Псіхалогія
Дэвід Майерс
Выдавец: Беларускі Фонд Сораса
Памер: 560с.
Мінск 1997
3 канфлікту паміж даверам і недаверам дзіця выносіць надзею, якая паступова становіцца верай у дарослых.
Эрык Эрыксан, 1983
Страта прывязанасці. Калі моцная і трывалая прывязанасць спрыяе развіццю сацыяльнай адаптаванасці, то якімі бываюць вынікі яе адсутнасці? Няма больш сумнай старонкі ў навуковых псіхалагічных даследаваннях, чым тая, што апісвае адсутнасць пачуцця прывязанасці ў дзіцяці. Дзеці, выхаваныя ў дзіцячых установах без стымуляцыі і ўвагі з боку выхавальнікаў або дома ў атмасферы поўнай пакінутасці і няўвагі, вырастаюць з запаволеным псіхалагічным развіццём, баязлівымі і зацятымі. Калі пазней іх атуліць увагай і любоўю, яны пачынаюць хутка развівацца, асабліва ў адносінах да паз
80 Часгка 2 Развіццё чалавека ад нараджэння да смерці
нання навакольнага свету. Тым не менш, горыч ранняй пакінутасці застаецца ў іх сэрцах на ўсё жыццё [Rutter, 1979],
Toe ж адчувалі малпы, якія выхоўваліся ў поўнай адзіноце нават без сваіх несапраўдных маці падчас доследаў мужа і жонкі Харлоу. У сталым узросце малпы паводзілі сябе або баязліва, або занадта агрэсіўна, калі іх саджалі ў клетку з аднагодкамі. Дасягнуўшы ўзросту палавой спеласці, у многіх выпадках яны не маглі знайсці сабе палавога партнёра. Штучна аплодненыя самкі часта ігнаравалі сваіх першынцаў, жорстка абыходзіліся з імі, а ў некаторых выпадках нават забівалі. Каго не любілі, той сам не мог любіць.
Большасць жорсткіх бацькоў, паводле іх слоў, таксама былі занядбанымі ў дзяцінстве [Kempe & Kempe, 1978], Пацвярджаюць гэта многія з забойцаў. Вывучэнне 14 маладых людзей, якія чакалі смяротнага прысуду за ўчыненыя імі злачынствы, паказала, што “над 12 з іх раней здзекваліся фізічна" [Lewis & others, 1988],
Ці становяцца ахвяры жорсткага абыходжання ў дзяцінстве жорсткімі дарослымі? Ці ператворыцца ахвяра сёння ў драпежніка заўтра? He. Большасць дзяцей, з якімі жорстка абыходзіліся ў дзяцінстве, не становяцца злачынцамі. Але 30% з іх усё ж такі жорстка абыходзяцца са сваімі дзецьмі — гэты паказчык у 4 разы перавышае агульны паказчык жорсткіх адносін да дзяцей па краіне [Kaufman & Zigler Widom, 1989]. Апроч таго, малыя дзеці, якія зведалі сексуальны здзек, або былі сведкамі зверстваў пад час вайны (іх білі, яны бачылі здзекі, жылі ў пастаянным страху), таксама маюць шрамы на сэрцы — іх гнятуць кашмары, дэпрэсія, іх жыццё пазбаўлена ладу [Browne & Finkelhor, 1986; Goleman, 1987].
I доследы з малпамі (якія ўжо немагчыма правесці ў наш час зза руху ў абарону жывёл), і назіранні над дзецьмі паказваюць: дзеці, якія маюць грубых і жорсткіх маці, усё ж горнуцца да іх — адзіных, каго яны ведаюць, быццам даруючы ім за ўсе грубасці.
У 1989 годзе паводле звестак сацыялагічнага апытання амерыканцаў, праведзенага інстытутам Гэлапа, 8% дарослых людзей на пытанне,“ці быліяны ахвярамі жорсткіх адносінаў да сябе ў дзяцінстве”, адказалі станоўча.
Разрыў прывязанасці. Суддзі, якія вызначаюць пакаранне бацькам за нядбайныя і жорсткія адносіны да дзяцей, часта задаюць пытанне: ці будзе пазбаўленне бацькоўскай апекі станоўча ўплываць на далейшы лёс дзіцяці? Што адчувае дзіця, калі перарываецца яго прывязанасць?
Адлучаныя ад сваіх сем’яў дзеці, як і малпяняты, смуткуюць і нават упадаюць у роспач [Bowlby, 1973; Mineka & Suomi, 1978]. Баючыся, што моцны стрэс можа выклікаць працяглую псіхічную траўму, суды, як правіла, неахвотна пазбаўляюць дзяцей іхняга дома.
"Мы рызыкнём сцвердзіць наступнае: фарміраванне дзіцячай прывязанасці будзе залежаць у асноўным ад асаблівасцей узаемадачыненняў паміж дзіцем і яго новымі бацькамі, а не адягонага вопыту разлукі."
