• Газеты, часопісы і г.д.
  • Псіхалогія  Дэвід Майерс

    Псіхалогія

    Дэвід Майерс

    Выдавец: Беларускі Фонд Сораса
    Памер: 560с.
    Мінск 1997
    478.44 МБ
    Дзве групы даследчыкаў спасылаюцца на досыць спрэчныя назіранні, сутнасць якіх у тым, што на другім тыдні і нават у першыя дні жыцця нованароджаныя мо
    68 Частка 2 Развіццё чалавека ад нараджэння да смерці
    гуць пераймаць некаторыя выразы твару, напрыклад, высоўванне языка [Field & others, 1982; Meltzoff & Moore, 1983, 1985, 1989], Далейшыя даследаванні паказалі, што некаторыя нованароджаныя больш экспрэсіўныя і схільныя да пераймання, чым іншыя [Field, 1989]. Аднак вывучэнне дзяцей у Шатландыі, Японіі, Непале сведчаць аб тым, што здольнасць нованароджаных пераймаць можа лічыцца ўніверсальнай чалавечай якасцю [Bower, 1989].
    Калі гэта так, то гэта цудоўная ўласцівасць. Якім жа чынам нованароджаныя дзеці суадносяць рухі мышцаў на сваім твары з рухамі мышцаў на тварах дарослых? I як яны могуць каардынаваць гэтыя рухі? Гэтыя адкрыцці неадназначныя, бо яны супярэчаць агульна прызнанай думцы аб тым, што сенсорныя і маторныя здольнасці нованароджаных мінімальныя.
    Даследчыца Ціфані Філд піша: “Нашы веды пра нованароджаных 20 гадоў таму назад былі ў зародкавай стадыі, але тое, пра што мы даведаліся потым, карэнным чынам змяніла нашы погляды на немаўлят" [Field, 1987], Усё часцей псіхолагі, на яе думку, разглядаюць немаўлятка “як вельмі дасканалую ва ўспрыманні навакольнага свету істоту з вельмі добра развітымі сенсорнымі, эмацыйнымі і сацыяльнымі якасцямі і значнымі інтэлектуальнымі здольнасцямі”. “Бездапаможнае немаўлятка" дваццацігадовай даўнасці ператварылася ў сучаснага “дзіўнага нованароджанага”.
    Маленства і дзяцінства
    Перыяд маленства — гэта развіццё дзіцяці ад нараджэння і да таго часу, калі яно навучаецца хадзіць, пасля гэтага пачынаецца дзяцінства — аж да падлеткавага ўзросту. Пачаўшы ў гэтым раздзеле з маленства і дзяцінства, мы працягнем нашу размову ў наступных раздзелах пра падлеткавы ўзрост, юнацтва і, нарэшце, пра сталасць і прасочым за фізічным, пазнавальным і сацыяльным развіццём чалавека.
    Фізічнае развіццё
    Развіццё мозга. Яшчэ ва ўлонні маці ў вашым целе фарміраваліся нервовыя клеткі — з хуткасцю прыблізна адной чвэрці мільёна ў хвіліну. У дзень нараджэння вы ў асноўным мелі ўсе нервовыя клеткі мозга, якія вам дала прырода. Аднак чалавечая нервовая сістэма пры нараджэнні яшчэ не дасканалая. Сетка нервовых валокнаў, якая дае нам магчымасць хадзіць, размаўляць і запамінаць, знаходзіцца адно ў працэсе станаўлення (мал. 3.1).
    I Іры нараджэнігі
    У 3 мссяцы
    У 15 мссяцаў
    Мал. 3.1. Чалавечы мозг недасканалы пры нараджэнні. На малюнках паказаны зрэзы тканак кары галаўнога мозга, і мы бачым, што перапляценне нервовых валокнаў ускладняецца ў працэсе развіцця мозга [Сопеі, 19391963].
    Развіццё і памяць дзгцяці. Недахоп нервовых сувязей дапамагае растлумачыць, чаму нашы самыя раннія ўспаміны не сягаюць далей за трэці ці чацвёрты год ад нараджэння [Kihlstrom & Xarachkiewicz, 1982]. Гэтая, па словах Фрэйда, “дзіцячая амнезія" вельмі засмучае бацькоў. Пасля мноства гадзін, што мы праводзім з дзіцем, забаўляючы яго, спавіваючы, кормячы, люляючы, што б засталося ў яго свядомасці пра нас, калі б мы памерлі? Нічога.
    Але хоць свядома нічога і не прыгадваецца, усё ж штосьці застаецца ў яго памяці. Пасля нараджэння (і нават да яго) немаўляты могуць шмат чаму навучыцца [Blass, 1987; Bower, 1977; Lancioni, 1980].
