• Газеты, часопісы і г.д.
  • Псіхалогія  Дэвід Майерс

    Псіхалогія

    Дэвід Майерс

    Выдавец: Беларускі Фонд Сораса
    Памер: 560с.
    Мінск 1997
    478.44 МБ
    I хоць не ўсе старэюць з пачуццём удзячнасці лёсу, усё ж большасць годна сустракае прыход старасці. Той, хто дажыў да глыбокай старасці, нярэдка праводзіць у апошні шлях родных і блізкіх, сяброў, а таксама рыхтуецца сустрэць сваю ўласную смерць.
    Тэрміны і паняцці для запамінання
    Юнацтва. Пераход ад дзяцінства да сталасці, які пачынаецца ў перыяд палавога выспявання і доўжыцца да набыцця чалавекам сацыяльнай самастойнасці.
    Палавое выспяванне. Перыяд хуткага росту і палавога развіцця ў падлеткавым узросце.
    Першасныя палавыя прыкметы. Рэпрадуктыўныя органы цела мужчын і жанчын, якія робяць магчымым прадаўжэнне роду.
    Другасныя палавыя прыкметы. Нерэпрадуктыўныя палавыя органы, такія як жаночыя грудзі, нізкі мужчынскі голас і валасы на целе.
    Менаркія. Першая менструацыя.
    Ідэнтычнасць, або саматоеснасць. Адчуванне свайго “я”. На думку Эрыксана, задача маладога чалавека — гэта фарміраванне і ўмацаванне сваёй індывідуальнасці шляхам “прымервання” на сябе розных роляў.
    Інтымнасць. Паводле тэорыі Эрыксана, гэта здольнасць людзей наладжваць цесныя ўзаемаадносіны з іншымі. Найважнейшая жыццёвая задача ў юнацтве і ранняй сталасці.
    Менапаўза. Час натуральнага спынення менструацыі (клімакс); абумоўлівае шэраг біялагічных і псіхалагічных змен у арганізме і
    характары жанчыны, калі яна страчвае сваю дзетародную здольнасць.
    Хвароба Альцгеймера. Прагрэсіруючае невылечнае захворванне мозга, якое суправаджаецца паступовай стратай памяці, розуму, мовы і, нарэшце, фізічных функцый.
    Метад папярочных зрэзаў. Адначасовае даследаванне людзей розных узроставых груп або назіранне за імі.
    Лангіцюднае даследаванне. Такі тып даследаванняў, пры якім адны і тыя ж асобы вывучаюцца працяглы час.
    Крышталізаваны інтэлект. Назапашаныя за жыццё веды і вербальныя здольнасці; з узростам звычайна павышаецца.
    Цякучы інтэлект. Здольнасць да абстрактных разважанняў; у позні перыяд сталасці звычайна зніжаецца.
    Сацыяльны гадзіннік. Характэрны для пэўнай культуры ўзрост, калі пажаданы такія сацыяльныя падзеі, як шлюб, нараджэнне дзяцей і адыход на пенсію.
    Хоспіс. Арганізацыя, добраахвотныя члены якой аказваюць дапамогу паміраючым людзям у спецыяльных установах.
    спрыманне
    навакольнага свету
    Раздзел 5
    Адчуванне
    У патаемнасці, у апраметнай цемры самаізаляцыі працуе наш мозг, а звонку яго атакуюць мільярды разрадражняльнікаў. Гэта ўздымае фундаментальную праблему, старэйшую за саму псіхалогію на тысячагоддзі, у працэсе вырашэння якой сто гадоў таму і ўзнікла псіхалогія як навука: якгм чыном вобразы навакольнага свету трапляюць у мозг?
    А на сучаснай мове яе можна сфармуляваць наступным чынам: як мы фарміруем нашы ўяўленні аб навакольным свеце; як нам удаецца адчуць яго форму і сутнасць; як мы ўспрымаем яго рух і тэмпературу, яго пахі і прыгажосць?
    Каб зразумець, як наваколле знаходзіць адлюстраванне ў нашых галовах, мы скарыстаем тры паняцці з галіны камп'ютэрнай тэхнікі: уваход інфармацыі, яе апрацоўка, выхад інфармацыі. Як паказана на мал. 5.1, фізічныя аб'екты выпраменьваюць або адбіваюць энергію. Нашы сен
    сорныя органы ўспрымаюць гэтую энергію (уваход) і кадзіруюць яе ў выглядзе нейронных сігналаў, якія наш мозг спарадкоўвае і арганізуе (апрацоўка інфармацыі) ужо як свядомы вопыт (выхад). Успрыманні, якія ўзнікаюць у выніку такой апрацоўкі сігналаў, уплываюць на нашы рэакцыі, якія, у сваю чаргу, могуць аказваць уплыў на ўспрыманні. Нявопытны ігрок бейсбольнай каманды, які бяжыць па мяч з аддаленага краю поля, хутка навучаецца рабіць гэта больш прафесійна.
