• Газеты, часопісы і г.д.
  • Псіхалогія  Дэвід Майерс

    Псіхалогія

    Дэвід Майерс

    Выдавец: Беларускі Фонд Сораса
    Памер: 560с.
    Мінск 1997
    478.44 МБ
    Распазнаванне. Сабакі Паўлава навучыліся таксама рэагаваць на канкрэтную танальнасць гуку. Гэтая сфарміраваная здольнасць адрозніваць умоўныя раздражняльнікі і падобныя да іх, але не маючыя значнасці, называецца распазнаваннем. Як і абагульненне, распазнаванне служыць мэтам выжывання. Часта здараецца так, што раздражняльнікі, якія амаль не адрозніваюцца адзін ад аднаго, могуць прывесці да зусім розных рэакцый. A
    14 3ак. 376
    210 Частка 4 Пазнанне і мысленне
    здольнасць распазнаваць самыя нязначныя адрозненні паміж імі служыць мэтам адаптацыі. Калі вы ўбачыце раз’юшанага быка, то ваша сэрца пачынае моцна калаціцца, а калі сустрэнеце кокерспаньеля, вы будзеце зусім спакойным.
    Сучасныя погляды на вучэнне Паўлава
    Ігнараванне Паўлавым і Уотсанам такіх “абстрактных” паняццяў, як свядомасць, дае падставы зрабіць высновы аб тым, што яны недаацэньвалі важнасць пазнавальных працэсаў (думак, успрыманняў, жаданняў), а таксама біялагічных абмежаванняў здольнасці арганізмаў да набыцця ўменняў і навыкаў.
    Пазнавальныя працэсы. Раннія біхевіярысты лічылі, што ўсе віды паводзінаў розных арганізмаў можна звесці да універсальнага механізма: раздражняльнік—рэакцыя. 30 гадоў таму думка аб тым, што пацукі і сабакі могуць усведамляць свае паводзіны, здавалася недарэчнай, але ў наш час яна ўжо такой не здаецца. Класічныя эксперыменты па фарміраванні ўмоўных рэфлексаў, праведзеныя Робертам Рэскарла і Аланам Вагнерам паказалі, што жывёлы паводзяць сябе так, як быццам яны разумова асацыіруюць адно здарэнне з другім, асабліва калі другое здарэнне з’яўляееца вельмі важным для жыццядзейнасці, а першае прадвяшчае яго [Rescorla & Wagner, 1972], Справа не ў тым, як хутка, скажам, за гукам ідзе электрашок, а ў тым, наколькі дакладна гук тгапярэджвае аб ім. Чым больш прадказальнай бывае асацыяцыя, тым мацнейшым будзе ўмоўны рэфлекс.
    3 доследаў можна вывесці, што жывёла навучаецца чакаць і распазнаваць ступень верагоднасці таго, што за УРЗ прыйдзе БРЗ. Рэскарла заключае, што працэс фарміравання ўмоўнага рэфлексу — “гэта не бязглузды працэс, у якім арганізм сяктак усталёўвае ўзаемасувязі паміж нейкімі двума раздражняльнікамі, што на яго ўздзейнічаюць” [Rescorla, 1988]. Наадварот, сам арганізм шукае інфармацыю і выкарыстоўвае ўзаемасувязі паміж з’явамі, каб сфарміраваць сваё ўла
    снае ўяўленне аб навакольным свеце. Рэскарла сцвярджае, што звычайны метад “спроб і памылак” дае магчымасць абагульніць мноства фактаў аб класічных рэфлексах: лепш за ўсё рэфлексы фарміруюцца тады, калі УР і БРЗ маюць паміж сабой такую сувязь, якая дазваляе зразумець, што УР з’яўляецца прычынай БРЗ.
    Гэты аналіз дапамагае таксама зразумець, чаму спробы растлумачыць працэс фарміравання рэфлексаў, у якіх ігнаруюцца кагнітыўныя ацэнкі, часта не маюць поспеху. Калі, напрыклад, з мэтай лячэння ад алкагалізму алкаголікам даюць дозу спіртнога з дабаўленнем прэпаратаў, якія выклікаюць ірвоту, то ці заўсёды яны будуць асацыіраваць алкаголь з благім пачуваннем? Калі б класічнае абумоўленне зводзілася ўсяго толькі да “ўсталявання” асацыяцыі раздражняльнік — рэакцыя, то адказ на пытанне мог быць станоўчым. У некаторай ступені так і бывае. Аднак алкаголікі ведаюць, што ім блага не столькі ад алкаголю, колькі ад пабочнага прэпарату. Веданне гэтага факта часта аслабляе асацыяцыю паміж алкаголем і рвотаю. Такім чынам, нават у класічным фарміраванні рэфлексаў важным з’яўляецца не толькі простая асацыяцыя паміж раздражняльнікам і рэакцыяй на яго, але і мысленне.
