• Газеты, часопісы і г.д.
  • Псіхалогія  Дэвід Майерс

    Псіхалогія

    Дэвід Майерс

    Выдавец: Беларускі Фонд Сораса
    Памер: 560с.
    Мінск 1997
    478.44 МБ
    88 Частка 2 Развіццё чалавека ад нараджэння да смерці
    ўзабаве пасля нараджэння (а не, скажам, ва ўзросце 8 гадоў) не павялічвала адрознення паміж імі.
    Такое дзіўнае падабенства, як спусканне вады ў туалеце перад тым, як ім карыстацца, існуе, на думку Бушара, не таму, што ў нас ёсць асобныя гены, якія дыктуюць той або іншы стыль паводзінаў, а таму, што пры магчымасці выбару людзі з аднолькавымі схільнасцямі робяць аднолькавы выбар. Нават тыя рысы характару, на якія асаблівы ўплыў мае спадчыннасць, (як, напрыклад, “сацыяльная патэнцыя” — самаўпэўненая, дзейсная манера паводзінаў) не абумоўлены якімнебудзь асобным генам, а складанай камбінацыяй іх. Для таго, каб сфарміравалася якаянебудзь адметнасць характару, патрэбна вялікая колькасць генаў, пры гэтым кожны з іх паасобку ўздзейнічае вельмі слаба [Plomin, 1990].
    Цікавыя выпадкі, апісаныя Бушарам, не надта ўразілі яго крытыкаў. Яны лічаць, што калі б двое незнаёмых людзей аднолькавага полу і ўзросту патрацілі час на параўнанне сваіх паводзінаў і жыццёвых здарэнняў, то яны, напэўна, знайшлі б не менш супадзенняў. Нават тыя звесткі адносна блізнятаў, якія робяць найбольшае ўражанне, страчваюць сваю пераканаўчасць зза таго факта, што да пачатку доследаў яны ўжо некалькі гадоў звычайна жывуць сумесна. Больш таго, агенцтвы, якія займаюцца праблемамі ўладкавання дзяцей, змяшчаюць разлучаных блізнятаў у прыблізна аднолькавым асяроддзі. А калі асяроддзі падобныя, то ў параўнанні са спадчыннасцю іх уплыў на дзіця здаецца меншым. Па меры сталення блізнятаў розны жыццёвы досвед робіць адрозненні паміж імі больш прыкметнымі [McCartney & others, 1990]. Тым не менш, вывучэнне блізнят паказвае, чаму навуковая думка схілілася ў бок уплыву генаў.
    У некатпорых адносінах адняйцавыя блізняты, выхаваныя паасобку, здаюцца нагэтулькі ж падобнымі адзін да аднаго, як і тыя,што выхоўваліся разам. Гэта цікавае адкрыццё, ія магу запэўніць вас, што ніхто з нас не чакаў такога вялікага падабенства.
    Томас Бушар, 1981.
    Супадзенні здараюцца не толькі з блізнятамі.
    Патрыцыя Керн са штата Каларада нарадзілася 13 сакавіка 1941 года і была названа Патрыцыяй Эн Кэмпбел. Патрыцыя Ды Біасі са штата Арызона таксама нарадзілася 13 сакавіка 1941 года і была названай Патрыцыяй Эн Кэмпбел. Абедзве Патрыцыі мелі бацькоў па імені Роберт, якія працавалі бухгалтарамі, і мелі дзяцей ва ўзросце 21 і 19 гадоў. Абедзве вывучалі касметалогію, іхнім хобі бьйо маляванне, абедзве выйшлі замуж за вайскоўцаў праз 11 дзён адна за адной. Генетычна яны родзічкамі не былі.
    [3 даклада АП, 2 мая 1983 года]
    Асаблівасці выхавання прыёмных дзяцей
    Выхаванне прыёмных дзяцей дае дадатковыя магчымасці для вывучэння праблемы ўзаемасувязі прыроднага і генетычнага фактараў у жыцці чалавека. На каго прыёмныя дзеці больш падобныя — на біялагічных бацькоў, якія забяспечылі іх сваімі генамі, ці на прыёмных, што стварылі ім умовы для жыцця? Вывучэнне ладу жыцця соцень сем’яў з прыёмнымі дзецьмі ў штатах Мінесота, Тэхас, Каларада дало ашаламляльныя вынікі: людзі, якія выхоўваюцца разам і жывуць у адных сем’ях, мала падобныя адзін на аднаго — незалежна ад таго, знаходзяцца яны ў біялагічнай роднасці ці не [Rowe, 1990]. А вывучэнне сем’яў, дзе няма блізнятаў, паказала, што па сваіх характарах бацькі надзіва не падобныя на ўласных дзяцей. Сандра Скар з калегамі вельмі вобразна падвяла вынікі даследаванняў:
    “Давядзецца зрабіць выснову, што два браты, якія выхоўваюцца ў адной і той жа сям’і заможнага сярэдняга класа і вучацца ў адной і той жа школе, гуляюць у адны і тыя ж гульні, прымаюць удзел у адных і тых жа спартыўных спаборніцтвах, бяруць аднолькавыя ўрокі музыкі, лечацца ў аднаго і таго ж доктара, чые бацькі зусім аднолькава ставяцца да адобвух, — мабыць, толькі крыху больш падобныя характарамі адзін на аднаго, чым на хлопчыкаў з сем’яў рабочых або фермераў, якія вядуць зусім іншы лад жыцця”.
