Псіхалогія
Дэвід Майерс
Выдавец: Беларускі Фонд Сораса
Памер: 560с.
Мінск 1997
ныя кропкі гэтага ўчастка ў левым або правым паўшар’і, то канечнасці рухаліся на супрацьлеглых адносна паўшар’яў баках цела.
Паўстагоддзя таму нейрахірург Отфрыд Фёрстэр [Foerster] у Германіі і Уайлдэр Пенфілд [Penfield] у Манрэалі склалі карту маторных зон пры абследаванні соцень пацыентаў у стане бадзёрасці. Хірургі хацелі даведацца аб магчымых пабочных эфектах выдалення розных участкаў кары. Таму перш чым выкарыстаць скальпель, яны небалюча (мозг не мае сенсорных рэцэптараў) стымулявалі розныя ўчасткі кары і адзначалі рэакцыю цела.
Таксама як Фрыч і Хітцыг, яны заўважылі, што пры стымуляцыі розных кропак маторнай зоны кары на задняй частцы пярэдняй долі прыходзілі ў рух розныя часткі цела. Вось чаму яны змаглі скласці карту маторнай зоны ў адпаведнасці з тымі часткамі цела, якія кантралюцца ёю. Цікава, што тыя органы цела, якія патрабуюць дакладнага кантролю над сабой, — пальцы і рот — займаюць самыя большыя ўчасткі кары мозга.
Нейрадаследчык Хасэ Дэльгада [Delgado] прадэманстраваў механіку рухальных дзеянняў кары. Ён прымусіў адну малпу ўсміхацца аж 400 тысяч разоў. А стымуляцыя адной кропкі маторнай зоны левага паўшар’я пацыента прымушала яго правую руку сціскацца ў кулак. Калі яго папрасілі перад пачаткам наступнай стымуляцыі не сціскаць пальцы ў кулак, пацыент, які працягваў рабіць гэта супраць свайго жадання, сказаў: “Мне здаецца, доктар, што ваша электрычнасць мацнейшая за маю волю” [Delgado, 1969].
Сенсорныя функцыі. Калі маторны ўчастак мозга дасылае сігналы органам цела, то ў якім месцы ўваходная інфармацыя трапляе ў кару? Пенфілд вызначыў участак кары, які спецыялізуецца на прыняцці інфармацыі ад рэцэптараў скуранога покрыва і ад рухаў розных органаў цела. Гэты ўчастак, што размяшчаецца паралельна маторнай зоне кары і непасрэдна за ёй, перад цемянной доляй, мы зараз называем сенсорнай карой. (Гл.: мал. 2.9.) Стымулюйце якуюнебудзь кропку зверху ўчастка, і чалавек скажа, што хтосьці кранае яго за плячо; стыму
Раздзел 2 Біялагічныя карані паводзінаў 51
люйце якуюнебудзь кропку збоку — і, магчыма, чалавек адчуе штонебудзь на твары.
Чым больш адчувальны орган цела, тым большая плошча адводзіцца яму ў сенсорнай зоне; вашы чуллівыя вусны займаюць большую плошчу мозга, чым пальцы ног. Пацукі маюць вялікія ўчасткі мозга, адведзеныя іх адчувальным вусам, совы — органам слыху і г.д. Калі, напрыклад, малпа або чалавек страчваюць палец, то ўчастак сенсорнай зоны, прызначаны да атрымання сігналаў ад гэтага пальца, разгаліноўваецца для атрымання сенсорнай інфармацыі ад суседніх пальцаў, якія стануць больш чуйнымі [Fox, 1984], Гэта сведчыць пра тое, што мозг ствараецца не толькі нашымі генамі, але і нашым вопытам.
Далейшыя даследаванні паказалі, у якім месцы кара атрымлівае інфармацыю ад розных сенсорных органаў (мал. 2.9). У дадзены момант вы атрымліваеце візуальную інфармацыю ў патылічнай долі, у самай задняй частцы мозга. Калі стымуляваць гэтую долю, то вы можаце бачыць успышкі святла або рэзкую змену колераў. У нейкім сэнсе ў нас і сапраўды вочы на патыліцы. Адтуль візуальная інфармацыя, якую вы зараз перапрацоўваеце, ідзе да іншых участкаў мозга, што спе
Маторная кара
I
Мал. 2.9. Маторная кара, якая знаходзіцца перад цэнтральнай баразной, кантралюе адвольныя рухі мышцаў. Сенсорная кара, якая размешчана за цэнтральнай баразной, атрымлівае сігналы ад скуры і мышцаў. Патылічныя долі атрымліваюць сігналы ад вачэй. Слухавая зона скроневых доляў атрымлівае інфармацыю ад вушэй.
