Псіхалогія
Дэвід Майерс
Выдавец: Беларускі Фонд Сораса
Памер: 560с.
Мінск 1997
На падставе сваіх даследаванняў у Цэнтры па вывучэнні праблем жаночай псіхалогіі пры каледжы Уэлслі Грэйс Барух і Розалін Барнет прыйшлі да высновы, што важна не тое, якую ролю выконвае жанчына — жонкі, маці або работніцы па найму, а як яна сябе адчувае ў гэтай ролі [Baruch & Barnett, 1986]. Шчасце — гэта праца, якая адпавядае вашым здольнасцям і выклікае ў вас пачуццё годнасці і кампетэнтнасці; гэта ваш партнёр і блізкі чалавек, які ва ўсім падтрымлівае вас і для каго вы адзіная ў свеце жанчына; гэта вашы дзеці, якіх вы любіце і якімі ганарыцеся.
Самапачуванне на працягу жыцця. Навукоўцы параўналі адчуванне шчасця і задаволенасці жыццём сярод маладых і старых людзей. I хто, на вашу думку, аказаўся шчаслівейшым? Бесклапотныя юнакі? Напорыстыя маладыя людзі ў ранні перыяд сталасці? Дасягнуўшыя поспехаў і стабільнасці людзі сярэдняга ўзросту?
Раздзел 4 Юнацтва і сталасць 119
Або тыя, што цешацца жыццём на заслужаным адпачынку?
Жыць — значыць старэць, а гэта азначае, што ўсе мы азіраемся на сваё жыццё з радасцю або са смуткам і глядзім наперад з надзеяй або апаскай. Моладзь бывае схільнай да перападаў настрою, да пачуцця неабароненасці, уплыву равеснікаў і бацькоўскай волі, пошуку свайго “я” і занепакоенасці сваёй кар'ерай. У старасці мы наракаем, што даходы падаюць, цела старэе, памяць горшае, энергія змяншаецца, родныя і сябры паміраюць або ад'язджаюць, а закляты вораг — смерць — усё бліжэй. Таму і не дзіўна, што юнацтва і ўзрост звыш 65 гадоў звыкла лічацца найгоршымі з усіх узростаў [Freedman, 1978],
Але, тым не менш, гэта не адпавядае ісціне. Людзі розных узростаў аднолькава радуюцца жыццю. Яны парознаму ацэньваюць свой дабрабыт, але добрая сотня даследаванняў паказалі, што менш як 1% людзей лічаць, што іх самапачуванне звязана з узростам [Stock & others, 1983]. Рональд Інглехарт пацвердзіў гэта, аб'яднаўшы даныя даследаванняў перыяду 80х гадоў, у якіх прынялі ўдзел амаль 17 тысяч чалавек з 16 краін свету, у тым ліку з 10 заходнееўрапейскіх [Inglehart, 1990]. Як бачна на мал. 4.15, розніца ў задаволенасці жыццём розных узроставых груп была нязначнай.
Як бы мы гэты факт ні тлумачылі — спадам жыццёвага напружання, адсутнасцю патрэбы рабіць кар'еру, задаволенасцю здзейсненым у жыцці, новымі радас
Колькі нас, сталых людзей, пасапраўднаму падрыхтавана да другой паловы жыцця, да старасці, смерці і вечнасці?
Карл Юнг, “Сучасны чалавек у пошуках душы”, 1933
цямі, — але вынікі апытанняў соцень тысяч людзей з розных краін наступныя: старыя людзі адчуваюць сябе такімі ж шчаслівымі, як і маладыя. Калі ўлічыць, што старэнне — гэта жыццёвая непазбежнасць, якой няма альтэрнатывы, то можна тым і суцяшацца. Дзівоснае пастаянства ў задаволенасці жыццём розных узроставых груп пакідае ў ценю адну цікавую ўзроставую асаблівасць. Пачуцці з узростам прытупляюцца [Costa & others, 1987; Diener & others, 1986], Такім чынам, хоць сярэднестатыстычны ўзровень пачуццяў можа заставацца стабільным, усё ж з гадамі мы менш хвалюемся, пачуццё ўласнай годнасці траціць сваю вастрыню, мы радзей адчуваем сябе на сёмым небе, але затое і радзей упадаем у дэпрэсію. Кампліменты ўжо не выклікаюць у нас вялікай радасці, а крытычныя заўвагі — прыкрасці, бо яны толькі дапаўняюць назапашаныя за жыццё цэлыя горы і пахвал, і абвінавачанняў. ІІсіхолагі даследавалі эмоцыі людзей з дапамогай электронных прыёмнікаў сістэмы персанальнага выкліку, дасылаючы сігналы з просьбай ахарактарызаваць іх тагачасныя заняткі і пачуцці [Csikszentmihalyi & Larson, 1984]. Было выяўлена, што падлеткі могуць менш як за гадзіну пераходзіць ад трыумфу да адчаю. Пачуцці сталых людзей
1524 2534 3544 4554 5564 65+
Узроставая група
Мал. 4.15. Ці звязваецца добрае самапачуванне з якімнебудзь асобным узростам? Даследаванні розных узроставых груп, праведзеныя ў розных краінах, паказалі, што ўзрост амаль не ўплывае на пачуццё задаволенасці жыццём (і шчасця ў тым ліку).
