• Газеты, часопісы і г.д.
  • Псіхалогія  Дэвід Майерс

    Псіхалогія

    Дэвід Майерс

    Выдавец: Беларускі Фонд Сораса
    Памер: 560с.
    Мінск 1997
    478.44 МБ
    Страта слыху. Страта слыху, звязаная з пашкоджаннем фізічнай сістэмы, што перадае гук, а таксама глухатой нерва, можа выклікацца працяглым уздзеяннем шуму, а таксама хваробамі і ўзроставым зніжэннем слыхавой здольнасці.
    Іншыя адчуванні
    Дотык. Наша адчуванне дотыку фактычна складаецца з 4х: ціску, цеплыні, холаду і болю, а ўсе разам яны выклікаюць і іншыя адчуванні, такія, як, напрыклад, “гарачыня”. Паводле тэорыі болю, у нашым спінным мозгу ёсць “вароты”, якія то адчыняюцца, каб прапусціць болевы сігнал, які па маленькіх нервовых валокнах ідзе да галаўнога мозга, то зачыняюцца, каб не дапусціць яго ў мозг. Паколькі боль з'яўляецца адначасова і біялагічнай, і псіхічнай з'явай, яго можна кантраляваць і медыцынскімі, і псіхалагічнымі сродкамі.
    Смак. Адчуванне смаку складаецца з 4 асноўных адчуванняў — салодкага, кіслага, салё
    Раздзел S Адчуванне 151
    нага і горкага, а таксама паху, якія ўзаемадзейнічаюць з інфармацыяй, што ідзе ад смакавых сасочкаў.
    Пах. Адчуванне паху не складаецца з базавых адчуванняў, як, напрыклад, дотык або смак. Як і іншыя раздражняльнікі, пахі могуць імгненна ажыўляць пачуцці і ўспаміны мінулага.
    Становішча цела і рух. Нармальнае функцыяніраванне цела патрабуе кінетычнага адчуван
    ня, якое інфармуе аб пазіцыі і руху асобных частак цела, а таксама раўнавагі.
    Сенсорныя абмежаванні. Людзі, якія пазбаўлены нармальнага функцыяніравання аднаго з сенсорных органаў, кампенсуюць гэты недахоп за кошт сенсорнай інфармацыі ад іншых органаў. Часовы недахоп сенсорнай інфармацыі часта абвастрае дзейнасць усіх сенсорных органаў. Кантралюемае сенсорнае абмежаванне можа даць станоўчы тэрапеўтычны эфект.
    Тэрміны і паняцці для запамінання
    Адчуванне. Працэс, у якім нашы сенсорныя рэцэптары і нервовая сістэма атрымліваюць і адлюстроўваюць энергію раздражняльнікаў з навакольнага асяроддзя.
    Успрыманне. Працэс арганізацыі і інтэрпрэтацыі сенсорнай інфармацыі, які дае нам магчымасць адрозніваць важныя для нас аб'екты і з'явы.
    Абсалютны парог. Мінімальнае раздражненне, неабходнае для таго, каб выявіць той або іншы раздражняльнік.
    Выяўленне сігналу. Задача па знаходжанні самага слабога раздражняльніка (“сігналу”). Вучоныя сцвярджаюць, што абсалютнага парога не існуе, бо выяўленне сігналу часткова залежыць ад вопыту чалавека, яго матывацыі, настрою і ўзроўню стомленасці.
    Падсвядомы. Ніжэй абсалютнага парога, немагчымы для свядомага ўспрымання.
    Рознасны парог. Мінімальная розніца ў раздражненні, якую чалавек можа выявіць на працягу паловы патрэбнага часу. Фактычна, мы разглядаем рознасны парог як ледзь прыкметную розніцу (ЛПР).
    Закон Вебера. Правіла, згодна з якім, каб можна было заўважыць розніцу паміж двума раздражняльнікамі, яны павінны адрознівацца пастаяннай мінімальнай велічынёй.
    Сенсорная адаптацыя. Змяненне адчувальнасці ў выніку пастаяннага раздражнення.
    Трансдукцыя. Ператварэнне адной формы энергіі ў другую. Пры адчуванні — ператварэнне энергіі раздражняльніка ў нейронныя імпульсы.
    Даўжыня хваляў. Адлегласць паміж пікамі двух хваляў святла або гуку. Даўжыня элект
    рамагнітных хваляў бывае рознай — ад доўгіх радыёхваляў да кароткіх хваляў касмічных выпраменьванняў.
    Адценне. Асаблівасць колеру, якая вызначаецца даўжынёй хвалі святла, вядомая нам як назвы колераў (блакітны, зялены і г.д.)
    Інтэнсіўнасць. Колькасць энергіі ў светлавой або гукавой хвалі, якую мы ўспрымаем як яркасць або гучнасць і якая абумоўлена амплітудай хвалі.
