Псіхалогія
Дэвід Майерс
Выдавец: Беларускі Фонд Сораса
Памер: 560с.
Мінск 1997
Уэндзі Грольнік і Рычард Рыян паказалі эксперыментальна, як празмерная ўзнагарода можа ўплываць на працэс абучэння. Яны прапанавалі вучням 5х класаў прачытаць урывак з кніжкі па сацыялогіі. Адных вучняў яны папярэдзілі: “Пасля гэтага мы правядзём тэст і паставім вам адзнакі”. Іншыя дзеці, якім сказалі менш катэгарычна (“Вам не будуць ставіць адзнакі за адказы на пытанні, нам проста цікава ведаць, што запамінаюць дзеці”) запомнілі столькі ж, колькі папярэджаныя дзеці; акрамя таго, яны знайшлі ўрывак больш цікавым [Grolnick & Ryan, 1987]. Цікавасць да справы захоўваецца тады, калі ўзнагарода не нагадвае хабару і не выконвае ролю кантралёра, а хутчэй сігналізуе аб паспяхова выкананай задачы [Boggiano & others, 1985]. Калі вы адчуваеце, што ўзнагарода пацвярджае вашу кампетэнтнасць, то ваша справа пачне падабацца вам яшчэ больш.
Біялагічныя схільнасці. Здольнасць жывёл да выпрацоўкі і класічных, і аперантных умоўных рэфлексаў бывае абмежаванай іх біялагічнымі схільнасцямі. 3 дапамогай падмацавання ў выглядзе ежы
можна даволі лёгка навучыць хамяка капаць зямлю або стаяць на задніх лапках, бо гэта натуральныя паводзіны звяркоў пры здабыванні ежы. Але нават з дапамогай харчовых падмацаванняў цяжка прымусіць хамяка мыць пыску вадой, бо такія паводзіны не звязаны з працэсам здабычы ежы або з голадам [Shettleworth, 1973]. Галубоў лёгка навучыць біць крыламі, каб пазбегнуць болевага шоку, a таксама стукаць дзюбай, каб здабыць ежу, бо яны перад палётам махаюць крыламі, а ядуць з дапамогай дзюбы. Але іх цяжка навучыць дзяўбсці, каб пазбегнуць шоку, або махаць крыламі, каб атрымаць ежу. Такія абмежаванні натуральным чынам прымушаюць жывёлу засвойваць асацыяцыі, якія ад прыроды маюць адаптацыйны характар.
Былыя калегі Скінера Келер Брэланд і Марыян Брэланд [Breland & Breland, 1961] усур’ёз сутыкнуліся з праблемай біялагічных схільнасцей, калі выпрацоўвалі аперантныя ўмоўныя рэфлексы ў жывёл для розных цыркавых, тэлевізійных і кінашоу, якія зараз шырока практыкуюцца [Bailey & Bailey, 1980]. Спачатку Брэланды меркавалі, што можна выпрацаваць любы аперантны ўмоўны рэфлекс у любой жывёліны. Але пасля дрэсіровак 6 тысяч жывёл 38мі розных біялагічных відаў — ад куранят да кітоў — яны прыйшлі да высновы, што біялагічныя схільнасці адыгрываюць куды большую ролю, чым ім здавалася. Неяк яны вучылі свіней падымаць вялікія драўляныя “даляры” і несці іх у ашчадны банк для свіней. Навучыўшыся рабіць гэта, свінні аднак пачалі вяртацца да сваіх натуральных паводзінаў. Яны кідалі манету на падлогу, падкідвалі яе пятачком, як гэта звычайна робяць усе свінні, зноў падымалі і г.д., забыўшыся пра падмацаванні ў выглядзе ежы. Як паказвае гэты “інстынктыўны дрэйф”, жывёлы часта вяртаюцца да сваіх звычайных паводзінаў.
Спадчына Скінера
Б.Ф. Скінер быў адным з самых супярэчлівых інтэлектуалаў нашага часу. Ён разварушыў асінае гняздо праблем сваімі ўпартымі сцверджаннямі аб тым, што не
222 Частка 4 Пазнанне і мысленне
Жывёлы найчасцей засвойваюць і ўтрымліваюць у памяці тыпы паводзінаў, якія грунтуюцца на іх біялагічных асаблівасцях, прыкладам, на прыроднай здольнасці янота карыстацца лапамі.