    Раздзел 3 Развіццё дзіцяці 89
    Вось вам адна з самых складаных праблем, якія павінна вырашыць псіхалогія, што займаецца пытаннямі развіцця: чаму дзеці ў адной і той жа сям’і бываюць такімі рознымі? Чаму аднолькавыя гены і адны і тыя ж дамашнія абставіны (прыналежнасць да пэўнага сацыяльнага класа, характары бацькоў, іх шлюбны статус, суадносіны выхавання ў сям’і і ў дзіцячай установе, суседства) так слаба ўплываюць на асобы дзяцей? Ці можна гэта растлумачыць тым, што нават калі кожнае дзіця атрымлівае ў спадчыну палову бацькоўскіх генаў, усё ж камбінацыя генаў у кожнага свая? А можа гэта тлумачыцца тым, што кожнае дзіця ў сям’і жыве ў сваім асяроддзі (розны ўплыў з боку равеснікаў, розныя здарэнні ў асабістым жыцці дзяцей, стан здароўя пры нараджэнні)?
    Двое дзяцей з адной сям’г гэтак жа розняцца адно ад аднаго, як розняцца паміж сабой любыя дзеці, выбраныя наўздагад.
    Пломін і Дэніэлс, 1987
    Вывучэнне блізнятаў і сем’яў з прыёмнымі дзецьмі паказала, што генетычным уплывам можна амаль на 50% растлумачыць адрозненні паміж людзьмі ў такіх рысах, як экстравертнасць і эмацыянальная нестабільнасць. А чым можна растлумачыць астатнія 50% адрозненняў? I хоць на дзяцей з адной і той жа сям’і не аказваюць значнага ўплыву хатнія ўмовы жыцця (якім бы недарэчным гэта ні здавалася), вучоныя лічаць, што на іх уплывае асабісты, непаўторны жыццёвы досвед. Відавочна, на дзіця ўплываюць не гэтулькі асобы бацькоў, колькі ўзаемаадносіны з імі і ўспрыманне бацькоў дзіцячай свядомасцю, плюс уплыў равеснікаў і фактараў культуры. Маятнік апошнім часам моцна гайдануўся ў бок генетычнага дэтэрмінізму, але Роберт Пломін і іншыя вучоныя нагадваюць нам, што “не ўсё можна растлумачыць генамі” [Plomin & others, 1990].
    Вывучэнне сем’яў з прыёмнымі дзецьмі паказала, што хоць па сваіх асабістых якасцях такія дзеці не вельмі па
    добныя на сваіх няродных бацькоў, але з’ява выхавання прыёмных дзяцей мае мноства станоўчых асаблівасцей. Папершае, хатнія ўмовы ўплываюць на сістэму каштоўнасцей, перакананняў і сацыяльных адносінаў дзяцей. Падругое, у такіх сем’ях рэдка сустракаюцца абыякавыя і грубыя адносіны да дзяцей (за прыёмнымі бацькамі назіраюць, чаго нельга сказаць пра родных). Таму і не дзіўна, што амаль усе прыёмныя дзеці нядрэнна сябе адчуваюць. У тэстах на выяўленне інтэлектуальных здольнасцей яны дэманструюць лепшыя паказчыкі, чым нават іх біялагічныя бацькі, і многія з іх вырастаюць шчаслівейшымі і больш ураўнаважанымі людзьмі, чым яны былі б, калі б выхоўваліся ў сямейным асяроддзі, дзе няма ні ладу, ні згоды, ні любові. Дзецям няма патрэбы быць падобнымі на сваіх прыёмных бацькоў, каб займець нейкія выгоды ад выхавання ў іх сем’ях.
    Чаго заслугоўваюць бацькі — павагі ці наракання?
    Звычайна бацькі вельмі ганарацца поспехамі сваіх дзяцей і адчуваюць віну або сорам за іхнія няўдачы. Яны расцвітаюць ад самазадаволенасці, калі іх віншуюць з поспехамі дзіцяці, якое атрымала ўзнагароду. Яны задумваюцца над недахопамі сваіх выхаваўчых метадаў, калі дзіця неаднаразова выклікаюць у кабінет дырэктара школы за дрэнныя паводзіны. Час ад часу робяцца спробы растлумачыць праблемы выхавання дзяцей з дапамогай псіхіятрыі і фрэйдызму, пры гэтым усе праблемы, ад астмы і да шызафрэніі, тлумачацца “дрэнным матчыным доглядам”. Грамадскасць пацвярджае такія абвінавачанні: лічыцца, што бацькі гэтак жа фармуюць сваіх дзяцей, як ганчар — выраб з кавалка гліны, і людзі з лёгкасцю хваляць бацькоў за паслухмянасць іхніх дзя
    Вывучэнне сем’яў, у якгх выхоўваюцца прыёмныя дзеці, дало новы матэрыял для даследавання праблемы ўзаемасувязі прыродных і генетычных фактараў у развгцці чалавека. У якой ступені, на вашу думку, прыёмныя дзеці падобныя на сваіх няродных бацькоў,. і ў якой — на біялагічных?
