Псіхалогія
Дэвід Майерс
Выдавец: Беларускі Фонд Сораса
Памер: 560с.
Мінск 1997
Ці не здаюцца вам знаёмымі такія перадсмяротныя сведчанняі, запісанныя Моудзі? Нецяжка правесці паралель паміж гэтымі дзівоснымі карцінамі і галюцынацыямі, якія апісаў Рональд Сігель [Siegel, 1977]; тыя ж самыя ўспаміны аб мінулым, адчуванне таго, што вы аддзяляецеся ад цела, бачанне тунэляў і труб, яркае святло ці абліччы, якія свецяцца (мал. 7.6). Карацей кажучы, змест перадсмяротных трызненняў часта супадае з тым, што нам вядома аб галюцынацыях. Больш таго, змяншэнне колькасці кіслароду ў крыві само па сабе можа выклікаць галюцынацыю.
Хоць некаторыя з гэтых людзей лічыліся “мёртвымі”, ні ў аднаго з іх пасапраўднаму не наступіла смерць мозга. Калі б гэта здарылася, яны не змаглі б прыгадаць тое, што бачылі.
Мал. 7.6. Перадсмяротнае бачанне або галюцынацыя? Псіхолаг Рональд Сігель піша, што пад уздзеяннем галюцынагенаў людзі часта бачаць “яркае святло ў цэнтры поля зроку... Месцазнаходжанне гэтай кропкі святла стварае тунэлевідную перспектыву.
He выключана таксама, што мозг стварае перадсмяротныя карціны ад перажытага стрэсу. Людзі, у якіх пашкоджаны скроневыя долі кары, нярэдка бываюць містыкамі; пра тое ж сведчаць мараплаўцыадзіночкі і палярныя даследчыкі, які зведалі ізаляцыю і манатоннасць побыту [Suedfeld & Mocellin, 1987].
Нават пераходны стан паміж сном і бадзёрасцю можа ствараць адчуванне Taro, што вы лунаеце над ложкам. Асабліва ўспрымальнымі і адкрытымі для містычных адчуванняў і перадсмяротных бачанняў бываюць людзі, схільныя да фантазій [Wilson & Barber, 1983].
Сігель прыходзіць да высновы, што перадсмяротныя бачанні трэба разумець “як дысацыятыўную дзейнасць мозга па стварэнні галюцынацый” [Siegel, 1980]. Калі запавольваецца прыток знешняй сенсорнай інфармацыі, значна актывізуецца ўнутраная дзейнасць самога мозга. Сігель прыводзіць аналогію: калі ў прыцемках мы глядзім ў вакно, то бачым адлюстраванне ў ім інтэр’ера пакоя, як быццам ён знаходзіцца звонку, і гэта здараецца альбо таму, што святло звонку згасае (як у перадсмяротных адчуваннях), альбо ўну
202 Частка 3 Успрыманне навакольнага свету
транае святло робіцца больш інтэнсіўным (як пры ўздзеянні ЛСД). На думку Сігеля, унутраныя вобразы нашай свядомасці здаюцца рэальнымі, калі праецыруюцца на наша перцэпцыйнае акно. Людзі, блізкія да смерці як і тыя, што знаходзяцца пад уздзеяннем ЛСД, перажываюць “знешні вопыт знутры”.
Але некаторыя даследчыкі гэтай з’явы пярэчаць такому пункту гледжання. Людзі, знаёмыя і з перадсмяротнымі адчуваннямі, і з галюцынацыямі, часта абвяргаюць падабенства паміж імі. Акрамя таго, перадсмяротны вопыт сам па сабе можа так змяніць чалавека, як не зменяць шматлікія падарожжы пад уплывам наркотыкаў. Людзі робяцца добрымі і ўзвышанымі і вераць, безумоўна, у пасмяротнае жыццё. Скептыкі ж тлумачаць гэтыя станоўчыя змены сутыкненнем чалавека са смерцю.
“Іаан: Я чую галасы, якія кажуць мне, што рабіць. Яны ад Бога. Роберт: Яны з твайго ўяўлення. Іаан: Канечне. Менавіта так г прыходзяць да нас божыя пасланцы.” Дж. Б. Шоу “Святы Іаан”, 1924
Супярэчлівасць у інтэрпрэтацыі перадсмяротных бачанняў уздымае фундаментальную праблему ўзаемадачыненняў матэрыі і духу. Ці з’яўляецца розум нематэрыяльным? Ці можа ён існаваць асобна ад цела? Дуалісты адказваюць: “Так, можа”. Яны лічаць, што матэрыя і дух — дзве розныя раўнапраўныя існасці, якія ўзаемадзейнічаюць. Сакрат у “Phaedo” Платона пытаецца, “ці не азначае смерць тое, што душа пачынае існаваць сама па сабе, аддзеленая ад цела? ПІто такое
“Розум, здаецца, функцыяніруе незалежна ад мозга, гэтак жа сама, як і праграміст — незалежна ад камп’ютэра.”
