• Газеты, часопісы і г.д.
  • Псіхалогія  Дэвід Майерс

    Псіхалогія

    Дэвід Майерс

    Выдавец: Беларускі Фонд Сораса
    Памер: 560с.
    Мінск 1997
    478.44 МБ
    I калі мы аддаем прыярытэт чалавеку, то ўзнікае другая праблема: як усёткі абараніць жывёл? Большасць вучоных
    сёння лічаць сваім маральным абавязкам палепшыць умовы ўтрымання доследных жывёл і абараніць іх ад залішніх пакут. Яны падтрымалі закон аб абароне правоў жывёл, прыняты ў ЗША ў 1985 годзе і ў Брытаніі ў 1986 годзе, а таксама пастановы аб інспекцыях лабараторый, дзе праводзяцца доследы над жывёламі [Cherfas, 1990; Johnson, 1990],
    Як гэта ні дзіўна, але і самі жывёлы маюць карысць ад эксперыментаў над сабой. Доследы дапамаглі палепшыць умовы іх утрымання ў лабараторыях і заалагічных садах. Высвятляючы агульнае ў паводзінах чалавека і жывёл, доследы дапамагаюць лепш зразумець і тых, і другіх. Псіхалогія, якая клапоціцца аб людзях і спачувальна ставіцца да жывёл, можа дзейнічаць на агульную карысць.
    “Я лічу, што перашкаджаць правядзенню доследаў, якія аблягчаюць пакуты людзей і жывёл, глыбока амаральна, негуманна і жорстка”.
    Псіхолаг Ніл Мілер (1983)
    “Калі ласка, не забудзьцеся пра тых сярод нас, хто пакутуе ад невылечных хвароб або калецтваў, хто спадзяецца на вылечванне з дапамогай доследаў над жывёламі”. Псіхолаг Дэніс Фіні, хворы на параплегію (1987)
    “Аб велічы нацыі можна меркаваць па тым, якяна абыходзгцца з жывёламі.” Махатма Гандзі, (1869 — 1948)
    Ці этычна праводзіць доследы на людзях? Калі вас непакоіць вобраз удзельніка эксперымента, які атрымлівае электрашок, то вашы трывогі дарэмныя, таму што ў большасці псіхалагічных даследаванняў электрашок не ўжываецца. Звычайна абыходзяцца мігценнем святла, хуткім паказам слоў, прыязнымі ўзаемакантактамі.
    Часам, праўда, даследчыкі могуць на пэўны перыяд уводзіць у зман удзельнікаў доследаў або ствараць для іх стрэсавыя сітуацыі. Але гэта робіцца толькі дзеля
    Раздзел 1 Уводзіны ў псіхалогію 29
    “Людзі ўспрымаюць многазначную інфармацыю ў адпаведнасці са сваімі ўстаноўкамі. Хто гэта — качка ці трусяня?” [Шэпард, 1990]
    кантролю за неўтаймаванымі паводзінамі і вывучэння перападаў у настроі. Калі б удзельнікі эксперымента ведалі ўсё наперад, то эксперымент не даў бы ніякіх вынікаў. Страціла б сэнс сама працэдура правядзення доследу, бо яго ўдзельнікі, жадаючы дапамагчы вучоным, стараліся б заўчасна пацвердзіць іх прагнозы. Этычныя прынцыпы правядзення доследаў, распрацаваныя амерыканскай Асацыяцыяй псіхолагаў і брытанскім Псіхалагічным таварыствам, патрабуюць, каб 1) эксперыментатары атрымлівалі фармальную згоду з боку ўдзельнікаў эксперымента на прыняцце ў ім удзелу; 2) каб яны не шкодзілі іх здароўю; 3) каб інфармацыя аб асобных удзельніках эксперымента апрацоўвалася канфідэнцыяльна; 4) каб ім у поўнай меры тлумачылі вынікі даследавання пасля яго заканчэння.
    Цг бывае псіхалогія непрадузятай? Вядома, не. Сістэма каштоўнасных арыентацый вучоных уплывае на выбар прадмета даследавання: прадукцыйнасці працы рабочых або іх маральных вартасцей, палавой дыскрымінацыі або палавых адрозненняў, здольнасці падпарадкоўвацца або незалежнасці. Светапогляд можа надаваць спецыфічную афарбоўку нават “фактам”. Нашы ўстаноўкі могуць уплываць на нашы назіранні і інтэрпрэтацыі; часам мы бачым тое, што жадалі б бачыць. Нават словы, якімі мы карыстаемся для апісання таго або іншага феномена, могуць адлюстроўваць нашу сістэму каштоўнасцей. Калі мы называем сексу
    альныя паводзіны, якія не практыкуем, “ненармальнасцю” або “сексуальнымі адхіленнямі”, то гэтая славесная фармулёўка адлюстроўвае нашы прыватныя паняцці аб каштоўнасцях. Тое ж характэрна і для штодзёнага жыцця, калі адным той або іншы чалавек здаецца “тэрарыстам”, а другім — “барацьбітом за свабоду”. I ў псіхалогіі, і ў іншых навуках ярлыкі і характарызуюць аб’ект, і ацэньваюць яго.
