Псіхалогія
Дэвід Майерс
Выдавец: Беларускі Фонд Сораса
Памер: 560с.
Мінск 1997
Па гэтым падручніку вучацца студэнты больш за 1000 універсітэтаў і каледжаў
Third Edition
Psychology
David G. Myers
Hope College Holland, Michigan
Worth Publishers
Дэвід Майерс
Псіхалогія
Пераклад з англійскай
ТАА "Лекцыя" Мінск 1997
ББК 88я7
М 14
УДК 159.9(075)
Каардынатар серыі Алесь Анціпенка
Пераклад зроблены па выданню: David G. Myers. Psychology. Third Edition. Worth Publishers, 1992
Пераклад кнігі Д. Майерса “Псіхалогія” друкуецца паводле дамовы з Worth Publishers. 33 Irving Place. New York. New York 10003, USA
Пераклад з англійскай: Валянціна Старавойтава, Ігар Карпікаў, Людміла Рускевіч
Навуковы рэдактар Мікалай Ярчак
Рэдактар перакладу Галіна Каржанеўская
ISBN 9856022126
(Беларускі Фонд Сораса)
ISBN 9856305128
(ТАА “Лекцыя”)
© Worth Publishers, Inc. 1986, 1989, 1992
© Пераклад. Выданне.
Беларускі Фонд Сораса. 1997
© Макет. ТАА “Лекцыя”. 1997
© Афармленне. М. Чаркасаў. 1997
Лауры
Прадмова
да беларускага выдання
Псіхолагі Усходу і Захаду,а таксама студэнты,якія вывучаюць псіхалогію, доўгі час былі раздзелены ўзаемным няведаннем. Але нарэшце заслона пачала падымацца. Дзякуючы большай адкрытасці, з’явілася магчымасць абменьвацца думкамі і вынікамг працы, вучыцца адзін у аднаго. У 1991 годзе псіхолагі Акадэміі навук СССР, Маскоўскага і Ленінградскага дзяржаўных універсітэтаў прадставілі свае навуковыя працы на з’езде Асацыяцыі амерыканскгх псіхолагаў. Усё больш вучоных і студэнтаў працуюць або вучацца ў іншых краінах і абменьваюцца інфармацыяй праз дзяржаўныя межы. У маім каледжы (Hope College) вучацца 19 студэнтаў з краін СНД. Нядаўна я з задавальненнем прымаў у сябе прафесара Якава Каламінскага з жонкай і прафесара Ніну Красюк з Мінскага дзяржаўнага педагаггчнага інстытута і пазнаёміў іх з некаторымг амерыканскімі калегамі. Мы правялі разам некалькі дзён, спазнаючы два розныя светы псіхалогіі.
Дзякуючы гэтаму, я даведаўся,што мой падручнік па ўводзінах у псіхалоггю, па якому вучацца студэнты больш чым у тысячы каледжах і універсітэтах усяго свету, дойдзе г да беларускіх студэнтаў. Няхай знаёмства з гэтай кнггай станеяшчэ адным мастом, які дазволіць лепш зразумець псіхалогію людзей планеты,на якой мы ўсе жывём.
Я ўдзячны сваім сябрам і калегам, чые намаганнг зрабілі магчымым выданне маёй кнігі на Беларусі: Якаву Каламінскаму (загадчыку кафедры псгхалогіі Мінскага дзяржаўнага педагагічнага інстытута,прэзгдэнту Беларускай асацыяцыі псіхолагаў) — за яго інгцыятыву і настойлівасць у падрыхтоўцы перакладу, Уладзіміру Пархоменку (дырэктару Беларускага навуковадаследчага інстытута народнай адукацыі) — за талент і намаганні па перакладу гэтай кнігі. Я хацеў бы таксама падзякаваць Барысу Шкабору заяго пісьмо,якоея ўпершыню атрымаў з вашай краіны і ўякім даецца ацэнка маіх кніг. Гэтыя перапіска і перамовы з “Worth Publishers” зрабілі рэальным пераклад маёй кнігі на беларускую мову.
I ў заключэнне хачу прапанаваць беларускім чытачам цытату з маёй прадмовы да англійскага выдання кнігі: “ Вывучэнне псіхалогіі шляхам пазнання таго, як чалавек мысліць,адчувае і дзейнічае, валодае значным патэнцыялам, здольнае ўзбагаціць наша жыццё і пашырыць нашы ўяўленні аб ім”. Я спадзяюся, што гэтая кніга і сапраўды дапаможа вам зразумець, чаму людзі паводзяць сябе менавгта так, якяны сябе паводзяць,а таксама бачыць падабенства і адрозненні паміж людзьмі.
