Псіхалогія
Дэвід Майерс
Выдавец: Беларускі Фонд Сораса
Памер: 560с.
Мінск 1997
Экстрасенсорнае ўспрыманне (ЭСУ)
Паранармальныя феномены ўключаюць у сябе рознага роду прадказанні, бескантактнае лячэнне, кантакты з нябожчыкамі, падарожжы душы і іншае. У гэтым раздзеле, прысвечаным праблемам успрымання, мы спынімся на трох асноўных здольнасцях, якія так ці інакш можна праверыць:
тэлепатыя, або кантакт розуму з розумам, калі адзін чалавек дасылае думкі іншаму, а той іх успрымае;
яснабачанне, або ўспрыманне таго, што адбываецца на адлегласці; напрыклад, таго, што ў доме сябра пажар;
прадказанні, або ўспрыманне будучых падзей, такіх як смерць палітычнага дзеяча або вынікі будучых спартыўных спаборніцтваў.
Цесна звязаны з вышэйзгаданымі здольнасцямі і псіхакінез, або “праца розуму з рэчывам”, напрыклад, прыпадыманне або скручванне паперы ў рулон.
На сцэне сам экстрасенс кіруе тым, што гледачы чуюць і бачаць, а ў лабараторыі эксперыментатар назірае за тым, што экстрасенс чуе і бачыць. Давайце, у якасці прыкладу, возьмем адзін з такіх эксперыментаў, праведзеных Брусам Лейтанам і Білам Турнбулам ва ўніверсітэце штата Паўночная Караліна [Turnbull, 1975]. Лейтан і Турнбул запрасілі 179 студэнтаў прыняць удзел у эксперыменце і кожнаму з іх уручылі заклеены канверт, у якім знаходзіўся спіс лічбаў 1, 2, 3, 4, 5. Гэтыя лічбы з дапамогай камп’ютэра адвольна былі размеркаваны па 100 пунктах. Даследчыкі папрасілі студэнтаў адгадаць, якая лічба адпавядае кожнаму са 100 пунктаў.
Пры гэтым адна адгадка на кожныя 5 пунктаў або 20 адгадак са 100 пунктаў лічыліся паспяховымі. Калі перад пачат
168 Частка 3 Успрыманне навакольнага свету
кам эксперымента студэнтаў папярэджвалі аб карыснасці ЭСУ, то яны, у сярэднім, давалі 20,66 правільных адказаў са ста магчымых. А калі ім казалі аб шкоднасці ЭСУ, то яны давалі толькі 19,49 правільных адказаў са ста. Розніца можа здацца нязначнай. I сапраўды, вы ніколі не звярнулі б увагі на такую малую розніцу, падводзячы вынікі назіранняў. Але статыстычны аналіз выявіў, што такая розніца ў правільных адказах сярод вялікага ліку ўдзельнікаў эксперымента наўрад ці будзе выпадковай. Такім чынам, Лейтан і Турнбул зрабілі выснову, што эфект ЭСУ меў месца.
Падбадзёраныя такімі эксперыментамі, прыхільнікі ЭСУ абвінавачваюць псіхолагаў у такім жа скептыцызме, з якім вучоныя XVII стагоддзя ўспрымалі ідэю аб тым, што метэарыты падаюць на зямлю з космасу. Пісьменнік Артур Кёстлер, які ў 1983 годзе выдаткаваў 700 тысяч даляраў на фінансаванне брытанскіх даследаванняў у галіне парапсіхалогіі, параўнаў аднойчы сучасных вучоныхскептыкаў з італьянскімі вучонымі сярэднявечча: тыя адмаўляліся глядзець на спадарожнікі Юпітэра праз тэлескоп Галілея, бо “ведалі”, што такіх спадарожнікаў не існуе. Скептыцызм падчас не дазваляе людзям разгледзець ісціну.
Скептычныя адносіны да ЭСУ
Скептыкі адказваюць, што некрытычны розум — гэта даверлівы розум. Зноў і зноў яны сцвярджаюць, што так званыя экстрасенсы эксплуатуюць даверлівую аўдыторыю, калі на сваіх сеансах быццам бы ўступаюць у кантакт з душамі памерлых, чытаюць думкі або сілай думкі падымаюць рэчы. Яны перакананыя, што такія дзеянні — гэта падман гледачоў, усяго толькі фокусы ілюзіяністаў. I сапраўды, шматлікія падманы такіх фокуснікаў былі’ выкрыты самімі магамі, якія выступаюць супраць таго, каб іх прыёмамі карысталіся падазроныя асобы.
