• Газеты, часопісы і г.д.
  • Псіхалогія  Дэвід Майерс

    Псіхалогія

    Дэвід Майерс

    Выдавец: Беларускі Фонд Сораса
    Памер: 560с.
    Мінск 1997
    478.44 МБ
    Як вывучаць гэтую кнігу?
    Як мы ўбачым у раздзеле 9 “Памяць”, дзеля таго каб авалодаць якімнебудзь прадметам, мы павінны актыўна займацца ім. Наш розум — гэта не страўнік, які можна механічна запоўніць, ён хутчэй нагадвае мышцу, якая мацнее толькі тады, калі трэніруецца. Незлічоныя эксперыменты пацвердзілі той факт, што людзі лепей авалодваюць ведамі і запамінаюць іх, калі перадаюць іх сваімі ўласнымі словамі, паўтараюць, асэнсоўваюць і зноў паўтараюць.
    Знакаміты метад SQ3R якраз і ўключае ў сябе гэтыя прынцыпы [Robinson, 1970]. SQ3R* — гэта акронім для пяці паслядоўных крокаў: азнаямленне, пастаноў
    ка пытанняў, чытанне, паўтарэнне, праверка.
    Перад тым як пачаць вывучэнне матэрыялу, змешчанага ў раздзеле, азнаёмцеся з падзагалоўкамі, прагледзьце раздзел, звярніце ўвагу на тое, як ён арганізаваны.
    Калі вы падрыхтаваліся чытаць падраздзел, выкарыстайце яго загаловак, каб сфармуляваць пытанне, на якое з дапамогай матэрыялу раздзела вы павінны адказаць. Напрыклад, пытанне да гэтага апошняга падраздзела гучала б так: “Як найбольш эфектыўна авалодаць зместам гэтай кнігі?”
    Затым пачынайце чытаць, актыўна шукаючы адказ на сваё пытанне. Кожны раз чытайце столькі матэрыялу, колькі вы можаце ўспрыняць, не стаміўшыся. Звычайна хапае якоганебудзь аднаго галоўнага падраздзела, напрыклад, “Пытанні, якія часцей за ўсё задаюць псіхолагам”, які вы толькі што прачыталі.
    Прачытаўшы падраздзел, паўтарыце яго сваімі словамі. Праверце сябе, паспрабаваўшы даць адказ на ваша ўласнае пытанне, паўтарыце тое, што вы запомнілі, час ад часу заглядваючы ў кнігу, каб прыпомніць прачытанае.
    I нарэшце праверка: перачытайце ўсе запісы, якія вы зрабілі, звяртаючы ўвагу на структуру раздзела, і хутка паўтарыце ўвесь матэрыял.
    Такім чынам — азнаямленне, пастаноўка пытанняў, чытанне, паўтарэнне, праверка. Раздзелы кнігі арганізаваны так, каб аблегчыць вам скарыстанне метаду SQ3R. Загалоўкі раздзелаў і іх падзагалоўкі даюць магчымасць ставіць перад сабой пытанні ў працэсе чытання. Матэрыял размешчаны ў невялікіх падраздзелах, у канцы якіх самы час паўтарыць тое, пра што вы даведаліся. У высновах даюцца самыя істотныя моманты раздзела для яго асэнсавання, а таксама спіс ключавых тэрмінаў, каб вы маглі праверыць, як запомнілі асноўныя паняцці. Агляд, пытанне, чытанне...
    Чытаючы псіхалогію, вы даведаецеся не толькі пра эфектыўныя метады набыцця ведаў. Псіхалогія вучыць нас, як
    * Survey (азнаямленне); question (пытанне); read (чытаць); rehears (паўтараць); review (аглядаць).
    32 Частка 1 Асновы псіхалогіі
    фармуляваць важныя пытанні, як крытычна мысліць пры ацэнцы супрацьлеглых ідэй і папулярных сцверджанняў. Яна паглыбляе нашы веды аб тым, як мы ўспрымаем, думаем, адчуваем, дзейнічаем. Тым самым яна ўзбагачае наша жыццё і пашырае наш светагляд. Я спадзяюся, што і мая кніга будзе садзейнічаць дасягненню гэтых мэтаў. Чарльз Эліёт ста
    годдзе таму сказаў: “Кнігі — гэта самыя спакойныя, самыя надзейныя сябры і самыя цярплівыя настаўнікі”.
    “Самы лепшы вынік ад чытання кнігі — гэта тое, штояна заахвочвае чытача да актыўнай дзейнасці’’.
    Томас Карлейл (17951881)
    Высновы
    Што такое псіхалогія?
