Псіхалогія
Дэвід Майерс
Выдавец: Беларускі Фонд Сораса
Памер: 560с.
Мінск 1997
Паўтарэнне. Узнаўленне сутнасці навуковага даследавання — звычайна з удзелам іншых суб’ектаў і ў іншых сітуацыях — дзеля таго каб пераканацца, што асноўныя дадзеныя з’яўляюцца сапраўднымі для іншых удзельнікаў і пры іншых абставінах.
Даследаванне асобнага выпадку. Спосаб назірання, пры якім дасканала вывучаецца асоба — з тым, каб на адным прыкладзе выявіць універсальныя прынцыпы.
Апытанне. Спосаб высвятлення асаблівасцей паводзінаў і адносінаў да жыцця шляхам апытання адвольна набранай групы людзей.
Папуляцыя. Група, з якой набіраюцца аб’екты для даследавання.
Выпадковае прадстаўніцтва. Група падыспытных, якія найлепшым чынам прадстаўляюць усю папуляцыю, бо кожны яе член мае аднолькавы шанец быць уключаным у групу.
Натуральнае назіранне. Назіранне за паводзінамі ў натуральным асяроддзі і запіс вынікаў без усялякіх спроб мяняць ці кантраляваць сітуацыю.
Карэляцыя. Статыстычная мера, якая паказвае ступень узаемазалежнасці двух фактараў і тое, наколькі адзін фактар можа ўплываць на другі.
Эксперымент. Метад навуковага даследавання, пры якім даследчык мяняе адзін або некалькіх фактараў (незалежная пераменная), каб мець магчымасць выявіць іх уплыў на паводзіны і разумовыя працэсы (залежная пераменная) з адначасовым кантролем за іншымі фактарамі.
Кантрольныя ўмовы. Умовы эксперымента, у якім адсутнічае эксперыментальная працэдура; служаць у якасці параўнання для ацэнкі дзейснасці эксперымента.
Эксперыментальныя ўмовы. Умовы эксперымента, пры якіх на падыспытных уздзейнічаюць незалежнай пераменнай.
Незалежная пераменная. Эксперыментальны фактар, які мяняецца згодна з умовамі эксперымента і ўплывае на залежную пераменную.
Залежная пераменная. Пераменная, якая падлягае вымярэнню; у эксперыменце можа мяняцца пад уздзеяннем маніпуляцый з незалежнай пераменнай.
Адвольны адбор. Адвольнае размеркаванне ўдзельнікаў эксперымента ў кантрольныя і эксперыментальныя групы; тым самым зводзіцца да мінімуму розніца, якая існавала паміж імі да размеркавання па групах.
Плацэба. Нейтральнае рэчыва, якое ўжываецца замест нейкага лекавага сродку, напрыклад, наркотыка.
Двайны сляпы метад. Эксперыментальная працэдура, у якой як удзельнікі эксперымента, так і самі даследчыкі не ведаюць, які лекавы сродак атрымліваюць людзі: сапраўдны або пазбаўлены лекавых уласцівасцей. Выкарыстоўваецца пры вывучэнні новых прэпаратаў.
“Задні розум”. Тэндэнцыя прадказваць ход падзей пасля таго, як яны адбудуцца (“я даўно пра гэта ведаў”).
SQ3R. Азнаямленне, пастаноўка пытання, чытанне, пераказ (паўтарэнне), праверка — метад вывучэння матэрыялу.
Раздзел 2 Біялагічныя карані паводзінаў
На шкале чалавечага існавання апошнія 150 гадоў — усяго некалькі імгненняў. Адносна нядаўна пачало фарміравацца навуковае разуменне біялагічных каранёў нашых паводзінаў. Шмат часу прайшло з пачатку XIX ст., калі нямецкі вучонымедык Франц Галь стварыў навуку фрэналоггю — гэтую злашчасную тэорыю, паводле якой бугаркі на чэрапе сведчаць аб нашых разумовых здольнасцях і рысах характару.
Няглядзячы на сваю памылковасць, фрэналогія засяроджвала ўвагу на тым, што розныя ўчасткі кары галаўнога мозга маюць спецыфічныя функцыі. Стагоддзем пазней людзі ўсвядомілі, што цела складаецца з клетак, што сярод іх ёсць нервовыя клеткі, якія праводзяць электрычнасць і “размаўляюць” адна з другой, пасылаючы хімічныя сігналы праз маленькі прамежак, што іх раздзяляе, і што спецыфічныя ўчасткі мозга служаць для выканання спецыфічных функцый (хоць і не такіх, якія меў на ўвазе Галь). Сёння ўсім нам выпала жыць у час, калі навуковыя адкрыцці ў галіне біялогіі з’яўляюцца з небывалай хуткасцю.
