• Газеты, часопісы і г.д.
  • Псіхалогія  Дэвід Майерс

    Псіхалогія

    Дэвід Майерс

    Выдавец: Беларускі Фонд Сораса
    Памер: 560с.
    Мінск 1997
    478.44 МБ
    154 Частка 3 Успрыманне навакольнага свету
    газоне Брытанскага універсітэта ў Гале [Ross, 1975]. Людзі, якія вызначалі адлегласць у густым ранішнім тумане, лічылі, што дыскі знаходзяцца значна далей, чым тыя, хто вызначаў адлегласць у ясны поўдзень. Чаму так адбываецца?
    Прыклад 3. Ілюзіі уласцівы і іншым відам адчування. Больш за стагоддзе таму псіхолаг Уільям Вундт [Wundt] здзіўляўся, чаму людзі чуюць рытмічнае ціканне метранома або гадзінніка як паўторны рытм двух, трох і чатырох “цікаў“ — як ціктак, ціктак, ціктак, а не як стабільнае і роўнае цікцікцікцік, якім яно з’яўляецца на самой справе. Устойлівае і роўнае ціканне падсвядома ўспрымаецца кожным з нас пасвойму. Які прынцып успрымання дзейнічае ў гэтым выпадку?
    Увага, якую мы надаем візуальным ілюзіям, сведчыць аб перавазе бачання над іншымі відамі ўспрымання. Калі ўзнікае канфлікт паміж вачыма і іншымі органамі ўспрымання, перамагаюць заўсёды вочы. Мы часта сустракаемся з феноменам “візуальнага палону”. Калі мы глядзім кінафільм, а гук ідзе ад кінапраектара, які знаходзіцца за нашай спіной, мы,
    Мал. 6.1. Што вы бачыце: кружкі з белымі лініямі або куб? Калі вы ўгледзіцеся ў куб, вы можаце заўважыць, што ён змяняе свой сілуэт, перамяшчаючы маленькі X у цэнтры з пярэдняй грані на заднюю. Часам можа здацца, што куб плыве перад старонкай, а кружкі размяшчаюцца за ім; часам кружкі могуць здавацца дзіркамі на старонцы, праз якія з’яўляецца куб [Bradley & others, 1976].
    тым не менш, успрымаем яго так, быццам ён даносіцца з экрана, дзе мы бачым акцёраў. Гледзячы, як на шырокім кінаэкране стрымгалоў імчацца зверху ўніз па крутых чыгуначных рэйках аматары адпаведнага атрыкцыёна ў парку адпачынку, мы напружваемся, хоць іншыя органы пачуццяў кажуць нам, што мы можам расслабіцца. У абодвух выпадках зрок бярэ ў палон іншыя сенсорныя органы.
    Арганізацыя ўспрымання
    У пачатку XX стагоддзя група нямецкіх псіхолагаў зацікавілася, якім чынам наш розум арганізуе нашы адчуванні і ператварае іх ва ўспрыманні. Чалавек, які ўспрымае сенсорныя сігналы, арганізуе іх у “гештальт”, што панямецку азначае “форма” або “цэлае”. Гештальтпсіхалогія дала апісанне шматлікіх прыкладаў такой здольнасці чалавека. Зірніце на мал. 6.1. Заўважым, што асобныя элементы фігуры — гэта ўсяго только 8 кружкоў, на якіх намаляваны тры белыя лініі. Але калі мы ўспрымаем іх усе разам, то бачым цэласную фігуру, “куб Нэкера”. Заўважце таксама, што гэтая фігура прымушае нас успрымаць яе парознаму. Паколькі кружкі можна арганізаваць у некалькі выразных вобразаў, кожны з якіх можа быць аднолькава рэальным, то наш розум па чарзе пераключаецца з аднаго на другі.
    Прыхільнікі гештальтпсіхалогіі лічаць, што ва ўспрыманні цэлае можа адрознівацца ад сумы яго складнікаў. Злучыце натрый, каразійны метал, з хлорам, атрутным газам, і вы атрымаеце нешта іншае — спажыўную соль. Гэтаксама ўспрымаемая форма — нешта новае, а не сума кампанентаў аб’екта [Rock & Palmer, 1990]. Успрыманне бывае заўсёды чымсьці большым за адчуванне.
    Гештальтпсіхолагі апісалі прынцыпы, у адпаведнасці з якімі мы ператвараем нашы адчуванні ва ўспрыманні. Калі будзеце чытаць аб гэтых прынцыпах, то памятайце фундаментальную ісціну, якую яны адлюстроўваюць: наш мозг не проста рэгіструе інфармацыю, якая паступае да яго з навакольнага асяроддзя. Ус
    Раздзел 6 Успрыманне 155
    прымаць — гэта не проста адкрыць аканіцу і дазволіць пейзажу зрабіць свой адбітак у мозгу. Мы заўсёды фільтруем сенсорную інфармацыю і ўспрымаем яе асэнсавана.
