццяў [Hart, 1988].
    Я раблюся ўсё больш незалежнай ад сваіх бацькоў,і хоцьяяшчэ вельмі маладая, я з большай мужнасцю прыму ўдары лёсу, чым мама: маё імкненне да справядлівасці больш непахіснае і паслядоўнае,чым яе. Я ведаю,што мне патрэбна, у мяне ёсць мэта ў жыцці, свае погляды, свая рэлігія і каханне. He перашкаджайце мне быць самой сабой, г тады мне будзе добра. Я ведаю,штоя жанчына, жанчына смелая і з моцным характарам.
    Анна Франк, "Дзённік маладой дзяўчыны”, 1947
    Узаемаадносіны з людзьмі. Эрык Эрыксан сцвярджаў, што стадыя фарміравання ідэнтычнасці ў юнацтве змяняецца стадыяй развіцця інтымнасці ў ранні перыяд сталасці, гэта значыць, здольнасці наладжвання эмацыянальна цесных сувязей з іншымі людзьмі. Як толькі ў вас сфарміруецца выразнае і камфортнае ўяўленне пра самога сябе, вы гатовыя да наладжвання цесных узаемасувязей з іншымі людзьмі, лічыць Эрык Эрыксан. Але, на думку Кэрал Гіліган і яе калег, “нармальнае” імкненне да фарміравання ідэнтычнасці больш характэрна для індывідуалістычнай мужчынскай прыроды, чым для жанчын, якія арыентуюцца ў асноўным на ўсталяванне ўзаемаадносінаў [Gilligan & others, 1982, 1990]. Гіліган лічыць, што жанчыны ў адрозненне ад мужчын, менш схільныя да ўспрымання сябе як асобных індывідаў, а больш заклапочаны “наладж
    Раздзел 4 Юнацтва і сталасць 101
    ваннем сувязей”. Такім чынам, жанчыны менш схільныя прытрымлівацца паслядоўнасці індывідуальнасць — інтымнасць, прапанаванай Эрыксанам [Kahn & others, 1985].
    У працэсе фарміравання сваёй індывідуальнасці маладыя людзі пачынаюць аддаляцца ад бацькоў. Яны часта становяцца падобнымі на сяброў і робяць тое, “што і ўсе”. У краінах Заходняй Еўропы юнацтва — гэта перыяд, калі звычайна ўзрастае ўплыў аднагодкаў і змяншаецца роля бацькоў, асабліва ў справах прыватнага густу і стылю жыцця. Вывучэнне меркаванняў моладзі ў дачыненні да некаторых жыццёвых праблем, зробленае з дапамогай электроннай сістэмы выкліку, паказала, што многія з іх больш адкрытыя і шчырыя ў адносінах з сябрамі, а не з бацькамі [Larson & Bradney, 1988].
    У некаторых выпадках гэта азначае адчужанасць ад бацькоў. Але, як правіла, разыходжанні на ўзроўні будзённых спрэчак не перашкаджаюць узаемнай прыхільнасці ў сям'і. Даследаванне 6 тысяч маладых людзей у 10 краінах — ад Аўстраліі да Бангладэш і Турцыі — паказала, што большасць з іх любяць сваіх бацькоў [Offer & others, 1988]. “Звычайна мы разумеем адзін аднаго, але...” — часта кажуць маладыя людзі [Steinberg, 1987].
    “Калі мне было 14 гадоў, мой бацька здаваўся мне такгм неадукаваным, што я з цяжкасцю вытрымліваў яго прысутнасць. Але ва ўзросце 21 годая быў уражаны тымі поспехамі, якія ён зрабіў у справе самаадукацыі за гэтыя 7 гадоў”
    Марк Твен, 18351910
    Пазітыўныя адносіны з бацькамі звычайна садзейнічаюць і пазітыўным адносінам з сябрамі. I хоць канфлікт паміж бацькамі і дзецьмі часцей за ўсё бывае канфліктам паміж маці і дачкой, але дзяўчынкі старэйшых класаў,якія падтрымліваюць прыязныя стасункі са сваімі маці, звычайна ў добрых адносінах і са сваімі равесніцамі [Gold & Yanof, 1985].
    Большасці сем'яў удаецца паспяхова перакідваць мосцік цераз бездань, якая падзяляе пакаленні, бо яна даволі вузкая. Толькі 5% маладых людзей у ЗША сцвярджаюць, што ў іх няма ніякіх кантактаў з бацькамі (Інстытут Гэлапа, 1988). Як правіла, маладыя людзі ў дастатковай ступені падзяляюць сацыяльныя, палітычныя і рэлігійныя погляды сваіх “продкаў” [Gallatin, 1980]. Часцей за ўсё, “бездань паміж пакаленнямі” проста азначае розную ступень веры ў тыя або іншыя сацыяльныя ідэалы і каштоўнасці (мал. 4.3).
    жыцці
    ЖЫЦЦІ
    час
    Мал. 4.3. Погляды на жыццё студэнтаў старэйшых курсаў значна больш адпавядаюць поглядам іх бацькоў, чым некаму здаецца. Аднак большая згода бывае ў адносінах да асноўных жыццёвых каштоўнасцей, чым пры выбары ладу жыцця [Bachman & others, 1987].