У гэтай кнізе вы знойдзеце сведчанні таго, што ўсе нашы паводзіны і разумовыя працэсы абумоўлены біялагічна.
Кожная ідэя, кожны настрой, кожны ўспамін, кожнае імкненне, якое мы калінебудзь зведалі, — гэта ў сваёй аснове з’явы біялагічныя. Усе нашы думкі, паводзіны і эмоцыі — таксама абумоўлены біялогіяй. Вывучаючы сувязі паміж біялогіяй і псіхалогіяй, біяпсіхолагі пановаму пачынаюць трактаваць сон і мары, дэпрэсію і шызафрэнію, голад і секс. Вось чаму мы пачынаем наша даследаванне псіхалогіі з яе біялагічных каранёў.
Паводле навукі, якую Галь назваў фрэналогіяй, функцыі мозга звязаны з размяшчэннем бугаркоў на чэрапе.
Нервовая сістэма
Нервовая сістэма — гэта электрахімічная камунікацыйная лабараторыя, якая даруе нам магчымасць думаць, адчуваць, дзейнічаць. На думку вучоных вельмі спрыяльным з’яўляецца той факт, што нервовыя сістэмы усіх жывых істот складаюцца з будаўнічых блокаў, якія называюцца нейронамі, або нервовымі клеткамі. Тканкі галаўнага мозга чалавека і малпы настолькі падобныя, што іх нельга адрозніць. Гэта падабенства дазваляе вучоным даследаваць такія простыя жывыя арганізмы, як кальмары і голажаберныя малюскі, каб высветліць, якім чынам дзейнічаюць нейроны і як яны звязаны паміж сабой, а вывучэнне мозга млекакормячых дазваляе зразумець арганізацыю мозга людзей. Вядома, чалавечы мозг больш складаны, але наша нервовая сістэма заснавана на тых самых прынцыпах, што і нервовыя сістэмы прадстаўнікоў жывёльнага свету.
36 Частка 1 Асновы псіхалогіі
Нейроны і іх сігналы
Нейронныя шляхі. Інфармацыя ў нервовай сістэме перадаецца праз 3 тыпы нейронаў. Сенсорныя, або аферэнтныя (што значыць “накіраваныя ўнутр”) нейроны пасылаюць інфармацыю ад мышцаў цела і сенсорных органаў унутр да спіннога і галаўнога мозга, якія апрацоўваюць інфармацыю. Да гэтага працэсу апрацоўкі далучаецца другі тып нейронаў — інтэрнейроны галаўнога і спіннога мозга. Затым цэнтральная нервовая сістэма пасылае інструкцыі мышцам цела праз маторныя, або эферэнтныя (што значыць “накіраваныя вонкі”) нейроны.
Давайце засяродзім увагу на такім прыкладзе. Найпрасцейшымі з сувязей паміж нейронамі з’яўляюцца тыя, што кіруюць нашымі рэфлексамі, гэта значыць нашымі аўтаматычнымі рэакцыямі на раздражняльнікі. Прасцейшы рэфлекторны шлях складаецца з аднаго сенсорнага і
“Цела чалавека гяго мозг, з аднаго боку, і паводзіны і розум, з другога, — непадзельныя. Вось чаму вывучэнне аднаго азначае вывучэнне другога."
Марцімер Мішкін (1986)
аднаго маторнага нейрона, якія часта злучаны паміж сабой праз інтэрнейроны. Адзін з такіх шляхоў забяспечвае ўзнікненне болевага рэфлексу (мал. 2.1). Калі вы дакранаецеся пальцамі да распаленай пліты, нейронная актыўнасць, выкліканая гарачынёй, перадаецца праз сенсорныя нейроны інтэрнейронам у спінным мозгу. Гэтыя інтэрнейроны рэагуюць, дасылаючы сігналы маторным нейронам мышцаў рукі, што вымушае вас хуценька яе адхапіць.
Паколькі прасцейшы шлях болевага рэфлексу праходзіць праз спінны мозг і выходзіць з яго, то вы адхопліваеце руку ад гарачай пліты да таго, як ваш галаўны мозг атрымае і зрэагуе на інфармацыю,
Мал. 2.1. Гэта прасцейшы рэфлекс, калі інфармацыя ад рэцэптара скуранога покрыва паступае ўнутр праз сенсорны нейрон да інтэрнейрона ў спінным мозгу, што і дасылае сігналы мышцам рукі праз маторны нейрон. Паколькі ў гэтым рэфлексе задзейнічаны толькі спінны мозг, вы адхопліваеце руку ад свечкі да таго, як ваш галаўны мозг адрэагуе на інфармацыю, якая прымусіла вас адчуць боль.
