• Газеты, часопісы і г.д.
  • Псіхалогія  Дэвід Майерс

    Псіхалогія

    Дэвід Майерс

    Выдавец: Беларускі Фонд Сораса
    Памер: 560с.
    Мінск 1997
    478.44 МБ
    Мараль: нашы гены ўплываюць на жыццёвы досвед, які фарміруе нашы асобы. Таму, на думку вучоных, якія працуюць у галіне генетыкі паводзінаў, не трэба супрацьпастаўляць прыроду і выхаванне, лепш сфармуляваць праблему так: прырода праз выхаванне.
    Раздзел 3 Развіццё дзіцяці 91
    Высновы
    Прасочваючы жыццё чалавека ад зачацця да смерці, псіхолагі вывучаюць наша фізічнае, пазнавальнае і сацыяльнае развіццё.
    Праблема развіцця
    Псіхалогія, якая займаецца праблемамі развіцця, павінна даць адказ на наступныя пытанні: папершае, у якой ступені адрозненні паміж людзьмі абумоўлены генетычнымі фактарамі, і ў якой — жыццёвым досведам?
    Падругое, з’яўляецца працэс развіцця паступовым, безупынным працэсам або ён праходзіць асобныя стадыі?
    Патрэцяе, што ў большай ступені характэрна для нас — стабільнасць асабовых якасцей або зменлівасць?
    Развіццё ва ўлонні маці і немаўля
    Жыццё з жыцця. Жыццёвы цыкл пачынаецца тады, калі адзін з амаль 300 мільёнаў сперматазоідаў пранікае ў яйцаклетку і фарміруецца зігота.
    Развіццё ва ўлонні маці. Прымацаваўшыся да сценкі маткі, эмбрыён пачынае фарміраваць органы цела. Праз 9 тыдняў плод набывае выгляд чалавечай істоты. Разам з пажыўнымі рэчывамі тэратагены, што выпрацоўваюцца ў арганізме маці, могуць пранікаць у плод і адмоўна ўздзейнічаць на яго развіццё.
    Здольны нованароджаны. 3 дапамогай новых метадаў вывучэння дзяцей даследчыкі выявілі, што нованароджаныя — гэта надзіва прыстасаваныя істоты.
    Маленства і дзяцінства
    Фізічнае развіццё. Нервовыя клеткі мозга фарміруюцца яшчэ да нараджэння. Пасля пад уплывам жыццёвага досведу ўзаемасувязі нервовых клетак ускладняюцца. Важнейшыя фізічныя ўменні нямаўлятаў — сядзенне, стаянне, хадзьба — развіваюцца ў прадказальнай паслядоўнасці, а канкрэтны час авалодання тым або іншым уменнем залежыць ад індывідуальнага развіцця дзіцяці.
    Пазнавальнае развіццё. Назіранні Жана Піяжэ за дзецьмі пераканалі яго, а разам з ім і ўсіх нас у тым, што розум дзіцяці — гэта не маленькая копія розуму дарослага. Піяжэ пісаў, што розум развіваецца праз фарміраванне схем, якія дапамагаюць асіміляваць наш жыццёвы досвед і якія час ад часу павінны змяняцца для таго, каб далучыць новую інфармацыю.
    Сацыяльнае развіццё. Хоць успаміны пра маленства нядоўга захоўваюцца ў свядомасці чалавека і могуць мяняцца ў залежнасці ад жыццёвага досведу, яны, тым не менш, уздзейнічаюць на сацыяльнае развіццё чалавека.
    Уплыў біялагічных і сацыяльных фактараў на развіццё чалавека: падсумаванне
    Вывучэнне спадчыннасці тэмпераментаў, a таксама блізнятаў і сем’яў з прыёмнымі дзецьмі навукова пацвярджае тое, што генетычныя фактары і жыццёвы досвед уплываюць на развіццё асобы.
    Тэрміны і паняцці для запамінання
    Псіхалогія развіцця. Галіна псіхалогіі, якая вывучае змены фізічнага, пазнавальнага і сацыяльнага стану чалавека на працягу жыцця.
    Гены. Біяхімічныя адзінкі спадчыннасці, з якіх складаюцца храмасомы; сегменты ДНК, здольнай сінтэзаваць пратэін.
    Сталенне. Працэс біялагічнага развіцця, які абумоўлівае паслядоўныя змены ў паводзінах і незалежны ад жыццёвага досведу.
    Яйцаклетка. Жаночая рэпрадуктыўная клетка.
    Храмасомы. Ніткападобныя структуры, якія складаюцца з малекул ДНК, што ўтрымліваюць гены.
    ДНК (дэзаксірыбануклеінавая кіслата). Складаная малекула, якая ўтрымлівае генетычную інфмармацыю і з’яўляецца будаўнічым матэрыялам храмасом.