Уайлдэр Пенфільд (1975)
смерць, як не гэтае раздзяленне?” Для Сакрата, як і для ўсіх, хто лічыць, што перадсмяротны вопыт пацвярджае факт бяссмерця душы, смерці фактычна няма. Гэта вызваленне душы з цялеснай абалонкі, падзея, якой трэба радавацца. (У сваіх крайніх праявах гэты дуалісцкі пункт гледжання даў падставу да ўслаўлення пасмяротнага жыцця пад лозунгамі “Цуда смерці” або “Цудоўны свет смерці”.)
Маністы кажуць “не” раздзяленню матэрыі і духу. Калі маністы — вучоныяматэрыялісты, яны прызнаюць першынства цялеснага пачатку; калі яны ідэалісты, то лічаць, што аснова свету — дух, што ёсць жыццё і пасля смерці, толькі цела ўваскрасае ў якойнебудзь іншай форме, незалежна ад гэтага маністы лічаць, што смерць рэальная. I яны сцвярджаюць, што без нашых целаў мы — ніхто.
Як паказваюць навуковыя спрэчкі па праблемах сноў, фантазій, гіпнозу, галюцынацый і перадсмяротных бачанняў, навука часткова задавальняе наш інтарэс да чалавечай свядомасці і чалавечай прыроды. I хоць навука не дае адказы на ўсе пытанні быцця, яна дапамагае нам стварыць уяўленне аб саміх сабе, аб нашых магчымасцях і нашай абмежаванасці.
“Усё ў навуцы сёння сведчыць аб тым, што ўсведамленне ёсць уласцівасць жывога, дзейснага мозга,неаддзельная адяго.” Роджэр Сперы (1985)
Высновы
Вывучэнне свядомасці
Псіхалогія пачыналася як навука аб свядомасці, а затым пачала вывучаць чалавечыя паводзіны. Сёння вывучэнне станаў свядомасці з’яўляецца адной з важнейшых галін псіхалогіі. Выбарачная ўвага. У кожны канкрэтны момант жыцця мы ўсведамляем толькі нязнач
ную частку таго, што мы можам успрымаць. Адзін з прыкладаў — эфект вечарынкі, калі мы прыслухоўваемся толькі да аднаго голасу сярод многіх.
Станы свядомасці. Існуюць розныя станы свядомасці, у кожным з якіх ўвага канцэнтруецца на пэўных успрыманнях, думках і пачуццях.
Раздзел 7 Станы свядомасці 203
Сон і снабачанні
Рытм сну. Наш штодзённы распарадак бадзёрасці і сну рэгулюецца біялагічным гадзіннікам, які вядомы як цыркадыянны рытм. Начны сон мае свой уласны рытм; ён пачынаецца з пераходнай 1й стадыі сну, доўжыцца да 4й стадыі глыбокага сну, а потым працэс рухаецца ў адваротным напрамку да ўнутрана актыўнай стадыі сну ХРВ. Гэты цыкл паўтараецца некалькі разоў на працягу начы, пры гэтым перыяды 4й стадыі сну прыкметна скарачаюцца, а сон ХРВ падаўжаецца.
Чаму мы спім? Пазбаўленне людзей сну не дало адказу на пытанне, для чаго — з псіхалагічнага пункту гледжання — нам патрэбен сон. Апошнія даследаванні паказалі, што ў часе сну гіпофізам выпрацоўваецца гармон росту і што сон дапамагае аднаўляць стомленыя нервовыя тканкі.
Расстройствы сну. Гэта могуць быць бяссонніца (немагчымасць заснуць), наркалепсія (некантралюемае засынанне ў самыя непрыдатныя моманты), апноэ (перапынкі дыхання).
