• Газеты, часопісы і г.д.
  • Псіхалогія  Дэвід Майерс

    Псіхалогія

    Дэвід Майерс

    Выдавец: Беларускі Фонд Сораса
    Памер: 560с.
    Мінск 1997
    478.44 МБ
    Мал. 6.5. Ілюзія МюлераЛайера.
    Раздзел 6 Успрыманне 161
    Мал. 6.6. Ілюзія змяншэння і павелічэння памераў фігур. Вучоны Адэльберт Эймс, у мінулым адвакат, прыдумаў скажоную карціну пакоя; калі яго разглядаць праз шчыліну адным вокам, то можна заўважыць, што ён звычайнай прамавугольнай формы, а абодва куты знаходзяцца на аднолькавай адлегласці. Такім чынам, той, хто знаходзіцца ў бліжэйшым куце, здаецца непрапарцыянальна большым у параўнанні з тым, хто ў дальнім куце, бо мы вызначаем іх памер на падставе памылковага дапушчэння, быццам яны знаходзяцца на аднолькавай адлегласці.
    імкнемся вызначыць, дзе канчаецца адно слова і пачынаецца другое. А ў сваёй роднай мове мы аўтаматычна адрозніваем асобныя словы. Гэта таксама своеасаблівая форма арганізацыі ўспрымання. Але мы ідзём яшчэ далей: мы арганізуем паслядоўнасць літар — THEDOGATEMEAT у словы, якія маюць сэнс, напрыклад, “The dog ate meat”*, a не “The do gate me at”** [McBurney & Collings, 1984]. Гэты працэс уключае ў сябе не толькі арганізацыю, але і інтэрпрэтацыю — адшукванне сэнсу ў тым, што мы ўспрымаем.
    Інтэрпрэтацыя
    Такім чынам, мы мелі магчымасць пераканацца, што ў адным вьшадку меў рацыю Імануіл Кант (напрыклад, што ўспрыманне глыбіні з’яўляецца прыроджаным), a ў другім — Джон Лок (менавіта з дапамогай нашага вопыту мы можам суадносіць адлегласць, на якой знаходзіцца аб’ект, з памерам гэтага аб’екта). Але якую кан
    * Сабака з’еў мяса.
    ** Рабіць. вароты, мне.
    крэтна ролю адыгрывае вопыт? Наколькі радыкальна ён арганізуе нашы інтэрпрэтацыі ўспрымаемага?
    Сенсорныя абмежаванні і вернуты зрок
    Уільям Малінэ ў сваім лісце Джону Локу цікавіўся, “ці змог бы сляпы ад нараджэння чалавек, дасягнуўшы сталага ўзросту і навучыўшыся дотыкам адрозніваць куб ад сферычнай фігуры”, і ўвачавідкг адрозніваць адно ад другога, калі б да яго вярнуўся зрок? [Molyneux, 1690]. Адказ Лока быў адмоўным: ніколі.
    Гэты гіпатэтычны выпадак, прапанаваны Малінэ, потым шмат разоў быў правераны на людзях, сляпых ад нараджэння, да якіх потым вярнуўся зрок [Gregory; 1978. Senden, 1932], Большасць з іх мелі катаракту — памутненне крышталікаў вачэй, што дазваляла ім бачыць толькі рассеянае святло, накшталт таго, як бы мы бачылі навакольны свет праз разрэзаны папалам пінгпонгавы шарык. Калі іх катаракты былі хірургічным шляхам выдалены, хворыя маглі выдзяляць фігуры
    ІІЗак. 376
    162 Частка 3 Успрыманне навакольнага свету
    з фону і ўспрымаць колер, што сведчыць аб прыроджаным характары гэтых здольнасцей. Але, як лічыў Лок, сляпыя людзі, што сталі бачыць, не маглі візуальна распазнаваць тыя аб’екты, якія яны распазнавалі дотыкам.
    Магчыма, у вышэйапісаным прыкладзе хірургічнае ўмяшанне не вярнула хворым зрок у поўнай меры. Каб больш глыбока даследаваць праблему, вучоныя правялі эксперымент, які ўяўляў Малінэ, на жывёлах. Каб высветліць, ці будзе парушэнне нармальнага зроку ў маладых жывёл уплываць на іх далейшае ўспрыманне, даследчыкі наглуха зашывалі павекі нованароджаных кацянят і малпаў або прыстасоўвалі да іх вачэй цёмныя акуляры, праз якія жывёлы маглі бачыць толькі рассеянае святло [Wiesel, 1982]. Праз нейкі час, калі гэтыя візуальныя перашкоды былі зняты, жывёлы выявілі недахопы ва ўспрыманні, вельмі падобныя да тых, што былі ў людзей з выдаленымі катарактамі. Яны адрознівалі колер і яркасць, але не маглі адрозніць форму кола ад квадрата. Іх зрок не вырадзіўся; сігналы з сятчаткі паступалі да візуальнай кары мозга. Але жывёлы заставаліся функцыянальна сляпымі ў адносінах да формы.
