Псіхалогія
Дэвід Майерс
Выдавец: Беларускі Фонд Сораса
Памер: 560с.
Мінск 1997
“Хто ведае думкі дзіцяці?" — задае пытанне паэт Нора Перы. Піяжэ ведаў аб гэтым столькі ж, колькі ведалі іншыя людзі, працуючы ў Парыжы над тэстамі праверкі інтэлекту дзяцей. Скарыстоўваючы тэсты для выяўлення таго, у якім узросце яны могуць правільна адказаць на пытанні, Піяжэ быў заінтрыгаваны няправільнымі адказамі. Там, дзе іншыя бачылі дзіцячыя памылкі, Піяжэ ўбачыў дзейнасць інтэлекту. Ён заўважыў, што памылкі, якія рабілі дзеці аднаго якоганебудзь узросту, былі на здзіўленне падобныя.
50 гадоў, якія Піяжэ быў поруч з дзецьмі, пераканалі яго ў тым, што розум дзіцяці — гэта не мініятурная мадэль мозга дарослага чалавека. Малыя дзеці актыўна фарміруюць сваё ўласнае разуменне свету, але іншым спосабам, чым дарослыя, і на гэты факт пры навучанні дзяцей часта не звяртаюць увагі.
Жан Піяжэ (1930): “Калі мы паглядзім на інтэлектуальнае развіццё асобнага чалавека або ўсяго чалавецтва, то ўбачым, што чалавечы розум праходзіць у сваім развіцці праз некалькі стадый і кожная з іх розніцца адна ад адной”.
Далей Піяжэ вызначыў, што разумовае развіццё дзіцяці праходзіць некалькі стадый, ад прасцейшых рэфлексаў нованароджанага і да абстрактнага мыслення дарослага чалавека. Васьмігадовае дзіця разумее рэчы, якія не можа ўцяміць трохгадовае.Напрыклад, яно разумее аналогію: “Зразумець — гэта як быццам уключыць святло ў галаве”, але паспрабуйце трохгадоваму дзіцяці давесці гэтую аналогію — нічога не атрымаецца.
"Усяму ёсць свая пара і свой час пад сонцам”. Эклезіяст 3:1
Як удасканальваецца розум дзіцяці. Рухальная сіла інтэлектуальнага прагрэсу— бесперапыннае імкненне спасцігнуць навакольны свет. Для гэтага мозг, што ўвесь час развіваецца, фарміруе паняцці, якія Піяжэ назваў схемамі. Схемы — гэта спосабы нашага светаўспрымання, якія ўключаюць наш мінулы жыццёвы досвед і даюць арыенціры на будучыню. Мы пачынаем жыццё з простых схемрэфлексаў, такіх, як ссанне і хапанне. 3 цягам часу мы авалодаем мноствам схем: ад умення завязваць гальштук да разумення таго, што такое каханне.
Піяжэ прапанаваў дзве версіі адносна таго, як мы карыстаемся нашымі схе
Паглядзіце ўважліва на гэты “чортаў камертон”. Зірніце ўбок — не, спачатку ўгледзьцеся ў яго яшчэ раз уважліва, а затым адвядзіце позірк і намалюйце яго. He надта лёгка малюецца? Гэта таму, што камертона ў сапраўднасці не існуе, у вас няма схемы, у якую вы маглі б уключыць тое, што бачыце.
72 Частка 2 Развіццё чалавека ад нараджэння да смерці
мамі і прыстасоўваем іх да розных абставін. Папершае, мы тлумачым свой досвед у межах канкрэтнага на дадзены момант яго разумення. Паводле слоў Піажэ, мы ўключаем, або асімілюем, новы досвед у нашы ўжо існуючыя схемы. Возьмем наступную схему: “сабака”. Дзіця, якое вучыцца хадзіць, можа называць “сабачкамі” ўсіх чатырохногіх жывёл . Але нашы схемы мяняюцца і прыстасоўваюцца да новага досведу. Дзіця пачынае разумець, што першапачатковая схема “сабакі” занадта шырокая, і яно яе мяняе, удасканальваючы катэгорыю.
Калі мы не можам асіміляваць новы досвед, бо ён не ўкладваецца ў старыя схемы, тады мяняюцца самі схемы, каб мець магчымасць уключаць у сябе новы досвед. Напрыклад, калі чалавек адной расы ўспрымае другога ў адпаведнасці са сваімі ўстаноўкамі (“у яго пагрозны выгляд...”) — гэта асіміляцыя вопыту. Але калі практыка сумеснага навучання ў школе або сумеснай працы мяняе падобныя схемы (”... але па сутнасці ён добры хлопец”) — гэта ўжо прыстасаванне да рэчаіснасці.
