Псіхалогія
Дэвід Майерс
Выдавец: Беларускі Фонд Сораса
Памер: 560с.
Мінск 1997
Ад дотыку, вы, канечне, не адмовіліся б. Ад самага нараджэння дотык з'яўляецца пачуццём абвязковым для нармальнага развіцця. Як пісалася ўжо ў раздзеле 3 “Развіццё дзіцяці”, неданошаныя дзеці хутчэй набіраюць вагу і лепш
развіваюцца, калі іх масажыруюць. Дзіцёнак пацука, пазбаўлены ласкавых дотыкаў сваёй маці, выпрацоўвае менш гармонаў росту, у яго запаволены абмен рэчываў; у любога малога без маці можа адбыцца затрымка росту. Маленькія малпы, якім дазваляюць бачыць, чуць сваіх маці і адчуваць іх пах, але не дазваляюць дакранацца да іх, упадаюць у роспач; крыху шчаслівейшымі адчуваюць сябе тыя малпяняты, якім дазваляюць дакранацца да мацярок праз шчыліны ў перагародках, якія іх раздзяляюць. Закахаўшыся ў кагонебудзь, мы адчуваем жаданне дакранацца да любага чалавека — цалаваць, абдымаць, гладзіць яго.
Наша “адчуванне дотыку” фактычна з'яўлецца сумай чатырох розных адчуванняў скуры — ціску, цеплыні, холаду і болю. Дотык да розных участкаў скуры мяккім воласам, цёплым або халодным дроцікам, кончыкам іголкі выяўляе, што некаторыя месцы на скуры асабліва адчувальныя да націску, іншыя — да цеплыні або холаду, а некаторыя — да болю. На скуры ёсць розныя тыпы спецыялізаваных нервовых канчаткаў. Ці азначае гэты факт, што кожны тып нервовых канчаткаў з'яўляецца рэцэптарам для аднаго з асноўных адчуванняў скуры, накшталт таго як рэцэптары колбачак на сятчатцы
Раздзел 5 Адчуванне 143
прызначаны для ўспрымання якогась аднаго з асноўных колераў?
Як гэта ні дзіўна, але не існуе ніякай прамой сувязі паміж тым, што мы адчуваем у канкрэтны момант на канкрэтным участку скуры, і тыпам нервовага канчатка, які там знаходзіцца. За выключэннем ціску, які мае адпаведныя рэцэптары, сувязь паміж адчуваннем цеплыні, холаду, болю і рэцэптарамі, якія б ім адпавядалі, застаецца няяснай. Іншыя адчуванні скуры з'яўляюцца варыяцыямі асноўных з іх:
• пагладжванне блізка размешчаных кропак ціску стварае адчуванне шчыкоткі;
• паўторнае мяккае пагладжванне балючага месца стварае адчуванне свербу;
• дакрананне да суседніх кропак холаду і ціску стварае адчуванне вільгаці, што можна адчуць, калі дакрануцца да сухога, халоднага металу
• раздражненне суседніх кропак холаду і цяпла спараджае адчуванне “гарачага”. Кропкі холаду рэагуюць або на вельмі нізкую, або вельмі высокую тэмпературу. Мы адчуваем гарачыню, калі высокая тэмпература ўздзейнічае як на кропкі цяпла, так і на кропкі холаду (мал. 5.10).
Боль. Боль — гэта магчымасць для арганізма выказаць, што здарылася штосьці нядобрае. Боль прыцягвае нашу ўвагу да апёку, пералому, расцяжэння і раіць нам быць асцярожнымі. Ёсць невялікая колькасць людзей, якія нараджаюцца без здольнасці адчуваць боль, яны могуць пераносіць без усялякага болю самыя цяжкія траўмы. Куды больш людзей, якія адчуваюць хранічны боль. Пакуты людзей ад пастаяннага або перыядычнага болю ў спіне, галаве, пры артрытах, раку даюць падставу для пастаноўкі двух пытанняў: “Што такое боль?” і “Як яго кантраляваць?”.
Што такое боль? Боль належыць не толькі таму органу цела або ўчастку скуры, дзе мы яго адчуваем, але таксама і мозгу. Як мы бачым сон з закрытымі ва
“Дотык — гэта альфа і амега прывязанасці”. Уільям Джэймс,
“Прынцыпы псіхалогіі”, 1890
Халодная вада
Мал. 5.10. Цёплае + халоднае = гарачае. Калі ледзяная вада праходзіць па адной выгнутай трубе, a звычайная цёплая вада па другой, мы адчуваем пякучую гарачыню.