    Практычнае прымяненне псіхалогіі таксама ўтрымлівае прыхаваныя сістэмы каштоўнасцей. Калі людзі звяртаюцца да псіхолагаў за прафесійнай дапамогай і парадай аб тым, як жыць — як выхоўваць дзяцей, як самарэалізавацца, як ставіцца да сексу, як зрабіць кар’еру, то атрымліваюць парады, абцяжараныя этычнымі ўяўленнямі дарадчыка. Навука аб паводзінах і разумовых працэсах можа дапамагчы нам дасягнуць мэтаў, але яна не можа вырашаць за нас нашы праблемы.
    Ці з’яўляюцца псіхалагічныя тэорыі агульнавядомымі ісцінамі? Магчыма, самай распаўсюджанай крытыкай псіхалогіі з’яўляецца сцверджанне аб тым, што яна проста апісвае ўсім відавочнае на характэрным для яе жаргоне: “Ну, хто жадае паведаміць штосьці новае і атрымаць узнагароду?”
    Дзякуючы серыям эксперыментаў, псіхолаг Барух Фішхоф і іншыя [Slovic & Fischhoff, 1977; Wood, 1979] высветлілі, што розныя з’явы і падзеі здаюцца куды менш прадказальнымі і відавочнымі да таго, як яны адбыліся. Як толькі людзі даведваюцца аб выніках якогонебудзь эксперымента або гістарычнай падзеі, ім усё адразу становіцца зразумелым і куды больш простым, чым тады, калі іх прасілі наперад выказаць свае прагнозы. Калі мы ведаем, што нешта адбылося, то нам пачынае здавацца, што так і павінна было быць. Такой думкі прытрымліваецца палітычны аглядальнік Джордж Уіл, які абвінавачвае сацыёлагаў у тым, што “яны спатыкаюцца аб відавочнае з пачуццём гонару за сваё адкрыццё” [Will, 1989]. Псіхолагі называюць гэты рэтраспектыўны погляд феноменам “задняга розуму” (“я пра ўсё гэта ведаў”).
    30 Частка 1 Асновы псіхалогіі
    Гэты феномен лёгка прасачыць на прыкладзе. Прачытаем адной палове групы ўдзельнікаў эксперымента вынікі якоганебудзь даследавання, а другой палове, скажам, працілеглае. Напрыклад, чытаем: “Псіхолагі высветлілі, што разлука аслабляе рамантычнае каханне. Як гаворыцца ў прымаўцы, з вачэй далоў — і з сэрца вон. Ці можаце вы растлумачыць, чаму так бывае?” Большасць людзей — можа, і амаль усе потым будуць казаць, што гэтае псіхалагічнае адкрыццё іх ніколькі не здзівіла.
    А зараз мы прачытаем адваротнае: “Псіхолагі высветлілі, што разлука ўмацоўвае рамантычнае каханне. Як гаворыцца ў прымаўцы, цяжкое ўздыханне — далёка каханне”. Людзі і такую выснову могуць растлумачыць і будуць сцвярджаць, што гэта ўсім вядомы факт. Відавочна, што калі якаясь ісціна і яе процілегласць здаюцца агульнавядомым фактам, то гэта прымушае задумацца.
    Тым не менш было б дзіўна, калі б асобныя з адкрыццяў псіхалогіі не былі вядомыя людзям. Як сказаў англійскі філосаф Альфрэд Норт Уайтхед: “Усё самае важнае ўжо было сказана да нас” [Whitehead, 18611947],
    Незалежна ад высноў псіхалагічнага даследавання — “ніколі не позна вучыцца” або “нельга навучыць старога сабаку новым камандам”— кожную з гэтых высноў, аказваецца, можна было прадбачыць.
    Калі б псіхолаг высветліў, што нас прыцягваюць да сябе нашы антыподы, яго заўсёды падтрымалі б: “Канечне, яшчэ мая бабуля казала, што процілегласці сходзяцца”. А калі б ён заявіў, што нас прыцягваюць людзі, падобныя да нас характарамі, той жа самы чалавек прыгадаў бы, што “каваль каваля бачыць здаля”. Справа не ў тым, што агульнавядомыя ідэі могуць быць няслушнымі, а ў тым, што вельмі часта мы аб чымсьці мяркуем пасля таго, як ведаем вынікі.