    Раздзел 3 Развіццё дзіцяці 69
    Калі нованароджанага пагладзіць па лобіку, а потым даць папіць салодкай вадзічкі, то ён навучыцца паварочваць галаву направа або налева, каб атрымаць вадзічку пасля таго, як яго пагладзяць па лобіку. Калі навучыць трохмесячных немаўлят стукаць ножкай па спецыяльнай стойцы, каб рухаліся падвешаныя на ёй цацкі, і калінікалі напамінаць аб іх уменні, то гэты рэфлекс пратрымаецца, прынамсі, месяц.
    Такія ўменні звычайна забываюцца, калі іх час ад часу не стымуляваць. Тым не менш, ранняе навучанне можа падрыхтаваць наш мозг да набыцця наступных ведаў, якія мы запомнім. Напрыклад, дзеці, якія страчваюць слых у двухгадовым узросце, у далейшым лягчэй авалодваюць знакавай мовай, чым глухія ад нараджэння [Lenneberg, 1967]. Гэта сведчыць пра тое, што першыя два гады жыцця з’яўляюцца крытычнымі для авалодання мовай.
    Марскія свінкі, якія нараджаюцца з даволі развітым мозгам, лепш утрымліваюць успаміны аб маленстве, чым напрыклад, пацукі, якія нараджаюцца з недаразвітым мозгам [Campbell & Coulter, 1976]. 3 таго, што чалавечы мозг таксама слаба развіты пры нараджэнні, ёсць падстава сумнявацца, што людзі падсвядома памятаюць сябе ва ўлонні маці або траўмы, якія яны перанеслі пры родах.
    Вопыт і развіццё мозга. Жыццёвы досвед і біялагічнае сталенне дапамагаюць развіццю нейронных сувязяў мозга. I хоць ранняе навучанне “забываецца”, яно не знікае без следу. Хутчэй, наадварот, яно дапамагае падрыхтаваць мозг да мыслення і мовы, а таксама да набыцця новых ведаў.
    Якім чынам ранні жыццёвы досвед пакідае “след" у нашым мозгу? Вучоныя Каліфарнійскага ўніверсітэта Берклі Марк Розенцвейг і Дэвід Крэч правялі дослед: адну групу пацукоў яны пасадзілі ў клеткі па адным, а другую — па некалькі пацукоў у кожную. У пацукоў, якія развіваліся ў адзіноце, кара галаўнога мозга была танчэйшая і лягчэйшая, у ёй было менш нервовых клетак, а таксама гліяльных ("клейкіх”, якія падтрымліваюць і жывяць ней
    роны мозга). Розенцвейг так дзівіўся вынікам доследаў з тканкамі мозга, што паўтарыў эксперымент некалькі разоў, перш чым апублікаваць вынікі — вынікі, якія прывялі да паляпшэння ўмоў утрымання жывёл у лабараторыях, на фермах, у заалагічных парках, а таксама дзяцей у спецыяльных дзіцячых установах [Rosenzweig, 1984; Renner & Rosenzweig, 1987].
    Даследаванні апошніх гадоў дапаўняюць вынікі, атрыманыя вышэйзгаданымі вучонымі. Некалькі навуковых калектываў выявілі, што і малы пацук, і заўчасна народжанае дзіця чалавека атрымаюць карысць ад стымуляцыі, калі да іх дакранаюцца або калі ім робяць масаж [Field & others, 1986; Meaney & others, 1988], У дзіцянят абодвух біялагічных відаў хутчэй развіваецца нервовая сістэма і расце ўвага, калі з імі “робяць маніпуляцыі”. Уільям Грынаф і яго калегі з універсітэта штата Ілінойс [Greenough, 1987] выявілі, што паўторнае навучанне адшліфоўвае нейронныя тканкі пацука — якраз на тым участку мозга, дзе апрацоўваецца гэты досвед. У выніку такой шліфоўкі адны нервовыя сувязі захоўваюцца, а тыя, што не выкарыстоўваюцца, — знікаюць.
    На працягу жыцця нашы нервовыя тканкі змяняюцца. Зрокавыя вобразы і пахі, лёгкі дотык і штуршок актывізуюць і ўзмацняюць адны нейронныя шляхі і аслабляюць іншыя зза таго, што імі не карыстаюцца. Гэта можна параўнаць з ляснымі сцежкамі: тыя, па якіх не ходзяць, зарастаюць, а тыя, якімі карыстаюцца, становяцца шырэйшымі. Нашы гены дыктуюць нам агульную будову мозга, a жыццёвы вопыт кіруе дэталямі. Калі малпу навучыць пальцам націскаць на рычаг некалькі тысяч разоў у дзень, то зона мозга, якая кантралюе палец, мяняецца, каб адлюстраваць гэты вопыт. Вывучэнне мозга славутага баскетбаліста Майкла Джорджа паказала, што яго мозг адлюстроўвае тыя тысячы гадзін, якія ён патраціў, каб закінуць у кошык мяч. Жыццёвы досвед карэкціруе прыродныя даныя.