Дэвід Майерс
Уступ
Чым больш змяняецца навакольны свет, тым больш нязменным ён застаецца. Мэта, якую я ставіў перад сабой у 3м выданні “Псіхалогіі”, застаецца той самай: аб’яднаць строгую навуку са шматлгкімі праявамі і вынікамі практычнай жыццядзейнасці людзей і зрабіць кнігу такой, каб яна ўспрымалася не толькі розумам, але і сэрцам. Я хачу выразна акрэсліць псіхалагічныя прынцыпы і працэсы, а таксама звярнуць увагу на тыя праблемы, якія больш за ўсё цікавяць людзей. Я стаўлю перад сабой мэту напісаць кнігу так, каб яна дапамагла студэнтам зразумець найбольш значныя з’явы і падзеі іх штодзённага жыцця, адчуць іх дзівосную непаўторнасць і пераканацца ў тым, што праблемы, якія ўздымае псіхалогія, пераходзяць яе межы і становяцца міждысцыплінарнымі. Я хачу, каб чытачы маёй кнігі пранікліся духам зацікаўленасці, спагадлівасці і гумару, з якімі і трэба падыходзіць да вырашэння псіхалагічных праблем. Далучаючыся афарызму Таро аб тым, што “ўсё жывое можна натуральна і лёгка перадаць папулярнай мовай”, я імкнуся спалучыць строгую навуковасць з адметнай вобразнасцю і займальнасцю ў падачы матэрыялу.
Каб дасягнуць пастаўленых перад сабой мэт, я спрабую паслядоўна прытрымлівацца васьмі прынцыпаў:
1. Дапаўняць навуковы матэрыял яскравымі прыкладамі. Мне важна не толькі паказаць студэнтам вынікі навуковага даследавання, але і прадэманстраваць, як яно адбывалася. Я нязменна імкнуся выклікаць зацікаўленасць чытачоў. Я запрашаю іх стаць удзельнікамі класічных эксперыментаў. У некаторых раздзелах працэс даследавання пададзены ў выглядзе загадкавых гісторый, якія паступова раскрываюцца з дапамогай падказак.
2. Вучыць чытачоў крытычнаму мысленню. Падача навуковага даследавання ў выглядзе інтэлектуальнага дэтэктыва мае на ўвазе наяўнасць цікаўнага, аналітычнага складу розуму Ў чытачоў. Незалежна ад характару матэрыялу (праблемы развіцця, пазнання або статыстыкі), студэнты будуць мысліць крытычна і ацэняць такі спосаб мыслення. Больш таго, яны ўбачаць, што эмпірычны падыход дапамагае даць ацэнку ідэям, звязаным з асэнсаваннем з’яў, якія шырока папулярызуюцца і абмяркоўваюцца ў грамадстве, — ад падсвядомага ўздзеяння на псіхіку, ЭСУ, адданасці маці свайму дзіцяці і да астралогіі, маланкавага кідка мяча ў баскетбольную карзіну і згадвання падзей мінулага жыцця падчас гіпнатычнага сеанса.
8 Уступ
3. Ставіць асобныя факты на службу паняццяў. Я імкнуся не проста запоўніць розум студэнтаў разрозненымі фактамі, але і праліць святло на асноўныя псіхалагічныя праблемы, над якімі варта паразважаць. У кожным раздзеле я звяртаю ўвагу на тыя паняцці, якія, на маю думку, будуць карысныя для іх і пасля заканчэння вучобы.
4. Быць па магчымасці сучасным. Нішто так не зніжае інтарэсу студэнтаў да навукі, як усведамленне таго, што яны вывучаюць несучасны, састарэлы матэрыял. Падача класічных псіхалагічных паняццяў і навуковых даследаванняў у кнізе суправаджаецца абмеркаваннем самых значных псіхалагічных адкрыццяў апошніх гадоў. 15% з усіх навуковых прац, пра якія ідзе гаворка ў кнізе, напісана ў 90я гады.
5. Спалучаць вывучэнне псіхалагічных паняццяў з гх практыкай. Пры дапамозе пераказу асобных жыццёвых выпадкаў і гісторый і выкарыстання гіпатэтычных сітуацый я звязваю звесткі фундаментальнай навукі з іх практычным прымяненнем. Там, дзе псіхалогія можа растлумачыць складаныя сацыяльныя праблемы, звязаныя з расізмам, сексам, ці насіллем, я не вагаўся перад магчымасцю разгледзець іх з пазіцый навукі.