Пгяжэ і сучасныя тэорыг аб стадыях пазнання. Сама навука — гэта працэс асі
міляцыі (уключэння) і акамадацыі (прыстасавання). Вучоныя карыстаюцца агульнапрынятымі тэорыямі (напрыклад, нованароджаныя — гэта пасіўныя істоты) для асіміляцыі ў гэтую схему сваіх уласных назіранняў. Потым, калі новыя назіранні пачынаюць супярэчыць іх тэорыям, змяняюцца самі тэорыі, каб іх можна было прыстасаваць да новых звестак. I новае паняцце аб нованароджаных як досыць прыстасаваных істотах мяняе старыя схемы. Вось так, на думку Піяжэ, дзеці (і дарослыя) фарміруюць свой светапогляд. Усё, што мы ведаем, не з’яўляецца рэальным у поўным сэнсе слова, але толькі нашым уяўленнем аб рэальнасці. Такім чынам функцыяніравалі паняцці, уведзеныя Піяжэ, — спачатку дапамагаючы нам зразумець паводзіны дзяцей, а потым мяняючы нашы погляды ў адпаведнасці з новымі звесткамі. Піяжэ апісаў чатыры асноўныя стадыі кагнітыўнага развіцця (табл. 3.1). Піяжэ лічыў, што дзіця ў сваім развіцці мінае розныя ўзроставыя стадыі. Кожная стадыя мае свае асаблівасці і сваю спецыфіку мыслення.
Каб уявіць сабе працэс разумовага сталення дзіцяці, давайце разгледзім стадыі Піяжэ ў святле сучасных уяўленняў аб кагнітыўным развіцці.
1 ТабліцаЗ.1. Стадыі кагнітыўнага развіцця паводле Піяже
Узрост Апісанне стадыі Вехі развіцця
Ад нараджэння да 2 гадоў Сенсаматорная Успрыманне навакольнага асяроддзя праз пачуцці і дзеянні (глядзець, дакранацца, браць рэчы ў рот). • Пастаянства аб’ектаў • Неспакой у прысутнасці незнаёмых
Ад 2 да 6 гадоў Дааперацыйная Прадстаўленне аб’ектаў з дапамогай слоў і вобразаў, але адсутнасць лагічнага мыслення. • Здольнасць прытварацца • Эгацэнтрызм
Ад 7 да 11 гадоў Канкрэтных аперацый Лагічнае мысленне аб канкрэтных з’явах; разуменне канкрэтных аналогій і арыфметычныя аперацыі. • Прынцып захавання колькасці рэчыва • Матэматычныя пераўтварэнні
Ад 12 гадоў і далей Фармальныя аперацыі Абстрактнае мысленне • Сістэмнае мысленне • Маральныя нормы
Раздзел 3 Развіццё дзіцяці 73
Сенсаматорная стадыя. На сенсаматорнай стадыі (ад нараджэння і да двух гадоў) дзіця ўспрымае свет праз сенсорныя і маторныя ўзаемадзеянні з аб’ектамі навакольнага асяроддзя, назіраючы за імі, дакранаючыся да іх, цягнучы іх у рот, хапаючы іх. Спачатку, здаецца, яны не ведаюць, што рэчы існуюць самі па сабе, незалежна ад іх успрымання.
У адным са сваіх доследаў Піяжэ паказваў дзіцяці прыгожую цацку, а затым, хутка закрыўшы яе сваім берэтам, сачыў, ці будзе дзіця яе шукаць. Да васьмімесячнага ўзросту дзеці яе не шукалі. Ім не вядомая такая з’ява, як пастаянства (нязменнасць) аб’ектаў — разуменне, што рэчы існуюць самі па сабе, а не толькі тады, калі іх успрымаюць. Малое дзіця жыве цяперашнім. Далоў з вачэй — далоў са свядомасці. К 8 месяцам у дзіцяці фарміруецца тое, што псіхолагі цяпер называюць памяццю на рэчы, якія яны не бачаць у дадзены момант. Схавайце цацку — і дзіця адразу пачне яе шукаць. A яшчэ праз месяцдругі дзіця будзе шукаць, нават калі доўга не бачыла цацку.
Адчуванне пастаянства аб’ектаў з’яўляецца адначасова са страхам перад незнаёмымі. Паназірайце, як дзеці рознага ўзросту рэагуюць, калі іх перадаюць у рукі незнаёмых людзей, і вы заўважыце, што ва ўзросце 8 або 9 месяцаў яны будуць плакаць і прасіцца да бацькоў. Ці простае гэта супадзенне — што пастаянства аб’екта і неспакой у прысутнасці чужых людзей развіваюцца разам? Напэўна, не. Пасля 8 месяцаў дзеці ўжо маюць схемы знаёмых твараў; калі яны не могуць уключыць новы твар ва ўжо існуючую схему, яны пачынаюць непакоіцца [Kagan, 1984], Гэта пацвярджае важны прынцып: мозг, розум і сацыяльнаэмацыянальныя паводзіны развіваюцца адначасова.
