• Газеты, часопісы і г.д.
  • Псіхалогія  Дэвід Майерс

    Псіхалогія

    Дэвід Майерс

    Выдавец: Беларускі Фонд Сораса
    Памер: 560с.
    Мінск 1997
    478.44 МБ
    Мал. 8.3. Частковае падмацаванне. Галубы ў лабараторыі Скінера праявілі гэтыя рэакцыі на кожны з 4 відаў падмацавання. У людзей, як і ў галубоў, падмацаванне (рыскі на графіку) паскарае рэакцыі. Падмацаванні, звязаныя з інтэрваламі часу, даюць меншую колькасць рэакцый, чым падмацаванні, звязаныя з фіксаванай альбо адвольнай колькасцю рэакцый.
    кладу, адзін раз на кожныя 30 рэакцый. Звычайна пасля падмацавання жывёліна робіць невялікую паўзу, а потым узнаўляе актыўнасць. Працяглы адпачынак пры здзельнай працы зніжае прыбытак, таму такая праца патрабуе ад работніка вялікіх высілкаў. Вось чаму прафсаюзы патрабуюць ад прамыслоўцаў, каб тыя замянялі здзельную працу пагадзіннай.
    Пры пераменных суадносінах мае месца спарадычнае падмацаванне, калі рэакцыі падмацоўваюцца праз нявызначаную іх колькасць. Гэты від падмацаванняў характэрны для азартных гульняў — удача пасля адвольнага ліку спроб, вось чаму азартныя гульні амаль не паддаюцца забароне. Як і пры фіксаваных суадносінах, такое падмацаванне таксама забяспечвае высокую частотнасць рэакцый.
    Пры фіксаваных інтэрвалах часу маюць месца аднолькавыя паўзы пасля кожнага падмацавання. У гэтыя перыяды часу не выкарыстоўваюцца ніякія падмацаванні. А калі гэты фіксаваны перыяд за
    канчваецца, то наступная рэакцыя на падмацаванне будзе больш энергічнай. Як людзі, чакаючы пошту часцей зазіраюць у свае паштовыя скрынкі, так і галубы, рэакцыі якіх падмацоўваюцца праз строга вызначаны час, пачынаюць часцей стукаць дзюбай па клавішы перад падмацаваннем.
    Пры зменлівых інтэрвалах часу мае месца падмацаванне першай рэакцыі праз адвольны перыяд часу. Падобна да нечаканага франтальнага апытання вучняў, якое падмацоўвае вучобу, або доўгачаканага “алё”, якое ўзнагароджвае нашы намаганні дазваніцца камунебудзь па занятым тэлефоне, падмацаванні праз адвольныя перыяды часу пакрысе выпрацоўваюць стабільныя рэакцыі. I ў гэтым ёсць сэнс: мы не ведаем, колькі трэба чакаць, каб дазваніцца. А калі б франтальнае апытанне стала прадказальным, то вучні пачалі б дзейнічаць па мадэлі “стоп — пачынай зноў“, што характэрна для падмацавання праз строга вызначаныя перыяды часу.
    Раздзел 8 Навучанне 219
    Паводзіны розных жывёл адрозніваюцца паміж сабой, аднак Скінер лічыў, што прынцыпы падмацавання пры аперантым абумоўленні з’яўляюцца універсальнымі [Skinner, 1956], На яго думку, біялагічны від, з якім вы працуеце, рэакцыя, якую выпрацоўваеце, падмацаванне, якім карыстаецеся, — усе гэтыя фактары не маюць значэння. Вынікі таго або іншага віду падмацавання бываюць вельмі падобныя”: ‘Талуб, пацук, малпа, хто яшчэ? Гэта не мае значэння. Паводзіны розных відаў дэманструюць дзіўнае падабенства”.
    Пакаранне. Пакаранне дае супрацьлеглы вынік, чым падмацаванне. Сродак пакарання — гэта любое дзеянне, якое зніжае частату праяўлення тых або іншых паводзінаў, пасля якіх яно ідзе. Хуткія, эфектыўныя і паслядоўныя сродкі пакарання могуць моцна стрымліваць непажаданыя паводзіны. Калі пакаранне бывае хуткім і непазбежным, то пацук, які атрымлівае электрашок, дакранаючыся да забароненага аб’екта, і дзіця, якое пазбаўляецца гульні, калі самавольна выбягае на вуліцу, хутчэй адвучваюцца ад шкодных звычак.
