Псіхалогія
Дэвід Майерс
Выдавец: Беларускі Фонд Сораса
Памер: 560с.
Мінск 1997
У выніку склаўся больш аптымістычны пункт гледжання, што меркаванне аб зніжэнні інтэлектуальных здольнасцей з узростам слаба абгрунтавана. Зараз ужо кожны ведае, што пры наяўнасці добрага здароўя вучыцца ніколі не позна. У 70 Джон Рок вынайшаў свае процізачатка
Мал. 4.11. Пры тэсціраванні інтэлектуальных здольнасцей людзі старэйшага ўзросту даюць больш няправільных адказаў, чым маладзейшыя. Але глядзіце мал. 4.12 [Geiwitz, 1980].
Раздзел 4 Юнацтва і сталасць 113
выя таблеткі. Ва ўзросце 78 гадоў бабуля Моўзіз пачала маляваць і займалася гэтым нават пасля ста. У 81 год, праз 17 гадоў пасля заканчэння трэнерскай работы з футбольнай камандай каледжа, Амос Алоса Стаг быў названы лепшым трэнерам года. 89гадовы архітэктар Франк Лойд Райт спраектаваў музей Гугенхайма ў НьюЁрку. Больш таго, калі людзі падтрымліваюць у належнай форме свае ўменні і навыкі — друкуюць, гуляюць у шахматы, іграюць на піяніна, — то здольнасці часта застаюцца на высокім узроўні аж да 80гадовага ўзросту і нават пазней [Schaie, 1987],
Псіхолаг Дэвід Крэч сказаў: “Той, хто жыве сваім розумам, і памірае пры розуме” [Krech, 1987],
Стадыя III. Але дыскусія яшчэ не закончана. Мяркуйце самі, лангіцюдны метад вывучэння мае свае недахопы. Людзі, якія дажываюць да канца доўгатэрміновых даследаванняў, могуць заставацца здаровымі, а іх інтэлект амаль не змяняецца. Значыць, такі метад недаацэньвае зніжэння інтэлектуальных здольнасцей сярэднестатычнага чалавека.
Даследаванне ўскладняецца яшчэ і тым, што само паняцце інтэлект досыць расплывістае (гл. раздзел 11). Тэсты на
Мал. 4.12. Пры тэсціраванні вербальнага інтэлекту па метаду папярочных зрэзаў было адзначана зніжэнне гэтага паказчыка з узростам. А лангіцюдны метад (калі адны і тыя ж людзі тэсціраваліся праз нейкі час паўторна), выявіў рост адпаведнага паказчыка з гадамі [Schaie & Strother, 1968].
"У маладосці мы вучымся, у старасці — разумеем”. Марыя фон Эшэнбах, “Афарызмы”, 1883
хуткасць працэсаў мыслення могуць паставіць людзей старэйшага ўзросту ў нявыгаднае становішча, бо нейронны механізм апрацоўкі інфармацыі ў іх запаволены. Але запаволенасць механізма апрацоўкі інфармацыі яшчэ не азначае зніжэння ўзроўню інтэлекту. 3 тэстамі, дзе ацэньваецца агульны слоўнікавы запас, веды, здольнасць да абагульнення інфармацыі, старэйшыя людзі звычайна спраўляюцца паспяхова. Сталыя канадцы пераўзыходзяць маладых у адказах на такія пытанні, як “Якая правінцыя калісьці называлася Новай Каледоніяй?” Калі маладым казалі правільны адказ на пытанне, то ўжо праз тыдзень яны з цяжкасцю яго прыпаміналі [Graik, 1986]. Нямецкія вучоныя Пауль Балтэс і Джэкі Сміт распрацавалі тэсты на “мудрасць” і ацэньвалі такія асаблівасці людзей, як іх прафесійны ўзровень і разважнасць у планаванні жыцця [Baltes & Smith, 1990]. Аказалася, што людзі сталага ўзросту надзвычайна добра праяўляюць сябе ў такіх тэстах. Іншыя даследчыкі таксама адзначаюць, што з узростам прыходзіць мудрая звычка больш аб'ектыўна разважаць аб абмежаванасці ўласных ведаў і непрадказальнасці жыцця [Berrek & Fisher, 1990].