    90 Частка 2 Развіццё чалавека ад нараджэння да смерці
    цей і абвінавачваюць за дзіцячыя заганы. Для параўнання: калі ў статку шымпанзэ адно дзіцянё крыўдзіць другое, то маці пацярпелага нападае на маці крыўдзіцеля [Goodall, 1968].
    У гэтым раздзеле мы ўжо вялі гаворку пра вялікую ролю бацькоў у выхаванні дзяцей. А ў некаторых экстрэмальных выпадках мы назіралі экстрэмальныя вынікі: ахвяры жорсткага і грубага выхавання самі рабіліся жорсткімі і грубымі выхавальнікамі, а тыя, каго накіроўвалі ў жыццё цвёрдай рукой, але ўмела і з любоўю, станавіліся сацыяльна прыстасаванымі і ўпэўненымі ў сабе людзьмі. Апроч таго, бацькі аказваюць значны ўплыў на дзіцячую сістэму каштоўнасцей, на адносіны да іншых людзей, на іхнія погляды і манеру паводзінаў.
    Але калі мы з гатоўнасцю хвалім або абвінавачваем, адчуваем гонар ці сорам, мы павінны адначасова памятаць пра адзін просты прынцып: і ў нармальным асяроддзі генетычныя схільнасці дзяцей, безумоўна, выявяць сябе. Асобы дзяцей нельга фарміраваць з такой жа лёгкасцю, з якой фармуюцца вырабы з гліны. Вось чаму ў наступным раздзеле гаворка пойдзе пра тое, што характары, незалежна ад бацькоўскага кантролю, фарміруюцца пад уплывам аднагодкаў, выпадковых здарэнняў, усёй разнастайнасці жыццёвага досведу.
    Страшна нават падумаць, якой рызыкоўнай справай з’яўляецца выхаванне дзіцяці. Пры зачацці патомства мужчына і жанчына тасуюць свае генетычныя карты і здаюць іх свайму будучаму дзіцяці, якое потым падпадае пад мноства разнастайных уздзеянняў. Памятаючы пра тое, што на характары ўздзейнічаюць як сям’я, так і навакольны свет, мы не павінны паспешна хваліць бацькоў за дабрачыннасць іх дзяцей і тым больш абвінавачваць іх за дзіцячыя недахопы.
    Сцверджанне, што і спадчыннасць і жыццёвы досвед вельмі істотныя фактары, будзе правільным, але занадта спро
    "Спадчыннасць здае карты, асяроддзе праводзіць гульню”. Чарльз Л. Бруер, 1990
    шчаным. Дакладней было б сказаць, што ўплывы гэтых двух фактараў узаемадзейнічаюць. Уявіце сабе двух малых, адно з якіх ад прыроды больш схільнае быць прыцягальным, таварыскім, памяркоўным, а другое — менш. Дапусцім далей, што першае дзіця мае больш ласкі да сябе з боку іншых, чым другое, і вырастае прывабным, добразычлівым чалавекам. Ён шукае такую дзейнасць і такіх сяброў, якія б і далей спрыялі развіццю яго сацыяльнай самастойнасці.
    Але што было прычынай адрознення гэтых дзяцей адно ад аднаго? Мы не можам сказаць, што гэтае адрозненне было на Х% абумоўлена генетычнымі фактарамі, і на Y% — жыццёвым вопытам [Scarr & McCartney, 1983]. Па меры сталення мы выбіраем асяроддзе, найлепшым чынам прыстасаванае да нашай прыроды. Больш таго, як бачна з вышэйзгаданага прыкладу, рысы характару, абумоўленыя генамі, выклікаюць розную рэакцыю з боку іншых людзей. Гэты факт дапамагае растлумачыць, чаму аднаяйцавыя блізняты, выхаваныя ў розных сем’ях, аднолькава цёпла ўспамінаюць адносіны сваіх бацькоў да сябе — так аднолькава, што, здаецца, яны маюць адных і тых жа бацькоў [Plomin & others, 1988], Рознаяйцавыя блізняты парознаму ўспамінаюць сваё ранейшае жыццё ў сям’і. Такім чынам, “дзеці ўспрымаюць нас, бацькоў, парознаму, у залежнасці ад сваіх асабістых якасцей”, піша Скар [Scarr, 1990],