Элеанор Макабі, 1980
Аднак, апынуўшыся ў дабратворным і стабільным асяроддзі, дзеці звычайна ачуньваюць ад дыстрэсу і разлукі. Даследуючы прыёмных дзяцей, Л. Яроу і яго калегі заўважылі, што калі дзеці ва ўзросце 6 месяцаў разлучаліся са сваімі прыёмнымі маці, то спачатку ў іх парушаліся апетыт, сон і настрой [Yarrow, 1973]. Але к 10 месяцам сітуацыя амаль цалкам прыходзіла ў норму. Паводзіны прыёмных дзяцей ва ўзросце да 6 месяцаў (пры адносна невялікім стрэсе) і дзяцей ад 6 да 16 месяцаў (пры значна большым узроўні стрэсу) былі падобнымі. I хоць прыём дзяцей на выхаванне ў большым узросце звычайна суправаждаецца большымі пакутамі, усё ж у бальшыні дзяцей каля 1 года прывязанасць да новых бацькоў фарміруецца без прыкметных эмацыянальных выдаткаў. Аднак сітуацыя, калі малое
Раздзел 3 Развіццё дзіцяці 81
ДЗЕЦІ РАЗВОДАЎ
Амаль палова шлюбаў у Паўночнай Амерыцы скасоўваецца. Гэты сумны факт прымушае задумацца: ці з’яўляюцца дзеці ахвярамі скасавання шлюбаў? Ці ўплывае адмоўна на дзяцей напружаная сітуацыя разводу? Мэнвіс Хетэрынгтан і яе калегі падвялі вынікі навуковых даследаванняў па гэтай праблеме: “у выніку скасавання шлюбу перад дзецьмі паўстае шэраг сацыяльных, паводзінавых, псіхалагічных і адукацыйных праблем” [Hetherington, 1989, 1992], Аднак, паводле звестак, рэакцыя дзяцей бывае розная. Усё залежыць ад такіх фактараў, як вастрыня канфлікту паміж бацькамі, тэмперамент дзіцяці, а таксама ад таго, ці адлучаецца дзіця ад асяроддзя, сяброў і школьных таварышаў па скасаванні шлюбу. Пасля разводу 9 з 10 дзяцей жывуць у асноўным з маці. Хоць даследчыкі не так часта параўноўваюць жыццё дзяцей толькі з адным бацькам або з адной маці, аднак заўважана, што юнакі, якія жывуць толькі з маці, дэманструюць большую агрэсіўнасць і іншыя анамаліі ў паводзінах, у параўнанні з тымі, хто жыве ў поўнай сям’і або толькі з бацькам [Hetherington & others, 1989; Stevenson & Black, 1988].
У адным нядаўнім даследаванні брытанскія бацькі і настаўнікі назіралі за паводзінамі 12 тысяч дзяцей ва ўзросце 7 гадоў і праз 4 гады [Cherlin & others, 1991]. Паўторная ацэнка паказала, што хлопчыкі, бацькі якіх скасавалі шлюб на працягу гэтых 4 гадоў, мелі на чвэрць больш праблем у паводзінах, чым тыя, хто працягваў жыць у поўных сем’ях. Але ўздзеянне разводу на хлопчыкаў амаль на палову страціла сваю значнасць, калі звярнулі ўвагу на розныя тыпы паводзінаў дзвюх груп дзяцей да скасавання шлюбу. (Прыстасаванне дзяўчынак да сітуацыі, якая існавала да разводу, не знізіла яго адмоўнага ўплыву.) А што датычыць хлопчыкаў, то яны больш адчувалі праходзіць праз рукі некалькіх прыёмных бацькоў, не паспяваючы адчуць прывязанасці да іх, можа быць вельмі балючай для дзіцяці. Тое самае можна сказаць і пра перыядычную разлуку дзіцяці з маці і вяртанне да яе.
Ці перарывае прывязанасць дзіцячая ўстанова? У 1950 годзе, калі ўжо 15% амерыканак мела працу, ідэальная мама была дома са смачным печывам, малаком
на сабе адмоўны ўплыў сямейных разладаў да скасавання шлюбу, чым пасля яго.
Звычайна пры скасаванні шлюбу дзеці адчуваюць падвойны стрэс. Адразу пасля яго многія з іх робяцца зласлівымі, капрызнымі і прыгнечанымі. Меншыя дзеці могуць абвінавачваць ва ўсім саміх сябе. Большыя праяўляюць агрэсіўнасць і незгаворлівасць. Праз 23 гады жыццё неяк нармалізуецца, але неўзабаве дзіця можа напаткаць новы стрэс: паўторны шлюб бацькоў. 75% маці і 80% бацькоў, што развяліся, уступаюць у паўторны шлюб, і дзеці атрымліваюць новага бацьку або новую маці. Для дзяўчынак прыход у сям’ю новага бацькі спачатку бывае асабліва непажаданым, парушае ўзаемаадносіны маці і дачкі і патрабуе перыяду адаптацыі.