    Магчыма, вы заўважылі гэтую з’яву рэтраспектыўнага погляду, чытаючы дэтэктыўны раман. Як толькі інтрыга разблытваецца, усё выглядае вельмі простым. Да пстарычных падзеяў мы таксама падыходзім з рэтраспектыўнага пункта гледжання. У адрозненне ад сваёй перадвы
    барчай няўпэўненасці, пасля выбараў прэзідэнта людзі пачынаюць сцвярджаць, што яны наперад ведалі іх вынік [Powell, 1988], Калі дактарам паведаміць сімптомы захворвання, а потым дадзеныя ўскрыцця трупа, то ім стане зразумелай прычына смерці, якую яны, як ім здаецца, маглі б канстатаваць на падставе адных сімптомаў. Але гэта зрабіць не так проста без апісання вынікаў ускрыцця [Powell, 1988], 3 вышыні 90х гадоў можа здацца відавочным, што Усходняя Еўропа рана ці позна зменіць камуністычныя рэжымы на дэмакратыю. Аднак гэта не было такім відавочным для пасланніка ААН Джын Кіркпатрык, якая ў 1980 годзе папярэджвала сусветнае супольніцтва: ‘Тісторыя XX стагоддзя не дае ніякіх падстаў спадзявацца на тое, што таталітарныя рэжымы распадуцца самі сабой”.
    “Жыццё ідзе заўсёды наперад, а ацэньваецца заднім розумам’’.
    Сэрэн К’еркегор (18131855)
    “Лёгка быць разумным пасля здарэння". Шэрлак Холмс у кнізе “Загадка моста Top" Артура Конан Дойля
    Але ўсё ж час ад часу псіхалагічная навука можа пахіснуць агульнавядомыя ўяўленні. Чытаючы гэтую кнігу, вы пабачыце, як навуковыя даследаванні адначасова спрыялі і ўзнікненню, і абвяржэнню папулярных ідэй аб узросце і старэнні, аб снах і гіпнозе, аб самаацэнцы; як мы здзіўляліся адкрыццю хімічных рэчываў, што выпрацоўваюцца мозгам і ўплываюць на наш настрой і памяць; як дзівіліся кемлівасці жывёл, уплыву стрэсавых сітуацый на нашу здольнасць супрацьстаяць хваробам. Калі адны з нас глядзяць на псіхалогію ўсяго толькі як на звод прапісных ісцін, то другія бачаць у ёй падчас небяспечную сілу.
    Ці нясе ў сабе псіхалогія патэнцыяльную небяспеку? Ці з’яўляецца выпадковым той факт, што астраномія — старэйшая з навук, а псіхалогія — самая маладая? Даследаваць космас — гэта адно, a
    Раздзел 1 Уводзіны ў псіхалогію 31
    даследаваць свой унутраны сусвет — зусім іншае, у нечым гэта справа мо нават больш адказная. Ці можна скарыстоўваць псіхалогію дзеля ўсялякага роду маніпуляцый з людзьмі? Ці можа яна зрабіцца інструментам у нечых руках для стварэння таталітарнага “цудоўнага новага свету”?
    Веды — гэта сіла, і яны, як і ўсялякая сіла, могуць служыць і дабру, і злу. Ядзерная энергія выкарыстоўвалася і для знішчэння гарадоў, і для іх асвятлення. Сіла пераканання служыла і дзеля адукацыі людзей, і дзеля іх падману. Сіла псіхатропных сродкаў выкарыстоўвалася і для праяснення розуму, і дзеля яго знішчэння.
    I хоць псіхалогія валодае вялікімі магчымасцямі, яна імкнецца не ўводзіць у зман людзей, а даваць ім веды. Псіхолагі працуюць над метадамі і сродкамі, якія садзейнічаюць маральнаму дасканаленню, дакладнасці ўспрымання, эфектыўнасці авалодання ведамі, творчасці і здольнасці суперажываць. Псіхалогія імкнецца даць адказы на многія пытанні, што маюць дачыненне да войнаў, перанаселенасці, злачынстваў, забабонаў — да ўсяго, што звязана з паводзінамі і стаўленнем да жыцця. Псіхалогія адказвае на самыя надзённыя чалавечыя пытанні адносна кахання, шчасця, нават ежы і пітва. I хоць яна не можа вырашыць усе жыццёвыя пытанні, але закранае найбольш важныя з іх.