Псіхалогія
Дэвід Майерс
Выдавец: Беларускі Фонд Сораса
Памер: 560с.
Мінск 1997
Паспрабуйце закрыць вочы, і вы адразу заўважыце, што ўся ўвага зараз накіравана на іншыя сенсорныя органы. Вось чаму пры пацалунку закаханыя, каб адгарадзіцца ад свету і абвастрыць пачуццё цялеснай блізкасці, заплюшчваюць вочы. Пры сенсорнай афазіі — страце здольнасці разумець мову — хворыя становяцца вельмі чуйнымі да невербальных падказак. Звычайны здаровы чалавек мала зважае на інтанцыю і жэсты ў размове, a хворы на афазію з гатоўнасцю звяртае на іх увагу.
Страта здольнасці да сенсорнага ўспрымання рэальнасці — гэта толькі адзін від сенсорных абмежаванняў. Другі — гэта сенсорная манатоннасць, гэта значыць адносна нязменны прыток сенсорнай інфармацыі да розных органаў, якую адчуваюць вязні ў адзіночных турэмных камерах, вадзіцелі“дальнабойшчыкі”, пілоты авіялайнераў, а таксама звяры ў заапарках.
Для даследавання ўплыву сенсорных абмежаванняў на чалавека вучоныя стваралі штучныя ўмовы і сітуацыі і назіралі за паводзінамі тысяч людзей у гэтых умовах. Адны праводзілі падчас па некалькі
“Вушы — гэта вочы. для сляпых”, — пісаў Сафокл. Тое самае можна сказаць г пра дотык. Людзі, якія маюць пашкоджанне аднаго з сенсорных органаў, кампенсуюць недахопы ва ўспрыманні інфармацыі актывізацыяй іншых сенсорных органаў.
дзён у аднастайным асяроддзі — у малых памяшканнях, дзе былі адны і тыя ж гукі, адно асвятленне. Іншыя бавілі час у цёмных пакоях, куды не даходзілі ні гукі, ні пахі. Першапачатковыя даследаванні, звязаныя з “сенсорным голадам”, далі шмат цікавых адкрыццяў, пра якія не раз пісалі [Heron, 1957]. Звычайна падыспытныя пачыналі эксперымент з добрым настроем: яны спакойна клаліся на ложак, надзявалі на вочы акуляры для рассейвання святла. У іх быў шанец лёгка зарабіць грошы, добра адпачыць і паглыбіцца ў прыемныя думкі. Аднак у хуткім часе наступаў дыскамфорт. Шмат у каго з'яўляліся галюцынацыі, іншыя ўпарта сцвярджалі, што бачылі прывіды.
У навуцы часта бывае так, што маніпуляцыі з адным фактарам выклікаюць змены ў іншых. Чым усё ж тлумачыцца эфект працяглага знаходжання ў аднастайным асяроддзі — сенсорнымі абмежаваннямі або сацыяльнай ізаляцыяй і стрэсам адзіноты? Першапачатковыя даследаванні сталі штуршком для наступных эксперыментаў, вынікі якіх былі куды менш драматычнымі [Suedfeld & Kristeller, 1982],
У выніку вучоныя прыйшлі да высновы, што для большасці такі сенсорны вопыт не звязаны з непрыемнымі эмоцыямі. Ён можа здымаць стрэс, выхоўваць у людзей большую падатлівасць да пазітыўнага ўплыву. Праводзячы эксперымент ва Універсітэце Брытанскай Калумбіі з заядлымі курцамі і з людзьмі, што маюць лішнюю вагу, Пітэр Суэдфельд заўважыў (1980), што абмежаваная колькасць сенсорнай інфармацыі дапамагае людзям змяніць свае паводзіны. Пры жаданні яны маглі павысіць самакантроль пасля 24гадзіннай тэрапіістымуляцыі абмежаваным паступленнем сенсорнай інфармацыі з асяроддзя — так званым REST*. У ад
* REST — Restricted Environment Stimulation Therapy
Раздзел 5 Адчуванне 149
ным з такіх доследаў, праведзеных Аланам Бэстам і Суэдфельдам, курцы слухалі запісы інфармацыі аб шкодзе курэння на працягу сутак, лежачы на ложках у цёмных і ціхіх пакоях (падымаючыся толькі каб з'есці дыетычную ежу ў цюбіках або пакарыстацца туалетам, што побач з ложкам). У бліжэйшыя месяцы ніхто з іх не курыў. Нават праз год дзве трэці ўдзельнікаў эксперымента так і не пачалі курыць зноў, і гэта ўдвая больш той колькасці людзей, якія кінулі курыць без RESTa [Best & Suedfeld, 1982].