    Тым не менш, пакаранне мае свае недахопы. Хоць яно можа быць вельмі строгім, але паводзіны, за якія караюць, не забываюцца; яны проста падаўляюцца. Часовы станоўчы эфект пакарання можа выклікаць жаданне зрабіць яго больш жорсткім. Але калі ўдаецца пазбегнуць пакарання, то паводзіны, якія караюцца, могуць узнавіцца ў адпаведных умовах. Дзіця, якое пад уздзеяннем кухталёў перастае лаяцца дома, можа займацца гэтым у любым іншым месцы. Вадзіцель, якога аштрафавалі за перавышэнне хуткасці, можа купіць радарны дэтэктар і ездзіць з той самай хуткасцю, калі навокал няма патрулёў. Выступаючыя супраць пакарання людзі сцвярджаюць, што яно павялічвае агрэсіўнасць, насаджае гвалтоўны спосаб вырашэння праблем. Адсюль зразумела, чаму многія злачынцы паходзяць з сем’яў, дзе бацькі ў адносінах да іх былі агрэсіўнымі [Straus & Gells, 1980]. Больш таго, пакаранне выклікае страх, а чалавек, якога кара
    юць, можа звязваць пакаранне не са сваімі дрэннымі паводзінамі, а з людзьмі, якія караюць, і абставінамі, у якіх пакаранне адбываецца. Так, дзіця можа пазбягаць школы ад страху сустрэцца са строгім настаўнікам. I горш за ўсё, калі пакаранні бываюць непрадказальнымі і непазбежнымі; і ў людзей, і ў жывёл тады можа з’явіцца адчуванне, што яны не кантралююць ход падзей. У выніку ўзнікае пачуццё бездапаможнасці і прыгнечанасці (больш падрабязная гаворка аб набытай бездапаможнасці пойдзе ў наступных раздзелах).
    Калі нават пакаранне і падаўляе непажаданыя праявы, яно не вучыць чалавека, як правільна сябе паводзіць. Пакаранне вучыць вас таму, чаго не трэба рабіць, а падмацаванне — што трэба рабіць (дзеці лепш успрымаюць станоўчыя загады, чым забароны). Такім чынам, пакаранне разам са станоўчым падмацаваннем бывае больш эфектыўным, чым адно пакаранне. Дзяцей з расстройствам эмацыянальнай сферы, якія кусаюць сябе або б’юцца галавой, можна злёгку караць (скажам, пырсканне вадой у твар), і ў той жа час трэба ўважліва ставіцца да іх і заахвочваць іх смачнай ежай, калі яны добра сябе паводзяць. Настаўнік, які каменціруе вынікі тэста, кажа вучню: “Паспрабуй зрабіць так...” і “Вось, вось, правільна!” — змяншае колькасць непажаданых праяў праз падмацаванне альтэрнатыўных паводзінаў. Увогуле хуткае і рашучае пакаранне можа быць эфектыўным і карысным для чалавека. Аднак дрэнныя паводзіны могуць узнаўляцца, калі ёсць магчымасць пазбегнуць пакарання. (На думку Скінера, пакаранне якраз і вучыць людзей, як яго пазбегнуць.) Часта яно мае адмоўныя пабочныя эфекты, унушае страх, вучыць агрэсіўнасці, але не вучыць узорам паводзінаў. Таму большасць вучоных прытрымліваецца поглядаў Скінера і аддае перавагу падмацаванням, а не пакаранню. Знаходзьце штонебудзь добрае ў паводзінах чалавека і падмацоўвайце гэта добрае.
    Шматлікія нашы пагрозы стануць больш эфектыўнымі, калі іх перафразаваць і выказаць у іншай форме. “Джоні, пакуль не прыбярэш у пакоі — не пой
    220 Частка 4 Пазнанне і мысленне
    Падмацаванне: працэс, прыякім пэўныя меры уздзеяння ўплываюць на паводзіны. Пазітпыўнае падмацаванне: змена тіаводзінаў з дапамогай пазітыўных раздражняльнікаў (напрыклад, ежы). Негатыўнае падмацаванне: змена паводзінаў шляхам ліквідацыі адмоўных раздражняльнікаў (напрыклад, шоку). Пакаранне: працэс, пры якім строгія меры ўздзеяння падаўляюць непажаданыя паводзіны.
    дзеш гуляць на вуліцу” можа стаць фразай: “Джоні, калі прыбярэш у пакоі, то пойдзеш гуляць на вуліцу”.
    Ідэі Скінера ў святле сучасных тэорый
    Хоць Скінер і прызнаваў існаванне разумовых працэсаў і біялагічную абумоўленасць паводзінаў, усё ж многія псіхолагі крытыкавалі яго за недастатковую ўвагу да гэтых паняццяў.