    Выкарыстанне візуальных абмежаванняў у адносінах да людзей і жывёл у больш сталым узросце не выклікае ў іх ніякіх змен ва ўспрыманні. Завяжыце вочы дарослай жывёліны на некалькі месяцаў і, зняўшы павязку, вы не заўважыце парушэнняў зроку. Выдаліце катаракту, якая пачынала развівацца ў дзяцінстве, і зрок застанецца нармальным. Візуальны вопыт катоў, малпаў і людзей у маленстве сведчыць аб тым, што існуе крытычны перыяд для нармальнага развіцця працэса ўспрымання. Арганізацыяй нейронных сувязей мозга кіруе вопыт.
    Вялікае значэнне ранняга візуальнага вопыту можна бачыць у доследах з маладымі жывёламі, якія выхоўваліся ў строга абмежаваных візуальных умовах. Даследчыкі з Кембрыджскага універсітэта Колін Блэйкмар і Грэхем Купер гадавалі кошак у цемры, але іх на 5 гадзін у дзень саджалі ў спецыяльны цыліндр з гарызантальна або вертыкальна размешчанымі прутамі. Цікава, што кацяняты, якія ад
    нараджэння не бачылі гарызантальных ліній, потым успрымалі іх з цяжкасцю. Тое самае было і з тымі, хто не бачыў вертыкальных ліній. Калі аднойчы двое такіх кацянят гулялі, даследчык жартаўліва патрос перад імі доўгім чорным прутам. Кацяня, якое гадавалася сярод вертыкальных ліній, пачынала гуляць з прутом толькі тады, калі даследчык трымаў яго вертыкальна. А калі ён трымаў прут гарызантальна, то гэтае кацяня ігнаравала яго, між тым як з другім кацянём, што выхоўвалася сярод гарызантальных ліній, было ўсё наадварот. 3 цягам часу выбарачная слепата зменшылася, але нармальнае ўспрыманне так да іх і не вярнулася. Даследуючы клеткі галаўнога мозга кацянят, адказныя за ўспрыманне формы, Блэйкмар і Купер заўважылі, што рэакцыя кацянят на гарызантальныя або вертыкальныя лініі залежала ад ранняга візуальнага вопыту [Blakemore & Cooper, 1970].
    Гэты дослед часткова дае адказ на пытанне, пастаўленае ў раздзеле 4 “Юнацтва і сталасць”: ці ўплывае вопыт ранняга перыяду жыцця чалавека на яго далейшае жыццё? Што датычыць некаторых аспектаў візуальнага ўспрымання, то адказ будзе, безумоўна, пазітыўным: мы захоўваем ранні візуальны вопыт і ў вельмі аддаленай будучыні.
    Адаптацыя ўспрымання
    Калі мы карыстаемся новымі акулярамі, то адчуваем лёгкае галавакружэнне і дэзарыентаванасць. Але праз дзеньдва мы прыстасоўваемся да іх. Наша адаптацыя ў працэсе ўспрымання зменлівага асяроддзя ставіць усё на свае месцы. А зараз уявіце сабе незвычайную пару акуляраў, якія ссоўваюць аб’екты з іх месцаў на 40 градусаў улева. Калі, надзеўшы такія акуляры ў першы раз, вы кідаеце мяч вашаму сябру, мяч адлятае ў левы бок. Падыходзячы да чалавека, каб павітацца з ім за руку, вы праходзіце міма яго і ідзяце налева.
    Ці можаце вы прыстасавацца да такога скажонага асяроддзя? Кураняты не могуць. Калі да іх вачэй прыстасавалі такія лінзы, яны працягвалі дзяўбсці зерне ў
    Раздзел 6 Успрыманне 163
    тым месцы, дзе яно павінна было быць [Hess, 1956; Rossi, 1968]. Але людзі хутка прыстасоўваюцца да акуляраў і лінзаў, якія скажаюць аб’екты. Праз некалькі хвілін вашы падачы мяча зноў будуць дакладнымі, і вы не пройдзеце міма чалавека, не павітаўшыся з ім за руку. Здыміце акуляры, і вы адчуеце адваротны эфект: спачатку вы будзеце падаваць мяч у супрацьлеглым напрамку, і ён паляціць направа, але праз некалькі хвілін вы выправіце сваю памылку.
