Псіхалогія
Дэвід Майерс
Выдавец: Беларускі Фонд Сораса
Памер: 560с.
Мінск 1997
Ці можам мы адчуваць раздражненні, якія знаходзяцца ніжэй нашых абсалютных парогаў? У пэўным сэнсе адказ на гэтае пытанне будзе станоўчым. Нагадаем, што “абсалютны” парог — гэта ўсяго толькі момант, у які мы выяўляем той або іншы раздражняльнік на працягу паловы патрэбнага для ўспрымання часу (мал. 5.2). На самым парозе або крыху ніжэй яго мы ўсё яшчэ нейкі час будзем успрымаць раздражняльнік. Станоўчым будзе адказ на гэтае пытанне і ў іншым сэнсе. Людзі, якія дэманструюць поўную бездапаможнасць, калі ім прапануюць якоенебудзь заданне на ўспрыманне (напрыклад, вырашыць, якая з двух аднолькавых на выгляд гіраў цяжэйшая), звычайна даюць правільныя адказы наўздагад. Мы часам ведаем больш, чым нам здаецца.
Інтэнсіўнасць стымулу
Мал. 5.2. Абсалютны парог адвольна вызначаецца як інтэнсіўнасць, з якой мы ўспрымаем раздражняльнік на працягу паловы патрэбнага для ўспрымання часу. Як бачна на графіку, падсвядомы раздражняльнік — гэта сігнал, які мы ўспрымаем за меншы час.
128 Частка 3 Успрыманне навакольнага свету
У наступных раздзелах вы. сустрэнеце апісанне выпадкаў, калі людзг апрацоўваюць вялікую колькасць гнфармацыі аўтаматычна, падсвядома, не ведаючы пра гэта.
Ці могуць на нас уздзейнічаць раздражненні, занадта слабыя, каб іх можна было заўважыць? Апошнія даследаванні паказваюць, што пры адпаведных умовах адказ на гэтае пытанне зноўтакі можа быць станоўчым. У адным зксперыменце студэнтам некалькі разоў паказвалі серыю геаметрычных фігур, кожную — на працягу менш за 0,01 секунды, так што бачны былі толькі ўспышкі святла [KunstWilson & Zajonc, 1980]. Пасля заканчэння эксперымента студэнты сцвярджалі, што ім больш падабаюцца фігуры, якія ім дэманстраваліся, чым тыя, якіх ім не паказвалі; пры гэтым яны не мелі ўяўлення, якія з іх яны бачылі на самой справе. Больш таго, нябачныя словы могуць “абумовіць” вашу рэакцыю на далейшыя раздражняльнікі. Калі б слова хлеб з'яўлялася і знікала так хутка, што вы маглі б заўважыць толькі ўспышку святла, то потым вы змаглі б распазнаць блізкае да яго па значэнню слова масла хутчэй, чым бутэлька або пляшачка [Carr & others, 1987; Marcel, 1983; Merikle & Reingold, 1990], Часам мы адчуваем тое, што нам невядома і чаго мы не можам растлумачыць.
Такім чынам, мы можам апрацоўваць інфармацыю, не здагадваючыся пра тое. Слабы раздражняльнік, відавочна, выклікае слабую рэакцыю, якая даходзіць да мозга і выклікае той або іншы вобраз, хоць гэта і адбываецца без усведамлення самога сігналу. Тое, што нельга зафіксаваць розумам, можна адчуць інтуіцыяй.
Але ці азначае факт існавання падсвядомага ўспрымання інфармацыі тое, што нам можна падсвядома ўнушыць што заўгодна? Ці могуць і сапраўды рэкламадаўцы або сатанінскія рокгрупы маніпуляваць намі праз “схаваныя ўнушэнні”?. Амаль усе вучоныяпсіхолагі даюць адмоўны адказ на гэтае пытанне. Іх довады нагадваюць довады астраномаў,якія сцвярджаюць, што астролагі кажуць праўду наконт існавання зорак і планет, але гэтыя зоркі і планеты непасрэдна не ўздзейнічаюць на чалавека. Гэтак жа і дас
ледчыкі, якія вывучаюць працэс апрацоўкі інфармацыі на ўзроўні падсвядомасці, прызнаюць рэальнасць падсвядомых адчуванняў, але не вераць у магчымасць “перапраграмавання нашай падсвядомасці”.