    Бгялаггчныя перадумовы. 3 часоў Дарвіна большасць вучоных лічыла, што ўсе жывёлы маюць агульную эвалюцыйную гісторыю, а таксама шмат агульнага ў будове арганізмаў і іх функцыяніраванні. Паўлаў і Уотсан, напрыклад, лічылі, што базавыя заканамернасці навучання ў асноўным аднолькавыя ва ўсіх жывых істот. Таму няма амаль ніякай розніцы, хто даследуецца — пацукі, галубы або людзі. Больш таго, здавалася, што любы безумоўны рэфлекс можа дзейнічаць пры любым нейтральным раздражняльніку. Вучоны Джордж Кімбл пісаў, што “амаль любую рэакцыю, на якую здольны арганізм, можна сфарміраваць. I што гэтыя рэфлексы фарміруюцца з дапамогай любога раздражняльніка, які здольны ўспрымаць арганізм” [Kimble, 1956].
    Праз 25 гадоў Кімбэл прызнаў, што паўтысячы навуковых даследаванняў
    Раздзел 8 Навучанне 211
    даказалі, што ён памыляўся ў сваіх высновах. Нават у большай ступені, чым гэта здавалася раннім біхевіярыстам, здольнасць жывёл да выпрацоўкі ўмоўных рэфлексаў абмежавана іх біялагічнымі асаблівасцямі. Біялагічныя схільнасці кожнага біялагічнага віду абумоўліваюць яго здольнасць фарміраваць якраз тыя асацыяцыі, якія садзейнічаюць выжыванню.
    Вучоным, які абвергнуў шырока распаўсюджаны біхевіярысцкі погляд на навучанне, быў Джон Гарсія. Даследуючы ўплыў радыяцыі на лабараторных жывёл, Гарсія і Роберт Кёлінг заўважылі, што пацукі перасталі піць ваду з пластмасавых бутэлек у радыяцыйнай камеры. Яны падумалі, што ў пацукоў выпрацаваўся ўмоўны рэфлекс. Магчыма, пацукі пачалі звязваюць ваду, якая мела пах пластмасы (УРЗ), з дрэнным адчуваннем (БР), якое выклікалася радыяцыяй (БРЗ)?
    Каб высветліць, ці так гэта, Гарсія і Кёлінг давалі пацукам ежу са спецыфічным смакам, паказвалі ім спецыфічныя карцінкі, давалі ім праслухаць спецыяльна выбраныя гукі, потым з дапамогай радыяцыі выклікалі ў іх ірвоту. Вучоныя заўважылі дзве цікавыя рэчы: папершае, нават калі рвота ў пацукоў пачыналася праз некалькі гадзін пасля таго, як яны паспытаюць спецыфічную ежу, то ў далейшым пацукі пазбягалі гэтай ежы [Garcia & Koelling, 1966]. Гэта супярэчыла агульнапрынятай думцы аб тым, што для фарміравання рэфлексу трэба, каб БРЗ ішоў адразу за УР.
    Падругое, хворыя пацукі пачалі пазбягаць ежы, а не карцінак і гукаў. Гэта супярэчыць біхевіярысцкай ідэі аб тым, што любы раздражняльнік можа быць УРЗ, але пацвярджае версію адносна адаптацыі, бо што для пацукоў смак ежы з’яўляецца больш важнай падказкай, чым яе знешні выгляд. Птушкі, якія палююць з дапамогай зроку, з біялагічнага пункта гледжання хутчэй адмовяцца ад ежы, якая выглядае падазрона [Nicolaus & others, 1983]. Адпаведна і людзі аддаюць нечаму перавагу. Мы лягчэй навучаемся асцерагацца гадзюк і скарпіёнаў, чым кветак [Cook & others, 1986]. I маем рацыю: гэтыя істоты куды часцей, чым кветкі, прыносяць нам шкоду. Мы хутчэй пачы
    наем адчуваць агіду да алкаголю, калі асацыіруем яго смак з благім пачуваннем, з ірвотаю, а не з чымсьці, што не мае ніякага дачынення да ежы, напрыклад, з электрашокам. Усе гэтыя прыклады пацвярджаюць прынцып Дарвіна: пры натуральным адборы перавага аддаецца тым асаблівасцям арганізмаў, якія дапамагаюць выжыць. Сама прырода рыхтуе біялагічныя віды хутчэй вучыцца таму, што істотна для выжывання.
