Псіхалогія
Дэвід Майерс
Выдавец: Беларускі Фонд Сораса
Памер: 560с.
Мінск 1997
Сярод людзей, якія перажылі клінічную смерць, трэцяя частка прыгадвае свае перадсмяротныя бачанні. Дуалісты тлумачаць гэты факт як сведчанне бессмяротнасці душы, a маністы сцвярджаюць, што ўсе гэтыя трызненні на парозе смерці моцна нагадваюць галюцынацыі.
204 Частка 3 Успрыманне навакольнага свету
Тэрміны і паняцці для запамінання
Свядомасць. Выбарачная ўвага да канкрэтных успрыманняў, думак, пачуццяў.
Выбарачная ўвага. Канцэнтрацыя свядомасці на асобным раздражняльніку, напрыклад, увага да аднаго голасу сярод многіх.
Цыркадыянны рытм. Біялагічны гадзіннік, рэгулярныя рытмы жыццядзейнасці (напрыклад, тэмпературы і стану бадзёрасці), якія адбываюцца на працягу сутак.
Сон ХРВ. Сон, у час якога адбываюцца хуткія рухі вачэй і чалавеку звычайна сняцца запамінальныя сны.
Альфахвалі. Адносна павольныя хвалі мозга ў стане расслабленасці, калі чалавек яшчэ не сгііць. Галюцынацыі. Уяўны сенсорны вопыт, бачанне чагосьці без знешняга візуальнага раздражнення. Дэльтахвалі. Вялікія павольныя хвалі мозга, звязаныя з глыбокім сном.
Бяссонніца. Расстройства сну, немагчымасць заснуць і спаць глыбокім сном.
Наркалепсія. Расстройства сну, калі на чалавека нападае нечаканая санлівасць і ён можа ўпадаць у сон ХРВ ў самыя непрыдатныя моманты. Апноэ. Расстройства сну, калі ў спячага на кароткі час спыняецца дыханне.
Начныя жахі. Расстройства сну, калі спячы чалавек праяўляе прыкметы ўзбуджанасці і страху. У адрозненне ад начных кашмараў начныя жахі з’яўляюцца на 4й стадыі сну, праз 2—3 гадзіны пасля засынання, іх рэдка памятаюць.
Яўны змест сну. На думку Фрэйда, гэта фабула сну, якую людзі прыгадваюць, калі прачынаюцца (у адрозненне ад скрытага зместу сну).
Скрыты змест сну. На думку Фрэйда, гэта знешне не выяўлены змест сну. Фрэйд лічыў, што скрыты змест сноў выступае ў якасці запаснога клапана.
Вяртанне сну ХРВ. Тэндэнцыя да падаўжэння стадыі сну ХРВ пасля таго, як чалавека нейкі час пазбаўляюць магчымасці нармальна спаць (напрыклад, пастаянна будзяць на стадыі сну ХРВ).
Фантазёр. Чалавек, які жыве ўяўленнямі і вобразна прыгадвае падзеі жыцця, шмат часу ўдзяляе марам, фантазіям.
Гіпноз. Павышаная ўнушальнасць, калі чалавек звужае фокус увагі і ўспрымае ўяўныя з’явы як рэальныя.
Постгіпнатычная амнезія. Няздольнасць прыгадаць усё тое, што адбывалася ў час гіпнатычнага сеансу; выклікаецца ўплывам гіпнатызёра.
Узроставая рэгрэсія. Так званае перажыванне ранейшага жыццёвага вопыту, напрыклад, падзей ранняга дзяцінства у гіпнозе; магчымы ўяўныя ўспаміны.
Постгіпнатычнае ўнушэнне. Унушэнне, якое мае месца ў час сеансу і павінна захавацца
пасля яго. Выкарыстоўваецца некаторымі медыкамі для кантролю за непажаданымі паводзінамі пацыентаў.
Дысацыяцыя. Раздваенне свядомасці, калі адначасова суіснуюць розныя думкі і паводзіны. Скрыты назіральнік. Тэрмін Хілгарда, які апісвае ўсведамленне загіпнатызаваным чалавекам сваіх адчуванняў (болю, напрыклад), пра што ён не можа паведаміць у час гіпнатычнага сеанса.
Псіхаактыўны наркотык. Хімічнае рэчыва, якое мяняе настрой і ўспрыманне.
Прывыканне. Зніжэнне ўздзеяння наркотыка пры рэгулярным ужыванні адной і той жа дозы, што патрабуе яе павелічэння.
Ломка. Дыскамфорт і дыстрэс, якія адчувае наркаман пасля таго, як перапыняецца прыём наркотыкаў.
