• Газеты, часопісы і г.д.
  • Псіхалогія  Дэвід Майерс

    Псіхалогія

    Дэвід Майерс

    Выдавец: Беларускі Фонд Сораса
    Памер: 560с.
    Мінск 1997
    478.44 МБ
    — Звычайная размова
    Звычайны пакой
    —— Шэпт
    ____ Парог слыху
    Працяглае ўздзеянне гукаў інтэнсіўнасцю звыш 85 дэцыбелаў прыводзіць да страты слыху
    Мал. 5.8. Інтэнсіўнасць некаторых добра знаёмых шумаў, выражаная ў дэцыбелах.
    Як мы ўспрымаем вышыню гуку? Як мы адрозніваем прарэзлівы крык птушкі ад рову цяжка нагружанага грузавіка? Адносна гэтага існуюць дзве тэорыі.
    Паводле тэорыі месца, мы чуем гукі рознага ўзроўню вышыні, паколькі розныя гукавыя хвалі выклікаюць актыўнасць базілярнай мембраны ўліткі на розных яе ўчастках. Такім чынам мозг адрознівае ўзровень гуку, пазнаючы той участак мем
    браны, ад якога ён атрымлівае нейронныя сігналы. Калі Георг фон Бекешы [Веkesy, 1957] пракалоў уліткі марскіх свінак і чалавечых трупаў і зірнуў туды праз мікраскоп, ён заўважыў, што хвалі высокай частаты выклікалі актыўнасць у асноўным каля таго месца, дзе пачыналася мембрана ўліткі; гэтае адкрыццё прынесла яму Нобелеўскую прэмію за 1961 год.
    140 Частка 3 Успрыманне навакольнага свету
    Саве не трэба нахіляць галаву, каб кожнае вуха атрымлівала свой сігнал. Правае вуха яе г так размешчана крыху вышэй, чым левае.
    Гэтая прыроджаная асіметрыя дае саве магчымасць дакладна лакалізаваць гук, які распаўсюджваецца не толькі гарызантальна, але і вертыкальна, робячыяе выдатным начным паляўнічым. Нават самага слабога гука ад палявой мышы, якая нячутна бяжыць па траве, дастаткова саве, каб высачыць сваю дабычу з неверагоднай дакладнасцю.
    I хоць тэорыя месца тлумачыць, як мы чуем гукі высокага ўзроўню, яна, аднак, не можа растлумачыць, як нам удаецца адрозніваць гукі нізкага ўзроўню, бо нейронныя сігналы, якія яны спараджаюць, лакалізуюцца выключна на базілярнай мембране. Пахожданне гукаў нізкага ўзроўню тлумачыць тэорыя частаты. Базілярная мембрана вібрыруе ад гукавых хваляў, што ідуць на яе. Гэта вібрацыя спараджае нейронныя імпульсы той жа частаты, што і частата гукавых хваляў. Калі частата гукавой хвалі складзе 100 хваляў у секунду, тады па слыхавым нерве ў мозг за секунду накіроўваюцца 100 імпульсаў. Такім чынам, мозг можа “чытаць” узровень гуку па частаце нейронных імпульсаў.
    Тэорыя частаты тлумачыць, якім чынам мы ўспрымаем гукі нізкага ўзроўню. Паколькі асобныя нейроны не могуць “выстрэльваць” імпульсы часцей, чым тысячу разоў у секунду, то паўстае пытанне, як нам удаецца чуць гукі, частата якіх перавышае гэты паказчык. Нагадаем прынцып стральбы залпам: падобна таму, як салдаты страляюць залпам, і адны спыняюць стральбу, каб перазарадзіць стрэльбы, а ў гэты час страляюць іншыя, так і нейронныя клеткі выстрэльваюць свае імпульсы залпамі, спыняюцца, а ў гэты час дзейнічаюць іншыя нейроны; у выніку атрымліваецца аб'яднаная частата, значна большая за тысячу імпульсаў у секунду.
    Тэорыя месца найлепшым чынам тлумачыць механізм успрымання гукаў высокага ўзроўню, а тэорыя частаты — нізкага ўзроўню. Камбінацыя вышэйзгаданых працэсаў дазваляе успрымаць гукі прамежкавага ўзроўню.
