• Газеты, часопісы і г.д.
  • Псіхалогія  Дэвід Майерс

    Псіхалогія

    Дэвід Майерс

    Выдавец: Беларускі Фонд Сораса
    Памер: 560с.
    Мінск 1997
    478.44 МБ
    62 Частка 1 Асновы псіхалогіі
    чых участкаў на кары мозга і перадае адказы мазжачку і прадаўгаватаму мозгу.
    Рэтыкулярная фармацыя. Сеткападобнае перапляценне нервовых валокнаў на ствале мозга (называецца таксама рэтыкулярнай актывізуючай сістэмай), якое адыгрывае важную ролю ў кантролі за ўзбуджэннем і ўвагай.
    Лімбічная сістэма. Сістэма нейронных струкТУР У форме “абаранка” на мяжы ствала і мазгавых паўшар’яў; звязана з эмоцыямі (жах, агрэсіўнасць) і пабуджэннямі (ежа і секс).
    Міндаліна. Два міндалепадобныя нейронныя цэнтры лімбічнай сістэмы, звязаныя з эмоцыямі.
    Гіпаталамус. Нейронная структура, якая знаходзіцца ніжэй таламуса; кіруе некалькімі функцыямі па падтрыманні жыццядзейнасці (харчаванне, піццё, тэмпература цела), удзельнічае ў кіраванні эндакрыннай сістэмай праз гіпофіз, звязана з эмоцыямі і падмацаваннем рэфлексу.
    Гармоны. Хімічныя пераносчыкі інфармацыі, накшталт тых, што выпрацоўваюцца эндакрыннымі залозамі; выпрацоўваюцца ў адных тканках і ўздзейнічаюць на другія.
    Эндакрынная сістэма. “Запаволеная” хімічная камунікацыйная сістэма цела. Шэраг залоз, якія выпрацоўваюць гармоны і накіроўваюць іх у крывяны ток.
    Адрэналінавыя залозы. Пара эндакрынных залоз, што размешчана якраз над ныркамі. Яны выпрацоўваюць гармоны эпінефрына (адрэналін) і норэпінефрына (норадрэналін), якія выклікаюць узбуджэнне арганізма падчас стрэсу.
    Гіпофізная залоза. Галоўная залоза эндакрыннай сістэмы. Пад уздзеяннем гіпаталамуса гіпофіз рэгулюе рост і кантралюе іншыя эндакрынныя залозы.
    Кара галаўнога мозга. Мудрагелістае спалучэнн^ ўзаемазвязаных нейронных клетак, якія пакрываюць паўшар’і галаўнога мозга; цэнтр канчатковага кантролю і апрацоўкі інфармацыі.
    Пярэднія долі. Частка кары мозга, размешчаная адразу за ілбом. Удзельнічае ў маўленні
    і рухах мышцаў, а таксама ў планаванні і здольнасці разважаць.
    Цемянныя долі. Частка кары мозга, якая размешчана на верхняй частцы чэрапа і даходзіць да патыліцы; уключае ў сябе сенсорную зону.
    Патылічныя долі. Частка кары мозга на задняй частцы чэрапа; уключае ў сябе зрокавыя зоны, кожная з якіх атрымлівае інфармацыю з процілеглага візуальнага поля.
    Скроневыя долі. Частка кары мозга, якая размяшчаецца прыкладна над вушамі; уключае ў сябе слыхавыя зоны, кожная з якіх атрымлівае слыхавую інфармацыю пераважна з процілеглага вуха.
    Маторная зона. Участак на задняй частцы пярэдніх доляў, які кантралюе адвольныя рухі.
    Сенсорная зона. Участак перад цемяннымі долямі, які апрацоўвае сенсорныя сігналы.
    Асацыятыўныя зоны. Участкі кары мозга, якія не ўдзельнічаюць у выкананні першасных рухальных і сенсорных функцый; яны, хутчэй за ўсё, задзейнічаны ў вышэйшых разумовых функцыях, такіх, як навучанне, памяць, мысленне, мова.
    Афазія. Парушэнне мовы, выкліканае, як правіла, пашкоджаннем мозга альбо ў зоне Брака (парушаецца маўленне), альбо ў зоне Верніке (парушаецца разуменне).
    Зона Брака. Зона левай пярэдняй долі, якая кіруе рухам мышцаў пры маўленні.
    Зона Всрніке. Зона левай скроневай долі, адказная за разуменне мовы.
    Пластычнасць. Здольнасць мозга да змяненняў, якую можна бачыць на прыкладзе рэарганізацыі мозга пасля траўмы (асабліва ў дзяцей), а таксама ў даследаваннях уплыву вопыту на развіццё мозга.