чыма або чуем звон у вушах у поўнай цішыні, так калеку баліць яго ампутаваная нага. Гэты “больфантом” сведчыць пра тое, што, як і ў прыкладах са зрокам і слыхам, мозг можа няправільна разумець нейронную інфармацыю.
У адрозненне ад зроку, боль не лакалізуецца ў якімнебудзь канкрэтным нервовым валакне, якое звязвае рэцэптар з адпаведным участкам кары мозга. Больш таго, не існуе адзінага тыпу раздражняльніка, які выклікае боль (як, скажам, святло раздражняе зрок), і няма спецыяльных рэцэптараў болю (як палачкі і колбачкі сятчаткі). У невялікіх дозах раздраджняльнікі, якія выклікаюць боль, могуць выклікаць і іншыя адчуванні — напрыклад, цеплыні або холаду, гладкасці або шурпатасці.
I хоць не існуе тэорыі болю, якая магла б растлумачыць усе выпадкі, усё ж тэорыя кантрольных варотаў, створа
144 Частка 3 Успрыманне навакольнага свету
ная псіхолагам Рональдам Мелжакам і біёлагам Патрыкам Уолам (1965, 1983), можа быць карыснай. Мелжак і Уол лічаць, што ў спінным мозгу ёсць своеасаблівыя “нейронныя вароты”, якія альбо блакіруюць болевыя сігналы, альбо даюць ім магчымасць ісці да мозга. Спінны мозг мае малыя нервовыя валокны, якія перадаюць большасць болевых сігналаў, а таксама вялікія валокны, якія перадаюць у мозг большасць іншых сенсорных сігналаў. Калі пашкоджана тканка, малыя валокны актывізуюцца, адчыняюць нейронныя вароты, і вы адчуваеце боль. Дзейнасць вялікіх валокнаў накіравана на закрыццё варотаў для болю, у выніку боль сціхае.
Адзін са спосабаў зняць хранічны боль — гэта стымуляваць (масажам, з дапамогай электрапрыбораў або акупунктуры) вялікія нервовыя валокны, каб яны закрылі шлях для болевых сігналаў. Патрыце скуру на пальцы вакол параненага месца, і гэтае раздражненне заблакіруе частку болевых сігналаў. Лёд на выцятым месцы не толькі змяншае прыпухласць, але і дасылае ў мозг сігналы холаду, якія зачыняюць вароты на шляху да болю. Хворы на артрыт можа насіць побач з балючым месцам маленькі партатыўны электрастымулятар. Калі раздражняць нервы на балючым месцы, то хворы адчувае хутчэй вібрацыю, чым боль.
Мелжак і Уол лічаць, што вароты перад болем могуць зачыняцца таксама і з дапамогай інфармацыі, што ідзе ад мозга. Гэтыя сігналы, якія ідуць ад галаўнога да спіннога мозга, дапамагаюць растлумачыць некаторыя дзіўныя ўздзеянні на боль. Калі рознымі спосабамі адцягваць увагу ад болевых сігналаў, то адчуванне болю будзе значна меншым. Траўмы, атрыманыя пры гульні ў футбол, могуць не заўважацца аж да прыняцця душу пасля матча. Нават просты парэз пальца паперай пры выкананні манатоннай работы можа выклікаць значнае адчуванне болю. Відавочна, паняцце болю ўключае ў сябе шмат чаго іншага, акрамя успрымання сенсорнымі рэцэптарамі.
Кантроль над болем. Калі боль і сапраўды з'яўляецца адначасова і біялагічным, і
Хоць трэніроўкі паводле метаду Ламазе змяншаюць боль, усё ж большасць жанчын пры родах просяць зрабіць ім лакальнае абязбольванне. А тыя з іх, якія чакалі “натуральных” небалючых родаў, адчуваюць нейкую віну і няёмкасць за свае паводзіны [Melzack, 1984], Таму Мелжак прапануе (як, дарэчы, і самі трэнеры па сістэме Ламазе) так рыхтаваць жанчын да родаў, каб яны ўспрымалг іхяк “падзею, якая часта бывае звязана з нясцерпным болем, але ў той жа час як адзін з самых шчаслівых і адказных момантаў у іх жыцці”.