думкі і пачуцці, а знешні ўплыў фарміруе паводзіны і што менавіта выкарыстанне аперантных прынцыпаў можа дапамагчы кантраляваць паводзіны людзей у школе, на працы і дома. Каб спрыяць людзям і эфектыўна кіраваць імі, мы павінны, на яго думку, менш зважаць на ілюзію свабоды і чалавечай годнасці. Прызнаўшы той факт, што паводзіны фарміруюцца канечнымі вынікамі, мы павінны выкарыстоўваць такія ўзнагароды, якія змяняюць паводзіны ў лепшы бок.
Але яго крытыкі не пагаджаюцца з такой пазіцыяй. Яны лічаць, што Скінер прыніжае людзей, з пагардай ставячыся да такіх паняццяў, як свабода асобы, у імкненні кантраляваць дзеянні чалавека. На што Скінер адказвае: паводзіны чалавека і без таго кантралююцца знешнімі падмацаваннямі, вось чаму неабходна маніпуляваць імі дзеля дабрабыту саміх людзей. А ці не будуць больш гуманнымі пазітыўныя падмацаванні замест сродкаў пакаранняў у школе, дома, у турме? I калі думка аб тым, што працэс нашага развіцця фарміруе нас, здаецца абсурднай і прыніжае нашу годнасць, то яна ж і дае спадзяванне, што мы можам самастойна фарміраваць сваю будучыню.
Прымяненне аперантных рэфлексаў. Мы пісалі ўжо пра шырокае выкарыстан
не прынцыпаў фарміравання аперантных умоўных рэфлексаў у штодзённым жыцці, а ў наступных раздзелах паглядзім, як псіхолагі выкарыстоўваюць гэтыя прынцыпы пры вырашэнні самых розных праблем — пачынаючы ад зніжэння высокага ціску крыві і канчаючы праблемамі сацыяльнага адчужэння. А прыёмы падмацавання, як мы ведаем, дзейнічаюць у школе, на працы і дома.
У школе. Гадоў 20 таму Скінер і іншыя вучоныя выступілі за выкарыстанне камп’ютэраў і падручнікаў у працэсе навучання, якія б зрабілі магчымым засваенне матэрыялу паэтапна, невялікімі порцыямі з непасрэдным падмацаваннем правільных адказаў. На іх думку, такія машыны і падручнікі зрабілі б рэвалюцыю ў адукацыі і вызвалілі б настаўніка ад дробязных абавязкаў, каб можна было сканцэнтраваць усю ўвагу на індывідуальных патрэбах вучняў. Каб больш наглядна ўявіць сабе мару Скінера, возьмем, да прыкладу, двух настаўнікаў матэматыкі. Настаўнік А, у класе якога вучні розных разумовых здольнасцей, тлумачыць усім адно і тое ж. Настаўнік ведае, што сярод яго вучняў ёсць і ўжо знаёмыя з матэрыялам, і такія, якія яго не змогуць зразумець. Але як ён можа працаваць індывідуальна, маючы столькі вучняў у класе? Калі надыходзіць час праверкі засваення матэрыялу, здольныя вучні, лёгка справіўшыся з заданнямі, атрымліваюць высокія балы, а няздольныя зноў у каторы раз правальваюць тэсты. У аналагічнай сітуацыі настаўнік Б размяркоўвае матэрыял у адпаведнасці са здольнасцямі вучняў і забяспечвае як здольных, так і няздольных ключавымі адказамі ў якасці зваротнай сувязі. Ці здаецца індывідуальнае абучэнне, якое праводзіць настаўнік Б такім ужо нерэальным?
I хоць пакуль што такая рэвалюцыя ў навучанні не адбылася Скінер да канца жыцця верыў, што яна адбудзецца: “Добрае навучанне патрабуе дзвюх рэчаў, — казаў ён. — Вучням трэба адразу сказаць, правільна ці няправільна тое, што яны робяць, і калі адказ будзе станоўчы, то яны павінны ведаць, што рабіць далей”. А яго апошняй надзеяй былі камп’ютэры,
Раздзел 8 Навучанне 223
якія павінны ўзяць на сябе частку абавязкаў настаўніка і вызваліць яго ад дробязнай работы. У абучэнні чытанню і матэматыцы камп’ютэры могуць выконваць ролю настаўніка Б: ахапіць працай усіх вучняў, размеркаваць матэрыял у залежнасці ад іх здольнасцей і хуткасці засваення, даць падказкі, калі матэрыял разумеюць няправільна, забяспечыць вучняў зваротнай сувяззю ў выглядзе розных ключоўадказаў і даць настаўніку магчымасць сачыць за ходам усяго працэсу навучання.