Раздзел 2 Біялагічныя карані паводзінаў 37
Мал. 2.2. Спрошчаная дыяграма\іаторнага нейрона. Кожны нейрон складаецца з саматычнай клеткі і аднаго ці болей валокнаў, што адыходзяць ад яе. Дэндрыты і клетка атрымліваюць прыток інфармацыі ад сенсорных рэцэптараў або другіх нейронаў. Калі прыток інфармацыі перавышае нейкі парог, нейрон спараджае электрычны імпульс (патэнцыял дзеяння) праз аксон, а канцавыя валокны аксона дасылаюць гэтую інфармацыю другім нейронам альбо мышцам цела і залозам.
якая вымушае вас адчуць боль. Інфармацыя паступае ў галаўны мозг і выходзіць з яго ў асноўным праз інтэрнейроны спіннога мозга. Калі б верхняя частка вашага спіннога мозга была перарэзана, вы не адчувалі б ні болю, ні задавальнення. Калі б ваш спінны мозг быў аддзелены, то ваш галаўны мозг страціў бы ўсялякі кантакт з целам. Гэта значыць, што вы страцілі б усялякую адчувальнасць і рухомасць у тых участках цела, дзе сенсорныя і маторныя нейроны злучаюцца са спінным мозгам ніжэй пакалечанага ўчастка. Хворыя на параплегію мужчыны (з паралізаванымі нагамі) звычайна здольныя да эрэкцыі (просты рэфлекс), калі стымуляваць іх геніталіі. Але ў залежнасці ад таго, дзе і наколькі ўсечаны іх спінны мозг, яны могуць страціць полавое пачуццё і зусім не рэагаваць на эратычныя вобразы [Kennedy abd Over, 1990].
Зараджэнне нейроннага імпульса. Кожны нейрон складаецца з цела клеткі і аднаго або некалькіх нервовых валокнаў, што адыходзяць ад яе (мал. 2.2). Валокны бываюць двух тыпаў: дэндрыты атрымліваюць інфармацыю ад сенсорных рэцэптараў або другіх нейронаў, а аксоны перадаюць яе іншым нейронам. У адрозненне ад кароткіх дэндрытаў аксоны могуць быць альбо кароткімі, альбо цягнуцца
“Калг перарэзаць нервы паміж галаўным мозгам і другімі органамі цела, тпо сігналы ад гэтых органаў перастаюць існаваць для мозга. Вока слепне, вуха глухне, рука робіцца нерухомай і нічога не адчувае”
Уільям Джэймс, “Прынцыпы псіхалогіі”, 1890
Дэндрыт — вытворнае ад грэчаскага слова дэндрон, што значыць — дрэва
праз цела аж на некалькі футаў. Цела клеткі і аксон маторнага нейрона можна параўнаць з баскетбольным мячом, прывязаным да вяроўкі даўжынёй у 4 мілі. Слой тлушчавых клетак, названы міелінавай абалонкай, ізалюе валокны некаторых нейронаў. Абалонка дапамагае паскараць іх імпульсы.
Нейрон генерыруе электрычны імпульс, калі стымулюецца ціскам, цяплом, святлом, а таксама хімічнымі сігналамі ад суседніх нейронаў. Імпульс, які называецца патэнцыялам дзеяння, — гэта кароткі электрычны разрад, які праходзіць праз нейрон, як іскра — па бікфордавым шнуры феерверка. Нейрон — гэтае маленькае прыстасаванне, што прымае рашэнне — атрымлівае сігналы ад соцень, а можа і тысяч іншых нейронаў сваімі дэндрытамі і клеткамі. Калі сума сігналаў перавышае нейкі дапушчальны ўзровень
38 Частка 1 Асновы псіхалогіі
“Хвала тпабе, цялесная электрычнасць”. Уолт Уітмен, “Дзеці Адама”, 1855
інтэнсіўнасці, які называецца парогам, тады ўтвараецца імпульс. Дасягнуўшы парога, нейрон перадае электрычны імпульс па аксоне, які сваімі канцавымі валокнамі ўзаемадзейнічае з сотнямі і тысячамі іншых нейронаў, а таксама з мышцамі і залозамі.