Але давайце не будзем звяртаць увагі на разыходжанні паміж лабараторнымі даследаваннямі (якія выяўляюць захапляючы і мімалётны ўплыў на свядомасць) і сцверджаннямі розных дзялкоў аб моцных і трывалых уздзеяннях на паводзіны. Давайце паставім пытанне проста: ці даюць нам якуюнебудзь карысць камерцыйныя запісы на магнітных стужках для падсвядомага ўспрымання? Ці дапамагаюць яны нам?
У раздзеле 1 мы разгледзелі просты эксперымент, з якога вынікае, што гэтыя запісы не адпавядаюць на іх ускладзеным задачам. Ранейшыя даследаванні далі такія ж самыя вынікі [Moore, 1988]. Неўзабаве пасля таго, як феномен “Ешце папкорн” зрабіўся здабыткам усёй Паўночнай Амерыкі, канадская радыё і тэлекарпарацыя скарыстала папулярнае нядзельнае вячэрняе тэлешоу для таго, каб імгненна прапусціць інфармацыю 352 разы [Advertising Age, 1958]. Калі потым запрасілі амаль 500 тэлегледачоў адказаць у лістах, што гэта была за інфармацыя, ніхто з іх адказаць не здолеў. Амаль палова з іх, аднак, пісала, што адчувала голад або смагу, калі глядзела шоу. Але гэты быў усяго толькі нейкі дзіўны эфект чакання. А пасланне было такім: “Тэлефануйце нам!”. I які ж уплыў зрабілі гэтыя 352 пасланні на загрузку канадскай тэлефоннай сеткі? Ніякага, паводле звестак канадскай тэлефоннай кампаніі. Разгледзеўшы вынікі многіх эксперыментаў, даследчыкі Антоні Пратканіс і Антоні
Адшукванне крупінак ісціны ў бязмежным акіяне блытаніны і падману патрабуе розуму, пільнасці, самаадданасці і мужнасці.
Але калі нам нестае ўсяго гэтага, мы не можам спадзявацца на вырашэнне пасапраўднаму сур'ёзных праблем, якія паўстаюць перад намі, і рызыкуем ператварыцца ў нацыю прасцякоў, лёгкую здабычу для першага ж шарлатана, які трапіцца нам на шляху”
Карл Саган, 1987
Раздзел 5 Адчуванне 129
Грынвальд прыйшлі да высновы, што “сублімальныя працэдуры не маюць значнасці для маркетынга” [Pratkanis and Greenwald, 1988].
Рознасныя парогі. Для таго каб нашы органы адчуванняў функцыянавалі нармальна і мы маглі распазнаваць малюнкі, гукі, смакі і пахі, нашы абсалютныя парогі павінны быць дастаткова нізкімі. Нам трэба таксама распазнаваць нязначныя адрозненні паміж раздражняльнікамі. Музыкант павінен успрымаць вельмі тонкія нюансы ў настройцы інструмента, а дэгустатар вінаў адрозніваць гатункі віна па яго водары і смаку.
Рознасны парог (ледзь прыкмстная розніца, або ЛПР) — гэта мінімальная розніца паміж раздражняльнікамі, якую можа распазнаць суб'ект на працягу паловы часу, неабходнага для распазнання. Рознасны парог павялічваецца ў адпаведнасці з інтэнсіўнасцю сігнала. Дадайце адну унцыю да вагі ў 10 унцый, і вы заўважыце розніцу ў вазе, а прыбаўце адну унцыю да вагі ў 10 фунтаў, і вы не заўважыце ніякіх змен, бо павялічыўся рознасны парог. Стагоддзе таму Эрнст Вебер заўважыў, што незалежна ад велічыні два раздражняльнікі павінны адрознівацца адзін ад аднаго пастаянствам прапорцыі; гэта неабходна для таго, каб розніцу паміж імі можна было ўспрыняць. Гэты прынцып (рознасны парог — не пастаянная велічыня, а пастаянная прапарцыянальная ўзаемасувязь паміж раздражняльнікамі) — скарыстоўваецца часта, і мы называем яго законам Вебера. Канкрэтная прапорцыя можа быць рознай у залежнасці ад велічыні раздражняльнікаў. Для таго каб сярэдні чалавек мог распазнаць розніцу паміж інтэнсіўнасцю двух відаў святла, вагой двух аб'ектаў і вышынёй двух тонаў, патрэбна, каб розніца паміж інтэнсіўнасцю двух відаў святла скаладала 8%, розніца паміж вагой двух аб'ектаў — 2%, а розніца ў частаце двух тонаў — толькі 0,3%.