Непрацяглыя перыяды такой тэрапіі таксама прыносяць карысць. У адным эксперыменце студэнты каледжа, якія ўжывалі шмат спіртнога, правялі 2,5 гадзіны ва ўмовах абмежаванай сенсорнай інфармацыі. Праз паўтары гадзіны яны праслухалі на працягу 5 хвілін інфармацыю аб шкодзе алкаголю. У параўнанні з кантрольнай групай студэнты эксперыментальнай групы знізілі ўжыванне алкаголю на 55% у наступныя 6 месяцаў [Cooper & others, 1988].
Былі выпадкі, калі перыяды ізаляцыі і абмежаванага паступлення інфармацыі спрыялі самасцверджанню людзей. Сенсорнае абмежаванне з'яўляецца традыцыйным кампанентам “ціхіх тэрапій”, якімі шырока карыстаюцца ў Японіі [Reynolds, 1982, 1986], Напрыклад, тэрапія Морыта, прызначаная для лячэння псіхічных захворванняў, пачынаецца часам з таго, што хворыя цэлы тыдзень праводзяць у ложку, адпачываючы і разважаючы аб жыцці, а ўжо потым пачынаюць выконваць лёгкія заданні. Менавіта ў такія перыяды адзіноты і медытацыі, як сведчаць
Высновы
Вывучаць адчуванне — значыць даследаваць старую як свет праблему: як рэальнасць аказваецца прадстаўленай у нашых галовах? Інакш кажучы, якім чынам знешнія раздражняльнікі, што ўздзейнічаюць на нашы органы пачуццяў, ператвараюцца ў імпульсы, якія разумее і апрацоўвае мозг?
Адчуванне навакольнага свету: асноўныя прынцыпы
Парогі. Кожны біялагічны від нараджаецца са здольнасцю ўспрымаць навакольны свет, якая
веруючыя людзі, перад імі з'яўляліся Майсей, Магамет і Буда. Нам, як і ўсім жывым істотам, патрэбна сенсорная стымуляцыя, але бывае, што нам на карысць рэлаксацыя, выкліканая сенсорным голадам, і спакой.
У гэтым раздзеле мы паспрабавалі зірнуць на працэс успрымання свету чалавекам “знізу ўверх”, пачынаючы з апісання таго, як нашы кемлівыя сенсорныя рэцэптары ператвараюць фізічную энергію ў нейронныя імпульсы, што ідуць да мозга. Але мы ўжо прыгадвалі і аб неабходнасці зірнуць на гэты працэс у адваротным напрамку — “зверху ўніз”, гэта значыць прасачыць за тым, як наш мозг у сваю чаргу ўплывае на ўспрыманне рэальнасці. Боль, напрыклад, гэта рэакцыя на інфармацыю, якая ідзе і ўверх па маленькіх нервовых валокнах спіннога мозга, і ўніз ад галаўнога мозга, які апрацоўвае гэту інфармацыю. Увесь наш вопыт успрымання рэальнасці канцэнтруецца ў мозгу: менавіта ён вырашае, як інтэрпрэтаваць інфармацыю, што яму дасылаецца; ён нават можа ствараць відовішчы, гукі, боль і без знешніх раздражняльнікаў. Адчуванне (працэс фізічнага ўяўлення рэальнасці) і ўспрыманне (працэс яе разумовай арганізацыі і інтэрпрэтацыі) гэта два розныя бакі аднаго медаля — нашага ўзаемадзеяння з навакольным светам.
“У спакоі, а неў мітусні, у адзіноце, а не ў натоўпе, праяўляе Бог сваю існасць.” Томас Мертан, “Маўклівае жыццё”, 1957
дапамагае яму выжыць. Мы адчуваем толькі невялікую часціну таго мора энергіі, якое нас акаляе, але мы надзвычай чуйныя да яе. Абсалютным парогам адчування любога раздражняльніка з'яўляецца мінімальнае раздражненне, неабходнае, каб заўважыць яго. Даследчыкі нашай здольнасці выяўляць розныя сігналы сцвярджаюць, што нашы індывідуальныя абсалютныя парогі бываюць рознымі ў залежнасці ад псіхалагічнага стану.