    Мазолістае цела. Вялікі вузел нейронных валокнаў, які злучае два паўшар’і і перадае інфармацыю ад аднаго да другога.
    Расшчапленне мозга. Сітуацыя, калі два паўшар’і мозга ізалююцца адно ад другога шляхам пераразання валокнаў, якія іх злучаюць.
    1 азвіцце чалавека ад нараджэння да смерці
    Раздзел 3
    Развіццё дзіцяці
    У сярэдзіне 1978 года на першых старонках вядучых газет з’явілася сенсанцыйная медыцынская навіна — нараджэнне дзевяцімесячнага дзіцяці пасля апладнення ў прабірцы. Усім вядомая таямніца прыроды, якая і зараз павінна здзіўляць і азадачваць нас, — працэс зліцця сперматазоіда з яйцаклеткай і зараджэнне чалавечай істоты, імплантацыя гэтай клеткі ў матку, яе прымацаванне да сценкі маткі, рост клеткі, яе ператварэнне ў дзіця вагой у 8 фунтаў — усё гэта адбываецца так часта і так даўно, што мы нават прызвычаліся да гэтага цуду. Менавіта звычкай і можна растлумачыць воклічы здзіўлення адносна адной невялікай тэхнічнай мадыфікацыі ўсім знаёмага працэсу: нічога асаблівага не адбылося, хіба толькі змянілася месца працякання працэсу: з фалопіевай трубы ён быў перанесены ў пластмасавую ёмкасць
    Льюіс Томас. “Медуза і гадзюка”, 1979
    Развіццё дзіцяці пасля нараджэння — не меншы цуд прыроды, чым яго развіццё ва ўлонні маці. У фізічных, разумовых і сацыяльных адносінах мы заўсёды знаходзімся ў працэсе станаўлення. Але калі і як мы мяняемся падчас нашага падарожжа па жыцці ад нараджэння да магілы?
    Звычайна мы заўважаем змены, што адбываюцца з намі. Для вучонага, які займаецца псіхалогіяй развіцця чалавека, усе нашы, на першы погляд, звычайныя падзеі падаюцца важнымі.
    Фактычна ўсе мы — Канфуцый, Каралева Елізавета, Марцін Лютэр Кінг, вы, я — пачалі хадзіць ва ўзросце каля
    аднаго года, а размаўляць — каля двух гадоў.
    Дзецьмі мы ўсе гулялі ў сацыяльныя гульні, рыхтуючыся да сур’ёзнай працы ў дарослым жыцці. Усе мы ўсміхаемся і плачам, кахаем і ненавідзім і час ад часу задумваемся пра тое, што аднойчы мы памром.
    Праблемы развіцця
    У адрозненне ад іншых раздзелаў кнігі, гэты і наступны засяроджваюць увагу не гэтулькі на тэмах — мозг, навучанне, мысленне, асоба, сацыяльныя паводзіны, — колькі на самім працэсе развіцця. Даследчыкі псіхалагічнага развіцця вывучаюць, якім чынам усё гэта мяняецца з узростам.
    Яны даследуюць фізічныя, разумовыя і сацыяльныя змены, што адбываюцца на працягу жыццёвага цыкла. Значная частка іх працы сканцэнтравана на трох асноўных праблемах.
    1.	Спадчыннасць або выхаванне: у якой ступені на развіццё ўплывае наша генетычная прырода — з аднаго боку, і наш жыццёвы вопыт — з другога?
    2.	Бесперапыннасць або стадыі: ці з’яўляецца развіццё паступовым, бесперапынным працэсам? Або яно праходзіць праз шэраг асобных стадый?
    3.	Стабільнасць або зменлівасць: ці застаюцца нашы асабістыя якасці нязменнымі, ці мы з узростам робімся іншымі людзьмі?
    64 Частка 2 Развіццё чалавека ад нараджэння да смерці
    Спадчыннасць або выхаванне?
    Нашы гены — гэта біяхімічныя адзінкі спадчыннасці, якія робяць кожнага з нас непаўторнай чалавечай істотай. Гены, агульныя для ўсіх людзей, робяць нас менавіта людзьмі, а не сабакамі і не цюльпанамі. А ці тлумачаць таксама нашы індывідуальныя генетычныя структуры, чаму адзін чалавек тугадум, а другі — кемлівы? Ці даецца чалавеку раз і назаўсёды, напрыклад, колер вачэй? А можа, ён мяняецца?