    Адрозненне паміж адчуваннем і ўспрыманнем досыць няяснае і яснейшым не становіцца. Увогуле адчуванне звязана з тым, як сенсорныя рэцэптары і нервовая сістэма фізічна адлюстроўваюць знешняе асяроддзе. Таму галоўная тэма гэтага раздзела, адчуванне, падаецца чытачу па схеме “знізу ўверх”, згодна з якой увесь працэс апрацоўкі інфармацыі пачы
    Навакольныя аб’скты выпрамянёўваюць або адбіваюць стымулюючуіо
    Святло
    Мозг парадкуе і перакладае (тлумачыць) гэту інфармацыю
    ))ШУ))))))
    Гукавыя хвалі
    Сэнсарныя рэцэптары выкрываюць стымулы і кадыруюць іх у нейронную ^ інфармацыю, якая падаецца ў мозг
    Мал. 5.1. Як мы апрацоўваем сенсорную інфармацыю?
    126 Частка 3 Успрыманне навакольнага свету
    наецца ад рэцэптараў і падымаецца да вышэйшых узроўняў яе апрацоўкі. Успрыманне звязана з тым, як наш розум арганізуе і інтэрпрэтуе гэтую інфармацыю. У наступным раздзеле мы скарыстаем схему “зверху ўніз” і паглядзім, як з дапамогай вопыту, жаданняў і іншых фактараў вышэйшага парадку наш розум фарміруе тое, што мы бачым і чуем. I хоць адчуванне і ўспрыманне фактычна адзін бесперапынны працэс, мы ўсё ж такі будзем разглядаць успрыманне як разумовы працэс, які пачынаецца там, дзе канчаецца адчуванне — яго фізіялагічная аснова.
    Адчуванне забяспечвае нас першаснай, “сырой” інфармацыяй, якую ўспрыманне ператварае ў наш досвед.
    Успрыманне навакольнага свету: асноўныя прынцыпы
    Сенсорная сістэма арганізмаў пабудавана так, каб яны маглі атрымліваць інфармацыю, патрэбную для падтрымкі жыццядзейнасці. У жабы, якая харчуецца насякомымі, вочы маюць рэцэптарныя клеткі, якія рэагуюць толькі на маленькія цёмныя аб'екты, якія рухаюцца. Жаба магла б памерці з голаду ў акружэнні мух, якія не лётаюць, але як толькі міма пралятае муха, то клеткі“дэтэктары” рэагуюць імгненна. У матылькасамца шаўкапрада рэцэптары такія адчувальныя да паху палавых атрактантаў, якія выдзяляе матылёксамка, што адной самцы дастаткова выдзеліць усяго адну мільярдную долю грама ў секунду, каб яе пачулі матылькісамцы на адлегласці ў мілю. Вось чаму шаўкапрады ніколі не перавядуцца. Адпаведна і мы, людзі, успрымаем тое, што з'яўляецца для нас важным у нашым атачэнні. Кожны рэцыпіент надзелены ад прыроды такім дарам адчування, які адпавядае яго патрэбам.
    Парогі
    Мы жывём у моры энергіі. У дадзены момант на мяне і на вас уздзейнічаюць рэнтгенаўскія праменні і радыёхвалі, ультрафіялетавае і інфрачырвонае святло, гу
    кавыя хвалі высокай і нізкай частаты. Але мы глухія і сляпыя ў адносінах да іх. Нашыя адчуванні, гэтыя вокны ў свет, прыадчынены толькі крыху, дазваляючы нам бачыць нейкую малую частачку гэтага бязмежнага свету.