Такім чынам, павышэнне або зніжэнне інтэлектуальных здольнасцей з узростам залежыць ад таго, якую характарыстыку інтэлекту мы вымяраем. Крышталізаваны інтэлект — назапашаныя веды, якія праяўляюцца ў тэстах на вербальныя здольнасці, — з узростам павышаецца. Цякучы інтэлект — здольнасць абстрактна разважаць, напрыклад, пры рашэнні задач па логіцы — зніжаецца [Cattell, 1963; Horn, 1982], Гэта можна бачыць на прыкладзе тых балаў, якія набіраюць у тэстах дарослыя людзі. 3 папраўкамі на адукацыйны ўзровень, удзельнікі тэсціравання на вербальныя здольнасці набіралі прыкладна аднолькавую колькасць балаў ва ўсіх узроставых групах — ад 20 да 74 гадоў, у той час, як узровень невербаль
8 Зак. 376
114 Частка 2 Развіццё чалавека ад нараджэння да смерці
Узрост
Мал. 4.13. 3 папраўкамі на адукацыйны ўзровень вербальныя здольнасці застаюцца адносна пастаяннымі ва ўсіх узроставых групах, між тым як невербальны інтэлект зніжаецца. Паказчыкі інтэлектуальнага развіцця са стандартызаванай шкалы Wechsler Adult Intelligence для ўзроставай групы 2534 гадоў [паводле Kaufman & others, 1989],
ных здольнасцей з узростам зніжаецца (мал. 4.13).
Гэты факт дапамагае растлумачыць, чаму вучоныя, якія працуюць у галіне матэматыкі і іншых дакладных навук, дасягаюць піка ў сваёй творчай працы ў 25—35 гадоў, а літаратары, гісторыкі і філосафы — у 40—50 гадоў і нават пазней, калі назапашаны веды і жыццёвы вопыт [Simonton, 1988]. Гісторыя дае шмат прыкладаў на карысць гэтага. Скажам, паэты ўсіх часоў і літаратурных традыцый дасягаюць зеніту ў сваёй творчасці раней, чым празаікі. Такім чынам, зніжэнне або павышэнне ўзроўню інтэлектуальнага развіцця з узростам залежыць ад таго, як мы яго ацэньваем.
Мы не можам зрабіць нейкай абагульняючай высновы наконт таго, што ўсе людзі сталага ўзросту аднолькава кампетэнтныя, гэтак жа як не можам сцвярджаць, што і іх працоўная дзейнасць аднолькава прадуктыўная. Да гэтай думкі прыйшлі Глен Мак Эвай і Уэйн Касіа пасля падвядзення вынікаў 96 даследаванняў з удзелам амаль 40000 рабочых [McEvoy & Cascio, 1989]. Калі не браць у разлік нявопытнасць самых маладых з іх, то можна сказаць, што зыходзячы толькі з узросту чалавека нельга прадказаць эфектыўнасць яго працы.
Сацыяльныя змены
Шмат якія адрозненні паміж маладымі і сталымі людзьмі абумоўлены не фізічнымі і кагнітыўнымі зменамі, якія суправаджаюць працэс сталення, а жыццёвымі абставінамі, звязанымі з сям'ёй і працай. Новая работа азначае новыя знаёмствы, новыя падзеі і новыя патрабаванні. Шлюб прыносіць з сабой і радасць узаемнасці, і стрэсы, выкліканыя неабходнасцю лічыцца з інтарэсамі мужа або жонкі. Нараджэнне дзіцяці фарміруе пачуццё адказнасці і ў значнай ступені мяняе нашы жыццёвыя арыенціры. Смерць блізкага чалавека выклікае адчуванне незваротнасці страты. Ці могуць гэтыя звычайныя жыццёвыя з'явы якнебудзь прадказаць паслядоўнасць змен у жыцці дарослага чалавека?
Перыяды і стадыг сталага ўзросту. Некаторыя псіхолагі даследуюць сталы ўзрост, вывучаючы жыццёвы вопыт невялікіх груп. Даніэль Левінсан і іншыя правялі пашыранае апытанне 85 мужчын і жанчын сярэдняга ўзросту, якія дасягнулі ў жыцці пэўных поспехаў [Levinson & others, 1978, 1986]. На падставе іх успамінаў Левінсан прыйшоў да высновы, што ў жыцці сталых людзей бываюць
Раздзел 4 Юнацтва і сталасць 115
перыяды стабільнасці, якія чаргуюцца з момантамі ўзлётаў і падзенняў. Ён лічыць, напрыклад, што 40 гадоў — гэта “пераход” да сярэдняга перыяду сталасці, узрост, які некаторымі перажываецца цяжка, а падчас увогуле крызісны. Людзі ў гэтым узросце развітваюцца са сваімі марамі стаць знакамітымі і заможнымі (або з ілюзіямі, што знакамітасць і заможнасць прыносяць шчасце), пераасэнсоўваюць свае здабыткі і сваё асабістае жыццё. У выніку яны, на думку Левінсана, паддаюцца роспачы і дэпрэсіі. Яны пачынаюць разумець, што жыццё не пачынаецца, а ідзе пад ухіл. Калі пасля 40 гэты пакутлівы перыяд заканчваецца, людзі зноў пачынаюць фарміраваць новыя і больш глыбокія прывязанасці, робяць кар'еру і становяцца больш спагадлівымі ў адносінах да іншых людзей.
