Псіхалогія
Дэвід Майерс
Выдавец: Беларускі Фонд Сораса
Памер: 560с.
Мінск 1997
У асобных выпадках людзі з захворваннем мозга гублялі здольнасць спаць, што прыводзіла да трагічных вынікаў. Адзін 52гадовы мужчына не мог спаць і зрабіўся неверагодна стомленым і раздражнёным, у яго дрыжалі рукі, ён страціў арыентацыю [Lugaresi & others, 1986]. Час ад часу ён упадаў у здранцвенне, але яго мозг не паказваў ніякіх прыкмет сну. Праз 9 месяцаў ён памёр.
Чаму ўсё ж такі мы павінны спаць? У нас мала адказаў на гэтае пытанне, але, мабыць, сон дапамагае ўзнаўляць тканкі цела, асабліва тканкі мозга.
У адным з даследаванняў бегуноў на доўгія дыстанцыі (92кіламетровы звышмарафон) удзельнікі спаборніцтва спалі, у сярэднім, па 7 гадзін да пачатку прабегу і па 8 з паловай гадзін на працягу двух начэй пасля прабегу. У першую ноч пасля прабегу працягласць глыбокага сну 4й стадыі падвоілася [Shapiro & others, 1981].
Сон аказвае ўздзеянне на рост чалавека. У час глыбокага сну гіпофізная залоза выпрацоўвае гармон росту. 3 гадамі гэтая залоза пачынае выпрацоўваць менш гармонаў, і сталыя людзі спяць менш. [Pekkanen, 1982]. Акрамя таго, больш нізкая тэмпература цела спячага чалавека эканоміць энергію для дзённай працы. Гэ
Вось некалькі пытанняў, звязаных са сном, на якія няма адказаў. Чаму маладыя людзі спяць больш, чым сталыя? Чаму некаторыя жывёлы спяць большую частку дня, а іншыя — зусім не спяць? Чаму на стадыі сну ХРВ, калі ён паралізуе нашы мышцы, мы ўздрыгваем? I самае важнае пытанне: у чым заключаецца функцыя сну?
[UCLA, Brain Research Institute, 1989]
тыя псіхалагічныя адкрыцці — толькі пачатак разгадак таямніц сну.
Расстройствы сну
Шырока распаўсюджаная думка наконт таго, што кожнаму патрэбна 8 гадзін для сну, — няправільная. Нованароджаныя дзеці спяць амаль 2/3 сутак, а дарослыя людзі — крыху больш за чвэртку. Ёсць розніца ў працягласці сну, звязаная з узростам, а ёсць індывідуальныя нормы сну для кожнага з нас, што не залежаць ад пражытых гадоў. Адным хапае менш 6 гадзін сну за ноч; іншыя — спяць 9 гадзін і больш (сярод млекакормячых разбежка яшчэ большая: коні і каровы спяць толькі 3—4 гадзіны ў суткі; пацукі і кошкі — ад 14 да 15 гадзін [Webb, 1982]. Сон у людзей не залежыць ад асаблівасцей іх характару [Webb, 1979], Але гены могуць аказваць уплыў на спосаб сну. Калі Уілз Уэб і Скот Кэмпбел даследавалі спосаб і працягласць сну ў блізнятаў, то яны выявілі, што толькі гомазіготныя блізняты дэманструюць на дзіва аднолькавы спосаб сну [Webb & Campbell, 1983],
Але якой бы ні была патрэба ў сне, каля 10—15% дарослых людзей скардзяцца на бяссонніцу — немагчымасць заснуць або спаць нейкі патрэбны для арганізма час. Сапраўдная бяссонніца — гэта не выпадковая няздольнасць да сну, якую мы адчуваем, калі бываем усхваляванымі або раззлаванымі. У стрэсавым стане адсутнасць сну — гэта натуральная і адаптацыйная рэакцыя арганізма. Звычайна мы перабольшваем недахоп сну ў неспакойныя ночы. Нават калі мы не спім усяго гадзіну, нам можа здацца, што мы пакутуем ад бяссонніцы большую частку ночы, бо менавіта гэтую частку ночы мы і памятаем.
180 Частка 3 Успрыманне навакольнага свету
Самыя распаўсюджаныя сродкі супраць бяссонніцы — снатворныя таблеткі, алкаголь — могуць прынесці яшчэ большую шкоду. I тое, і другое змяншае працягласць сну ХРВ. Калі перастаць прымаць таблеткі, бяссонніца можа ўзмацніцца. Спецыялісты прапануюць іншыя сродкі барацьбы з бяссонніцай:
1. Расслабцеся перад сном.
