• Газеты, часопісы і г.д.
  • Псіхалогія  Дэвід Майерс

    Псіхалогія

    Дэвід Майерс

    Выдавец: Беларускі Фонд Сораса
    Памер: 560с.
    Мінск 1997
    478.44 МБ
    Калі пасля поўнага правалу на першым экзамене мы праслухоўваем запіс на “паляпшэнне памяці” і другі экзамен здаем лепей, то ўсе нашы поспехі прыпісваем цудадзейнай стужцы. Энтузіясты спажывання новых сродкаў ахвотна пацвердзяць іх эфектыўнасць. Хаця іх сапраўдная вартасць высвятляецца толькі ў доследах.
    Гэтаксама мы ацэньваем новыя медыцынскія прэпараты і новыя метады лячэння ў псіхатэрапіі (глядзіце раздзел 16 “Псіхатэрапія”). У многіх такіх даследаваннях падыспытных не інфармуюць адносна таго лячэння, якое ім прыпісалі (калі яны наогул яго атрымліваюць). Адна група можа атрымліваць лячэнне (скажам, якінебудзь падсвядомы сігнал або новы прэпарат), а другая — псеўдалячэнне (запіс без усялякіх скрытых сігналаў або плацэба — таблетку без лекавых уласцівасцей).
    Часта бывае так, што і падыспытныя, і сам даследчык, які збірае дадзеныя, не ведаюць, што выкарыстоўваецца на самой справе. Такі двайны сляпы метад дае магчымасць пасапраўднаму праверыць лекавыя ўласцівасці новага прэпарата без уліку суб’ектыўных меркаванняў і пачуццяў удзельнікаў.
    26 Частка 1 Асновы псіхалогіі
    Пытанні, якія часцей за ўсё задаюць псіхолагам
    Мы разгледзелі гістарычныя вытокі псіхалогіі, праблемы, якія сёння стаяць перад ёю, а таксама навуковыя метады, якімі псіхалогія карыстаецца. Мы ўбачылі, як даследаванне аднаго якоганебудзь фактара, апытанні, натуральныя назіранні дапамагаюць нам апісваць паводзіны людзей. Мы заўважылі, што карэляцыйныя даследаванні дапамагаюць ацаніць ступень узаемасувязі двух фактараў, a таксама магчымасць, ведаючы адзін фактар, прадказаць другі. Мы разгледзелі таксама логіку эксперыментаў, у якіх выкарыстоўваюцца кантрольныя ўмовы і адвольны адбор падыспытных, каб прасачыць за ўздзеяннем незалежнай пераменнай на залежную пераменную.
    Усё гэта рыхтуе нас да разумення таго, аб чым пойдзе гаворка далей. I тым не менш, з улікам вышэйсказанага, студэнты часта ставяцца да псіхалогіі са змешаным пачуццём цікаўнасці і перасцярогі. Перш чым паглыбіцца ў прадмет, давайце разгледзім некаторыя тыповыя пытанні, якія часта задаюць людзі.
    Ці ёсць штучнасць у лабараторных эксперыментах? Калі вы чытаеце пра вынікі псіхалагічных даследаванняў або чуеце пра іх, ці не здаецца вам, што паводзіны чалавека ва ўмовах лабараторыі з’яўляюцца ненатуральнымі і не маюць нічога агульнага з паводзінамі ў рэальным жыцці? Ці могуць успышкі чырвонага святла ў цёмным пакоі даць нам карысныя звесткі аб кіраванні самалётам уначы? Ці гаворыць наша схільнасць лепш запамінаць першыя і апошнія словы ў спісе асобных слоў штонебудзь пра тое, як мы запамінаем прозвішчы людзей, сустрэтых на вечарынцы? Калі мужчына паглядзіць якінебудзь фільм, перапоўнены сцэнамі насілля і сексу, і ў яго з’явіцца жаданне націскаць на кнопкі, якія, на яго думку, могуць прычыняць электрашок жанчыне, то ці можам мы сказаць, што такія фільмы абуджаюць агрэсіўнасць мужчын у адносінах да жанчын? Дзе яшчэ, акрамя псіхалагічнай лабараторыі, можна жмурыцца ад чырвонага святла ў
    цёмным пакоі, назіраць, як асобныя словы з’яўляюцца і знікаюць на экране, націскаць на кнопкі, якія, як мяркуецца, прычыняюць электрашок?
    Перш чым адказаць на гэтыя пытанні, звярніце ўвагу на мэту лабараторных эксперыментаў. Эксперыментатар звычайна не думае пра штучнасць, не імкнецца зрабіць так, каб лабораторныя ўмовы нагадвалі спрошчаную рэальнасць і каб у іх можна было ствараць і кантраляваць асноўныя сітуацыі штодзённага жыцця.