Фізічная залежнасць. Патрэба арганізма ў наркотыках, якая суправаджаецца крайне непрыемнымі адчуваннямі.
Псіхалагічная залежнасць. Псіхалагічная неабходнасць у наркотыках, напрыклад, дзеля таго, каб пазбавіцца ад напружанасці і стрэсу. Дэпрэсанты. Наркотыкі (такія, як алкаголь, барбітураты і вытворныя опіуму), якія падаўляюць актыўнасць нейронаў і запавольваюць жыццядзейнасць арганізма.
Стымулятары. Наркотыкі (кафеін, нікацін, больш моцныя амфетаміны і какаін), якія стымулююць дзейнасць нейронаў і паскараюць функцыі органаў цела.
Галюцынагены. Наркотыкі, тыпу ЛСД, або псіхадэлікі, якія скажаюць успрыманні і спараджаюць сенсорныя вобразы пры адсутнасці сенсорнага раздражнення.
Барбітураты. Наркотыкі, якія падаўляюць дзейнасць цэнтральнай нервовай сістэмы, знімаюць напружанасць, але адмоўна ўздзейнічаюць на памяць і мысленне.
Вытворныя опіуму. Марфін і гераін, якія падаўляюць дзейнасць нейронаў і на нейкі час аслабляюць боль і здымаюць напружанне.
Амфетаміны. Наркотыкі, якія стымулююць дзейнасць нейронаў і асобныя функцыі арганізма, мяняюць настрой.
ЛСД (lysergic acid diethylamide). Моцны галюцынаген.
ТГК. Асноўны інгрэдыент марыхуаны, з шырокім спектрам уздзеяння, уключаючы слабыя галюцынацыі.
Перадсмяротныя бачанні. Зменены стан свядомасці падчас клінічнай смерці (напрыклад, пры спыненні сэрца); часта падобны на галюцынацыі, выкліканыя наркотыкамі.
Дуалізм. Філасофскае вучэнне, якое прызнае матэрыяльны і духоўны пачатак раўнапраўнымі. Манізм. Філасофскае вучэнне, якое асновай усяго існага лічыць адзін пачатак (матэрыю або дух).
Пазнанне
і мысленне
Раздзел 8
Навучанне
Як толькі ікрынка ласося на пясчаным дне ракі ператвараецца ў малька ласося, яго гены адразу забяспечваюць малька інфармацыяй аб тым, што яму трэба рабіць, як сябе паводзіць. Ён ужо ведае, як і куды плысці, што есці, як абараніцца ад драпежнікаў. У адпаведнасці з гэтымі прыроджанымі ведамі малады ласось хутка накіроўваецца да мора. Праз 4 гады жыцця ў акіяне інстынкт зноў прыводзіць ужо сталага ласося назад, да месца нараджэння. Ён плыве сотні міль да вусця рэчкі, у якой з’явіўся на свет, а потым, арыентуючыся на знаёмай плыні, робіць падарожжа ўверх па цячэнні да таго месца, дзе яго продкі адклалі ікру. Трапіўшы туды, ласось шукае спрыяльныя ўмовы, патрэбную тэмпературу вады, прыдатнае дно і патрэбную хуткасць рачной плыні — усё, што павінна садзейнічаць паспяховаму вывядзенню патомства.
У адрозненне ад ласося мы не нараджаемся з дакладным генетычным кодам, які кіруе нашымі ўчынкамі ва ўсіх жыццёвых сітуацыях. Многае з таго, што мы робім, мы павінны спазнаваць на вопыце. I хоць нам даводзіцца прыкладваць намаганні, каб знайсці правільны напрамак у жыцці, які ласосю забяспечваецца ад нараджэння, наша здольнасць вучыцца дае нам шматлікія перавагі над жывёламі і гнуткасць у паводзінах. Мы можам навучыцца будаваць хаціны са снегу або з трыснягу, канструяваць падводныя і паветраныя апараты і тым самым прыстасоўвацца да любога навакольнага асяроддзя. Бо самым каштоўным дарам прыроды для нас з’яўляецца наша прыстасавальнасць — здольнасць вучыцца паводзіць сябе такім чынам, каб адаптавацца да змен асяроддзя.
— Фактычна, сэкс не мае для мяне важнага значэння.