    Вытокі псіхалогіі. Першая псіхалагічная лабараторыя была заснавана ў 1879 годзе нямецкім філосафам і фізіёлагам Вільгельмам Вундтам, і з таго часу псіхалогія глыбока ўкаранілася ў шматлікія навуковыя дысцыпліны многіх краін. Асноўныя праблемы, якія псіхалогія імкнецца вырашаць, і метады вырашэння гэтых праблем дазваляюць нам азначыць яе як навуку аб паводзінах і разумовых працэсах.
    Тэарэтычныя падыходы да разумення паводзінаў і псіхічных працэсаў. Ёсць шмат падыходаў да вывучэння прыроды чалавека. У псіхалогіі пашыраны такія навуковыя падыходы, як біялагічны, біхевіярысцкі, псіхааналітычны, гуманістычны, кагнітыўны і соцыякультурны, усе яны з’яўляюцца ўзаемадапаўняльнымі, кожны з іх мае свае ўласныя мэты, праблемы і магчымасці. Усе разам яны даюць магчымасць лепш зразумець функцыі мозга і паводзіны чалавека.
    Галіны псіхалогіі. Псіхолагі займаюцца многімі відамі дзейнасці — ад дыягностыкі і лячэння ва ўмовах клінікі да навуковай працы, звязанай з высвятленнем біялагічных і сацыяльных аспектаў развіцця асобы, а таксама прыкладной і вытворчаарганізацыйнай псіхалогіяй.
    Навуковы падыход
    Адносіны да працэсу пазнання. Навуковае даследаванне патрабуе спалучэння здаровага скептыцызму пры вывучэнні разнастайных праблем з гатоўнасцю адмовіцца ад сваіх ідэй, калі таго патрабуюць факты.
    Навуковы метад. Назіранні вядуць да стварэння тэорый, якія арганізуюць назіранні і даюць магчымасць прадказваць. Гіпотэзы (прадказанні) затым падлягаюць праверцы, каб можна было ўдасканальваць тэорыі і садзейнічаць іх практычнаму выкарыстанню.
    Метады псіхалогіі
    Каб апісаць, прадказаць і растлумачыць паводзіны і разумовыя працэсы, псіхолагі карыстаюцца трыма асноўнымі метадамі.
    Апісанне. 3 дапамогай вывучэння паасобных фактаў, апытанняў і натуральных назіранняў псіхолагі назіраюць за паводзінамі і разумовымі працэсамі і апісваюць іх.
    Карэляцыя. Ступень узаемасувязі паміж двума фактарамі высвятляецца праз іх карэляцыю. Калі мы ведаем ступень карэляцыі двух аб’ектаў, то можам сказаць, наколькі адзін, аб’ект абумоўлівае другі. Але карэляцыя — толькі мера ўзаемазалежнасці; яна не азначае прычыннавыніковай сувязі.
    Эксперымент. Для выяўлення прычыннавыніковых сувязей вучоныя праводзяць эксперыменты. Ва ўмовах эксперымента даследчыкі могуць мяняць адзін або некалькі фактараў і выяўляць, як гэтыя незалежныя пераменныя могуць уплываць на канкрэтныя паводзіны — на залежную пераменную. У шматлікіх эксперыментах кантроль за надзейнасцю забяспечваецца шляхам адвольнага адбору людзей альбо ў эксперыментальную групу, з удзельнікамі якой праводзяцца доследы, альбо ў кантрольную, дзе доследаў не праводзіцца.
    Раздзеп 1 Уводзіны ў псіхалогію 33
    Пытанні, якія часцей за ўсё задаюць псіхолагам
    Ці ёсць штучнасць у лабараторных эксперыментах? Свядома ствараючы штучнае асяроддзе, даследчыкі імкнуцца праверыць тэарэтычныя прынцыпы. А гэтыя прынцыпы дапамагаюць нам разумець, апісваць, тлумачыць і прагназаваць паводзіны людзей у штодзённым жыцці.
    Ці ўсё залежыць ад культурнага асяроддзя? Хоць паводзіны людзей і адносіны да жыцця бываюць рознымі ў розных культурах, але прынцыпы, на якіх яны грунтуюцца, адрозніваюцца меней. Міжкультурная псіхалогія даследуе і нашы культурныя адрозненні, і універсальнае падабенства людзей як членаў адной чалавечай сям’і.
    Як мы ўдасканальваем свае веды пра чалавека, даследуючы жывёлаў? Некаторыя псіхолагі даследуюць жывёл зза простай цікаўнасці да іх паводзінаў. Іншыя робяць гэта таму, што веданне фізіялагічных і псіхічных працэсаў, што адбываюцца ў арганізме жывёл, даюць магчымасць лепш зразумець аналагічныя працэсы ў арганізме чалавека.