Зрокавая і слыхавая зоны кары таксама атрымліваюць сенсорную інфармацыю. Вось чаму сенсорная зона часта называецца саматасенсорнай — каб падкрэсліць той факт,што інфармацыя даяе ідзе ў выніку раздражнення органа цела.
цыялізуюцца на іншых заданнях, такіх, як, напрыклад, ідэнтыфікацыя слоў, выяўленне пачуццяў і распазнаванне твараў.
Любы гук, які вы чуеце, апрацоўваецца слыхавымі ўчасткамі вашых скроневых доляў. Большая частка гэтай слыхавой інфармацыі праходзіць кругападобны маршрут ад аднаго вуха да гукаўспрымальнага ўчастка над супрацьлеглым вухам. Стымуляцыя гэтага месца з дапамогай электрычнага току дасць вам магчымасць пачуць тыя ці іншыя гукі.
Асацыятыўныя зоны. Да гэтага часу мы вялі размову пра маленькія ўчасткі кары, якія альбо атрымліваюць сенсорную інфармацыю, альбо рэгулююць рухальныя рэакцыі мышцаў. У людзей яны займаюць каля трох чвэрцяў тонкага зморшчанага покрыва — кары мозга. Нейроны ў гэтых асацыятыўных зонах звязаны ў асноўным паміж сабой і з нейронамі сенсорнай і маторнай зон.
Электрастымуляцыя асацыятыўных зон не дае ніякай рэакцыі. Так што ў адрозненне ад сенсорнай і маторнай, мы не можам так дакладна апісаць функцыі асацыятыўных зон, іх маўклівасць, напэўна, і маецца на ўвазе, калі ідзе гаворка пра самы распаўсюджаны псіхалагічны міф: нібыта мы ў штодзённым жыцці выкарыстоўваем толькі 10% свайго мозга. Гэта значыць, што калі б мы маглі актывізаваць наш мозг, то былі б значна разумнейшымі за тых, хто існуе на 10% патэнцыяльнай магутнасці мозга. Назіраючы за жывёламі, у якіх выдалены мозг, і за людзьмі з пашкоджаным мозгам, мы выяўляем, што асацыятыўныя зоны не спяць. Наадварот, яны тлумачаць, абагульняюць інфармацыю, якая апрацоўваецца сенсорнымі ўчасткамі, і прымаюць адпаведныя рашэнні.
Асацыятыўныя зоны пярэдняй долі даюць магчымасць планаваць і рабіць прагнозы. Людзі з пашкоджанымі пярэднімі
52 Частка 1 Асновы псіхалогіі долямі могуць мець выдатную памяць, набіраць высокія балы ў тэстах на разумовыя здольнасці, добра пячы пірагі да дня нараджэння, але яны не могуць загадзя спланаваць пачатак выпечкі пірага.
Пашкоджанні лобнай долі могуць уносіць змены ў характар асобы, робячы яе нястрыманай, грубай і неразборлівай. Класічны прыклад — Фінеас Гейдж [Gage], рабочычыгуначнік. У 1848 годзе 25гадовы Гейдж трамбаваў порах у адтуліну скалы металічным стрыжнем. Іскра падпаліла порах, і ў выніку выбуху металічны стрыжань, праткнуўшы левую шчаку, выйшаў вонкі праз верхнюю частку чэрапа, моцна пашкодзіўшы пярэднюю долю. Гейдж здзіўляў усіх тым, што мог сядзець і размаўляць, а пасля таго як рана загаілася, ён вярнуўся на работу. I хоць яго разумовыя здольнасці і памяць засталіся ранейшымі, але характар перамяніўся. Ветлівы, памяркоўны Фінеас Гейдж ператварыўся ў раздражнёнага, капрызнага, грубага чалавека, які страціў работу і мусіў зарабляць на жыццё на кірмашах, дэманструючы сваё калецтва. На думку яго сяброў, гэты чалавек “ужо быў не Гейдж”.
Асацыятыўныя зоны другіх доляў таксама валодаюць разумовымі функцыямі. Напрыклад, зона з ніжняга боку правай скроневай долі дае магчымасць распазнаваць твары. Калі ў выніку ўдара аль
Чэрап Фінеаса Гейджа, працяты металічным стрыжнем.