    Развіццё рухаў. 3 цягам часу мышцы дзіцяці мацнеюць, і ўскладняюцца яго нейронныя сувязі і яго ўменні. I хоць розныя
    70 Частка 2 Развіццё чалавека ад нараджэння да смерці
    дзеці пачынаюць сядзець, стаяць і хадзіць у розным узросце, аднак паслядоўнасць гэтых працэсаў універсальная (мал. 3.2).
    Ці можа жыццёвы досвед запавольваць або паскараць працэс выспявання фізічных навыкаў? Ці пачнуць дзеці індзейцаў племені хопі і наваха, якія свой першы год жыцця, згодна з традыцыяй, праводзяць амаль нерухома, прыкаваныя да люлькідошкі, хадзіць пазней, чым іншыя дзеці? I ці пачне дзіця хадзіць раней, калі пасля чатырох месяцаў жыцця яно адну гадзіну ў дзень будзе знаходзіцца ў “хадунках”? Адказ, як ні дзіўна, з улікам нашых ведаў пра ўплыў жыццёвага вопыту на мозг, будзе хутчэй за ўсё адмоўны [Dennis, 1940; Ridenour, 1982],
    Біялагічнае сталенне, у тым ліку хуткае развіццё мазжачка стварае ўсе ўмовы для таго, каб мы навучыліся хадзіць ва ўзросце каля года. А жыццёвы вопыт
    на гэта амаль не ўздзейнічае. Тое ж тычыцца і іншых фізіялагічных працэсаў, уключаючы кантроль за функцыямі прамой кішкі і мачавога пузыра. Пакуль не адбылося неабходнага развіцця мышцаў і нервовых клетак, ніякія ўгаворы ці пакаранні не могуць прывесці да паспяховай рэгуляцыі гэтых фізічных функцый.
    Пасля рыўка ў першыя два гады рост запавольваецца да 23 дзюймаў у год на працягу ўсяго дзяцінства. I хоць усе нейроны знаходзяцца на сваіх месцах і большая частка іх узаемасувязяў наладжана, развіццё мозга пасля двух гадоў жыцця таксама запавольваецца.
    Сенсорныя і маторныя зоны кары галаўнога мозга працягваюць свае развіццё, даючы магчымасць развівацца і ўдасканальвацца рухальным уменням [Wilson, 1978]. Асацыятыўныя зоны кары, што звязаны з мысленнем, памяццю і мовай, развіваюцца ў апошнюю чаргу.
    Узрост у месяцах
    Мал. 3.2. Некаторыя стадыі рухальнага развіцця дзяцей. I хоць асобныя з іх дасягаюць кожнай стадыі хутчэй за іншых, паслядоўнасць праходжання стадый аднолькавая для ўсіх малых. Зафарбаваныя ў цёмны колер палосы азначаюць нормы развіцця. Левыя і правыя канцы палосаў паказваюць узрост, да якога 25% або 90% дзяцей авалодваюць гэтым рухам. Месца, дзе сыходзяцца цёмныя і светлыя часткі палосаў, — узрост, калі палова дзяцей ужо авалодала пэўным рухам [Frankenburg & Dodds, 1967].
    Раздзел 3 Развіццё дзіцяці 71
    Пазнавальнае развіццё
    Разам з развіццём асацыятыўных зон ідзе актыўны працэс і разумовага развіцця дзіцяці [Chugani & Phelps, 1986; Thatcher & others, 1987]. Мозг i розум развіваюцца разам. Пазнанне мае дачыненне да ўсіх відаў разумовай дзейнасці, што асацыіруецца з мысленнем, ведамі, запамінаннем. Праўдападобна, мала знойдзецца пытанняў, якія б хвалявалі псіхолагаў больш, чым гэтыя: калі і як пачынаюць дзеці бачыць вачыма іншых людзей? Калі пачынаюць разважаць лагічна, думаць, выкарыстоўваючы сімвалы? Прасцей кажучы, як развіваецца розум дзіцяці? Такія пытанні паставіў падчас даследаванняў псіхолаг Жан Піяжэ.
    Каб прадказаць рост дзяўчынкі, калі яна стане дарослай жанчынай, падвойце яе рост ва ўзросце 18 месяцаў. А каб прадказаць рост хлопчыка — падвойцеяго рост ва ўзросце 2 гадоў.