    Безумоўна, націскаць кнопкі з мэтай уздзейнічаць электрашокам — не адно і тое ж, што даць камунебудзь аплявуху. Але прынцып адзін і той жа. Мэта эксперымента — не стварэнне штодзённай рэальнасці ва ўмовах лабараторыі, а праверка тэарэтычных прынцыпаў [Mook, 1983]. Менавіта гэтыя прынцыпы, а не якіянебудзь асобныя вынікі і дапамагаюць тлумачыць паводзіны чалавека ў рэальным жыцці. Калі псіхолагі суадносяць дадзеныя лабараторных даследаванняў агрэсіі з сапраўднымі актамі гвалту, то яны выкарыстоўваюць тэарэтычныя прынцыпы агрэсіўных паводзінаў, правераныя ў шматлікіх эксперыментах. Адпаведна, прынцыпы функцыяніравання візуальнай сістэмы, вызначаныя ў штучных умовах лабараторыі (назіранне за чырвоным святлом у цёмным пакоі), мы суадносім з больш складанымі паводзінамі, такімі, як кіраванне самалётам у начных умовах.
    Звярніце ўвагу на наступнае: псіхолагаў цікавяць не столькі канкрэтныя паводзіны людзей, колькі агульныя прынцыпы паводзінаў, якія дапамагаюць тлумачыць шматлікія канкрэтныя факты.
    Ці ўсё залежыць ад культурнага асяроддзя? Калі культурныя традыцыі ўплываюць на паводзіны, то пра што могуць паведаміць нам псіхалагічныя даследаванні, якія праводзіліся ў Паўночнай Амерыцы сярод людзей белай расы, аб людзях наогул? Мы бясконца сутыкаемся з фактамі, якія сведчаць аб тым, што культурныя традыцыі аказваюць вялікі ўплыў на паводзіны і адносіны да жыцця. Культурныя традыцыі ўплываюць на нашы маральныя нормы, на стаўлен
    Раздзел 1 Уводзіны ў псіхалогію 27
    не да пазашлюбных сувязей, уяўленні аб прыгажосці, да схільнасці быць разняволеным або важным і пыхлівым і г. д. Веданне пра такія адрозненні можа ўтрымаць нас ад таго, каб мы лічылі, што іншыя людзі павінны думаць і дзейнічаць так, як мы. Пры існаванні культурных адрозненняў неабходнасць ведаць пра іх дасюль застаецца вельмі актуальнай.
    I ўсё ж наша агульная біялагічная спадчына аб’ядноўвае нас як членаў адной сям’і. Усе людзі на зямлі падлягаюць адным і тым жа біялагічным працэсам. Жанчына з заходнееўрапейскіх краін, якая карыстаецца духмянай туалетнай вадой, можа не зразумець жанчыну з племені мазаі, якая змазвае валасы жывёльнымі экскрэментамі, але і тая, і другая пасвойму імкнуцца адпавядаць ідэалам прыгажосці. Існаванне розных моваў — як вербальных, так і невербальных — ускладняе камунікацыю паміж людзьмі розных краін. Аднак ва ўсіх мовах ёсць агульныя граматычныя прынцыпы. Акрамя таго, людзі з розных краін могуць кантактавацца пры дапамозе ўсмешак або пахмурнасці. У прадстаўнікоў розных культур розныя ўяўленні пра адзіноту, але ва ўсіх культурных традыцыях нясмеласць і нізкая самаацэнка абвастраюць пачуццё адзіноты [Jones & others, 1985]. Японцы любяць сырую рыбу, а амерыканцы аддаюць перавагу варанай, але і ў тых, і ў другіх пачуццё голаду аднолькавае. Па сутнасці кожны з нас нагадвае адначасова і ўсіх астатніх людзей, і толькі асобных з іх, і зусім нікога не нагадвае. Вывучэнне асоб розных расаў, полаў і культурных традыцый дапамагае нам лепш зразумець чалавечую прыроду.
    Трэба памятаць аб тым, што хоць паводзіны людзей і іх адносіны да жыцця могуць быць рознымі ў розных культурах (як яно, зрэшты, і ёсць), усё ж такі іх паводзіны, і стаўленне да жыцця грунтуюцца на адных і тых жа біялагічных працэсах.
    Як мы ўдасканальваем свае веды пра чалавека, даследуючы жывёл? Псіхолагі вывучаюць жывёл і як аматары, бо захапляюцца імі, а найбольш таму, што імкнуцца лепш зразумець людзей. Псіха
    логія людзей мае падабенства з псіхалогіяй жывёл. Менавіта доследы на жывёлах дапамаглі знайсці лекі для цяжкіх чалавечых хвароб: інсулін ад дыябета, вакцыны ад поліяміеліту і шаленства, трансплантанты для перасадкі органаў.