    Зрэнка. Адтуліна ў цэнтры вока, праз якую ідзе святло і якая альбо пашыраецца, альбо звужаецца.
    Радужная абалонка. Каляровая тканка вока, якая акаляе зрэнку і рэгулюе яе памер.
    Крышталік. Празрыстая структура, размешчаная за зрэнкай, якая дапамагае факусіраваць вобразы аб'ектаў на сятчатку.
    Акамадыцыя. Працэс змянення формы крышталіка, каб сфакусіраваць вобраз аб'ектаў на сятчатку.
    Сятчатка. Унутраная паверхня вока, вельмі чуйная да святла; на ёй размешчаны рэцэптарныя палачкі і колбачкі, а таксама слаі нейронаў, якія пачынаюць працэс апрацоўкі візуальнай інфармацыі.
    Палачкі. Рэцэптары на сятчатцы, якія ўспрымаюць чорны, белы і шэры колеры; неабходны для перыферыйнага бачання, а таксама бачання ва ўмовах недахопу святла, калі не рэагуюць колбачкі.
    Колбачкі. Рэцэптарныя клеткі, размешчаныя бліз цэнтра сятчаткі, якія функцыяніруюць днём або пры яркім асвятленні. Колбачкі заўважаюць нават самыя тонкія і няўлоўныя нюансы і даюць магчымасць успрымаць колер.
    152 Частка 3 Успрыманне навакольнага свету
    Аптычны нерв. Нерв, які нясе нейронныя імпульсы ад вока да мозга.
    Сляпая пляма. Кропка, у якой аптычны нерв злучаецца з вокам; у гэтым месцы няма рэцэптарных клетак.
    Ямка. Цэнтр факусіроўкі на сятчатцы, вакол якога групуюцца колбачкі.
    Дэтэктары асаблівасцей. Нервовыя клеткі ў мозгу, якія рэагуюць на спецыфічныя асаблівасці раздражняльніка, такія як вугал, рух або форма.
    Паралельная апрацоўка. Апрацоўка інфармацыі, калі адначасова апрацоўваюцца некалькі яе аспектаў. Звычайны спосаб апрацоўкі розных тыпаў інфармацыі мозгам, у тым ліку візуальнай; яе можна супрацьпаставіць паступовай (серыйнай) апрацоўцы інфармацыі камп'ютэрам або свядомаму вырашэнню праблем чалавекам.
    Трыхраматычная (трохкаляровая) тэорыя ЮнгаГельмгольца. Тэорыя, паводле якой на сятчатцы вока ёсць тры віды рэцэптараў: адзін адчувальны да чырвонага колеру, другі — да зялёнага, а трэці — да блакітнага, а разам яны дазваляюць успрымаць любы колер.
    Тэорыя процілеглых працэсаўапанентаў. Тэрыя, паводле якой супрацьдзеючыя працэсы ў сятчатцы (чырвоны — зялёны, жоўты — блакітны, белы — чорны) даюць магчымасць бачыць свет каляровым. Напрыклад, адны клеткі раздражняюцца зялёным колерам і затарможваюцца чырвоным; іншыя наадварот.
    Пастаянства колеру. Успрыманне знаёмых аб'ектаў з іх пастаянным колерам нават тады, калі рознае асвятленне змяняе даўжыню хваляў, якія адлюстроўваюць аб'екты.
    Слуханне. Слыхавое адчуванне.
    Частата. Колькасць хваляў, якія праходзяць праз якуюнебудзь кропку за пэўны прамежак часу (напрыклад, за секунду).
    Узровень гуку. Ступень вышыні тону; залежыць ад частаты хваляў.
    Сярэдняе вуха. Участак вуха паміж барабаннай перапонкай і ўліткай, на якім размешчаны 3 маленькія костачкі (молат, накавальня і стрэмечка), якія накіроўваюць вібрацыі барабаннай перапонкі на авальнае акно ўліткі.
    Унутранае вуха. Самая аддаленая частка вуха, у якой размешчаны ўлітка, паўкружныя каналы, вестыбулярныя мяшкі.
    Улітка. Закручаная, касцістая, запоўненая вадкасцю труба ва ўнутраным вуху, у якой гукавыя хвалі спараджаюць нервовыя імпульсы.
    Тэорыя месца. Mae дачыненне да слыху. Гэта тэорыя звязвае ўзровень гуку, які мы чуем, з тым месцам на мембране ўліткі, якое раздражняецца.
    Тэорыя частаты. Паводле гэтай тэорыі, колькасць нервовых імпульсаў, якія ідуць па слыхавым нерве да мозга, супадае з частатой тону, даючы нам магчымасць успрымаць яго ўзровень.