Нават вучоныя становяцца ахвярамі падманаў. Многім вядомы выпадак, калі двое магаўпадлеткаў Стыў Шоу і Майкл Эдвардз [Randi, 1983] увялі ў зман вучонага. У 1979 годзе гэтыя маладыя людзі
“Чалавек не можа займець аўтпарытэт Галілея толькі таму, што яго пераследуюць; за ім павінна быць праўда’' Стэфан Джэй Голд, “Ад Дарвіна да нашых дзён”, 1973
наведалі лабараторыю парапсіхалагічных даследаванняў у Вашынгтонскім універсітэце і прапанавалі прадэманстраваць свае “экстрасенсорныя здольнасці”. На працягу трох наступных гадоў маладыя людзі “парушалі” законы прыроды. Яны праектавалі разумовыя вобразы на плёнку, прымушалі гадзіннікі коўзацца па паверхні стала, без усялякага напружання згіналі металічныя рэчы, рухалі аб’екты і закупорвалі збаны. I хоць загадчык лабараторыі Джэймс Рэндзі быў папярэджаны магам, настаўнікам маладых людзей, ён ігнараваў гэтыя папярэджанні і нейкі час лічыў, што “гэтыя хлопцы — самыя надзейныя ўдзельнікі эксперыментаў сярод тых, з кім нам даводзілася працаваць” [“Psychic Abscam”, 1983].
Гэты давер да парапсіхалагічных доследаў сведчыць аб тым, як хочацца нам лічыць той або іншы феномен невытлумачальным, калі мы яго не разумеем. “Чым яшчэ можна яго растлумачыць, акрамя ЭСУ?” — задае пытанне заінтрыгаваны назіральнік. Так, напрыклад, да ўстанаўлення здольнасці кажаноў да эхалакацыі шмат людзей тлумачылі звычку кажаноў аблятаць у цемры металічны дрот іх яснабачаннем [Gibson, 1979]. Кажаноў асляплялі, затыкалі ім насы, іх крылы змазвалі лакам, а яны ўсё роўна абляталі металічныя аб’екты; чым яшчэ можна растлумачыць іх дзіўную здольнасць, акрамя ЭСУ? “Калі вы штонебудзь зусім не разумееце, то менавіта гэтым тлумачыце ўсё астатняе” [James , 1890],
Прадбачанне або прэтэнзіі? Ці могуць экстрасенсы прадказваць будучыню? Падлік прагнозаў, зробленых “вядучымі экстрасенсамі”, выявіў нізкі працэнт дакладных прагнозаў. У перыяд з 1978 па 1985 гады з 486 прадказанняў, зробленых самымі папулярнымі экстрасенсамі з часопіса “National Enquirer”, толькі 2аказаліся дакладнымі [Strentz, 1986]. На гэты перыяд не прадбачылася ніякіх незвычайных
Раздзел 6 Успрыманне 169
падзей — ні таго, што на пост віцэпрэзідэнта ЗША будзе прэтэндаваць жанчына, ні жорсткага голаду ў Эфіопіі, ні тэрарызму ў Еўропе.
Праверка прадказанняў, зробленых экстрасенсамі для паліцыі з мэтай раскрыцця злачынстваў, таксама не выявіла вялікай дакладнасці, ва ўсякім разе, большай, чым тая, якую дэманструюць звычайныя людзі [Reiser, 1982], Аднак экстрасенсы, якія працуюць для паліцыі, даюць дзесяткі і нават сотні прагнозаў; і гэта павялічвае шанц на атрыманне зрэдзь часу слушных прагнозаў, аб чым потым паведамляецца ў сродках масавай інфармацыі. Больш таго, шматзначныя прадказанні можна потым інтэрпрэтаваць так, каб яны адпавядалі падзеям. Настрадамус, французскі экстрасенс XVI стагоддзя, аднойчы ў хвіліну шчырасці зазначыў, што яго расплыўчатыя прадказанні “нельга зразумець, пакуль ім не будзе дадзена інтэрпрэтацыя пасля падзеі, якая прадказвалася, або самой падзеяй”.
А ці нашмат дакладней “бачанні” звычайных людзей? Возьмем для прыкладу нашы сны. Ці могуць яны прадказаць будучыню, у чым пераканана палова студэнтаў універсітэтаў [Messner & Griggs, 1989]? А можа нам гэта толькі здаецца, бо звычайна мы памятаем тыя сны, якія спраўдзіліся? Больш за 50 гадоў таму двое псіхолагаў з Гарвардскага ўніверсітэта вывучалі прадказальнасць сноў [Murrey & Wheeler, 1937] . Пасля таго, як маленькі сын авіятара Чарльза Ліндберга быў выкрадзены і забіты, але перш чым знайшлі яго труп даследчыкі звярнуліся да грамадзян з просьбай паведаміць ім штонебудзь пра лёс хлопчыка, калі яны бачылі яго ў сне. Толькі 5% з 1 300 сноў, аб якіх паведамілі грамадзяне, аказаліся прарочымі: ім прысніўся мёртвы хлопчык. I толькі 4 чалавекі з 1300 сказалі адносна месца захавання хлопчыка: закапаны сярод дрэў. I хоць гэтыя 4 чалавекі маглі зусім выпадкова ўбачыць у сне мёртвага хлопчыка сярод дрэў, у іх саміх іх здоль
“Самы знакаміты вучоны, не знаёмы з магіяй, можа стаць цацкай у руках разумнага шарлатана”
Марцін Гарднер, 1983
насць да дакладных “прагнозаў”, напэўна, не выклікала сумненняў.