    Пазнанне і аперантнае абумоўленне. Усяго за 8 дзён да сваёй смерці (ён памёр ад лейкеміі ў 1990 годзе) Скінер апошні раз выступіў з прамовай перад членамі Амерыканскай псіхалагічнай асацыяцыі, у якой выказаў сваё асуджэнне “кагнітыўнай навукі”, якая, на яго думку, адкідвае псіхалогію назад, на ўзровень інтраспекцыянізму канца XIX — пачатку XX стагоддзя. Скінер памёр, так і не прызнаўшы таго факту, што кагнітыўныя працэсы — думкі, успаміны, надзеі — займаюць важнае месца ў псіхалогіі і ў нашым разуменні рэфлектоўных працэсаў. 3 таго, пра што мы пісалі, становіцца ясным, што кагнітыўныя працэсы задзейнічаны ў аперантным навучанні. Напрыклад, жывёлы, у якіх выпрацоўваецца тая або іншая рэакцыя з дапамогай падмацаванняў праз строга вызначаныя перыяды часу, актыўней рэагуюць пры набліжэнні моманту, калі рэакцыі будуць падмацаваны. Жывёлы паводзяць сябе так, быццам ведаюць, што паўтарэнне рэакцый хутка прынясе ўзнагароду.
    Латэнтнае навучанне. Важнасць кагнітыўных працэсаў пацвярджае яшчэ адзін прыклад. Пацукі, якія знаёмяцца з новым лабірынтам нары без усялякага заахвочвання, нагадваюць людзей, што падарожнічаюць у незнаёмым горадзе. Пацукі як бы ствараюць пазнавальную карту, свой разумовы варыянт лабірынта. Гэты працэс мае месца нават тады, калі пацукоў носяць па лабірынце ў драцяным кошыку.
    Калі потым эксперыментатар пакідаў у скрынцы штонебудзь смачнае, то пацукі, адпушчаныя на волю, дзейнічалі гэтак жа паспяхова, як і тыя, што атрымлівалі падмацаванне перад тым, як абследаваць лабірынт. Пры даследаванні лабірынта пацукамі, відавочна, мела месца латэнтнае навучанне, г. зн., іх веды праяўляліся толькі тады, калі для гэтага з’яўляўся штуршок. Адсюль можна зрабіць відавочную выснову: навучанне можа адбывацца і без падмацаванняў. У гэтым доследзе з фарміраваннем кагнітыўнай карты бачна, што навучанне не абмяжоўваецца працэсам выпрацоўкі рэакцыі на раздражняльнік. Існуе і такое паняцце, як пазнанне. У раздзеле 10 “Мысленне і мова” мы пазнаёмімся з цікавымі прыкладамі, якія сведчаць аб пазнавальных здольнасцях жывёл і нават аб выкарыстанні імі некаторых відаў камунікацый.
    Празмернае ўзнагароджанне. Вывучэнне пазнавальнай дзейнасці прывяло да неабходнасці вызначыць ролю заахвочванняў і ўзнагарод у гэтым працэсе: непатрэбныя ўзнагароды маюць непрыкметныя, на першы погляд, хібы. Многія лічаць, што адчувальныя ўзнагароды павышаюць зацікаўленасць у паспяховым выкананні спра
    Раздзел 8 Навучанне 221
    Калі настаўнік, які выкладае ў першым класе, кожны дзень дае цукеркі тым дзецям, якія выконваюць дамашнія заданні, то ці можа гэта садзейнічаць іх цікавасці да вучобы?
    вы [Boggiano & others, 1987]. Фактычна ж, абяцаючы вялікую ўзнагароду за пэўнае заданне, якое і без таго падабаецца, можна займець адмоўны вынік. Калі чалавек пачынае бачыць узнагароду ў якасці матыву, то часта губляе цікавасць да самой справы. Гэтую з’яву называюць эфектам празмернага ўзнагароджання.
    У эксперыментах дзецям абяцалі ўзнагароду, калі яны пагуляюць з той або іншай цацкай або разгадаюць цікавую загадку, але пасля гэтага дзеці праяўлялі менш цікавасці да гульні і разгадвання загадак, чым тыя, каму такіх узнагарод не абяцалі [Deci, 1980; Lepper & Greene, 1979; Newman & Layton, 1984], Дзеці, здаецца, разважаюць так: “Калі мне даюць хабар за тое, каб я гэта зрабіў, то, відаць, гэта зусім не заслугоўвае маёй увагі”.