На падставе звестак, атрыманых у ходзе васьмі сацыялагічных апытанняў, можна сказаць, што і гэты другі стрэс пакідае свой след удушахдзяцей [Bootk & Edwards, 1989; Glenn & Weaver, 1985]. У параўнанні з тымі дзецьмі, што выраслі ў поўных сем’ях, дзеці разведзеных бацькоў вырастаюць з пачуццём неўладкаванасці. У сталым узросце яны самі хутчэй скасоўваюць шлюб і радзей называюць сябе “вельмі шчаслівымі”. Здаецца, не пазбаўлена мудрасці перакананне, што дружная, стабільная сям’я — найлепшая перадумова для добрага выхавання дзяцей.
Але, на думку Хетэрынгтана, шлюб не заўсёды варта захоўваць. Калі развод —стрэс для дзяцей, то не менш стрэсавую сітуацыю стварае і канфліктны шлюб [Hetherington, 1989], Больш таго, адзначана, што бестурботныя дзеці адносна лёгка перажываюць развод і паўторны шлюб і нават выходзяць з такіх сітуацый больш падрыхтаванымі да жыццёвых нягод.
і жаданнем выслухаць дзяцей, калі яны прыходзяць са школы. Сёння, калі працуюць больш за палову амерыканак, маці дзяцей дашкольнага ўзросту, грамадская супермама робіць паспяховую кар’еру, дзелячы абавязкі з бацькам. Дзе бавяць час дзеці, бацькі якіх працуюць поўны рабочы дзень? Каля 40% з іх знаходзяцца пад наглядам у іншых сем’ях. Астатнія — ў дашкольных дзіцячых ўстановах і дома пад чыімсьці наглядам (Бюро перапісу,
6 Зак. 376
82 Частка 2 Развіццё чалавека ад нараджэння да смерці
1990). У 50я і 60я гады, калі Ідэальная Мама была грамадскай нормай, актуальнымі былі такія пытанні: ці ў шкоду дашкольная ўстанова дзецям, ці перарывае яна прывязанасць паміж дзіцем і яго бацькамі. На падставе вывучэння сучасных праграм выхавання дзяцей адказ адзін: “He” [Belsky, 1990]. У сваёй кнізе “Матчын клопат — іншы клопат” псіхолаг Сандра Скар тлумачыла, што “дзеці — гэта біялагічна моцныя індывідуумы, якія могуць паспяхова пераадольваць самыя розныя жыццёвыя сітуацыі” [Scarr, 1986]. Скар піша ад імені шматлікіх псіхолагаў, якія не выявілі ніякай адмоўнай шкоды дзецям ад вялікай занятасці іх працуючых маці [Cottfried & Cottfried, 1988; Hoffman, 1989].
Вырашыўшы гэтую праблему, навуковая думка перамясцілася ў бок выяўлення ўплыву розных тыпаў дзіцячых устаноў на дзяцей розных узростаў. Зараз мы ведаем пра гэта дастаткова шмат, каб адрозніць добры догляд за дзецьмі ад дрэннага. Скар і Рычард Вайнберг пішуць: “Добры догляд азначае, што прыпадае на аднаго выхавальніка 3 або 4 немаўлят і дзяцей, якія вучацца хадзіць, а таксама ад 6 да 8 дашкольнікаў (...). Добры догляд азначае таксама вясёлае, развіваючае і стабільнае асяроддзе...” [Weinberg, 1986]. Атрымліваецца, што ідэальным з’яўляецца вербальна стымулюючае асяроддзе, у якім дзіця мае магчымасць шмат размаўляць з дарослым выхавальнікам. У гэтым сэнсе якасны догляд у дзіцячым садзе дае малому больш, чым абыякавыя адносіны да яго дома.
Бацькі двухгадовых і старэйшых дзяцей могуць з палёгкай уздыхнуць, даведаўшыся, што дашкольныя дзіцячыя ўстановы могуць забяспечыць якасны догляд. Але вучоныя ўсё яшчэ дыскутуюць па гэтай праблеме. Псіхолаг Джэй Бельскі і Эдвард Цыглер выказваюць сваю занепакоенасць [Belsky, 1988; Zigler, 1986]. Паводле Бельскі, “Дзеці, якія выхоўваюцца ў сем’ях, клопат аб якіх на першым годзе жыцця больш за 20 гадзін у тыдзень праяўляюць не бацькі, а іншыя людзі, рызыкуюць да года жыцця страціць адчуванне надзейнасці, а ў далейшым зрабіцца непаслухмянымі і агрэсіўнымі”.