Псіхалогія
Дэвід Майерс
Выдавец: Беларускі Фонд Сораса
Памер: 560с.
Мінск 1997
Значнае павелічэнне колькасці цяжарных дзяўчат ва ўзросце ад 13 да 19 гадоў і бесперспектыўнасць іх будучыні, а таксама трывога за будучае іх дзяцей — усё гэта стала падставай для новай хвалі даследаванняў па праблеме выкарыстання процізачаткавых сродкаў. Паколькі яны не могуць сказаць “HE”, то
процізачаткавыя сродкі з'яўляюцца самым надзейным метадам прадухілення цяжарнасці. I ўсё ж 27% сексуальна актыўных маладых амерыканцаў ва ўзросце ад 12 да 17 гадоў ніколі не карыстаюцца процізачаткавымі сродкамі, а яшчэ 34% карыстаюцца імі нерэгулярна [Harris, 1986]. Чаму? Гэтаму садзейнічаюць наступныя фактары:
1. Недасведчанасць. Вынікі 8 абследаванняў паказалі, што менш за палову маладых людзей змаглі правільна назваць небяспечныя дні менструальнага цыкла [Morrison, 1985]. Напрыклад, па звестках аднаго буйнога даследавання, толькі 40% маладых людзей 1217 гадоў змаглі пацвердзіць, што “самы спрыяльны момант для цяжарнасці дзяўчыны бывае праз 2 тыдні пасля пачатку яе менструальнага цыкла” [Harris, 1986]. Няведанне і становіцца прычынай бесклапотнасці для многіх падлеткаў, якія менш за ўсё думаюць пра верагоднасць цяжарнасці. Вось чаму юныя маці ва ўзросце 13—19 гадоў, якія яшчэ не паспелі выйсці замуж, прызнаюцца, што былі здзіўлены, калі даведаліся пра сваю цяжарнасць [BrooksGunn & Furstenberg, 1989]. Яны не жадаюць дзяцей, ім проста не ўдаецца пазбегнуць цяжарнасці.
2. Забарона сексу. Хаця розныя віды забароны ў дачыненні да сексу і зніжаюць сексуальную актыўнасць, але яны адначасова і замінаюць карыстацца процізачаткавымі сродкамі з боку тых, хто пачаў ужо дарослае жыццё [Gerrard, 1987; Mosher & Vonderheide, 1985; Whitley & Schofield, 1986]. Карыстацца процізачаткавымі таблеткамі або насіць з сабой прэзерватыў — значыць мець намер на палавы акт, а на гэта кансерватыўныя ад прыроды юнакі наўрад ці пойдуць. Аднак калі пачуццё ўсё ж перамагае добрыя намеры, то можа здарыцца зачацце. Вось чаму любы падлетак, калі ён не распуснік, але і не манах, можа і не мець пры сабе прэзерватыва.
104 Частка 2 Развіццё чалавека ад нараджэння да смерці
3. Недахоп рэкламы процізачаткавых сродкаў. Звычайна такія падлеткі неахвотна размаўляюць аб процізачаткавых сродках з бацькамі, партнёрамі па сексу і аднагодкамі [Kotva & Schneider, 1990; Milan & Kilmann, 1987]. Між тым яны ахвотней карыстаюцца процізачаткавымі сродкамі, калі могуць свабодна абмяркоўваць свае інтымныя праблемы з сябрамі, бацькамі, а таксама калі маюць толькі аднаго пастаяннага партнёра, з якім можна смела ўсё абмеркаваць. Хоць традыцыйныя курсы па сексуальным выхаванні моладзі могуць здацца ідэальным сродкам асветы, практыка паказвае, што такія курсы мала спрыяюць кантролю за нараджальнасцю [Нацыянальны савет па навуковых даследаваннях, 1987].
4. Ужыванне алкаголю. Сексуальна актыўныя падлеткі, як правіла, ужываюць алкаголь [Нацыянальны савет па навуковых даследаваннях, 1987]. Прыгнятаючы мазгавыя цэнтры, якія кантралююць мысленне, успрыманне і свядомасць, алкаголь пазбаўляе ўсялякай стрыманасці. Сексуальна разбэшчаныя юнакі выкарыстоўваюць гэты эфект, калі нападпітку ідуць на спатканні.
5. Сродкі масавай інфармацыі,якія рэкламуюць палавую непераборлівасць. Федэрацыя планавання сям'і (1986) адзначыла, што тэлебачанне стварае такі ідэал нармальнага сексу, які зводзіцца да: “Ану, давай, далучайся да нас... He турбуйся ні аб чым”.