Ні адна праблема не хвалюе так псіхалогію, як праблема навучання — пастаянная змена паводзінаў пад уплывам жыццёвага вопыту. У папярэдніх раздзелах мы пазнаёміліся з тым, як чалавек засвойвае маральныя нормы і прынцыпы, пісалі аб візуальных успрыманнях. У наступных раздзелах гаворка пойдзе аб тым, як навучанне фарміруе нашы мысленне і мову, пачуцці і матывы ўчынкаў, нашы асабістыя якасці і адносіны да іншых людзей.
Магчымасць засваення ўсіх гэтых ведаў абнадзейвае. Чаму можна навучыцца — таму можна навучыць; гэты факт радуе бацькоў, настаўнікаў, спартыўных трэнераў і дрэсіроўшчыкаў жывёл. Усё,
“Вучэнне — гэта вока розуму” Томас Дрэйк (1633)
206 Частка 4 Пазнанне і мысленне
“ Практпы.чнае г тэарэтычнае развіццё псіхалогіі ў гэтым стагоддзі, якое гэтак жа радыкальна змяніла вывучэнне розуму і паводзінаў, як генетыка — вывучэнне спадчыннасці, стала прадуктам аб’ектыўнага аналізу, гэта значыць, біхевіярысцкага аналізу”. Псіхолаг Д.О. Хеб (1980)
чаму мы навучыліся, можа замяніцца новымі ведамі — гэты прынцып ляжыць у аснове псіхатэрапіі, рэабілітацыі і розных службаў даверу. Якімі б няшчаснымі, няўдачлівымі або суровымі ў адносінах да іншых мы ні былі б, мы не павінны адчайвацца. 3 усіх істот на зямлі мы, чалавечыя істоты, найбольш падатлівыя да зменаў у паводзінах шляхам набыцця ведаў, уменняў і навыкаў.
Вопыт — гэта ключ да навучання. Больш за 200 гадоў таму філосафы Джон Лок і Дэвід Юм паўтарылі выснову Арыстоцеля, зробленую ім 2 тысячы гадоў таму: мы вучымся шляхам асацыяцый. Наш розум натуральным чынам звязвае ў адно цэлае паслядоўны ланцужок падей: мы іх асацыіруем. Калі вы ўбачыце толькі што выпечаны хлёб і, удыхнуўшы яго водар, паспрабуеце яго, і ён здасца вам смачным, значыць і потым, убачыўшы такі ж бохан, вы адчуеце яго прыемны смак. А калі вы звязваеце якінебудзь гук з успамінамі аб чымсьці непрыемным, то можаце зноў адчуць страх, адно пачуўшы гэты гук. Адзін чатырохгадовы тэлеглядач усклікнуў, убачыўшы, як тэлегероя жорстка збілі: “Калі б я пачуў такую музыку, я не пайшоў бы за вугал дома!” [Wells, 1981].
Простыя жывёльныя арганізмы здольны да прасцейшых асацыяцый. Калі на марскога малюска аплізію накіраваць слабы струмень вады, то ён схавае свае жабры. Калі такое ўздзеянне будзе працяглым, што звычайна здараецца ў неспакойнай вадзе, малюск прызвычаіцца, і яго рэакцыя не будзе такой яўнай (ён “прывыкае”). Аднак калі марскі малюск пасля струменяў вады некалькі разоў атрымлівае шок, яго рэакцыя становіцца больш рэзкай. Ён навучаецца асацыіраваць струмені вады з шокам, які ідзе следам. Больш развітыя жывёлы засвойваюць больш складаныя асацыяцыі, асабліва тыя, што
ім на карысць. Марскія львы ў акварыуме могуць нейкі час плюхаць па вадзе ластамі і гаўкаць, а людзі павінны разумець гэта як просьбу кінуць ім штонебудзь смачнае. Такія высока развітыя жывёлы, як шымпанзэ, могуць пераймаць тыя або іншыя паводзіны, проста назіраючы за імі. Мы, людзі, здольны засвойваць веды ўсімі гэтымі спосабамі, а з дапамогай мовы навучаемся такім рэчам, якіх раней не назіралі і не рабілі.
Усе гэтыя спосабы набыцця ўменняў даюць нам магчымасць прыстасоўвацца да навакольнага асяроддзя. Як мы даведаемся з гэтага раздзела, мы вучымся чакаць і рыхтавацца да такіх важных падзей, як, скажам, абед ці боль; гэты базавы тып навучання названы класічным абумоўленнем. Мы вучымся таксама паўтараць дзеянні, якія даюць добрыя вынікі, і пазбягаць тых, якія блага заканчваюцца; гэты тып навучання названы аперантным абумоўленнем. А назіраючы за іншымі людзьмі, мы вучымся розным рэчам ускосна — і гэтая з’ява названа навучаннем праз назіранне.