Гэты так званы закон Вебера — простая прыблізнасць, якой карыстаюцца пры ўспрыманні неэкстрэмальных сенсорных раздражняльнікаў. 3 яго дзеяннем часта сутыкаюцца ў штодзённым жыцці.
Напрыклад, калі цана ледзянца на палачцы коштам у 50 цэнтаў павялічваецца на 5 цэнтаў, то пакупнікі неадразу заўважаюць розніцу; аднак патэнцыяльныя пакупнікі аўтамабіля “МерседэсБенц” былі б здзіўлены, калі б аўтамабіль у 50 тысяч даляраў стаў каштаваць на 5 тысяч больш. Але ў абодвух выпадках цана павялічылася на 10%.
Закон Вебера: рознасныя сенсорныя парогі (яны ўспрымаюцца як узрослы сігнал) — гэта, можна сказаць, пастаянная доля ад памеру першапачатковага раздражняльніка.
Сенсорная адаптацыя
Зайшоўшы ў дом суседа і адчуўшы непрыемны пах, вы дзівіцеся, як ён можа трываць яго, але праз некаторы час ужо і самі яго не заўважаеце. Скочыўшы ў халодны басейн, вы калоціцеся ад холаду і скардзіцеся на ваду, але праз колькі часу ўжо завяце сябра: “Скачы сюды, вада цудоўная!” Усё гэта прыклады сенсорнай адаптацыі — паніжэння адчувальнасці да пастаяннага раздражняльніка. Каб праверыць гэты феномен, правядзіце вашым гадзіннікам па руцэ крыху вышэй запясця: вы адчуеце яго скураю — але толькі спачатку. Пасля некалькіх паўтораў гэтай працэдуры нашы нервовыя клеткі перастаюць рэагаваць.
Найперш нас цікавіць усё новае і невядомае. Ніхто не мае патрэбы ў тым, кабяму на працягу 16 гадзін у суткі нагадвалі, што ў яго на нагах чаравікі.
Нейролаг Дэвід Хубель, 1979
Чаму ж тады, калі мы ўтаропімся ў якінебудзь аб'ект, не зводзячы вачэй, ён не знікае з поля зроку? А таму, што непрыкметна для нас нашыя вочы ўвесь час рухаюцца. I гэтага дастаткова, каб забяспечыць бесперапынную змену вобраза гэтага аб'екта на сятчатцы. У кожных 9 з 10 чалавек, — але, як ні дзіўна, у кожнага з трох хворых на шызафрэнію, — вочы перастаюць рухацца, калі яны сочаць за аб’ектам, які сам рухаецца [Holzman & Matthysse, 1990].
9 3ак. 376
130 Частка 3 Успрыманне навакольнага свету
Што б здарылася, калі б нашы вочы перасталі рухацца? Ці знікалі б навакольныя краявіды, як растаюць пахі? Каб адказаць на гэтае пытанне, псіхолагі вынайшлі мудрагелісты прыбор, які дапамагае ўтрымліваць вобраз на сятчатцы нязменным.
Уявім сябе, што мы прыстасавалі гэты прыбор, мініяцюрны праектар, да кантактнай лінзы якоганебудзь падыспытнага. Калі яго вока рухаецца, вобраз праектара таксама рухаецца. Такім чынам, куды б ні зірнуў падыспытны, адлюстраванне будзе рухацца ў тым жа кірунку.
Калі з дапамогай такога прыбора на сятчатку спраектаваць твар чалавека ў профіль, то што ўбачыць падыспытны? Спачатку ён убачыць увесь профіль. Але праз некалькі секунд, калі яго сенсорныя рэцэптары пачнуць стамляцца, адбудзец
а)
BEER PEER PEEP BEE BE
б)
Мал. 5.3. Стабілізаваны вобраз. Праектар, прыстасаваны да кантактных лінзаў, прымушае вобраз на сятчатцы рухацца разам з вокам. Спачатку стабілізаваны вобраз на сятчатцы бывае выразным і поўным, але хутка ён змяняецца фрагментамі, якія то знікаюць, то з'яўляюцца зноў.
ца цікавая з’ява. Паступова профіль пачне знікаць, потым з'явіцца зноў, і зноў знікне або часткова, або цалкам (мал. 5.3). Цікава, што знікненне і з'яўленне вобраза адбываецца выразнымі фрагментамі. Калі замест профіля твара паказваць слова, то яно прападзе, а замест яго з'явяцца новыя словы з элементамі гэтага, якія таксама потым знікнуць. Гэты феномен наперад вызначае тэму наступнага раздзела: нашы ўспрыманні навязваюцца мозгам.