бо траўмы ўчастак мозга аказваецца пашкоджаным, то вы зможаце апісаць рысы твару чалавека, распазнаць яго пол і прыблізны ўзрост, але не зможаце пазнаць чалавека ў твар, назваць яго, скажам, Міхаілам Гарбачовым, бліжэйшым суседам альбо вашай жонкай. Увогуле ж складаныя разумовыя функцыі, такія як вучоба і памяць, не факусіруюцца ў якімнебудзь адным месцы. На асацыятыўнай кары пацука (адносна невялікай) няма ніводнай кропкі, якая ў выніку пашкоджання пазбавіла б пацука магчымасці пазнаваць і памятаць хады ў лабірынце нары. Такія функцыі датычаць усіх асацыятыўных зон кары.
Мова. Такая ўнікальная чалавечая з’ява, як мова, існуюе дзякуючы мудрагелістаму ўзаемадзеянню многіх аддзелаў галаўнога мозга. Звярніце, напрыклад, увагу на цікавае адкрыццё, сутнасць якога ў тым, што пашкоджанне любога ўчастка кары можа выклікаць афазію, альбо парушэнне мовы. Яшчэ большую цікавасць выклікае тое, што асобныя афазікі здольны бегла гаварыць, але не могуць чытаць, могуць чытаць і не могуць пісаць, могуць распазнаваць лічбы, але не літары, могуць спяваць, не ўмеючы размаўляць. TaKia з’явы прымушаюць задумацца, бо мы прызвычаліся меркаваць, што размова і чытанне, пісьмо і чытанне, спевы і размова — гэта розныя аспекты одной і той жа агульнай здольнасці. Звярніце ўвагу на ключавыя палажэнні, якія дапамаглі разгадаць таямніцу мовы:
1. У 1865 годзе французскі медык Пол Брака [Broca] пісаў, што пашкоджанне аднаго спецыфічнага ўчастка левай пярэдняй долі, пазней названай зонай Брака, выклікала ў хворых цяжкасці пры вымаўленні слоў, але яны маглі спяваць знаёмыя песні і разумець мову.
2. У 1874 годзе нямецкі вучоны Карл Верніке [Wernicke] адкрыў, што пашкоджанне спецыфічнага ўчастка левай скроневай долі (зона Верніке) хоць і давала людзям магчымасць вымаўляць словы, але іх маўленне страціла ўсялякі сэнс. Калі хворых
Раздзел 2 Біялагічныя карані паводзінаў 53
папрасілі апісаць малюнак, на якім два хлопчыкі спрабавалі ўкрасці пячэнне за спіной у жанчыны, адзін з хворых вымавіў: “Маці няма, яе работа, зрабіць ёй лепш, але калі яна глядзіць, двое хлопчыкаў глядзяць на другую частку. Яна працуе другі раз” [Geschwind, 1979].
3. Пазней высветлілася, што чытанне ўслых падключае трэцюю зону мозга. Вуглавая звіліна атрымлівае візуальную інфармацыю ад зрокавай зоны і ператварае яе ў слыхавую, а потым у зоне Верніке яна апрацоўваецца і набывае сэнс.
4. Нервовыя валокны злучаюць гэтыя ўчасткі мозга.
Норман Гешвінд [Geschwind] на падставе гэтых вышэйзгаданых палажэнняў паспрабаваў растлумачыць, як мы карыстаемся мовай. Калі вы чытаеце ўслых, то словы 1) рэгіструюцца ў зрокавай зоне; 2) перадаюцца вуглавой звіліне, якая потым ператварае словы ў слыхавы код; 3) які прымаецца і становіцца зразумелым у зоне Верніке; 4) а потым дасылаецца ў зону Брака; 5) якая кантралюе маторную зону, робячы магчымым вымаўленне слоў. Розныя формы афазіі ўзнікаюць у залежнасці ад таго, якое звяно ў гэтым ланцугу пашкоджана. Пашкоджанне вуглавой звіліны хоць і дае чалавеку магчымасць размаўляць і разумець мову, але пазбаўляе яго магчымасці чытаць. Пашкоджанне зоны Верніке перашкаджае разуменню. Пашкоджанне на ўчастку Брака парушае вымаўленне. Зноў і зноў пацвярд
жаецца агульны прынцып: складаныя здольнасці — гэта вынік складанага ўзаемадзеяння многіх участкаў мозга.
Рэарганізацыя мозга
Калі рана або хвароба разбураюць тканкі мозга, то ці назаўсёды страчваюцца яго спецыфічныя функцыі? Калі вы параніце калена, то ўзнікнуць новыя клеткі, каб ліквідаваць гэтую траўму. Такога не скажаш пра нейроны цэнтральнай нервовай сістэмы. Калі ўсякаецца спінны мозг альбо калі разбураецца тканка мозга, то пашкоджаныя нейроны ніколі не аднаўляюцца.