Вышэй мы пагаворым пра тое, што тып сацыяльных паводзінаў, які тыражуецца тэлебачаннем, і сапраўды ўздзейнічае на маладых. Каб вызначыць, якая ж мадэль сексуальных паводзінаў ствараецца тэлебачаннем, Луіс Харыс і яго калегі праглядалі амерыканскія сеткавыя тэлепраг
Ці навучыцца ваша дачка спачатку множыць, а потым аднімаць? (Плакат Фонду засцярогі падлеткаў ад цяжарнасці)
Студэнты ведаюць, што з цягам часу адбыліся змены ў адносінах да сексу, але, здаецца, мноства з іх лічаць, што гісторыя спынілася ў сваім руху дзесьці каля 1975 года. Яны не лічаць сябе ўдзельнікамі падзей, якія адбываюцца сёння. Кэрал Уэйд (1990)
рамы ў час, калі большасць амерыканцаў сядзяць перад экранамі [Harris, 1988]. На працягу гадзіны яны налічылі 5 абдымкаў, 10 намёкаўзапрашэнняў да палавога акта і некалькі сцэн яго самога, што ў выніку дазволіла сярэдняму тэлегледачу быць сведкам 14 тысяч сексуальных эпізодаў на працягу 1987—1988 гадоў. У гэтым сэнсе многа шкоды ад “мыльных опер”, якія рэкламуюць паводзіны, што садзейнічаюць непажаданым цяжарнасцям. Палавая разбэшчанасць і непераборлівасць становяцца звычайнай з’явай. У 1987 годзе колькасць пазашлюбных палавых партнёраў перавысіла колькасць сямейных пар у суадносінах 24:1, пры гэтым іх практычна не хвалявала праблема з’яўлення дзяцей альбо захворванняў, што перадаюцца палавым шляхам [Lowry & Towles, 1989]. Федэрацыя планавання сям'і сцвярджае, што бясконцыя сцэны грубага бяздумнага сексу можна параўнаць з кампаніяй па сексуальнай дэзарыентацыі.
Сталасць
Раней псіхолагі разглядалі сталы ўзрост (сярэдні прамежак жыцця паміж юнацтвам і старасцю) як доўгі аднастайны перыяд. Зараз погляды змяніліся, і многія сцвярджаюць, што ў сталым узросце развіццё працягваецца. 3 фізічнага, пазнавальнага і асабліва сацыяльнага пункта гледжання людзі ва ўзросце 50 гадоў розняцца ад саміх сябе 25гадовых.
Прызнаўшы, што дарослыя таксама мяняюцца, тэарэтыкі прапанавалі розныя стадыі гэтага развіцця з адпаведнымі пераходнымі перыядамі. Калі людзі становяцца незалежнымі ад бацькоў і пачынаюць працаваць, адбываецца пераход ад юнацтва да ранняй сталасці. Гэты перыяд доўжыцца прыблізна ад 20 гадоў (а можа і
Раздзел 4 Юнацтва і сталасць 105
раней, у залежнасці ад культуры і індывідуальных асаблівасцей чалавека) да 40 гадоў, пасля чаго пачынаецца сярэдні перыяд сталага ўзросту. Некаторыя псіхолагі адрозніваюць і позні перыяд сталасці, які дзеліцца на “маладую” старасць (ад 65 да 75 гадоў) і “старую” старасць (пасля 75 гадоў), калі паскараецца фізічнае старэнне.
Вылучэнне жыццёвых стадый — гэта зручны спосаб для вывучэння сталасці. Аднак назвы гэтых стадый адвольныя, a пераход ад адной стадыі да другой не заўсёды выразны. Апроч таго, сам па сабе ўзрост нічога не значыць. Людзі робяцца мудрэйшымі не ад пражытых гадоў, а пад уплывам жыццёвага досведу. Людзі паміраюць не ад старасці, а ад фізічнага разбурэння арганізма, якое суправаджае старэнне. У сталым узросце гады 'могуць толькі прыблізна сведчыць пра рысы характару чалавека. Калі вы ведаеце, што Марыі толькі адзін год, а Мерэдыт 10, вы можаце шмат чаго расказаць аб іх. Але вы не скажаце столькі пра двух дарослых людзей з гэткай жа розніцай у гадах. Начальнік можа быць і трыццацігадовым, і шасцідзесяцігадовым; марафонец можа быць і дваццацігадовым, і шасцідзесяцігадовым; вашы аднакласнікі могуць быць і маладымі людзьмі, і бабулямі ды дзядулямі. Гэтак жа 19гадовы малады чалавек можа быць і бацькам, які гадуе дзіця, і студэнтам, які ўсё яшчэ знаходзіцца на ўтрыманні ў бацькоў.