Кожны дзень мы ўяўляем сабе мноства падзей. Часам самая неверагодная падзея можа здзейсніцца і ўразіць нас, калі гэта здараецца. Калі групе са 100 чалавек загадаць думаць “арол” перад тым, як кожны з іх падкіне ўверх 6 манет, то хтонебудзь з іх можа атрымаць усе 6 “арлоў“ (незалежна ад таго, думаў ён пра гэта ці не). Калі прыняць у разлік, што міліярды падзей адбываюцца ў свеце кожны дзень і ёсць дастатковая колькасць дзён, то абавязкова будуць здарацца дзіўныя супадзенні. Як зазначыў Стэфан Джэй Голд, “час ператварае неверагоднае ў непазбежнае” [Gould, 1980].
Апошнія доследы, у якіх удзельнікі спрабавалі дасылаць мысленныя вобразы людзям, якія спалі, перш далі некалькі інтрыгуючых вынікаў, але іх немагчыма было паўтарыць нават з тымі ж самымі ўдзельнікамг. Таму доследы па тэлепатыі ў сне былі спынены [Hyman, 1986],
I нарэшце, звярніце ўвагу на наступнае: пасля дзесяткаў тысяч праведзеных доследаў яшчэ не ўдалося паўтарыць феномен ЭСУ запар некалькі разоў [Marks, 1986], Як сказаў брытанскі псіхолаг Марк Хансэль: “Пасля ста гадоў эксперыментаў яшчэ не выяўлены чалавек, які змог бы пераканаўча прадэманстраваць свае здольнасці да ЭСУ і поўнасцю задаволіць патрабаванні калектыву незалежных спецыялістаў“, і, такім чынам, “Сёння бясспрэчны факт існавання ЭСУ застаецца такім жа недаказаным, як і добрую сотню гадоў таму назад” [Hansel, 1980, 1985]. Апошнія дадзеныя даследаванняў ЭСУ, праведзеныя Нацыянальным навуковадаследчым саветам, таксама сведчаць пра тое, што “самыя, здавалася б, пераканаўчыя дадзеныя нельга надзейна выкарыстаць у падтрымку існавання феномена ЭСУ” [Druckman & Swets, 1988].
Містыка ЭСУ. У мінулым існавала мноства самых неверагодных тэорый: бугаркі на галаве сведчаць аб асаблівасцях характару, пусканнем крыві можна вылечыць усе хваробы, у кожным сперматазоідзе
170 Частка 3 Успрыманне навакольнага свету
“ Надыходзіць такі час, калі даводзіцца прызнаць відавочную ісціну, што адсутнасць доказу ёсць доказ яго адсутнасці”. Фрэнк Клоуз (1991)
хаваецца чалавечая істота ў мініяцюры. Калі мы сустракаемся сёння з тэорыямі адносна тэлепатыі, падарожжаў душы або псіхакінезу, то паўстае пытанне, як нам аддзяліць неверагоднае ад таго, што здаецца неверагодным, але з’яўляецца магчымым. Навука на гэтае пытанне дае просты адказ: праверце ўсё на вопыце, і вы ва ўсім пераканаецеся самі. Калі ідэя пацвярджаецца эксперыментальна, тым горш для скептыкаў. А калі не — тым горш для такой ідэі.
I прыхільнікі парапсіхалогіі, і скептыкі сыходзяцца на адным: трэба даць азначэнне тым феноменам, якія можна паўтарыць, а таксама стварыць тэорыю для іх тлумачэння. Ці можа дослед, праведзены Лейтанам і Турнбулам (у ім студэнты спрабавалі адгадаць лічбы ў заклееным канверце) быць прыкладам феномена, які можна ўзнавіць? Скептычна настроены рэдактар часопіса “Journal of Experimental Social Psychology”, да якога звярнуліся Лейтан і Турнбул з просьбай надрукаваць вынікі іх эксперымента, задумаўся. А потым ён і аўтары эксперымента прыйшлі да такога не зусім звычайнага рашэння. Даследчыкі павінны былі паўтарыць свой эксперымент, а часопіс надрукаваць вынікі абодвух эксперыментаў — незалежна ад дадзеных апошняга з іх. (Гэта сведчыць аб тым, што і прыхільнікі ЭСУ, і скептыкі імкнуцца знайсці ісціну.) I што можна сказаць пра вынікі апошняга эксперымента? Лейтан і Турнбул коратка і сумленна паведамілі: “Ніякіх значных вынікаў“.