    Кандукцыйная глухата. Страта слыху, якая выклікаецца пашкоджаннем механічнай сістэмы, што падводзіць гукавыя хвалі да ўліткі.
    Нервовая глухата. Страта слыху, выкліканая пашкоджаннем рэцэптарных клетак уліткі або слыхавога нерва.
    Тэорыя кантрольных варотаў.Тэрыя Мелжака і Уола, паводле якой у спінным мозгу ёсць нейронныя “вароты”, якія альбо блакіруюць болевы сігнал на шляху да мозга, або прапускаюць яго. “Вароты” адчыняюцца болевымі сігналамі, якія ідуць па маленькіх нервовых валокнах, і зачыняюцца вялікімі валокнамі або інфармацыяй, што паступае ад мозга.
    Сенсорнае ўзаемадзеянне. Уплыў аднаго адчування на другое; напрыклад, пах ежы аказвае ўплыў на яе смак.
    Кінестэзія. Адчуванне становішча і руху асобных частак цела.
    Раўнавага. Адчуванне руху цела і яго пазіцыі.
    Раздзел 6
    Успрыманне
    2400 гадоў таму філосаф Платон пісаў, што мы ўспрымаем аб’екты розумам праз нашы адчуванні. Але як функцыяніруе наш розум, каб забяспечыць гэты працэс? У раздзеле 5 гаворка ішла аб тым, як мы ўспрымаем розныя відовішчы, гукі, смакі і пахі, пры гэтым мы ішлі ад прасцейшай рэцэпторнай інфармацыі да больш складанага ўзроўню яе апрацоўкі, гэта значыць “знізу ўверх”. А зараз мы разгледзім, як пры дапамозе нашых ведаў і жаданняў мы аналізуем сенсорную інфармацыю, гэта значыць ідзем “зверху ўніз”. Як мы ўспрымаем не проста формы і колеры, a квітнеючую ружу, знаёмы твар, захад сонца? Як нам удаецца чуць не блытаніну гукаў, а дзіцячы крык ад болю, шум вулічнага руху, сімфонію? Карацей кажучы, якім чынам мы ператвараем бессэнсоўныя адчуванні ў надзеленыя нейкім сэнсам успрыманні? У адпаведнасці з класічнай палемікай аб узаемадзеянні прыроднага і сацыяльнага фактараў філосафы спрабавалі вызначыць, як фарміруецца ўспрыманне: у працэсе біялагічнага сталення або праз жыццёвы вопыт? 3 аднаго боку, нямецкі філосаф Імануіл Кант [Kant, 1724—1804] сцвярджаў, што веды прыходзяць да нас як следства нашых прыроджаных здольнасцей да арганізацыі сенсорнага вопыту. 3 другога боку, брытанскі філосаф Джон Лок [Locke, 1632— 1704] лічыў, што мы вучымся ўспрымаць навакольнае асяроддзе праз наша ўзаемадзеянне з ім. На сённяшні дзень не выклікае сумнення, што розныя аспекты ўспрымання ў большай або меншай ступені залежаць і ад прыродных дадзеных, і ад жыццёвага вопыту, які ўплывае на тое, як мы распараджаемся сенсорнай інфармацыяй.
    Ілюзіі ўспрымання
    Яшчэ ў канцы XIX стагоддзя, калі псіхалогія фарміравалася як асобная дысцыпліна, ілюзіі ўспрымання здзіўлялі вучоных, але яны здзіўляюць іх і зараз. Ілюзіі ўводзяць нас у зман, уплываючы на спосаб арганізацыі і інтэрпрэтацыі нашых адчуванняў. Разуменне ілюзій дае ключ да разумення тыповых механізмаў успрымання. Разгледзім некалькі прыкладаў.
    Прыклад 1. Перад вамі — класічная ілюзія, прапанаваная ў 1889 годзе Францам МюлерамЛайерам. Які з двух сегментаў — АВ або ВС — здаецца вам даўжэйшым?
    Большасць адкажа, што гэтыя сегменты роўныя па даўжыні. Але вось дзіва — яны не роўныя! 3 дапамогай лінейкі вы можаце пераканацца, што сегмент АВ на добрую трэць даўжэйшы, чым сегмент ВС. Чаму ж тады нашы вочы нас падманваюць?
    Прыклад 2. Пілоты самалётаў, капітаны караблёў і вадзіцелі аўтатранспарту ўспрымаюць наваколле пры розных умовах бачнасці. Калі іх успрыманне або рэакцыі даюць збой, як гэта часта здараецца з пілотамі камерцыйных авіярэйсаў, то ў выніку можа адбыцца катастрофа [Adler, 1989]. 3 мэтай даследавання ўспрымання адлегласці псіхолаг Хелен Рос папрасіла пасажыраў вызначыць адлегласць паміж белымі дыскамі, якія яна ўсталявала на