Рабіць якіянебудзь абагульненні наконт сталых гадоў жыцця нашмат цяжэй, чым наконт ранніх. У першыя месяцы жыцця біялагічны рост істотна абмяжоўвае нашы магчымасці. Немаўлятка, якое ў хадунку, і тое, што рухаецца свабодна, пойдуць і загавораць прыкладна ў адзін і той жа час. Але з гадамі наш паруснік заплывае ў русла, якое ўвесь час пашыраецца, а вятры індывідуальнага вопыту накіроўваюць яго па асобным курсе і ўсё далей ад курсу іншых паруснікаў. I ўсё ж нашы жыццёвыя шляхі ў нейкім сэнсе падобныя. Наша цела, розум і сацыяльныя сувязі зазнаюць змены, блізкія да тых, што адбываюцца з нашымі сябрамі дзяцінства, якія, здавалася б, на нас зусім не падобныя.
Фізічныя змены
Нашы фізічныя магчымасці дасягаюць піка ў сваім развіцці ў раннім перыядзе сталасці, хоць нямногія з нас ведаюць пра гэта. Сіла мышцаў, рэакцыя, вастрыня пачуццяў, работа сэрца — усё дасягае найвышэйшай кропкі ў сваім развіцці да 25 гадоў. Падобна скарачэнню дня пасля летняга сонцастаяння, спад фізічных сіл пачынаецца непрыкметна. Спартсмены першымі заўважаюць гэта. Спрынтэры і плыўцы сусветнай вядомасці дасягаюць найлепшых вынікаў у перыядзе ад 15 да 19 гадоў або адразу пасля 20ці.
Жанчыны, якія сталеюць хутчэй, свайго зеніту ў развіцці дасягаюць раней, чым мужчыны. Але, як правіла, усе тыя, каму ў штодзённым жыцці не патрабуецца ставіць рэкорды, наўрад ці заўважаюць раннія прыкметы фізічнага спаду.
“Я ўсё яшчэ вучуся”. Мікеланджэла, 1560, ва ўзросце 85 гадоў
Фгзгчныя змены ў сярэднім перыядзе сталасці. Спартсмены сярэдніх гадоў
— Энергія, якая выдаткуецца ў спакоі і і Максімум энергіі, якая выдаткуецца
Узрост у гадах
Мал. 4.6. Фізічныя магчымасці цела паволі зніжаюцца ў працэсе старэння [паводле Insel & Roth, 1976].
106 Частка 2 Развіццё чалавека ад нараджэння да смерці
добра ведаюць, што фізічнае старэнне адбываецца спакваля (мал. 4.6).
“Я адчуваю сябе, як 15гадовы юнак, які трапіў у старэючае цела 47гадовага чалавека”, — прызнаваўся адзін баскетбаліст сярэдніх гадоў. Але нават зменшанай энергіі бывае дастаткова для нармальнай жыццядзейнасці. Больш таго, у раннім і сярэднім перыядзе сталасці фізічная сіла абумоўлена не гэтулькі ўзростам, колькі здароўем чалавека і яго звычкамі. Шмат 50гадовых людзей, якія знаходзяцца ў добрым фізічным стане, могуць з лёгкасцю бегаць на адлегласці ў некалькі міль, а 25гадовыя маладыя людзі, якія вядуць маларухомы лад жыцця, пыхкаюць і крэкчуць, калі бягуць трушком вакол свайго дома.
Фізічныя змены ў сталым узросце могуць выклікаць розныя псіхалагічныя рэакцыі, якія абумоўлены адносінамі чалавека да свайго старэння. Ва ўсходніх краінах, дзе з гадамі прыходзяць павага і ўлада, знешнія прыкметы надыходзячай старасці прымаюцца прыхільна, нават з пашанай. На Захадзе, у краінах, дзе ўсеагульным ідэалам з'яўляюцца гладкая скура і зграбная постаць, зморшчыны і паўната, якія часта суправаджаюць старэнне, могуць зніжаць самаацэнку, і таму іх стараюцца пазбегнуць. Але прыроду цяжка падмануць. Зморшчыны абавязкова з'явяцца, а постаць перастане быць юнацкай.
Самай значнай біялагічнай зменай у жанчын, звязанай са старэннем, з'яўляецца менапаўза (клімакс), заканчэнне менструальнага цыкла; яна пачынаецца звычайна каля 50 гадоў. Менапаўза і яе фізічныя сімптомы, такія як прылівы крыві да галавы азначаюць зніжэнне ў арганізме гармону эстрагену. Аднак сцверджанне пра павышаную крыўдлівасць і дэпрэсію ў перыяд менапаўзы не адпавядае сапраўднасці: менапаўза для жанчын часцей за ўсё не стварае псіхалагічных праблем. Даследаванне дзвюх з паловай тысяч жанчын сярэдняга ўзросту ў штаце Масачусетс выявіла, што ў перыяд клімаксу яны адчувалі прыгнечанасць не часцей, чым маладыя жанчыны [McKinlay & others, 1987]. Японкі таксама сведчаць аб нязначных сімптомах менапаўзы — хіба