Але сучасных вучоных цікавіць пытанне: ці праходзяць пазнавальныя здоль
"Дзеці думаюць не аб мінулым
і не аб тым, што прыйдзе, але цешацца сучасным, на што здольныя зусім нямногія з нас, дарослых”.
Ла Браерб (16451695), “Характары: чалавек"
насці ў сваім развіцці праз выразныя стадыі? Ці з’яўляецца пачуццё пастаянства аб’екта раптоўна, як, напрыклад, расцвітае цюльпан вясной? Сучасныя псіхолагі лічаць развіццё больш працяглым працэсам, чым думаў Піяжэ. Напрыклад, яны лічаць, што пачуццё пастаянства аб’екта развіваецца паступова, ад таго моманту, калі маленькія дзеці шукаюць цацку там, дзе яны бачылі яе секунду назад.
Некаторыя даследчыкі лічаць таксама, што Піяжэ і яго паслядоўнікі недаацанілі развітасць малых дзяцей [Mandler, 1990], Паводле Піяжэ, дзеці да двух гадоў не могуць думаць. Яны могуць распазнаваць аб’екты, усміхацца ім, паўзці да іх, гуляць з імі. Але ў іх няма паняццяў альбо ідэй. Яны не асэнсоўваюць жыццё, а толькі жывуць.
Аднак разгледзім просты дослед. Эндру Мельцаф і Рычард Бортан давалі смактаць дзецям ва ўзросце 1 месяца адну з дзвюх пустышак, не паказваючы ім гэтыя рэчы [Meltzoff & Borton; 1979]. Калі потым яны былі ім паказаны, то дзеці глядзелі ў асноўным на тую, якую яны адчувалі раней у сваім роце. Ва ўзросце 9 месяцаў немаўляты могуць таксама імітаваць дзеянні, якія яны бачылі за суткі да гэтага [Meltzoff, 1988]. Падобна, што яны маюць большую здольнасць да паняційнага мыслення, чым думаў Піяжэ.
Дааперацыйная стадыя. Паводле Піяжэ, дзеці дашкольнага ўзросту яшчэ далёкія па развіцці ад дарослых. I хоць яны ўсведамляюць сябе як асобных людзей, час і пастаянства аб’ектаў, але яны, на думку Піяжэ, эгацэнтрыкі: яшчэ не могуць успрымаць рэчы з гледзішча іншага чалавека. Вось дыялог, які пацвярджае гэта:
— У цябе ёсць брат?
— Так.
— Як яго завуць?
— Джым.
— А ў Джыма ёсць брат?
— Няма"
[Phillips,1969],
Дашкольнік, які засланяе сабой экран, калі вы глядзіце тэлевізар, або за
74 Частка 2 Развіццё чалавека ад нараджэння да смерці
дае вам пытанне, калі вы размаўляеце з кімнебудзь па тэлефоне, перакананы, што вы бачыце і чуеце толькі тое, што і ён. Таму мы павінны помніць, што такія паводзіны адлюстроўваюць узроставую абмежаванасць: эгацэнтрычны дашкольнік “няўважлівы” або “эгаістычны” ненаўмысна, хутчэй за ўсё, ён проста не ў стане зразумець вашы інтарэсы.
Дашкольнікі ахвотней выконваюць пазітыўныя каманды (асцярожна трымай шчаня!), чым адмоўныя (не ціскай шчаня!). Бацькі, камандуючы дзецьмі, звычайна не разумеюць гэтых асаблівасцей. Яны бачаць у сваіх дзецях малодшых дарослых, якія цалкам кантралююць свае паводзіны [Larrance & Twentyman, 1983]. У выніку яны ўспрымаюць дзяцей, якія блытаюцца пад нагамі, раскідваюць ежу, не выконваюць адмоўных каманд, плачуць, — як непаслухмяных.
I хоць думка Піяжэ аб эгацэнтрызме слушная, дашкольнікі не такія ўжо эгацэнтрычныя. Атрымаўшы нескладаныя заданні, чатырохгадовыя дзеці даюць такія тлумачэнні, каб іх мог лягчэй зразумець субяседнік з завязанымі вачыма, а таксама паказваюць цацку або малюнак да гледача [Gelman, 1979; Siegel і Hodkin, 1982],