Псіхалогія
Дэвід Майерс
Выдавец: Беларускі Фонд Сораса
Памер: 560с.
Мінск 1997
жам мы лічыць яго змененым, надзвычайным станам свядомасці?
Гіпноз як сацыяльная з’ява. Скептыкі адзначаюць, што гіпноз — гэта не унікальны псіхічны стан. Больш таго, паводзіны, якія мы назіраем падчас гіпнатычных сеансаў, можна назіраць і без іх. Значыць, гіпнатычныя з’явы — гэта ўсяго толькі праява нармальнай чалавечай свядомасці [Spanos, 1986].
У раздзеле 6 мы бачылі, як моцна наша інтэрпрэтацыя ўплывае на звычайнае ўспрыманне. А што датычыць болю, для аблягчэння якога гіпнатычныя працэдуры бываюць вельмі дзейснымі, то наша ўспрыманне залежыць ад скіраванасці нашай увагі. Мы даведаліся таксама, што ўражлівыя людзі бываюць успрымальнымі і без гіпнозу. Можа быць і так, што “загіпнатызаваныя” ўсяго толькі іграюць роль “добрых падыспытных” і дазваляюць гіпнатызёру накіроўваць іх фантазію ў патрэбным напрамку.
Справа не ў тым, што людзі свядома прыкідваюцца загіпнатызаванымі. Хутчэй за ўсё яны проста робяць тое, што ад іх чакаюць. I падобна акцёрам, якія ўваходзяць у ролю, яны, магчыма, пачынаюць адчуваць і паводзіць сябе так, як прадпісвае ім іх гіпнатычная роля. Бясспрэчна і тое, што чым больш аб’екты гіпнозу давяраюць гіпнатызёру і адчуваюць, што іх паводзіны матываваныя, тым лягчэй ім увайсці ў ролю [Gfeller & others, 1987]. Калі эксперыментатар ліквідуе матывацыю для тых або іншых паводзінаў у час гіпнозу, — скажа, напрыклад, што гіпноз выкрывае іх “легкавернасць”, — то людзі перастаюць рэагаваць на ўнушэнні. Калі потым ім прапануюць пачухаць сваё вуха пры слове “псіхалогія”, удзельнікі зробяць гэта толькі тады, калі будуць упэўнены, што эксперымент працягваецца (і чуханне з’яўляецца яго кампанентам). На падставе такіх дадзеных прыхільнікі тэорыі сацыяльнага ўплыву сцвярджаюць, што гіпнатычныя з’явы не належаць выключна гіпнозу. Падобна іншым змененым станам свядомасці, такім, як раздваенне асобы, гіпнатычныя з’явы — гэта своеасаблівая форма сацыяльных паводзінаў [Spanos, 1989].
Раздзел 7 Станы свядомасці 191
Гіпноз як раздвоеная свядомасць. Большасць вучоных, якія даследуюць гіпноз, прызнаюць, што звычайныя сацыяльныя і пазнавальныя працэсы адыгрываюць сваю ролю ў гэтай з’яве, але яны лічаць таксама, што гіпноз — нешта большае, чым дзеянне ўяўлення. Папершае, загіпнатызаваныя людзі выконваюць тое, што ім унушае гіпнатызёр, нават калі думаюць, што ніхто за імі не назірае. А гэта сведчыць аб тым, што справа не толькі ў іх жаданні быць “паслухмянымі”. Падругое, шмат з тых, хто практычна займаецца гіпнозам, перакананыя: асобныя з’явы характэрны толькі для гіпнозу, і толькі спецыфічным станам свядомасці ў гіпнозе можна растлумачыць аблягчэнне болю, ўяўленне галюцынацый, пазбаўленне ад алергічных рэакцый і г.д. [Bowers, 1989]. А скептыкі, у сваю чаргу, пярэчаць ім, сцвярджаючы, што гіпнатызёры ствараюць вакол сябе своеасаблівую ауру містыкі, бо ад гэтага залежыць іх дабрабыт [Сое, 1989].
На думку вопытнага даследчыка праблем гіпнозу Эрнста Хілгарда, усе гіпнатычныя з’явы абумоўлены дысацыяцыяй [Hilgard, 1986]. Хілгард лічыць, што дысацыяцыя, якая мае месца ў сеансах гіпнозу, ўяўляе сабой больш акрэсленую форму штодзённай дысацыяцыі, якая адбываецца пры апрацоўцы інфармацыі. Так, мы можам ў 14ы раз чытаць казку “Папялушка” дзіцяці перад сном і адначасна абдумваць распарадак наступнага дня. Калі дантыст у час прыёму ўздзейнічае на мяне наркозам, а потым просіць “шырэй раскрыць рот”, то пакуль маё свядомае “я” абдумвае просьбу, мой рот сам сабой шырока раскрываецца. “Павярніцеся да мяне”, — кажа дантыст. I тут жа нейкая дзіўная сіла паварочвае маю галаву. Крыху папрактыкаваўшыся, можна навучыцца чытаць і разумець змест кароткага апавядання і адначасова пісаць словы пад дыктоўку, можна таксама напяваць мелодыю, слухаючы лекцыю, або размаўляць, выконваючы на піяніна знаёмы твор [Hirst & others, 1978].