    А зараз уявіце сабе яшчэ больш нязвыклыя акуляры, якія літаральна пераварочваюць свет з ног на галаву: зямля — зверху, неба — знізу. Ці зможаце вы прыстасавацца да такой сітуацыі? Рыбы, жабы, саламандры — не могуць. Калі Роджэр Сперы хірургічным шляхам перавярнуў іх вочы знізу ўверх, то яны потым рухаліся не ў тым кірунку, рэагуючы на той або іншы аб’ект [Sperry, 1956], Але хочаце верце — хочаце не, кацяняты, малпы і людзі могуць прыстасавацца да перавернутага гэтак наваколля. Псіхолаг Джордж Стратан, які працаваў у канцы XIX  пачатку XX стагоддзя, пацвердзіў гэта, калі вынайшаў аптычны галаўны ўбор, які ссоўваў левы бок направа і верхуніз; ён насіў гэты галаўны ўбор 8 дзён і стаў першым чалавекам, які на сятчатцы вачэй меў зрушаны вобраз навакольнага асяроддзя, нават калі стаяў прама [Stratton, 1896],
    Спачатку Стратан быў дэзарыентаваны. Калі ён збіраўся ісці, то вымушаны быў шукаць свае ногі, якія зараз былі “зверху”. Амаль немагчыма было есці. Яму было цяжка і моташна, але ён мужна насіў сваё прыстасаванне і праз тыдзень мог ужо дацягнуцца да патрэбнай рэчы і хадзіць, ні на што не натыкаючыся. Калі ён зняў свой убор, то хутка зноў прыстасаваўся да звычайнага свету.
    Далейшыя доследы дапоўнілі эксперымент Стратана [Dolezal, 1982; Kohler, 1962]. Праз нейкі час, неабходны для прыстасавання да новых умоў, людзі маглі нават ездзіць на матацыклах, спускацца з Альпійскіх гор на лыжах і кіраваць самалётам. Можа, гэта магчыма таму, што дзякуючы свайму вопыту людзі ў працэсе ўспрымання вяртаюць перавернуты з ног на галаву свет у яго нармальнае становішча? He, вуліца, горны схіл, узлётная паласа знаходзяцца дзесьці над галавой. Але актыўна рухаючыся ў гэтым перавернутым свеце, яны прыстасоўваюцца да яго і навучаюцца каардынаваць свае РУХІ.
    Стэрэатыпы ўспрымання
    Кожны ведае, што бачыць — значыць верыць. Многія з нас таксама ведаюць, хоць і не надаюць гэтаму значэння, што верыць — значыць бачыць. Наш жыццёвы вопыт, меркаванні і чаканні могуць забяс
    Мал. 6.7. Што вы бачыце на цэнтральнай карцінцы — мужчыну, які грае на саксафоне, або жанчыну? Папярэдняе разглядванне двух іншых карцінак, безумоўна, будзе ўплываць на ваша ўспрыманне [“Mind sight”, R.N. Shepard, 1990].
    164 Частка 3 Успрыманне навакольнага свету
    печваць нас пэўнымі ўстаноўкамі, альбо схільнасцямі розуму, якія значна ўплываюць на тое, што мы бачым. Каго вы бачыце на цэнтральнай карцінцы мал. 6.7 — мужчыну, які грае на саксафоне, або жаночы твар? Гэта залежыць ад таго, якую карцінку з бакавых мы ўбачылі першай [Boning, 1930].
    Ведаючы пра ўсё гэта, растлумачце вынікі наступнага эксперымента: 73% людзей, якія бачылі невыразную карціну ўпершыню, успрымалі яе адэкватна, але толькі 25% з тых, што раней бачылі гэтую ж моцна скажоную карціну, змаглі яе распазнаць [Bruner & Potter, 1964]. Чаму другая група людзей мела цяжкасці ва ўспрыманні карціны?
    Гэта адбывалася таму, што людзі не могуць супраціўляцца ўласным шаблонам, якія накладаюцца на тое, што яны ўспрымаюць. Калі ім паказваюць карціну, на якой амаль нічога нельга разгледзець, людзі аўтаматычна ствараюць яе першапачатковы вобраз (стэрэатып), які потым аказвае ўплыў на ўспрыманне іншых аб’ектаў. Калі ў нас сфарміраваўся неадпаведны вобраз рэальнасці, нам цяжэй разгледзець ісціну. Нават вучоныя, якія імкнуцца да аб’ектыўнасці, успрымаюць рэальнасць праз лінзы сваіх тэорый. Калі астраномы і пісьменнікі ўпершыню ўбачылі “каналы” на Марсе праз тэлескопы, яны ўспрынялі іх як прадукт жыццядзейнасці разумных істот. Але гэтыя “разумныя істоты” былі на лінзах тэлескопа.