120 Частка 2 Развіццё чалавека ад нараджэння да смерці
не ведаюць такіх крайнасцей, яны больш роўныя. У старасці людзі адчуваюць не столькі радасць і ўзнёсласць, колькі спакойную ўзлагоджанасць. 3 узростам ролікавы веласіпед нашых жыццёвых эмоцый пачынае рухацца больш плаўна.
Смерць і паміранне. Смерць родных і сяброў — вялікае гора. Звычайна самым пакутлівым бывае развітанне мужа з жонкай і наадварот, пры гэтым жанчыны ў пяць разоў часцей перажываюць сваіх мужоў, чым мужчыны сваіх жонак. Страта любімага чалавека перажываецца асабліва цяжка, калі смерць прыходзіць заўчасна. Выпадковая смерць дзіцяці або раптоўная невылечная хвароба 45гадовага мужа можа выклікаць жалобу на працягу года, a то і даўжэй, якая, у рэшце рэшт, пераходзіць у лёгкую форму дэпрэсіі, што доўжыцца часам некалькі гадоў [Lehman & others, 1987].
Даследаванні, праведзеныя ў Германіі і ЗША, паказалі, што з цягам часу людзі суцяшаюцца [McCrae & Costa, 1988; Stroebe & others, 1988]. Папулярны міф пра тое, што людзі, якія бурна выказваюць сваё несуцешнае гора падчас пахавання, хутчэй за іншых і пазбаўляюцца ад яго, не заўсёды адпавядае рэальнасці [Wortman & Silver, 1989], Рэакцыі на смерць любімага чалавека бываюць больш разнастайныя, чым нам здаецца. Цяжкія перажыванні з'ява звычайная, але не абавязковая.
Людзі, якія пакутуюць ад невылечных хвароб, жывуць з адчуваннем блізкай смерці. Пры вывучэнні пачуццяў людзей на парозе смерці наперадзе, як заўсёды, паслядоўнікі тэорыі стадый. На падставе даных апытання паміраючых людзей Элізабет КюблерРос сцвярджае, што яны паслядоўна праходзяць 5 стадый: непрыняцце непазбежнай смерці; страх і абурэнне ("чаму я?"); вымольванне ў Бога (або ўрачоў) хоць крышку прадоўжыць жыццё; прыгнечанасць ад усведамлення непазбежнасці расстання з усім і ўсімі; і, нарэшце, пакорнасць лёсу [KiiblerRoss, 1969]. Іншыя вучоныя вылучаюць падобныя стадыі ў паводзінах людзей, якія пакутуюць ад невылечных хвароб: нявер'е, пратэст, дэпрэсія, супакаенне [Fitzgerald, 1970],
He ўсе даследчыкі прымаюць такі падзел на стадыі, сцвярджаючы, што вопыт кожнага чалавека унікальны. Сапраўды людзей нельга размясціць па акуратных палічках. Акрамя таго, пры такім падыходзе не бярэцца ў разлік шмат важных фактараў: старыя, напрыклад, звычайна чакаюць смерці без вялікага страху і крыўды на жыццё [Wass & others, 19781979]. Апаненты незадаволены той просталінейнасцю, з якой формула памірання апісваецца ў кніжках і дыскутуецца на розных вучэбных курсах. На іх думку, замест таго, каб выказваць спачуванне няшчасным людзям, імі маніпулююць, іхні стан аналізуюць стэрэатыпнымі фразамі: “Яна зараз праходзіць стадыю страху”.