2. Устрымайцеся ад ужывання кафеіну (у тым ліку шакаладу) пасля абеду, не ешце шмат перад сном. Выпіце шклянку малака. (Малако — гэта сыравіна для выпрацоўкі сератаніна — нейратрансмітэра, які садзейнічае сну.)
3. Кладзіцеся спаць і ўставайце ў адзін і той жа час (нават пасля неспакойнай ночы), пазбягайце дзённай дрымоты.
4. Рэгулярна рабіце фізічныя практыкаванні, але не позна ўвечары.
5. Пераканайце сябе ў тым, што часовы недахоп сну не прыносіць вялікай шкоды.
6. Калі не дапамагае нічога, спіце менш: кладзіцеся спаць пазней, ці ўставайце раней.
Сон усім нам патрэбны ў рознай ступені. Лянівец, напрыклад, у моцным сне праводзіць 18 гадзін у суткі.
Радзей, чым бяссонніца, сустракаюцца два іншыя, больш сур’ёзныя расстройствы сну — наркалепсія і апноэ. Людзі, хворыя на наркалепсію, пакутуюць ад перыядычных непераадольных прыступаў санлівасці, часта ў самых непрыдатных умовах — пасля таго, як, скажам, моцным ударам адбіваюць мяч або калі гучна смяюцца ці сварацца [Dement, 1978], Чалавек раптам упадае ў кароткачасовы сон ХРВ, які суправаджаецца аслабленнем напружання мышцаў. Прыблізна 100 тысяч, а можа і больш амерыканцаў, якія пакутуюць ад наркалепсіі, заўсёды павінны асцярагацца. Як фактар рызыкі ў ваджэнні транспартных сродкаў, паводле дадзеных амерыканскай асацыяцыі
людзей, якія пакутуюць ад расстройстваў сну, дрымота займае другое месца пасля алкагольнага ап’янення, і хворыя на наркалепсію ўваходзяць у групу рызыкі [Aldrich, 1989].
У людзей, якія хварэюць на апноэ (у большасці выпадкаў гэта людзі з залішняй вагой), перыядычна спыняецца ў сне дыханне (apnea — гэта значыць “спыненне дыхання”). Калі на хвіліну спыняецца дыханне і меншае кіслароду ў крыві, спячы пачынае канвульсіўна з хрыпам хапаць ротам паветра. Гэта паўтараецца сотні разоў на працягу начнога сну. Акрамя выпадкаў, калі хворыя на апноэ спяць днём і людзі навокал скардзяцца на іх храпенне, самі яны не падазраюць аб анамаліі.
Асобныя людзі, у асноўным дзеці, пакутуюць ад начных страхаў. Чалавек можа сядзець або хадзіць, неразборліва гаварыць, яго сэрцабіццё і дыханне паскараюцца, і ён адчувае страх [Hartman, 1981]. Вельмі часта такі чалавек, прачнуўшыся раніцай, амаль не памятае, што з ім адбывалася ўначы, у большасці выпадкаў яго ўспаміны — гэта нейкія няўлоўныя і жахлівыя вобразы. Начныя жахі — гэта не начныя кашмары, якія звычайна прыходзяць ўранку ў сне ХРВ. Як і лунатызм, начныя жахі звычайна здараюцца ў першыя некалькі гадзін сну, а таксама на яго 4й стадыі (мал. 7.4).
Мал. 7.4. Даследаванне начных жахаў і кашмараў у лабараторыі. Людзі сняць жахі, праспаўшы 2—3 гадзіны, на 4й стадыі сну. А кашмары здараюцца раніцай, у час сну ХРВ [Hartmann, 1984],
Раздзел 7 Станы свядомасці 181
Сны
Пасля таго, як даследчыкі выявілі, што людзі бачаць сны на стадыі ХРВ, пачалася новая эра ў даследаванні сноў. Замест таго, каб дапытвацца ў людзей, што ім снілася некалькі гадзін таму, даследчыкі могуць разбудзіць удзельніка эксперымента ў час сну ХРВ або праз 5 хвілін пасля яго і атрымаць звесткі пра яго сны па гарачых слядах.