6. Садзейнічаць лепшаму засваенню матэрыялу, забяспечваючыяго пераемнасць. У шмат якіх раздзелах гаворка ідзе аб адной якойнебудзь важнай праблеме або тэме, якая аб’ядноўвае звязаныя з ёй падтэмы; натуральна, у кожным раздзеле свая ідэя. У раздзеле “Навучанне” такой ідэяй з’яўляецца наступная: смелыя мысліцелі — гэта інтэлектуальныя першапраходцы. У раздзеле “Мысленне і мова” ставіцца праблема чалавечай рацыянальнасці і ірацыянальнасці. Раздзел “Псіхічныя парушэнні” прысвечаны разуменню анамалій псіхікі. “Цэласнасць мастацкага твора, — піша Эдвард Гібсан, — акрэслівае творчую манеру мастака”.
7. Пастаянна падмацоўваць вывучанае. Прыклады са штодзённага жыцця і рытарычныя пытанні дапамагаюць студэнтам актыўна засвойваць матэрыял. Паняцці, уведзеныя ў папярэдніх раздзелах, часта сустракаюцца ў наступных і гэтым самым падмацоўваюцца. Інфармацыя, якая даецца колерам, дапамагае працэсу засваення матэрыялу, не перарываючы асноўнага зместу. У канцы кожнага раздзела даюцца выснрвы і ключавыя тэрміны для запамінання.
8. Паважаць агульначалавечыя каштоўнасці г ўсё тое, чым людзі адрозніваюцца памгж сабой. Зноў і зноў чытачы будуць бачыць прыклады нашага ўсечалавечага адзінства: характэрнай для ўсіх нас біялагічнай спадчыннасці, аднолькавых механізмаў бачання і пазнання, пачуццяў голаду, любві і нянавісці. Яны таксама лепш зразумеюць і тое, чым мы адрозніваемся: нашы індывідуальныя асаблівасці развіцця і здольнасці, тэмперамент і асобу, парушэнні псіхікі і здароўя; яны ўсвядомяць і нашы культурныя адрозненні, якія праяўляюцца ў адносінах паміж людзьмі і манерах самавыяўлення, у метадах выхавання дзяцей і догляду за старымі, а таксама ў жыццёвых прыярытэтах.
Асноўныя асаблівасці 3га выдання кнігі
У Зм выданні кнігі захавалася шмат з таго, аб чым ішла гаворка ў папярэдніх выданнях; гэта датычыць і самога зместу, і спосабу
Уступ 9
падачы матэрыялу. Аднак я грунтоўна асучасніў матэрыял, дапоўніў яго апошнімі навуковымі звесткамі (38% спасылак на літаратуру, выкарыстаную ў кнізе, — навуковыя працы апошніх гадоў) і перагледзеў амаль кожны параграф. Прытрымліваючыся вядомага выказвання А. Эйнштэйна аб тым, што “ўсё трэба рабіць як мага прасцей, але не пераходзіць межы прастаты”, я паставіў перад сабой мэту зрабіць гэты падручнік цікавым, змястоўным і карысным з педагагічнага пункту гледжання.
Што датычыць самога матэрыялу, то я дапоўніў трэцяе выданне раздзелам 19, які называецца “Сацыяльныя адрозненні”. Прызнаючы існаванне розных культурных традыцый у нашым агульным зямным доме, які становіцца ўсё больш цесным, я даследую ў гэтым ключавым раздзеле культурныя, этнічныя і полавыя адрозненні паміж людзьмі і паказваю, як людзі могуць рэагаваць на сацыяльныя адрозненні і як яны звычайна рэагуюць на іх.
Калі аўтары падручнікаў сутыкаюцца з такімі праблемамі, як культура і пол, то яны выбіраюць звычайна адзін з двух магчымых шляхоў іх асвятлення: яны альбо разглядаюць іх ізалявана, альбо звязваюць з асвятленнем розных іншых праблем. Падумаўшы, я прыйшоў да высновы, што і тое, і другое можа быць карысным. Праблемы культуры і полу ў раздзеле 19 асвятляюцца гэтак жа ўсебакова і глыбока, як і іншыя важныя праблемы, — такія, як біялагічная абумоўленасць, развіццё або набыццё ўменняў і навыкаў, — у папярэдніх раздзелах.