    Ці этычна праводзіць доследы на жывёлах?
    Толькі 7% ад усіх псіхалагічных доследаў прыпадае на доследы з жывёламі — часцей за ўсё з пацукамі, мышамі, трусамі і птушкамі. I вельмі рэдка жывёлы адчуваюць боль у эксперыментах. Тым не менш рух у абарону правоў жывёл і супраць эксперыментавання над імі паставіў дзве важнейшыя праблемы: ці дапушчальна выкарыстоўваць жывёл у
    медыцынскіх або псіхалагічных доследах у імя аблягчэння пакут людзей? I калі прыярытэт аддаецца чалавеку, то як можна пазбавіць жывёлу ад лішніх пакут?
    Ці этычна праводзіць эксперыменты на людзях? Часам даследчыкі ствараюць стрэсавыя сітуацыі для людзей або ўводзяць іх у зман дзеля таго, каб высветліць тое або іншае важнае пытанне. Існуюць прафесійныя этычныя нормы і правілы, якімі належыць карыстацца пры правядзенні доследаў з удзелам людзей.
    Ці бывае псіхалогія непрадузятай? He, яна не можа быць непрадузятай. Уласныя перакананні псіхолагаў могуць аказваць уплыў на выбар тэмы даследавання, іх тэорыі і назіранні, на стыль паводзінаў і іх прафесійныя парады.
    Ці з’яўляюцца псіхалагічныя тэорыі агульнавядомымі ісцінамі? Эксперыменты паказваюць, што людзям уласціва схільнасць да рэтраспектыўнага погляду на мінулае, вядомая як феномен “задняга розуму” (“я даўно пра гэта ведаў”). Калі чалавек даведаецца пра вынікі таго ці іншага даследавання, яму здаецца, што гэта ўсім вядомая ісціна. Але не ўсё так проста, як можа здацца: з’яву або падзею наперад прадказаць куды цяжэй.
    Ці нясе ў сабе псіхалогія патэнцыяльную небяспеку? Веды — гэта сіла, якая можа служыць як дабру, так і злу. Псіхалагічныя прынцыпы ў асноўным выкарыстоўваліся для дабра, а сама псіхалогія імкнецца даць адказ на самыя набалелыя пытанні чалавечага існавання.
    Тэрміны і паняцці для запамінання
    Псіхалогія. Навука аб паводзінах і разумовых працэсах.
    Праблема суадносінаў біялагічнага і сацыяльнага фактараў. Праблема ўплыву спадчыннасці і сацыяльнага вопыту на развіццё і паводзіны чалавека.
    Біялагічны падыход. Падкрэслівае ўплыў спадчыннасці і фізіялогіі на паводзіны, эмоцыі, памяць і ўспрыманне.
    Псіхааналітычны падыход. Падкрэслівае падсвядомыя імкненні і канфлікты, многія з якіх фарміруюцца ў дзяцінстве.
    Біхевіярысцкі падыход. Падкрэслівае ўплыў навакольнага асяроддзя на знешне выяўленыя паводзіны.
    Гуманістычны падыход. Падкрэслівае здольнасць людзей рабіць выбар і развівацца — вывучае суб’ектыўны вопыт чалавека.
    Кагнітыўны падыход. Падкрэслівае спосабы апрацоўкі, захавання і ўзнаўлення інфармацыі, а таксама спосабы яе выкарыстання пры разважаннях і вырашэнні праблем.
    Соцыякультурны падыход. Падкрэслівае адрозненні і падабенства ў мысленні і паводзінах у розных сітуацыях і культурах.
    Клінічная псіхалогія. Галіна псіхалогіі, якая займаецца дыягностыкай і лячэннем псіхічных захворванняў.
    Псіхіятрыя. Галіна медыцыны, што займаецца псіхічнымі расстройствамі і дзе выкарыс
    3 Зак. 376
    34 Частка 1 Асновы псіхалогіі
    тоўваюцца медыцынскія прэпараты, у тым ліку наркатычныя.
    Навуковыя даследаванні. Чыстая навука, яе мэта — пашырыць навуковую базу псіхалогіі.
    Прыкладныя даследаванні. Навуковыя даследаванні, скіраваныя на вырашэнне практычных праблем.
    Тэорыя. Тлумачэнне пры дапамозе цэласнай сістэмы прынцыпаў, якая арганізуе назіранні і прадказвае іх вынікі.
    Гіпотэза. Прадказанне, якое можна праверыць на практыцы; часта абапіраецца на тэорыю.