псіхалагічным феноменам, то кантраляваць яго трэба сродкамі абедзвюх навук. У залежнасці ад сімптомаў у клінічных умовах выбіраюць адзін або некалькі спосабаў зняцця болю: медыкаменты, хірургічнае ўмяшанне, акупунктуру, электрастымуляцыю, масаж, гімнастыку, гіпноз, аўтатрэнінг.
Так, шырока вядомая падрыхтоўка да родаў паводле метаду Ламазе якраз і ўключае ў сябе некалькі вышэйзгаданых прыёмаў. Сярод іх — рэлаксацыя (глыбокае дыханне і расслабленне мышцаў), контрстымуляцыя (лёгкі масаж), адцягненне ўвагі пацыента (напрыклад, канцэнтрацыя ўвагі на якойнебудзь прыемнай рэчы). Пасля таго, як Эверэт Уортынгтан з калегамі правялі некалькі такіх сеансаў з жанчынамі, апошнія лягчэй пераносілі непрыемныя адчуванні, звязаныя з трыманнем рук у ледзяной вадзе. Боль амаль сціхаў, калі “трэнер” заахвочваў жанчын быць цярплівымі, накшталт таго, як мужы або блізкія сябры аблягчаюць боль пры родах паводле метаду Ламазе [Worthington, 1983],
Адцягненне ўвагі ад болю з дапамогай прыемных вобразаў (прыгадайце, як прыемна і добра вам было, калі...) або з дапамогай спецыяльнай стымуляцыі (лічыце назад “тройкамі”) бывае асабліва эфектыўным для павышэння цярплівасці да болю [Fernandez &Jurk, 1989; McCaul & Malott, 1984], Гэтым прынцыпам шырока карыстаюцца ў медыцынскіх установах. Медыцынская сястра адцягвае ўвагу пацыентаў, якія баяцца ўколаў, ласкавымі словамі і просіць зірнуць кудынебудзь, калі ўводзіць шпрыц у цела. Прыгожы від на якісьці парк або сад з акна бальнічнай
Раздзел 5 Адчуванне 145
палаты таксама станоўча ўздзейнічае на хворых, дапамагае ім забывацца на непрыемныя думкі і адчуванні. Калі Роджэр Ульрых азнаёміўся з медыцынскімі картамі хворых пенсільванскага шпіталя, ён прыйшоў да высновы, што для хворых, якія лячыліся ў палатах з відам на парк, патрабавалася менш лекаў; яны пакідалі шпіталь хутчэй, чым тыя, хто жыў у цесных палатах, вокны якіх глядзелі на глухую цагляную сцяну [Ulrich, 1984].
Смак
Як і дотык, наша адчуванне смаку складаецца з 4 асноўных адчуванняў: салодкага, кіслага, салёнага і горкага [McBurney & Gent, 1979], Усе астатнія адчуванні — гэта іх камбінацыя. Даследчыкі нястомна шукалі спецыяльныя нервовыя валокны, якія нясуць адказнасць за ўспрыманне кожнага з гэтых відаў смаку, але яны знайшлі толькі ўчасткі на паверхні языка, адчувальныя да таго або іншага смаку: кончык языка асабліва чуйны да салодкага, корань — да горкага. Адчуванне смаку азначае прысутнасць складаных хімічных рэчываў. Унутры маленькіх бугаркоў зверху і збоку языка ёсць каля 200, a то і больш смакавых сасочкаў. У кожным з іх маецца пора, якая паглынае хімічныя рэчывы ежы. Малекулы гэтых хімічных рэчываў успрымаюцца 50ю смакавымі рэцэптарнымі клеткамі; з іх тырчаць выступы, якія нагадваюць антэны і ўваходзяць у поры. Некаторыя з гэтых рэцэптараў рэагуюць пераважна на салодкае, іншыя — на салёнае, кіслае і г. д. На рэакцыю не трэба шмат часу. Калі на язык трапляе вада, то дабаўленне ў яе канцэнтраванага салёнага або салодкага рэчыва ўсяго толькі на 1/10 долю секунды будзе адчута [Kelling & Halpern, 1983]. Калі сябар просіць даць яму “паспытаць ваш напітак”, то ўсяго праз долю секунды вы ўжо зноў можаце піць напітак праз саломінку.
Рэцэптары смаку ўзнаўляюцца кожны тыдзень, так што калі вы апечаце язык, то не перажывайце. Аднак з узростам колькасць смакавых сасочкаў змяншаецца, а разам з ёй і ўспрымальнасць [Cowart, 1981]. (He дзіва, што дарослыя