    Абсалютныя парогі. Мы адчуваем падчас самыя няўлоўныя знешнія сігналы. Стоячы на вяршыні гары сярод начной цемры, мы можам бачыць святло свечкі на вяршыні другой гары нават за 30 міль, пры ўмовах, канечне, што нашы органы пачуццяў функцыяніруюць нармальна. Калі ў пакоі ціха, мы можам чуць ціканне гадзінніка, які знаходзіцца ад нас на адлегласці ў 30 футаў. Мы адчуваем крылца пчалы, якое падае на шчаку, а таксама пах адной кроплі парфумы ў трохпакаёвай кватэры [Galanter, 1962]. Наша ўсведамленне прысутнасці гэтых вельмі слабых раздражняльнікаў адлюстроўвае нашы абсалютныя парогі — мінімальнае раздражненне, патрэбнае нам для таго, каб адрэагаваць на якінебудзь канкрэтны раздражняльнік — святло, гук, ціск, смак, пах. Звычайна псіхолагі вызначаюць абсалютны парог шляхам рэгістрацыі інтэнсіўнасці раздражняльнікаў на працягу паловы патрэбнага на гэта часу. Напрыклад, для таго каб вызначыць ваш абсалютны парог ўспрымання гукаў, спецыяліст па слыху дае вам магчымасць праслухаць гукі рознай вышыні. Фіксуючы вашу здольнасць успрымаць кожны ўзровень, ён адзначае, дзе вы за палову неабходнага часу правільна вызначаеце гук, а дзе — няправільна. Для кожнага органа пачуццяў суадносіны 50/50 абазначаюць ваш абсалютны парог.
    Распазнаванне сігнала. Распазнаванне слабога раздражняльніка, або сігнала, залежыць не толькі ад сілы гэтага сігнала (напрыклад, вышыні тону пры праверцы слыху), але таксама і ад нашага псіхалагічнага стану — жыццёвага вопыту, чаканняў, матывацый і ступені стомленасці. Даследчыкі, якія вывучаюць працэс распазнавання сігнала, сведчаць аб тым, што адзінага абсалютнага парога не існуе. Змораныя бацькі нованароджанага чуюць у люльцы нават самы слабы яго піск, між
    Раздзел 5 Адчуванне 127
    тым як больш моцныя, але менш важныя гукі застаюцца без увагі. Калі ў абставінах баявых дзеянняў не заўважыць набліжэння ворага, то гэта можа прывесці да гібелі. Таму вартавы, стоячы ўначы на варце, можа ўспрыняць амаль нячутныя гукі і імгненна стрэліць. У мірны час, калі няма непасрэднай пагрозы жыццю, гэтаму самаму вартавому патрэбны больш моцны сігнал для ўсведамлення небяспекі.
    Вучоныя, якія даследуюць феномен распазнавання сігналу, імкнуцца зразумець, чаму людзі парознаму рэагуюць на адзін і той жа раздражняльнік і чаму адрозніваюцца рэакцыі аднаго і таго ж чалавека ў розных абставінах. Варыяцыі ў распазнаванні сігналаў могуць аказацца жыццёва важнымі, калі, напрыклад, на чалавека ўскладаецца адказнасць за своечасовае выяўленне сігналаў радара, незаконнага правозу зброі цераз мытню альбо прыкмет небяспекі для жыцця пацыента на дысплеі бальнічнага камп'ютэра. Даследаванне распазнавання вельмі слабых сігналаў паказала, што пасля 30 хвілін актыўнай працы пільнасць людзей зніжаецца. Але гэта залежыць ад тыпу задання, ад часу дня і нават ад таго, ці даводзілася таму або іншаму чалавеку выконваць такія заданні раней.
    Падсвядомыя раздражняльнікг. У 1956 годзе грамадскасць была ўзрушана весткай пра тое, што на свядомасць кінагледачоў НьюДжэрсі непрыкметна ўздзейнічае рэклама “Піце кокаколу” і “Ешце папкорн” падчас прагляду кінафільмаў. Амаль праз 35 гадоў гэткае ж сенсацыйнае паведамленне зноў усхвалявала грамадскасць. Сцвярджаюць, што рэкламадаўцы маніпулююць свядомасцю спажыўцоў крэкераў і лікёраў, непрыкметна ўкараняючы ў рэкламу гэтых вырабаў эратычныя матывы. Кажуць, што запісы рокмузыкі ўтрымліваюць у сабе “сатанінскія пасланні”, якія можна пачуць, пракручваючы магнітную стужку ў адваротным напрамку і якія ўздзейнічаюць на падсвядомасць, калі праслухоўваюцца звычайным спосабам. Аматары зарабіць прапануюць нам свае паслугі, каб мы схуднелі, кінулі курыць, а таксама палепшылі сваю памяць праслухоўваннем мернага шуму акіянскіх
    хваляў, які ўтрымлівае ў сабе нячутныя для нармальнага вуха ўнушэнні, напрыклад, “Я худзею”, “Я адчуваю агіду да цыгарэт”, “Тэсты мне дапамагаюць, я ўжо нічога ніколі не забываю”. Усё гэта азначае, што мы можам адчуваць падсвядомыя раздражненні (літаральна: “за парогам іх свядомага ўспрымання”), і што, хочам мы таго або не, але гэтыя раздражняльнікі валодаюць значнай сілай унушэння. Ці так гэта?