Эксперыменты, у якіх параўноўваліся традыцыйныя метады навучання з метадамі, што грунтуюцца на выкарыстанні камп’ютэраў (КМ), паказалі, што для практычнай работы КМ бываюць больш прыдатнымі [Kulik & others, 1980, 1985]. Са з’яўленнем мікракамп’ютэраў распаўсюдзіліся і метады навучання з іх дапамогай. Камп’ютэр можа паспяхова навучыць чалавека друкаваць на машынцы, іграць на піяніна, даючы яму своечасовыя падказкі. Вучэбныя гульні і мадэліраванне могуць выклікаць у навучэнцаў жаданне эксперыментаваць самім.
Ha рабоце. Ведаючы, што падмацаванне ўплывае на эфектыўнасць працы, менеджэры праводзяць псіхалагічныя эксперыменты. Напрыклад, Эд Педаліна і Віктор Гамбоа паказалі, як падмацаванне можа знізіць колькасць прагулаў. На адным прамысловым прадпрыемстве яны прапанавалі ўсім рабочым, што з’яўляліся на працу без спазнення, кожны дзень выцягваць з покернай калоды карту. Пад канец тыдня ў кожным цэху рабочы, які меў найбольшы набор картаў, атрымліваў 20 даляраў. Адразу ж прагулы знізіліся на 18% і заставаліся на нізкім узроўні да таго часу, пакуль доўжылася гэтая гульня [Реdalino & Gamboa, 1974],
Пазітыўнае падмацаванне добра выкананай працы павышае яе прадукцыйнасць, асабліва тады, калі мэты яго дакладна вызначаныя і рэальныя. Заахвочвайце бездакорныя паводзіны, а не ілюзорныя заслугі. Крытыка таксама не выклікае крыўды і садзейнічае поспеху, калі яна канкрэтная і добразычлівая [Baron, 1988],
Падмацаванне павінна быць хуткім. Томас Уотсан, які вёў разлікі на IBM, выпісваў чэк прама на месцы, калі бачыў поспехі [Peters & Waterman, 1982]. Але ўзнагароды павінны быць не толькі матэрыяльнымі і не такімі буйнымі, каб выклікаць прыкрасць у тых, хто іх ніколі не атрымае. Разумны менеджэр проста прыйдзе да рабочых і пахваліць іх за добрую працу ці аб’явіць падзяку пасля яе заканчэння. Скінер казаў: “Наколькі цікавейшым быў бы свет, калі б падмацаванні ў штодзённым жыцці былі больш звязаны з прадукцыйнасцю працы!”
Жывёл таксама можна навучыць выконваць карысную працу. Уявіце сабе самаходную падводную лодку, аснашчаную санарнай сістэмай і бартавымі камп’ютэрамі для лакалізацыі, класіфікацыі цэляў і іх знішчэння. Падобныя функцыі выконваюць дэльфіны і марскія львы, якія абслугоўваюць ваеннамарскі флот ЗША; іх дрэсіруюць для выканання выратавальных работ, нясення вахты вакол ваеннамарской базы “Trident submarin”, пошукаў мін у Персідскім заліве. Ва ўсіх такіх дрэсіроўках, як вядома, выкарыстоўваюцца падмацаванні ў выглядзе ежы, каб заахвочваць жывёл да яшчэ лепшага выканання сваіх абавязкаў [Holing, 1988; Morrison, 1988].
Дома. Многія з эканамістаў і псіхолагаў лічаць, што паводзіны людзей кантралююцца вынікамі іх паводзінаў (тым, што эканамісты называюць сабекоштам і прыбыткам). У параўнанні з людзьмі, якія жывуць на кватэры, дзе ўся электраэнергія аплочваецца гаспадаром, людзі, якія пражываюць у аналагічных умовах, але самі аплочваюць кошт электраэнергіі, спажываюць яе амаль на 20% менш. Гэтаксама спажыўцы электраэнергіі, якія сядзяць на “энергетычнай дыеце”, часта атрымліваюць уведамленні аб цякучым расходаванні энергіі для параўнання яго з расходамі ў мінулыя месяцы [Darley & others, 1979]. Дома, як і паўсюль, своечасовая рэакцыя найлепшым чынам уплывае на паводзіны.
Мы можам выкарыстаць прынцыпы аперантнай выпрацоўкі рэфлексаў на саміх сабе — шляхам падмацавання пат