    Успрыманне формы
    Уявіце сабе, што вам трэба спраектаваць відэакамп’ютэрную сістэму, якая б гэтак жа, як і ваша ўласная сістэма “вочы + мозг”, змагла б чытаць напісанае ад рукі або распазнаваць твары людзей. Якія ўласцівасці патрэбны былі б гэтай сістэме?
    Фігура і фон. Першнаперш такой сістэме патрабаваўся б нейкі фон. Нашай першай задачай пры ўспрыманні аб’екта, названага фігурай, было б вылучэнне яго з навакольнага асяроддзя, названага фонам. Сярод галасоў, якія вы чулі на вечарынцы, той адзіны голас, да якога вы ўвесь час прыслухоўваліся, быў фігурай, а ўсе астатнія — частка агульнага фону. Калі вы чытаеце, то словы здаюцца вам фігурамі, а белая папера — фонам. На мал. 6.2 суадносіны фігура — фон увесь час мяняюцца, але мы заўсёды арганізуем успрыманне па мадэлі — фігура на фоне. (Дзе знаходзіцца падсвечнік — перад адным тварам, або ён з’яўляецца фонам для двух твараў?) Зменлівасць фігуры і фону яшчэ раз падкрэслівае той факт, што адзін і той жа вобраз можа ўспрымацца парознаму.
    Працягласць
    Цэласнасць
    Звязнасць
    сістэма) павінны затым надаць гэтай фігуры патрэбную форму. Некаторыя асноўныя асаблівасці фігуры, такія, як колер, рух і кантраст цёмнага і светлага, успрымаюцца аўтаматычна і імгненна [Treisman, 1987]. Каб упарадкаваць форму, наш розум функцыяніруе ў адпаведнасці з пэўнымі правіламі групоўкі вобразаў. Гэтыя правілы, вызначаныя гештальтпсіхалогіяй, адлюстроўваюць ідэю аб тым, што ўспрымаемае цэлае адрозніваецца ад простай сумы яго частак [Rock & Palmer, 1990],
    Блізкасць. Мы групуем аб’екты, якія знаходзяцца побач. Мы бачым на малюнку не 6 асобных ліній, а тры пары ліній.
    Падабенства. Калі фігуры падобныя адна на адну, то мы іх групуем. Трохвугольнікі і кружкі ўспрымаюцца намі як вертыкальныя слупкі аб’ектаў аднолькавай формы, а не як гарызантальныя рады розных па форме аб’ектаў.
    Працягласць. Лепш успрымаюцца плаўныя падоўжаныя формы, чым перарывістыя. Мы маглі б успрыняць малюнак як шэраг паўакружнасцей, якія чаргуюцца адна з адной, але ўспрымаем яго як дзве лініі, прамую і хвалістую.
    Цэласнасць. Калі ў фігуры маюцца разрывы, мы разумова ліквідуем іх, запаўняючы іх і ствараючы вобраз закончанага цэласнага аб’екта. Запоўніўшы разрывы ў ракавіне на малюнку, мы ўбачым цэлую марскую ракавіну.
    Звязнасць. Мы ўспрымаем кропкі, лініі або плоскасці як адзінае цэлае, калі яны маюць аднолькавую форму і звязаны паміж сабой.
    156 Частка 3 Успрыманне навакольнага свету
    Мал. 6.2. Падвойная фігура і фон: адзін твар або два? [R.N. Shepard, 1990.]
    Успрыманне глыбіні
    Двухмерныя вобразы, якія адбіваюцца на сятчатцы вока, мы нейкім чынам ператвараем у трохмерныя. Бачанне аб’ектаў у трох вымярэннях, названае ўспрыманнем глыбіні, дае нам магчымасць вызначыць адлегласць паміж намі і аўтамабілем, які рухаецца насустрач, або вышыню ўцёса. Гэтая наша здольнасць часткова з’яўляецца прыроджанай. Элеанора Джыбсан і Рычард Уок заўважылі гэта, калі праводзілі эксперымент з дапамогай маленькага штучнага ўцёса, на якім размясцілі спецыяльную шкляную плоскасць. [Gibson & Walk, I960], Ідэя эксперымента прыйшла да Джыбсан у час пікніка, калі яна ела, седзячы на самым краі Вялікага Каньёна. Яна задумалася: ці змагло б дзіця, якое вучыцца хадзіць, адхіснуцца назад, зірнуўшы праз край каньёна і ўбачыўшы небяспечную глыбіню?