Тым не менш, вывучэнне смерці дало нам магчымасць больш гуманна і адкрыта разважаць па гэтых далікатных пытаннях. Усё больш людзей атрымлівае дапамогу хоспісаў, арганізацый, пастаянныя і добраахвотныя супрацоўнікі якіх працуюць у спецыяльных установах і дамах для хворых людзей, дзе аказваюць падтрымку безнадзейна хворым і членам іх сем'яў, каб палегчыць адыход у лепшы свет, “каб паміраючыя маглі развітацца з блізкімі, загаіць раны, атрыманыя ад разрыву ўзаемадачыненняў з імі, папрасіць даравання і атрымаць яго” [Magno, 1989].
Мы рады адзначыць, што людзі сталі менш баяцца смерці. Яны сустракаюць яе проста і годна, што дапамагае адысці ў лепшы свет з усведамленнем значнасці пражытага жыцця, з адчуваннем, што ўсё было, як трэба, і што жыццё і смерць — звёны аднаго вечнага ланцуга. I хоць смерць часцей бывае нежаданай, жыццё можа самасцвярджацца нават у смерці. Асабліва гэта датычыць тых людзей, якія ацэньваюць пражытае жыццё не з роспаччу, а з усведамленнем, па словах Эрыка Эрыксана, яго цэласнасці: усё ў жыцці было недарэмным і заслугоўвае павагі.
Развіццё чалавека: падсумаванне
Наш агляд праблем псіхалогіі развіцця пачаўся ў раздзеле 3, калі мы вызначылі тры асноўныя з іх: (1) што больш уплы
Раздзел 4 Юнацтва і сталасць 121
вае на развіццё — гены або жыццёвы досвед? (2) з'яўляецца працэс развіцця бесперапынным і паступовым або ён праходзіць асобныя стадыі? (3) з’яўляецца працэс развіцця стабільным ці ён характарызуецца зменлівасцю? Мы адзначылі, што на развіццё чалавека ўплываюць і спадчыннасць, і наваколькны свет. Давайце зараз прааналізуем сучасныя погляды вучоных на дзве апошнія праблемы.
Бесперапыннасць і стадыі
Мы разгледзелі меркаванні асобных вучоных, прыхільнікаў тэорыі стадый: Жана Піяжэ па праблемах пазнавальнага развіцця, Лорэнса Колберга па праблемах фарміравання маралі і Эрыка Эрыксана і Даніэля Левінсана па праблемах псіхасацыяльнага станаўлення. I мы пераканаліся, што іх погляды не бясспрэчныя. Піяжэ не змог распазнаць зародкі тых або іншых здольнасцей на папярэдніх стадыях развіцця. Слабасцю Колберга з’яўляецца звужаны погляд на жыццё, характэрны для заходнееўрапейскіх краін, дзе моцна развіты традыцыі індывідуалізму. Ідэі Эрыксана і Левінсана супярэчаць вынікам даследаванняў, якія сведчаць, што наша сталасць — зусім не шэраг нейкіх паслядоўных стадый, якія можна прадказаць.
I хоць вынікі даследаванняў ставяць пад сумненне ідэю аб тым, што жыццё ў сваім развіцці праходзіць праз некалькі дакладна акрэсленых узроставых стадый, усё ж само паняцце стадыі не пазбаўлена сэнсу. У дзяцінстве і ў перыяд палавога выспявання назіраецца паскоранае развіццё мозга, што прыблізна адпавядае стадыям Піяжэ [Thatcher & others, 1987], Увогуле тэорыя стадый дапамагае асэнсаваць чалавечае развіццё ў перспектыве паказваючы, як мяняюцца лад думак і паводзіны чалавека, калі ён пераходзіць у наступную ўзроставую групу.
Стабільнасць і зменлівасць
I нарэшце мы пераходзім да апошняй праблемы: мяняецца з гадамі асоба чалавека ці застаецца нязменнай на працягу ўсяго жыцця? Калі вы сустрэнеце даў
няга школьнага сябра, з якім не бачыліся шмат гадоў, ці пазнаеце ў ім “таго самага Эндзі”? А можа ў нейкі перыяд жыцця чалавек бывае адным, а ў іншы — робіцца зусім іншым? Відавочна, любая крайнасць будзе памылкай: калі б у характары чалавека не было стабільнасці, то мы б не мелі ніякай надзеі, што той, з якім мы ўступаем у шлюб, застанецца тым самым чалавекам, скажам, праз дзесяць гадоў; што малады чалавек, які вучыцца на менеджэра, праз пэўны час не страціць сваёй кваліфікацыі. А калі б не было ў жыцці ніякіх шанцаў памяняцца, то малалетнія злачынцы засталіся б такімі да старасці; усе алкаголікі спіліся б да смерці, а само жыццё ператварылася б у суцэльную беспрасветную нуду.