Ці можам мы рэагаваць на раздражняльнікі, якія з'яўляюцца не толькі падпарогавымі (падсвядомымі), але і настолькі слабымі, што
150 Частка 3 Успрыманне навакольнага свету
мы ніколі не зможам успрыняць іх свядома? Дадзеныя эксперыментаў сведчаць аб тым, што мы здольны апрацоўваць некаторую інфармацыю ад раздражняльнікаў, якія бываюць занадта слабымі. каб іх можна было адчуць. Але тыя нешматлікія ўмовы, калі гэта магчыма, не павінны даваць падставу розным шарлатанам выкарыстоўваць з'яву ў сваіх мэтах. У сучасны момант няма ніякіх навуковых дадзеных або надзейных тэорый, якія б пацвердзілі той факт, што мы без усялякіх намаганняў можам “перапраграмаваць” свой мозг шляхам праслухоўвання падсвядомых сігналаў, запісаных на магнітныя стужкі.
Для выжывання і паспяховага функцыяніравання наш арганізм павінен мець таксама дастаткова нізкі рознасны парог, каб заўважаць самыя нязначныя змены ў асноўных раздражняльніках. Рознасныя парогі (ледзь прыкметная розніца, або ЛПР) павялічваюцца прапарцыянальна сіле раздражняльніка — прынцып, вядомы як закон Вебера.
Сенсорная адаптацыя. Феномен сенсорнай адаптацыі звязаны са зменай уздзеяння, калі змяншаецца наша адчувальнасць да прывычных гукаў, пахаў і дотыкаў.
Зрок
Задача нашага візуальнага адчування, як і іншых, заключаецца ў тым. каб атрымліваць сігналы, ператвараць іх у нейронныя імпульсы і дасылаць у мозг.
Уздзеяннс раздражняльніка: энергія святла. Фізічныя энергіі, якія мы ўспрымаем як бачнае святло, з'яўляюцца тонкім зрэзам шырокага спектра электрамагнітнага поля.
Вока. Пранікаючы ў вока праз крышталік, хвалі святла трапляюць на сятчатку. Палачкі і колбачкі сятчаткі ператвараюць энергію святла ў нейронныя імпульсы, якія кадзіруюцца сятчаткай, перш чым па аптычным нерве дасылаюцца ў мозг.
Апрацоўка візуальнай інфармацыі. Асобныя нейроны кары галаўнога мозга рэагуюць на спецыфічныя асаблівасці візуальнага раздражняльніка, а іх інфармацыя збіраецца ў мазгавых клетках кары вышэйшага ўзроўню і апрацоўваецца там. Усе аспекты бачання (колер, рух, глыбіня, форма) апрацоўваюцца адначасова, што сведчыць аб здольнасці мозга да паралельнай апрацоўкі інфармацыі.
Каляровае бачанне. Даследаванне ўспрымання колеру пацвердзіла дзве тэорыі XIX стагоддзя. Паводле першай — тэорыі трох колераў ЮнгаГельмгольца — на сятчатцы вока размяшчаюцца тры віды колбачак. Кожная колбачка вельмі чуйная да хваляў святла ад
наго з трох першасных колераў (чырвонага, зялёнага, блакітнага). Паводле другой, тэорыі колераўапанентаў, нервовая сістэма кадзіруе інфармацыю аб колерах, якая ідзе ад колбачак сятчаткі, у выглядзе пары колераўапанентаў, што наглядна пацвярджаецца феноменам астаткавага вобраза, а таксама даследаваннем працэсаўапанентаў у візуальных нейронах таламуса. Пры змене асвятлення той або іншы колер застаецца пастаянным, а гэта сведчыць аб тым, што наш мозг кіруе здольнасцю бачыць колер.
Слых
Раздражняльнік: гукавыя хвалі. Хвалі сціснутага і расшыранага паветра, якія ўспрымаюцца намі як гук, бываюць рознай частаты і амплітуды, а таксама рознага ўзроўню вышыні і гучнасці.
Вуха. Гукавыя хвалі, што ідуць праз слыхавы канал, выклікаюць ледзь прыкметную вібрацыю барабаннай перапонкі. Гэтыя вібрацыі перадаюцца маленькімі костачкамі сярэдняга вуха запоўненай вадкасцю ўлітцы, дзе яны выклікаюць хваляванні дробных валасяных клетак, нейронныя імпульсы ад якіх ідуць да мозга.
Даследаванне ўспрымання тону пацвярджае як тэорыю месца (яна добра тлумачыць, як мы ўспрымаем высокія гукі), так і тэорыю частаты, якая лепш за ўсё тлумачыць успрыманне гукаў нізкіх. Мы лакалізуем гук, дзякуючы выяўленню амаль нязначных адрозненняў у гучнасці падчас ўспрымання гука кожным вухам паасобку.