    Працэсы ў арганізме чалавека, якія абумоўліваюць яго ўспрыманне, эмоцыі і камплекцыю, характэрны для пацукоў і малпаў. Дзеля таго каб лепш вывучыць дзейнасць вышэйшай нервовай сістэмы чалавека, псіхолагі праводзяць доследы нават на марскіх смаўжах. Каб лепш зразумець, як працуе рухавік унутранага згарання, нам прасцей разабрацца ў канструкцыі матора газонакасілкі, чым матора “Кадылака”. Людзі, як і аўтамабілі, больш складаныя. Але менавіта прастата нервовай сістэмы марскіх смаўжоў раскрывае сакрэты функцыяніравання нервовай сістэмы чалавека.
    Цг этычна праводзіць доследы на жывёлах? На працягу 80х гадоў рух у абарону жывёл пратэставаў супраць біялагічных, псіхалагічных і медыцынскіх эксперыментаў над жывёламі; паводле дадзеных Нацыянальнага Савета па навуковых даследаваннях (1988) у доследах выкарыстоўваюцца кожны год каля 20 мільёнаў жывёл. Актывісты руху за захаванне жывёл, каля 400 арганізацый у абарону правоў жывёл дэкларавалі, што ў псіхалагічных эксперыментах на жывёл уздзейнічаюць электрашокам, “пакуль яны не страцяць здольнасць нават крычаць ад болю. Іх пазбаўляюць ежы і вады, і яны паціху паміраюць пакутлівай смерцю ад голаду і смагі. Іх змяшчаюць у ізаляцыйныя камеры, дзе яны амаль шалеюць ад адзіноты або паміраюць ад жаху і роспачы”. Іх робяць “ахвярамі нясцерпнага болю і стрэсу, і ўсё гэта робіца зза пустой цікаўнасці”.
    Псіхолагі Караліна Койл і Ніл Мілер прааналізавалі кожны артыкул, надрукаваны ў навуковых часопісах амерыканскай Асацыяцыі псіхолагаў за апошнія 5 гадоў [Coile & Miller, 1984], I яны не знайшлі ніводнага доследу, у якім бы выкарыстоўваліся вышэйзгаданыя метады. Нават калі даследчыкі карысталіся электрашокам, ток быў такога малога на
    28 Частка 1 Асновы псіхалогіі
    пружання, што людзі амаль не адчувалі яго пальцамі. На працягу 80х гадоў яшчэ больш гуманізаваліся адносіны да жывёл. Толькі ў 7% псіхалагічных доследаў выкарыстоўваліся жывёлы, пры гэтым 95% з іх — пацукі, мышы, трусы і птушкі. Толькі ў 10% гэтых доследаў вучоныя карысталіся электрашокам [Coile & Miller, 1984; Gallup & Suarez, 1985]. На факультэтах псіхалогіі брытанскіх навучальных устаноў, дзе выкарыстанне жывёл у доследах знізілася на дзве трэці ў параўнанні з 1977 годам, электрашокам карыстаюцца толькі ў 4% доследаў, прычым выключна ў доследах над пацукамі [Thomas & Blackman, 1991].
    Больш таго, на думку даследчыкаў, гаворка ідзе не аб супрацьпастаўленні дабра і зла, а аб спачуванні жывёлам за кошт здароўя чалавека. Ці справядліва было б забараніць Пастэру праводзіць свае доследы па выяўленні прычын шаленства ў жывёл і людзей, калі пакуты некалькіх сабак зрабілі магчымым вытворчасць вакцыны, якая выратавала мільёны людзей і сабак ад пакутлівай смерці? Ці згадзіліся б мы спыніць доследы над жывёламі, у выніку чаго маглі б з’явіцца эфектыўныя метады навучання разумова адсталых людзей, кантролю за вагой цела, лячэння дэпрэсіі, алкагалізму, хвароб, выкліканых стрэсам?
    3 гэтай бурнай дыскусіі вынікаюць дзве праблемы. Галоўная з іх: ці можна ставіць дабрабыт чалавека вышэй за дабрабыт жывёл? Ці справядліва тое, што ў эксперыментах па выяўленні прычын рака мышы атрымліваюць ракавыя пухліны дзеля таго, каб іх не атрымалі людзі? Прыхільнікі доследаў над жывёламі сцвярджаюць, што кожны, хто хоць раз з’еў гамбургер, знасіў скураныя чаравікі, прыхільна ставіцца да палявання і рыбалкі або вядзе барацьбу з насякомымі, якія знішчаюць ураджай і распаўсюджваюць чуму, ужо даў станоўчы адказ на гэтае пытанне: часам трэба ахвяраваць жывёламі дзеля дабрабыту чалавека. У рэшце рэшт самае фундаментальнае права — гэта права не быць з’едзеным.