Што нам сніцца? У адрозненне ад летуценняў сны на стадыі ХРВ характарызуюцца большай вобразнасцю, пачуццёвасцю, эксцэнтрычнасцю. Некалькі разоў за ноч вы з’яўляецеся і рэжысёрам, і акторам сюррэалістычнага разумовага кіно, у якім падзеі часта адбываюцца непаслядоўна, сцэны мяняюцца ў адзін момант, людзі з’яўляюцца і знікаюць, а фізічныя законы, напрыклад, гравітацыя, парушаюцца. Але сны бываюць настолькі яркімі і вобразнымі, што мы часта блытаем іх з рэальнасцю. Часам мы і самі не ўпэўнены, што было сном, а што рэальнасцю. У часе такіх “ясных” сноў некаторыя людзі могуць даследаваць свой стан свядомасці. Калі яны выконваюць якіянебудзь незвычайныя дзеянні, напрыклад, лётаюць у паветры, то яны разумеюць, што бачаць сон.
I хоць мы можам абудзіцца і лёгка прыгадаць свае сны, усё ж большасць іх бывае самымі звычайнымі. Калі людзей будзяць на стадыі ХРВ, то яны значна радзей прыгадваюць сны, звязаныя з сексам, чым вам можа здацца. У час аднаго даследавання толькі адзін сон з 10 у маладых мужчын і адзін з 30 у маладых жанчын быў звязаны з сексам. “Прыгадайце, што палавое ўзбуджэнне звычайна суправаджае сон ХРВ і што яно не выклікаецца сексуальным зместам сноў. Часцей за ўсё нам сняцца падзеі дня — сустрэча на рабоце або здача экзамена. Цэлых 6 гадоў жыцця мы аддаем снам, большасць з якіх нельга назваць салодкімі: звычайна людзям сняцца намаганні штосьці здзейсніць, якія не маюць поспеху; людзям сніцца, што на іх нападаюць, іх пераследуюць або адвяргаюць, з імі здараюцца няшчасныя выпадкі.
Ва ўсім свеце ў людзей розных узростаў змест сноў звязаны з полавымі адрозненнямі. Жанчынам аднолькава часта сняцца і мужчыны, і жанчыны, a 65% мужчын бачаць у сне толькі мужчын. Ніхто не ведае, чаму так бывае. (Магчыма, гэта тэндэнцыя звязана з тым, што нават у сне мы жадаем бачыць людзей сацыяльна ўплывовых?) Але як бы мы гэта ні тлумачылі, даследчык сноў Келвін Хол лічыць, што гэты факт можна дадаць да кароткага спісу універсальных полавых адрозненняў [Hall, 1984].
Фабула нашых сноў, якую Зігмунд Фрэйд назваў яўным зместам, часта ўключае ў сябе нашы адносіны да падзей дня, асабліва падчас першых начных сноў. На сны могуць аказваць уплыў і сенсорныя раздражняльнікі з асяроддзя спячага. Якінебудзь пах або тэлефонны званок могуць імгненна ўключацца ў фабулу сну. У адным эксперыменце Уільям Дэмент і Эдвард Уолперт асцярожна пырскалі халоднай вадой на твары спячых. I ўдзельнікам эксперымента часцей, чым іншым, сніліся сны, звязаныя з вадой: яны бачылі ў сне вадаспады, дахі, якія працякалі і да т. п. [Dement & Wolpert, 1958].
Аднак калі мы моцна спім, то, прачнуўшыся, не памятаем інфармацыі, запісанай на стужку, якую нам давалі праслухаць у сне [Eich, 1990]. Фактычна падзеі, якія адбываюцца на працягу 5 хвілін перад пачаткам сну, звычайна забываюцца [Roth & others, 1988]. Гэта дапамагае растлумачыць, чаму сны, ад якіх мы прачынаемся, к раніцы забываюцца. Каб запомніць сон, трэба прачнуцца і некаторы час не спаць.
“Тое, чым чалавек жыве ўдзень, ён бачыць у сне ўначы”.
Менандр Афінскі, 342—292 да н.э.
Чаму нам сняцца сны? У сваёй знакамітай кнізе “Інтэрпрэтацыя сноў”, выдадзенай у 1900 годзе, Фрэйд сцвярджае, што сон — гэта своеасаблівы засцерагальны клапан, які выпускае вонкі непажаданыя пачуцці. На думку Фрэйда, яўны
182 Частка 3 Успрыманне навакольнага свету
змест сну — гэта ўсяго толькі правераны, сімвалічны варыянт ягоскрытага зместу, які ўяўляе сабой імкненні і жаданні, што неслі б пагрозу чалавеку, калі б выяўляліся непасрэдна. I хоць у большасці сноў няма скажонай сексуальнай вобразнасці, Фрэйд тым не менш лічыў, што большасць сноў дарослых людзей можна “з дапамогай аналізу аднесці да эратычных жаданняў”. На яго думку, ружжо, напрыклад, можа быць замаскіраваным увасабленнем пеніса.