    Адказы на гэтыя пытанні ўплываюць на нашы меркаванні адносна некаторых сацыяльных з’яў. Дапусцім, што вы тлумачыце асабістыя якасці людзей іх “прыродай”. У гэтым выпадку вы мала верыце ў праграмы па ліквідацыі няграматнасці або рэабілітацыі зняволеных. I вы, напэўна, пагодзіцеся з псіхолагамі, якія падкрэсліваюць уплыў нашых генаў. Падобна кветцы, якая раскрываецца адпаведна свайму генетычнаму коду, нашы гены адказваюць за ўпарадкаваную паслядоўнасць біялагічнага працэсу, названага сталеннем. Сталенне распараджаецца шмат якімі звычайнымі для нас з’явамі: напрыклад, мы вучымся спачатку стаяць, а потым хадзіць, карыстацца назоўнікамі, a потым прыметнікамі; і хоць матэрыяльная нястача можа запаволіць наша развіццё, усё ж асноўная лінія росту генетычна прадвызначана. Працэс сталення вызначае асноўны курс развіцця, а вопыт уносіць у яго свае карэктывы.
    Калі падысці да гэтага з пункту гледжання выхавання, то, мабыць, варта пагадзіцца з вучоныміпсіхолагамі, якія падкрэсліваюць уплыў знешняга асяроддзя. Падобна таму, як ганчар надае форму кавалку гліны, так нас фарміруе жыццёвы вопыт. Таму амаль кожны з нас пагодзіцца, што нашы паводзіны — гэта прадукт узаемадзеяння нашых генаў з мінулым або сённяшнім досведам. Калі прыгожы, атлетычнага целаскладу падлетак успрымаецца як лідэр і карыстаецца асаблівай увагай з боку дзяўчат, то як мы растлумачым яго пазітыўны імідж — геннай структурай ці ўплывам асяроддзя? I тым, і другім, таму што асяроддзе ўздзейнічае на яго прыродныя якасці. A
    пытанні наконт таго, які з двух фактараў важнейшы, можна параўнаць з пытаннем, чым больш абумоўлена плошча футбольнага поля — яго даўжынёй або шырынёй.
    Бесперапыннасць або стадыі?
    Дарослы моцна розніцца ад дзіцяці. Але ці можна параўнаць гэтае адрозненне з розніцай паміж гіганцкім чырвоным дрэвам і яго атожылкам — розніцай, што абумоўлена паступовым акумулятыўным ростам? А можа, яны розняцца як матыль і вусень — стадыямі развіцця? Вучоныя, якія падкрэсліваюць ролю вопыту, разглядаюць развіццё як павольны, бесперапынны працэс фарміравання асобы. Тыя ж, хто падкрэслівае біялагічнае сталенне, разглядаюць яго як генетычна абумоўленую паслядоўнасць стадый, або вехаў; і хоць развіццё ў асобных стадыях можа быць хуткім або павольным, кожны праходзіць праз іх у адной і той жа паслядоўнасці.
    Больш чым 98% нашых генаў падобныя да генаў шымпанзэ. Таму і не дзіўна, uimo фізіялагічныя сістэмы і нават арганізацыя мозга ў чалавека і ў шымпанзэ маюць шмат падабенства.
    Стабільнасць або зменлівасць?
    Раней псіхолагі лічылі, што калі асоба чалавека сфарміруецца, яна робіцца цвёрдай, як гліна, і застаецца такой на ўсё жыццё. Вучоныя, якія назіралі за жыццём канкрэтных асоб працяглы час, зараз дыскутуюць па праблеме, у якой ступені наша мінулае абумоўлівае нашу будучыню. Чым больш характарызуецца развіццё — стабільнасцю або зменлівасцю? З’яўляюцца раннія жыццёвыя ўражанні часовымі альбо яны ўплываюць на ўсё далейшае жыццё? Ператворыцца капрызлівае дзіця ў раздражнёнага дарослага або яно стане спакойным і цярплівым? Ці захоўваецца на працягу жыцця ў аднакласнікаў розніца, скажам, у агрэсіўнасці, у імкненні да кар’еры? Карацей
    Раздзел 3 Развіццё дзіцяці 65
    кажучы, у якой ступені мы застаёмся тымі ж, якімі былі ў раннія гады жыцця, і ў якой—робімся іншымі?
    Большасць сённяшніх псіхолагаў прытрымліваецца думкі, што такія рысы характару, як, напрыклад, павышаная эмацыянальнасць,праяўляюцца з ранняга дзяцінства і застаюцца надалей. Тым не менш з узростам мы мяняемся і фізічна, і разумова, і сацыяльна. Сутнасць сучаснага погляду такая: развіццё чалавека — гэта працэс усяго яго жыцця.