    Аднойчы філосаф Шапенгауэр сказаў, што новыя ідэі спачатку высмейваюцца, потым з імі змагаюцца і нарэшце іх лічаць чымсьці агульнавядомым. Гэтак было і з адкрыццём Гарсія. Спачатку вядучыя навуковыя часопісы адмаўляліся друкаваць яго навуковыя працы, таму што асобныя крытыкі не прызнавалі яго высноў. Але, як гэта часта здараецца ў навуцы, цікавае адкрыццё Гарсіі падштурхнула вучоных да далейшых эксперыментаў; яны пацвердзілі навуковыя вынікі яго адкрыцця і праверылі іх на іншых біялагічных відах. Напрыклад, калі каётаў падманам прымушалі з’есці мяса барана, якое было злёгку атручана і выклікала рвоту, каёты потым пазбягалі яго [Gustavson & others, 1974]. Вывучэнне гэтай штучна выкліканай агіды ў жывёл да якойнебудзь ежы дае магчымасць зрабіць вывад, што каб трымаць пад кантролем колькасць драпежнікаў у тым або іншым рэгіёне, зусім не абавязкова іх знішчаць (Гэта ўсяго толькі адзін прыклад таго, як псіхалагічныя даследаванні, якія спачатку прыносяць непрыемнасці жывёлам, потым аказваюць ім паслугу; у дадзеным выпадку яны могуць спрыяць захаванню пагалоўя авечак і адвесці гнеў абураных фермераў ад каётаў, якія ўжо не пагражаюць пагалоўю хатняй жывёлы.)
    Але ці прымусілі даследчыкаў такія вынікі пакінуць далейшыя спробы пошукаў універсальных прынцыпаў выпрацоўкі УР для ўсіх відаў жывёл? He, біялагічная схільнасць пацвярджае больш глыбокі прынцып: выпрацоўка рэфлексаў дае жывёлам магчымасць прыстасавацца да навакольнага асяроддзя. Адаптацыя паказвае нам, чаму жывёлы звычайна рэагуюць на раздражняльнікі, якія прадвяшчаюць такія значныя з’явы, як ежа ці боль.
    212 Частка 4 Пазнанне і мысленне
    Ад прыроды жывёлы больш схільныя да таго, каб звязаць УРЗ з БРЗ, які следуе адразу і прадказальна, бо нярэдка за прычынай адразу ідзе следства.
    З’ява адаптацыі дапамагае таксама растлумачыць выключэнні, скажам, агіду да якоганебудзь смаку. У гэтым выпадку прычына не абавязкова адразу дае вынікі: сапсаваная ежа выклікае рвоту праз нейкі час пасля таго, як яна з’едзена. Гэтак сама людзі, хворыя на рак, у якіх ірвота пачынаецца больш чым праз гадзіну пасля хіміятэрапіі, часта адчуваюць сябе кепска ад раздражняльнікаў, звязаных з прыняццем лякарства. Простае вяртанне ў клініку або сустрэча з медыцынскімі сёстрамі можа выклікаць ваніты [Burish & Carey, 1986].
    Выпрацоўка рвотнага рэфлексу.
    Спадчына Паўлава
    Што ж тады засталося ад вучэння Паўлава? Шмат чаго. Усе даследчыкі, аб якіх ішла гаворка ў гэтай кнізе, згаджаюцца з тым, што класічнае абумоўленне, хоць яно і абмежавана кагнітыўнымі працэсамі і біялагічнымі схільнасцямі арганізма, ёсць важны спосаб навучання. 3 пункта гледжання сучаснай навукі тэорыя Паўлава была няпоўнай. Аднак, калі мы сёння бачым далей, чым бачыў ён, то гэта ў вялікай ступені абумоўлена тым, што мы стаім на яго плячах.
    Чаму вучэнне Паўлава мае такое вялікае значэнне? Калі б яно заключалася толькі ў тым, што старога сабаку можна навучыць новым камандам, то яно ўжо даўно было б забытае. Якое значэнне мае той факт, што пад уздзеяннем таго або іншага раздражняльніка ў сабакі пачынаецца слінавыдзяленне? Значэнне яго ў
    “Дайце мне з дзесятак здаровых немаўлят і дазвольце мне выхоўваць іх у абставінах, якіяя лічу патрэбнымг, ія даю гарантыю, што зраблю любога з іх спецыялістам, якім пажадаю, — настаўнікам, адвакатам, мастаком, гандляром і, не дзівіцеся, нават жабраком і злодзеем, незалежна ад яго таленту, схільнасцей, здольнасцей і расы яго продкаў. Джон Б. Уотсан (1924)