Такім чынам, калі загіпнатызаваныя пішуць адказы на пытанні на адну тэму і адначасова размаўляюць або чытаюць — на другую, то яны ўсяго толькі дэманст
“ Цэласная свядомасць можа расшчапляцца на часткі, якія суіснуюць, але ігнаруюць адна адну.”
Уільям Джэймс, “Прынцыпы псіхалогіі”, 1890
руюць узмоцненую форму звычайнай пазнавальнай дысацыяцыі.
Адкрыццё Хілгардам гіпнатычнай дысацыяцыі адбылося ў ходзе аднаго цікавага эксперымента. У час гіпнатычнага сеанса ў прысутнасці сваіх вучняў Хілгард унушыў падыспытнаму, што той нічога не чуе, а затым пачаў дэманстраваць студэнтам абсалютную глухату аб’екта, адсутнасць у таго якойнебудзь рэакцыі на пытанні, карты і нават на рэзкія гукі. Адзін са студэнтаў запытаў Хілгарда, ці можа ўсё ж такі гэты чалавек чуць якім іншым органам цела, і Хілгард вырашыў прадэманстраваць адмоўны адказ на гэтае пытанне. Ён ціха папрасіў удзельніка падняць уверх указальны палец правай рукі, калі якінебудзь орган яго цела можа чуць. I к вялікаму здзіўленню ўсіх прысутных — і падыспытнага ў тым ліку — палец падняўся ўгару. Калі да чалавека зноў вярнуўся слых, ён сказаў наступнае: “Мне было нудна сядзець тут... I раптам я адчуў, што мой палец падняўся; растлумачце мне, што здарылася”.
Гэты выпадак паскорыў далейшыя даследаванні. Як мы ўжо адзначалі, загіпнатызаваныя адчуваюць, па іх словах, куды меншы боль, чым звычайныя людзі, калі апускаюць рукі ў ледзяную ваду. Але калі іх просяць націснуць на кнопку, калі “якаянебудзь частка цела адчувае боль”, яны заўсёды гэта робяць. На думку Хілгарда, гэта сведчыць аб тым, што раздвоеная свядомасць — “скрыты назіральнік” — пасіўна ўспрымае ўсё, што адбываецца.
Тэорыя раздваення свядомасці пры гіпнозе супярэчлівая, бо тое, пра што кажа “скрыты назіральнік”, не супадае з тым, што хоча бачыць эксперыментатар. Але і гэта можна зразумець: усе мы апрацоўваем шмат інфармацыі, не ўсведамляючы гэтага. У раздзелах аб адчуванні і ўспрыманні мы прыводзілі прыклады падсвядомай апрацоўкі інфармацыі. I ў наступных раздзелах, прысвечаных пазнан
192 Частка 3 Успрыманне навакольнага свету
ню, памяці, мысленню, мы яшчэ сутыкнемся з такімі ж прыкладамі. Наша мысленне, безумоўна, тоіць у сабе шмат такога, аб чым мы і не здагадваемся.
Няма сумненняў і ў тым, што сацыяльны фактар усё ж іграе ў гіпнозе важную ролю. Такім чынам, ці можам мы неяк аб’яднаць два пункты гледжання на гіпноз — сацыяльны ўплыў і раздвоеную свядомасць? Вучоныя Джон Кілстрам і Кевін МакКонкі лічаць, што паміж двума падыходамі няма ніякай супярэчнасці, а з дапамогай абодвух можна стварыць “грунтоўную тэорыю гіпнозу” [Kihlstrom & McConkey, 1990]. А пакуль што, на іх думку, мы можам разумець гіпноз і як экстраардынарнае праяўленне сацыяльных паводзінаў, і як звычайнае раздваенне свядомасці.
Наркатычныя сродкі і свядомасць
Калі магчымасць змянення стану свядомасці пад уплывам гіпнозу выклікае шмат навуковых спрэчак і дыскусій, то змяненне свядомасці пад уздзеяннем наркатычных сродкаў сумненню не падлягае. Псіхаактыўныя наркотыкі — гэта хімічныя рэчывы, якія змяняюць нармальнае ўспрыманне і настрой. Давайце на прыкладзе ўмоўнага спажыўца легальных псіхаактыўных сродкаў паглядзім, як яны ўплываюць на штодзённую жыццядзейнасць чалавека. Дзень пачынаецца з ранішняга кубка моцнай кавы. К поўдню некалькі цыгарэт і выпісаныя ўрачом заспакаяльныя таблеткі супакойваюць нервы. Пакінуўшы працу раней звычайнага і расслабіўшыся крыху за шклянкай кактэйля з сябрам або знаёмым, чалавек ідзе на прыём да зубнога ўрача, дзе наркоз робіць усю працэдуру лячэння зубоў амаль прыемнай. Таблетка ў абед дзеля ўтаймавання апетыту пазней дапаўняецца снатворным на ноч. Перад тым, як упасці ў гнятлівы сон ХРВ, наш гіпатэтычны спажывец псіхаактыўных сродкаў паслухае звесткі па радыё або тэлебачанні аб “негатыўным уздзеянні наркотыкаў“.