    Як мы лакалізуем гукг? Крыху рознае ўспрыманне гукаў двума мікрафонамі пры іх стэрэафанічным запісе падобна на рознае ўспрыманне гукаў нашымі вушамі. Як месцазнаходжанне нашых вачэй дае нам магчымасць успрымаць глыбіню візуальна, так і месцазнаходжанне вушэй дазваляе ўспрымаць стэрэафанічныя (“трохмерныя”) гукі. Напрыклад, калі справа ад вас сігналіць аўтамабіль, то правае вуха ўловіць гэты крыху мацнейшы гук хутчэй, чым левае. 3за таго, што гук перамяшчаецца з хуткасцю 750 міль у гадзіну, а нашы вушы размешчаны на адлегласці ўсяго 6 дзюймаў, розніца ў гучнасці і час запазнення вельмі нязначныя. Але наш слых такі тонкі, што нашыя два вухі могуць выявіць і невялікую розніцу [Brown & Deffenbacher, 1979; Middlebrooks & Green, 1991]. Каб вызначыць розніцу паміж двума напрамкамі, ад якіх ідуць да нас два гукі, хапае ўсяго 0,000027 секунды!
    Як, на вашу думку, мы лакалізуем гук, які даносіцца да нашых вушэй з месца, аднолькава аддаленага ад абодвух вушэй, — напрыклад, зверху, знізу, зза спіны, спераду? He вельмі лёгка, бо такія гукі ўздзейнічаюць на абодва вуха адначасова. Вы можаце пераканацца ў гэтым, калі будзеце сядзець з закрытымі вачыма, а сябар будзе пстрыкаць пальцамі ў розных месцах вакол вашай галавы. Вы з лёгкасцю вызначыце месца, адкуль ідзе гук, калі ён бакавы, але можаце памыліцца, калі пальцамі пстрыкаць прама перад вамі, над галавой, за галавой або знізу. Вось чаму, калі трэба вызначыць напрамак гуку, вы нахіляеце галаву, каб кожнае вуха атрымлівала крыху розныя сігналы.
    Страта слыху
    Складаная і далікатная будова вуха робіць яго вельмі адчувальным да розных пашкоджанняў. Пашкоджанні механічнай сістэмы, якая дастаўляе гукавыя хвалі да ўліткі, выклікаюць кандукцыйную глухату. Калі праколваецца барабанная перапонка або калі маленькія костачкі ў сярэднім вуху страчваюць сваю гнуткасць, змяншаецца здольнасць вуха перадаваць
    Раздзел 5 Адчуванне 141
    ЖЫЦЦЕ У МАУКЛІВЫМ СВЕЦЕ
    Людзі маюць розныя ступені пашкоджання слыху. Некаторыя бываюцьабсалютна глухімі, іншыя — часткова. Адны нараджаюцца глухімі, другія мелі слых да надыходу глухаты. Падчас глухія людзі ўступаюць у кантакт з іншымі людзьмі пры дапамозе мовы знакаў, асабліва тыя, што нарадзіліся глухімі; той, хто чуў словы ў вымаўленні, імкнуцца чытаць словы па вуснах; ёсць людзі, якія карыстаюцца абодвума спосабамі. Каля чвэрці глухіх дзяцей наведваюць школы для глухіх па месцу жыхарства, палова з іх вучыцца па спецыяльных праграмах у прыватных спецшколах, а астатняя чвэрць навучаецца ў звычайных агульнаадукацыйных школах, часам з дапамогай перакладчыкаў знакавай мовы [Kirk & Gallagher, 1989]. Сярод глухіх дзяцей, як і сярод звычайных, ёсць і вельмі здольныя да вучобы, і няздольныя да яе. Па сутнасці ўсе дзеці — і зусім глухія, і хто часткова чуе і гаворыць, і хто карыстаецца знакавай мовай — выяўляюць незвычайную здольнасць да вывучэння мовы [Meier, 1991].