    102 Частка 2 Развіццё чалавека ад нараджэння да смерці
    Пасля 20 гадоў, калі самастойнасць і інтымнасць у адносінах да людзей ужо дасягнуты, ідэнтычнасць у асноўным ужо сфарміравана, эмацыянальныя сувязі паміж бацькамі і дзецьмі працягваюць слабець. К 25 гадам, аднак, дзеці ўсё яшчэ маюць цесныя ўзаемасувязі з бацькамі. Але к 30гадоваму ўзросту яны адчуваюць сябе лепш, калі не залежаць ад бацькоў, пры гэтым падкрэсліваюць, што ставяцца да бацькоў як да старэйшых сяброў [Frank, 1988; White, 1983]. У канцы XX стагоддзя пераход ад юнацтва да сталасці запаволіўся. Маладым людзям у Еўропе і Паўночнай Амерыцы патрэбна больш часу для заканчэння каледжа, яны не спяшаюцца пакідаць родныя гнёзды, рабіць кар’еру. 3 1960 па 1990 год сярэдні ўзрост амерыканцаў, якія ўпершыню бяруць шлюб, павялічыўся амаль на 4 гады (26 для мужчын і 24 для жанчын).
    3 аднаго боку, канец нашага стагоддзя — гэта найлепшы час для моладзі. 3 пачатку 60х да канца 80х павысіўся дабрабыт амерыканскіх сем'яў, паменшала дзяцей у іх, узрос адукацыйны ўзровень бацькоў, удвая павялічыліся затраты на адукацыю аднаго вучня, падвоілася колькасць высокакваліфікаваных настаўнікаў і на 11% знізілася колькасць вучняў у класе. 3 другога боку, хапае і праблем. Узрасла дзіцячая злачыннасць — на 110%, колькасць самазабойстваў сярод маладых людзей — на 136%, колькасць забойст
    ваў — на 194%, а колькасць дзяцей, народжаных паза шлюбам — на 245% [Myers, 1992; Uhlenberg & Eggebeen, 1986], Як бачым, гэта і найлепшы, і найцяжэйшы час для маладых.
    Раннія палавыя сувязі і цяжарнасць. Ступень развіцця маладых людзей уплывае на іх інтарэсы і паводзіны. Абследаванні, праведзеныя пры фінансавай падтрымцы ўрада ЗША, паказалі, што працэнт маладых дзяўчат ва ўзросце ад 15 да 19 гадоў, якія мелі дашлюбныя палавыя сувязі, узрос з 29% у 1970 годзе да 52% у 1988 годзе [Цэнтры па кантро
    Мал. 4.4. У ЗША, пачынаючы з 60х гадоў, рэзка ўзрасла колькасць дзяцей, народжаных паза шлюбам.
    ЗША Вялікабрытанія Канада Францыя Швецыя Галандыя
    Мал. 4.5. У ЗША дзяўчынкі ва ўзросце ад 13 да 19 гадоў зацяжарваюць часцей, чым у індустрыяльна развітых краінах Заходняй Еўропы, бо яны менш карыстаюцца процізачаткавымі сродкамі (даныя прыведзены з дазволу Jones. & others, 1985).
    Раздзел 4 Юнацтва і сталасць 103
    лю за захворваннямі]. Маладыя людзі, якія рана пачынаюць палавое жыццё, у далейшым звычайна маюць шмат палавых партнёраў і рызыкуюць захварэць на спецыфічныя хваробы. I хоць ранні секс уласцівы для прадстаўнікоў усіх класаў грамадства і розных краін, але працэнт моладзі, якая займаецца сексам у вельмі раннім узросце, вышэйшы там, дзе маладыя людзі менш зарабляюць, а бацькі іх неадукаваныя, не наведваюць царкву або ўжываюць алкаголь і марыхуану [Harris & Associates, 1986; Orr & others, 1991],
    Адносіны да сексу вар'іруюцца ў залежнасці ад рэгіёна. У Заходняй Еўропе большая сексуальная актыўнасць чым, напрыклад, у ЗША. У Японіі яна ніжэйшая — менш чвэрткі вучняў старэйшых класаў і 1/10 частка вучаніц прызнаюцца, што ўжо мелі палавыя кантакты [Tifft, 1985). Даследаванне, праведзенае ў Кітайскім універсітэце ў Ганконгу, паказала, што 85% дзяўчат лічаць важным захаваць дзявоцкасць да замужжа [Wheeler, 1986]. У Кітаі дашлюбныя палавыя кантакты ўспрымаюцца з крыху большай цярпімасцю [Burton, 1990]. Увогуле ж дашлюбная цнатлівасць больш цэніцца ў азіяцкіх і арабскіх краінах [Buss, 1989].
    3за таго, што большасць сексуальна актыўных маладых людзей у Амерыцы непаслядоўна карыстаюцца процізачаткавымі сродкамі (ці зусім не карыстаюцца імі), рэзка ўзрасла колькасць цяжарных дзяўчатак (мал. 4:4 і 4.5). “Незалежна ад ідэйных і маральных перакананняў асноўныя факты непакояць, — дакладваў Нацыянальны савет па навуковых даследаваннях (1987). — Больш за 1 мільён дзяўчынак ва ўзросце ад 13 да 19 гадоў у ЗША становяцца цяжарнымі кожны год, звыш 400 тысяч з іх робяць аборты і амаль 470 тысяч нараджаюць дзяцей”. (Астатнія іх не даношваюць.)