    У лабараторыі Карнуэльскага універсітэта Джыбсан і Уок пасадзілі немаўлят ва ўзросце ад 6 да 14 месяцаў на візуальны ўцёс (мал. 6.3). Затым маці гэтых немаўлят заманьвалі іх падпаўзці па шкле
    да самага краю плоскасці. Большасць немаўлят не пажадала рызыкаваць, яны шпарка адпаўзалі ў бяспечны бок, дэманструючы тым самым свою здольнасць успрымаць глыбіню. Нованароджаныя жывёлы без усялякага візуальнага вопыту — кацяняты, казляняты, кураняты — дэманстравалі такую ж самую рэакцыю. Больш таго, на працягу першага месяца жыцця немаўляты паварочваюць галаву, каб ухіліцца ад аб’екта, які рухаецца проста на іх, але яны не рэагуюць на аб’ект, які рухаецца ў іх напрамку пад вуглом і не можа закрануць іх [Ball & Tronick, 1971]. Такім чынам, наша здольнасць успрымаць глыбіню, мабыць, прыроджаная.
    Як жа мы ўспрымаем глыбіню? Як мы ператвараем двухмерныя вобразы на сятчатцы ў трохмерныя? Для апрацоўкі некаторых сігналаў патрабуецца ўдзел абодвух вачэй (бінакулярныя сігналы). Іншыя ж сігналы апрацоўваюцца кожным вокам паасобку (монакулярныя сігналы)
    Бгнакулярныя падказкі. 3 прычыны таго, што нашыя вочы размешчаны на адлегласці 2 з паловай дзюйма адно ад аднаго, іх сятчаткі атрымліваюць трошкі розныя карціны наваколля. Калі мозг параўноўвае гэтыя карціны, то сетчатая несуразмернасць (розніца паміж двума выявамі) і дапамагае вызначыць адлегласць. Калі вы трымаеце палец, амаль дакранаючыся ім да кончыка носа, то на сятчатках будуць 2 розныя выявы пальца. (Вы можаце пераканацца ў гэтым, калі па чарзе зажмурыце адно вока, а потым другое.) А на большай адлегласці, скажам, на адлегласці выцягнутай рукі, гэтая несуразмернасць будзе меншай.
    Стваральнікі стэрэаскапічных фільмаў атрымліваюць эфект сетчатай несуразмернасці, робячы здымкі з дапамогай 2х камер, размешчаных на адлегласці ў некалькі дзюймаў адна ад адной (такую ж асаблівасць мы, напэўна, жадалі б мець і ў камп’ютэры, які мог бы весці назіранні). Калі потым глядзець на экран праз акуляры або спецыяльнае прыстасаванне, якое дае магчымасць левым вокам бачыць “поле зроку” левай камеры, а правым — правай, то ствараецца звычайны эфект сетчатай несуразмернасці.
    Раздзел 6 Успрыманне 157
    Яшчэ адной бінакулярнай падказкай да вызначэння адлегласці з’яўляецца канвергенцыя — падказка ўжо з боку мышцаў, якая вызначае, у якой ступені восі вачэй сыходзяцца на аб’екце. Выявіўшы вугал канвергенцыі, мозг вызначае напрамак позірку: ці глядзіце вы проста перад сабой, ці на старонку кніжкі, якую чытаеце, ці на чалавека ў другім канцы пакоя.
    Монакулярныя падказкі. Гледзячы двума вачыма на блізка паднесены да іх аловак, мы можам з лёгкасцю дакрануцца да яго кончыка; але калі мы закрываем адно вока, то гэтае заданне прыкметна ўскладняецца. Гэты прыклад сведчыць аб важнасці бінакулярнай падказкі пры вызначэнні адлегласці да блізкіх аб’ектаў. Але як мы вызначаем гэту адлегласць? Дзе знаходзіцца чалавек — за 100 футаў ад нас або на адлегласці ў некалькі ярдаў? У абодвух выпадках сетчатая несуразмернасць бывае невялікай, калі мы глядзім проста перад сабой. Пры вызначэнні такіх адлегласцей мы карыстаемся наступнымі монакулярнымі падказкамі.
    Адносная велічыня. 3 двух аб’ектаў, якія здаюцца нам аднолькавымі, далей ад нас знаходзіцца той аб’ект,
    чый адбітак на сятчатцы будзе меншым.
    Напластаванне. Калі адзін аб’ект часткова перакрывае другі аб’ект, то мы ўспрымаем яго як размешчаны бліжэй.