    Аднак жа людзі з пашкоджаным слыхам маюць у сваім жыцці нямала праблем. Асобныя з іх звязаны з тым, што ўсё навучанне ў школах вядзецца на вербальнай мове, а гэта перашкаджае поспехам у навучанні. Ёсць і спецыфічныя, больш сур'ёзныя праблемы сацыяльнага плана. Няздольныя да звычайных кантактаў са сваімі равеснікамі, глухія дзеці часам прыкладваюць шмат намаганняў, каб мець магчымасць гуляць з імі ў розныя гульні. А дарослыя глухія людзі часта бываюць ізаляванымі ад актыўнага грамадскага жыцця, таму ў іх развіваецца комплекс непаўнацэннасці. Нават тыя, хто страціў слых ужо ў сталым узросце, адчуваюць сябе няўпэўнена, калі даводзіцца кантактаваць з людзьмі. “Амаль для ўсіх, у каго пашкоджаны слых, характэрным з'яўляецца імкненне як мага менш дакучаць іншым людзям”, — піша Ген
    ры Кісар, рэдактар адной з НьюЁркскіх газет, які страціў слых у 3 гады. “Мы можам даходзіць да самаадрачэння і самапрыніжэння. Гэтае пачуцце бывае надзвычай вострым, і з ім пастаянна даводзіцца змагацца...” [Kisor],
    Я разумею гэтае пачуццё. Мая 82гадовая маці, з якой мы размаўляем пры дапамозе “чырвонага блакнота”, дзе запісы сціраюцца самі сабой, жыве ў нямой цішыні, ужо даўно адмовіўшыся ад спробаў уступаць у зносіны з людзьмі, якія існуюць паза цесным колам яе бліжэйшых родзічаў і старых сяброў. 3за таго, што і мой уласны слых няўхільна слабее, у тэатры і на розных сходах я нязменна сяджу ў цэнтры і ў першых радах, у рэстаранах заўсёды шукаю ціхі куточак, прашу сваю жонку патэлефанаваць сябрам, чыё вымаўленне адрозніваецца ад нашага, а калі сам размаўляю па тэлефоне або гляджу телевізар, то карыстаюся слыхавым апаратам. Але горш за ўсё бывае, калі я з апаратам або без яго не магу зразумець жарт, ад якога ўсе качаюцца ад смеху; калі пасля некалькіх спробаў я ўсё ж не магу зразумець пытання да сябе і губляюся, не ведаючы што рабіць; калі я не чую нават нізкай частаты гуку басгітары, на якой мой сын іграе ў школьным аркестры; калі члены маёй сям'і пасля некалькіх няўдалых спробаў сказаць мне штосьці не вельмі істотнае, адмаўляюцца ад сваіх намераў і проста кажуць: “А, гэта не важна!”
    Калі мая маці састарэла, яна вырашыла, што не варта траціць сілы і намаганні на ўсталяванне кантактаў з людзьмі. Але для рэдактара Кісара гэта неабходна па роду яго службы. “Таму, сціснуўшы зубы, я кідаюся ў размовы”, — піша ён. Дайсці да людзей, быць зразумелым імі, нават пераступіўшы бездань глухаты, — значыць пацвердзіць сваю грамадзянскую сутнасць.
    вібрацыі. У гэтым выпадку спецыяльны слыхавы апарат можа дапамагчы ўзмацніць вібрацыі.
    Пашкоджанні валаскоў уліткі або звязаных з імі нерваў можа прывесці да нервовай глухаты. Як толькі валаскі пашкоджаны, яны адміраюць, хоць слыхавы апарат можа дапамагчы крыху ўзмацніць гук, стымулюючы іншыя валасяныя клеткі.
    Нервовая глухата можа мець тры прычыны — хваробу, біялагічныя змены, звязаныя з узростам (мал. 5.9), а таксама працяглае знаходжанне ў шумным асяроддзі і праслухванне гучнай музыкі. У сталым узросце слабей успрымаюцца гукі высокай частаты. Спевы птушак для старых людзей здаюцца не такімі гучнымі, а размова шэптам успрымаецца з цяжкасцю.
    142 Частка 3 Успрыманне навакольнага свету
    Частата тону, выражаная ў хвалях за секунду
    Нізкі ^4 Узровень ^ Высокі
    Мал. 5.9. Людзі сталага ўзросту даволі добра ўспрымаюць гукі нізкай частаты, а вось гукі высокія — горш. Страта адчувальнасці да гукаў высокай частаты выклікаецца пашкоджаннем нерва каля пачатку базілярнай мембраны. Якую тэорыю тлумачэння слыху пацвярджае гэтая з'ява: тэорыю месца або тэорыю частаты? [Wever, 1949]
    Іншыя адчуванні
    Зрок і слых для чалавека — найважнейшыя з сенсорных органаў. Асабліва вялікую ролю адыгрываюць яны ў кантактах паміж людзьмі. Невыпадкова ў нашым мозгу гэтым двум тыпам адчуванняў адведзены самыя большыя ўчасткі кары. У жывёл прыярытэтнымі з’яўляюцца іншыя органы пачуццяў. Акулы і сабакі маюць надзвычайна развіты нюх, і таму на кары мозга яму адведзены самыя вялікія ўчасткі. Тым не менш без дастаткова развітых адчуванняў смаку, паху, дотыку, а таксама руху цела і каардынацыі, мы, людзі, адчувалі б сябе сур'ёзна пакрыўджанымі прыродай, а наша здольнасць цешыцца навакольным светам была б куды меншай.
    Дотык
    Калі б нам прапанавалі пазбавіцца ад аднаго з пачуццяў, то што б вы выбралі? А калі б вас папрасілі пакінуць сабе толькі адно пачуццё, то якім бы яно было?