Сны. Хоць у чалавека на любой стадыі сну могуць з’яўляцца вобразныя “карцінкі”, але ён запомніць толькі тыя, якія пабачыў на стадыі сну ХРВ (ці раніцай, ці калі яго разбудзіць на гэтай стадыі). Ва ўсіх іншых выпадках ён будзе прыпамінаць толькі плыткія, няўлоўныя вобразы. Часцей за ўсё нашы сны звязаны са штодзённай дзейнасцю, і часцей мы бачым эпізоды, звязаныя з трывогай і няўдачамі, чым з поспехамі. Фрэйд лічыў, што яўны змест сноў — гэта дапушчаны “цэнзурай” варыянт скрытага зместу, які выяўляе нашы падсвядомыя жаданні. Сучасныя тэорыі сну сцвярджаюць, што сны (а) дапамагаюць апрацоўваць дзённую інфармацыю і замацоўваюць яе ў памяці; (б) выконваюць фізіялагічную функцыю і (в) з’яўляюцца намаганнямі мозга ўтаймаваць перыядычныя ўсплёскі галюцынацый на візуальнай зоне кары і прыдаць ім звязнасць і паслядоўнасць. Большасць вучоных сыходзяцца на тым, што важную функцыю выконвае сон ХРВ, і гэта пацвярджаецца тым фактам, што калі чалавек доўга не спіць, то, заснуўшы, ён ўпадае ў фазу ХРВ.
Мроі, фантазіі, медытацыя
Фактычна кожны з нас ведае, што такое мроі, але часцей за ўсё мрояць людзі, схільныя да фантазій. I робяць яны гэта ў моманты, калі няма неадкладных спраў. Мроі і летуценні могуць валодаць і адаптацыйнай функцыяй: яны дапамагаюць падрыхтавацца да будучых падзей і могуць быць альтэрнатывай імпульсіўным паводзінам. Медытацыя дапамагае зняць стрэс і садзейнічае лячэнню хвароб.
Гіпноз
Факты і вымысел. Даўней гіпноз звязвалі са знахарствам, але ў наш час ён становіцца прадметам сур’ёзных даследаванняў. Сучасныя
псіхолагі згаджаюцца з тым, што гіпноз — гэта стан павышанай унушальнасці, да якога людзі бываюць схільнымі ў рознай ступені; што хоць гіпнатычныя сеансы могуць дапамагчы чалавеку прыгадаць мінулае, усё ж у гэтых сеансах важную ролю іграюць метады і падыходы гіпнатызёра, які непрыкметна можа ўплываць на чалавека; што загіпнатызаваных людзей нельга прымусіць дзейннчаць насуперак іх волі, як, прынамсі, і незагіпнатызаваных (ва ўсякім разе — не больш за апошніх); што ў асобных выпадках гіпноз можа быць лячэбным сродкам.
Ці з’яўляецца гіпноз змененым станам свядомасці? Сярод навукоўцаў вядуцца дыскусіі наконт таго, чым з’яўляецца гіпноз: ці гэта пабочны прадукт нармальных пазнавальных і сацыяльных працэсаў, ці альтэрнатыўны, зменены стан свядомасці, выкліканы, магчыма, дысацыяцыяй паміж узроўнямі свядомасці.
Наркатычныя сродкі і свядомасць
Псіхаактыўныя наркатычныя сродкі, у тым ліку заспакаяльныя, узбуджальныя і галюцынагены, таксама ўздзейнічаюць на свядомасць. Працяжнае ўжыванне наркотыкаў дае адмоўны эфект.
Дэпрэсанты. Алкаголь, барбітураты і вытворныя опіуму падаўляюць дзейнасць нейронаў. Кожны з іх прыносіць кароткачасовую эйфарыю, але за кошт пагаршэння памяці, зніжэння самакрытычнасці, а таксама фізічных недамаганняў.
Стымулятары. Кафеін, нікацін, амфітаміны і какаін стымулююць функцыю нейронаў. Як амаль усе псіхаактыўныя сродкі, яны дзейнічаюць у сінапсах, аказваючы ўплыў на выпрацоўку нейратрансмітэраў мозга, а іх уздзеянне залежыць ад доз і ад псіхалагічных асаблівасцей людзей, якія іх ужываюць.
ЛСД і марыхуана могуць парушаць адчуванне часу і, у залежнасці ад абставін, уздзейнічаць на адчуванні і ўспрыманні.
Прычыны ўжывання наркотыкаў. Ужыванне наркотыкаў падлеткамі і моладдзю зменшылася на працягу 80х гадоў разам са змяненнем стаўлення да іх у грамадстве. Тым не менш псіхалагічныя фактары (такія, як стрэс, дэпрэсія і пачуццё безнадзейнасці), а таксама сацыяльныя фактары (такія, як уплыў равеснікаў), садзейнічаюць таму, што моладзь спрабуе наркотычнае зелле, а потым становіцца залежнай ад яго. Акрамя таго, у людзей бывае прыроджаная біялагічная схільнасць да наркотыкаў, такая ж як да алкаголю.
Перадсмяротныя бачанні