    Ххрамасома. Палавая храмасома мужчын і жанчын. Асобы жаночана полу маюць дзве храмасомы X, а асобы мужчынскага полу — толькі адну. Злучэнне храмасом X бацькі і маці абумоўлівае жаночы пол дзіцяці.
    Yхрамасома. Мужчынская палавая храмасома. Злучэнне яе з жаночай храмасомай X у выніку дае мужчынскі пол.
    Тэстастэрон. Галоўны мужчынскі гармон. Ён сустракаецца ў мужчын і ў жанчын, прычым павышанае ўтрыманне тэстастэрону ў ар
    92 Частка 2 Развіццё чалавека ад нараджэння да смерці
    ганізме жанчын стымулюе развіццё мужчынскіх палавых органаў плода, а таксама адпаведнае развіццё ў хлопчыкаў знешніх палавых прыкмет у час палавога выспявання.
    Зігота. Аплодненая яйцаклетка; на працягу 2 тыдняў адбываецца яе хуткае дзяленне, a потым яна ператвараецца ў эмбрыён.
    Эмбрыён. Чалавечы арганізм у перыяд развіцця, пачынаючы з 9 тыдняў пасля апладнення і на працягу наступных 8 тыдняў.
    Плод. Чалавечы арганізм у перыяд развіцця, пачынаючы з 9га тыдня пасля апладнення і да нараджэння.
    Тэратагены. Шкодныя хімікаты і вірусы, якія могуць пранікаць у эмбрыён або ў плод і выклікаць адхіленні ад нармальнага развіцця.
    Алкагольны сіндром плода. Фізічныя і разумовыя анамаліі ў развіцці, выкліканыя алкагалізмам цяжарнай жанчыны.
    Смактальны рэфлекс. Гэта прыроджаная здольнасць дзіцяці адкрываць рот і цмокаць вуснамі, шукаючы сасок матчыных грудзей, калі дакрануцца да яго шчакі.
    Пазнанне.Усе тыпы разумовай дзейнасці, звязаныя з мысленнем, засваеннем інфармацыі і запамінаннем.
    Схема. Паняцце або структура, якая дапамагае арганізоўваць і тлумачыць новую інфармацыю.
    Асіміляцыя. Інтэрпрэтацыя новага вопыту ў межах існуючых схем.
    Акамадацыя. Прыстасаванне існуючых схем да ўспрымання новай інфармацыі.
    Сенсаматорная стадыя. Паводле тэорыі Піяжэ, гэта стадыя развіцця ад нараджэння да двухгадовага ўзросту, калі нованароджаныя пазнаюць свет у асноўным праз свае сенсорныя ўражанні і рухальную дзейнасць.
    Пастаянства аб’екта. Адчуванне наяўнасці аб’екта, нават калі дзеці яго не бачаць.
    Страх перад чужымі. Боязь незнаёмых людзей, характэрная для дзяцей прыкладна з васьмімесячнага ўзросту.
    Эгацэнтрызм. Паводле тэорыі Піяжэ, няздольнасць дзіцяці дашкольнага ўзросту ўспрымаць рэчы з пункту гледжання іншых людзей.
    Дааперацыйная стадыя. Згодна з тэорыяй Піяжэ, гэта стадыя развіцця (ад 2 да 6 або 7 гадоў), на якой дзіця карыстаецца мовай, але яшчэ не валодае лагічным мысленнем.
    Прынцып захавання колькасці рэчыва. Гэты прынцып (на думку Піяжэ, частка канкрэтнааперацыйнага мыслення) заключаецца ў тым, што такія ўласцівасці, як маса, аб’ём, колькасць застаюцца аднолькавымі незалежна ад змены формы аб’ектаў.
    Стадыя канкрэтных аперацый. Стадыя пазнавальнага развіцця (ад 6—7 да 11 гадоў), на якой дзеці вучацца выконваць разумовыя аперацыі, якія даюць ім магчымасць лагічна мысліць аб канкрэтных з’явах.
    Стадыя фармальных аперацый. Паводле тэорыі Піяжэ, гэта стадыя пазнавальнага развіцця (звычайна пачынаецца каля 12гадовага ўзросту), на якой дзеці пачынаюць мысліць лагічна пра абстрактныя паняцці.
    Прывязанасць. Эмацыянальная сувязь з іншай асобай; у маленькіх дзяцей яна праяўляецца праз імкненне быць побач са сваімі выхавальнікамі і смуткаваць пры іх адсутнасці.
    Крытычны перыяд. Аптымальны перыяд, на працягу якога пэўны ўплыў на асобу забяспечвае яе развіццё ў належным напрамку.
    Імпрынтынг. Працэс фарміравання прывязанасці ў некаторых жывёл і птушак ў самы ранні крытычны перыяд іх жыцця.