Даследчыкі скептычна ставяцца да спроб прадставіць сталасць як шэраг ізаляваных стадый, асабліва тады, калі гэтыя стадыі вылучаюцца на падставе апытання асобных груп. Рабіць нейкія высновы на падставе жыццёвага досведу гэтых людзей або выкарыстоўваць іх “жыццёвыя крызісы” для тлумачэння або апраўдання іх учынкаў — скажам, адмовы ад старых сувязей і знаёмстваў — адначасова і рызыкоўна, і няправільна [Gilligan, 1982]. Справа ў тым (а гэта выяўлена ў ходзе апытання вялікіх груп), што незадаволенасць працай і сямейнымі справамі, скасаваннем шлюбу, дэпрэсія і са
Узрост
Мал. 4.14. Крызіс у сярэдзіне жыццёвага шляху (4045 гадоў)? У 10 тысяч чалавек, якія прынялі ўдзел у агульнанацыянальным апытанні адносна агульнай тэндэнцыі развіцця, не было аніякіх прыкмет эмацыянальнай нестабільнасці (неўрастэніі) [McCrae & Costa, 1990].
магубства не прыпадаюць на 40гадовы ўзрост [Hunter & Sundel, 1989].
Скасаванне шлюбу, напрыклад, часцей за ўсё адбываецца ў 2030 гадоў, a самагубства — пачынаючы з 70гадовага ўзросту.
А можа, гэтыя апытанні з мэтай выяўлення прыкмет крызісу занадта грубыя і недакладныя, каб яны маглі зафіксаваць пакуты “пераходнага перыяду”? Вучоныя Нацыянальнага інстытута праблем старэння Роберт Мак Кры і Пол Коста правялі апытанне па шкале “Крызіс у сярэдзіне жыцця” 350 мужчын ва ўзросце 3060 гадоў з мэтай выяўлення ў іх пачуццяў бессэнсоўнасці жыцця і непазбежнасці смерці, незадаволенасці справамі на працы і дома, а таксама ўнутранай трывогі і адчаю [McCrae & Costa, 1990]. Яны не знайшлі ніякага пацверджання таму, што гэтыя пачуцці дасягаюць піка ў сярэдзіне жыццёвага шляху. Здзіўленыя такімі вынікамі, яны правялі апытанне па сваёй шкале другой групы з 300 мужчын, а таксама даследавалі пачуццё эмацыянальнай нестабільнасці амаль у 10 тысяч мужчын і жанчын. Атрыманыя раней звесткі былі пацверджаны: не знайшлося ніякіх прыкмет таго, што “роспач дасягае піка дзесьці пасярэдзіне жыццёвага шляху” (мал. 4.14.)
Апроч таго, сацыяльны гадзіннік, або “зручны ўзрост”, калі прынята пакідаць родны дом, уладкоўвацца на працу, жаніцца, нараджаць дзяцей і ісці на пенсію, бывае розным у залежнасці ад краіны, нацыянальнай традыцыі і гістарычнай эпохі. У Іарданіі, напрыклад, ідуць замуж ва ўзросце ад 13 да 19 гадоў 44% дзяўчат, а ў Ганконгу — толькі 3% (ААН, 1990). У сучасных заходніх краінах сталыя жанчыны ўсё часцей уладкоўваюцца на працу і ідуць вучыцца ў каледжы. Раней такая самастойнасць жанчын не ўхвалялася. Калі прыняць у разлік, папершае, той факт, што сацыяльны гадзіннік можа паказваць розны час, а, падругое, індывідуальны досвед чалавека, то выявіцца, што прапанаваны расклад перыядаў і стадый сталага ўзросту не знойдзе шырокага водгуку сярод навукоўцаў.
Падзеі і нечаканасці жыцця. Куды важнейшымі, чым храналагічны ўзрост,
116 Частка 2 Развіццё чалавека ад нараджэння да смерці
з'яўляюцца канкрэтныя жыццёвыя падзеі. Шлюб, бацькоўства, змена прафесіі, развод, развітанне з родным домам, вяртанне ў яго і адыход на заслужаны адпачынак азначаюць пераход да новых жыццёвых перыядаў, калі б яны ні наступалі, і яны адбываюцца ў любым узросце. Сацыяльны гадзіннік цікае, але людзі адчуваюць сябе вальней, калі не прытрымліваюцца яго строга.