Працяглае ўжыванне псіхаактыўных сродкаў выклікае прывыканне. Спажыў
цу патрэбны ўсё большыя і большыя дозы, каб адчуць уздзеянне наркотыка. Чалавек, які рэдка ўжывае алкаголь, п’янее ад аднаго бакала піва, а той, хто п’е шмат і кожны дзень, не ап’янее і ад дванаццаці бакалаў. Але няхай слова “прывыканне” не ўводзіць вас у зман: хоць алкаголікі і прызвычаены да алкаголю, але іх мозг, сэрца і лёгкія кожны дзень пакутуюць ад яго празмерных дозаў.
Той, хто вырашае “завязаць” з наркотыкамі, можа мець непажаданы постнаркатычны дыскамфорт, або “ломку”. Арганізм рэагуе на адсутнасць наркотыка, і чалавек можа адчуваць фізічны боль і непераадольную цягу да звыклай дозы. А гэта ўжо сведчыць аб фізічнай залежнасці ад прэпаратаў. У людзей можа ўзнікаць і псіхалагічная залежнасць ад іх, асабліва ад наркотыкаў, якія здымаюць стрэсы. I хоць ужыванне наркотыкаў можа не адразу ўплываць на фізічны стан чалавека, з цягам часу яны становяцца жыццёвай неабходнасцю, асабліва для падаўлення негатыўных эмоцый. Але нягледзячы на тып залежнасці ад наркотыкаў — фізічны або псіхалагічны, — асноўны жыццёвы інтарэс чалавека пачынае канцэнтравацца вакол адной праблемы: як здабыць наркотыкі.
Існуюць 3 тыпы псіхаактыўных наркотыкаў: заспакаяльныя, або “падаўляльнікі” (дэпрэсанты), якія супакойваюць нервовую дзейнасць і запавольваюць жыццядзейнасць; узбуджальныя, або “актывізатары” (стымулятары), якія на нейкі час узбуджаюць дзейнасць нейронаў і паскараюць функцыі арганізма; галюцынагены, якія скажаюць успрыманні і выклікаюць сенсорныя рэакцыі без сенсорных раздражняльнікаў. Усе тры тыпы наркотыкаў дзейнічаюць у сінапсах: яны альбо стымулююць дзейнасць нейратрансмітэраў, хімічных пасланцоў мозга, або перашкаджаюць ёй, альбо імітуюць гэтую дзейнасць.
Дэпрэсанты
Давайце разгледзім спачатку такія наркотыкі, як алкаголь, транквілізатары, опіум, якія запавольваюць функцыі органаў цела.
Раздзел 7 Станы свядомасці 193
Алкаголь. Ці праўда, што ў вялікіх дозах алкаголь бывае заспакаяльным сродкам, а ў малых — узбуджальным?
He, гэта не так. Невялікія дозы спіртнога могуць і сапраўды ўзбадзёрыць чалавека, але гэта адбываецца за кошт запавольвання дзейнасці мазгавых цэнтраў, якія кантралююць працэсы мыслення. Алкаголь можа садзейнічаць узнікненню намераў, ад якіх у нармальным стане чалавек устрымаўся б, падумаўшы пра магчымыя наступствы [Steele & Josephs, 1990]. Людзі пад уздзеяннем алкаголю заўсёды рэагуюць больш агрэсіўна на знешнія раздражненні, але яны хутчэй прыходзяць на дапамогу, калі іх аб гэтым просяць. У штодзённым жыцці алкаголь растарможвае чалавека і правакуе яго як на адмоўныя ўчынкі (напрыклад, сексуальна актыўныя студэнты на спатканнях могуць спойваць сваіх каханак, каб зрабіць іх больш падатлівымі) [Mosher & Anderson, 1986], так і на добрыя, (напрыклад, сталыя наведвальнікі рэстаранаў даюць у стане ап’янення большыя чаявыя) [M.Lynn, 1988], Такім чынам, алкаголь робіць нас больш агрэсіўнымі, і больш велікадушнымі, занадта адкрытымі і сексуальна дзёрзкімі — калі ў нас наогул ёсць такія схільнасці. Тое, пра што мы думаем або што адчуваем у цвярозым стане, звычайна становіцца ўчынкам у стане ап’янення.