    Тэмперамент. Актыўнасць і інтэнсіўнасць эмоцый, характэрныя для той або іншай асобы.
    Дзіцячы давер. На думку Э. Эрыксана, гэта пачуццё прадказальнасці свету і даверлівыя адносіны да яго; узнікае ў дзіцянстве пад уплывам належнага выхавання дзіцяці.
    Аднаяйцавыя блізняты. Блізняты, якія развіваюцца з адной зіготы (аплодненай яйцаклеткі), якая расшчапляецца на дзве, ствараючы дзве генетычныя копіі.
    Рознаяйцавыя блізняты. Блізняты, якія развіваюцца з розных зігот.
    Раздзел 4
    Юнацтва і сталасць
    Доўгі час на працягу нашага стагоддзя псіхолагі паўтаралі ўслед за паэтам Аляксандрам Попам сентыментальны афарызм: “Калі галінка гнецца, то і дрэва нахіляецца”. Экспертыпсіхолагі канцэнтравалі ўвагу на “крытычным” раннім узросце *і лічылі, што к канцу дзяцінства рысы нашага характару цвярдзеюць, як гліна. Жыццёвы досвед мо і згладзіць вострыя вуглы, але пластычны перыяд заканчваецца. Спадчыны маленства і дзяцінства хопіць на дзесяткі гадоў, бо асноўныя асаблівасці характару ўжо сфарміраваліся.
    Калісьці папулярнае сярод псіхолагаў меркаванне аб тым, што нічога адметнага ў развіцці асобы пасля дзяцінства не здараецца, сёння саступае месца думцы, што чалавек развіваецца на працягу ўсяго жыцця. Вось чаму псіхолагі пачалі даследаваць праблему нашага біялагічнага і сацыяльнага сталення не толькі ў маленстве і дзяцінстве, але і ў юнацтве, і ў сталым узросце. Сустрэўшыся праз 5 гадоў пасля сумеснай вучобы ў каледжы, сябры могуць здзівіцца зменам, якія адбыліся з імі. А праз 10 гадоў пасля заканчэння каледжа двое лепшых у мінулым сяброў могуць з цяжкасцю падтрымліваць размову. Мяркуючы па ўсім, мы развіваемся столькі, колькі жывём.
    Юнацтва
    Юнацтва — гэта перыяд жыцця паміж дзяцінствам і сталасцю. Яно пачынаецца з фізічных праяў палавой спеласці і доўжыцца да набыцця чалавекам самастойнасці.
    Ранняе юнацтва — гэта пераходны перыяд. У мінулыя часы ў заходніх грамадствах (як і зараз у некаторых краінах Трэцяга свету) юнацтва лічылася толькі кароткай інтэрлюдыяй паміж залежнасцю дзіцяці і адказнасцю дарослага [Baumeister & Tice, 1986],
    Статус і абавязкі дарослага юнак атрымліваў неўзабаве пасля наступлення палавой спеласці, што часта суправаджалася вытанчанымі абрадамі ініцыяцыі. Новы дарослы чалавек пачынаў працаваць, жаніўся, меў дзяцей.
    Пазней з прычыны палепшанага харчавання палавое выспяванне пачало адбывацца ў больш раннім узросце. Аднак з улікам абавязковай адукацыі малады чалавек атрымліваў самастойнасць не адразу. У выніку гэтага і з'явіўся перыяд паміж біялагічнай спеласцю і сацыяльнай незалежнасцю, які названы юнацтвам.
    3 чым можна параўнаць гады юнацтва? Для святога Аўгусціна юнацтва — гэта час палымяных страсцей, гэта ліхаманкавыя мроі разбуджанай плоці.
    “Каханне і пажадлівасць кіпелі ў маёй душы, высплёскваючы ў бездань усю маю юнацкую цнатлівасць”.
    У рамане “Анна Карэніна” Леў Талстой апісвае гады непаўналецця як
    “той шчаслівы час, калі дзяцінства толькі заканчваецца, і ў яго вялікім, стракатым і вясёлым крузе пачынае распазнавацца жыццёвая сцежка”.
    Юная Анна Франк, хаваючыся з сям’ёй ад нацыстаў, піша ў сваім дзённіку:
    94 Частка 2 Развіццё чалавека ад нараджэння да смерці
    “Адносіны да мяне кожны дзень розныя. To Анна разумная і разважлівая дзяўчынка, якой дазваляецца ведаць усё, то яна ўсяго толькі маленькая дураслівая козачка, якая зусім нічога не кеміць і ўяўляе, што пра ўсё можна даведацца з кніжак. О, усё ў маёй душы кіпіць ад абурэння, калі я ляжу ў пасцелі перад сном і думаю аб тым, як мне далей жыць з гэтымі людзьмі, якія так раздражняюць мяне і ніколі не разумеюць маіх намераў”.