Псіхалогія
Дэвід Майерс
Выдавец: Беларускі Фонд Сораса
Памер: 560с.
Мінск 1997
гадваў чытанне пад сполахі маланкі ў навальніцу. Пасля таго як 9 літар зніклі з экрана, удзельнікі эксперымента змаглі прыгадаць адно каля паловы з іх [Sperling, I960],
Чаму? Можа мала было часу, каб разгледзець іх? He. Сперлінг прадэманстраваў, што нават пры такой хуткасці паказу людзі могуць убачыць і запомніць усе літары, але толькі на кароткі момант. На другім этапе эксперымента Сперлінг не прасіў людзей прыгадваць усе 9 літар ад~ разу, а замест гэтага падаваў гук высокай, сярэдняй або нізкай танальнасці адразу пасля ўспышакпаказаў 9 літар. Гэтая падказка ўказвала на тое, літары якога рада — верхняга, сярэдняга ці ніжняга — трэба было назваць. Удзельнікі памыляліся радзей, паказваючы, што ўсе 9 літар былі даступныя для прыпамінання.
Эксперымент Сперлінга паказаў, што ў нас ёсць скарацечная фатаграфічная, або зрокавая, памяць, названая іканічнай. На нейкі момант вочы рэгіструюць дакладны вобраз аб’екта, і мы можам падрабязна прыгадаць любую дэталь. Але толькі на некалькі доляў секунды. Калі Сперлінг затрымліваў сігнал усяго на секунду, то іканічная памяць знікала, і падыспытныя зноў прыгадвалі толькі каля паловы літар. Візуальны экран вызваляецца хутка, як, дарэчы, і павінна быць (інакш адбудзецца напластаванне новых вобразаў на старыя). Слыхавы сенсорны вобраз, названы экаічнай памяццю, таксама захоўваецца менш за секунду [Cowan, 1988]. Але часткова зразумелы слыхавы сігнал знікае не так хутка. Некалькі апошніх вымаўле
Раздзел 9 Памяць 233
ных слоў захоўваюцца ў памяці 34 секунды. Часам, калі вы перапытваеце “Што ты сказаў?”, можаце чуць у мозгу адгалосак таго, што было сказана.
Як мы кадзіруем інфармацыю
Якім жа чынам сенсорная інфармацыя кадзіруецца і перадаецца ў сістэму памяці? Калі вы чытаеце гэты сказ, то як, на вашу думку, кадзіруюцца словы? Можа, мы кадзіруем зрокавыя вобразы слоў? Тады гэты працэс называецца візуальным кадзіраваннем. А можа, мы кадзіруем гучанне слоў? Тады гэты працэс называецца акустычным кадзіраваннем. Або кадзіруем іх значэнне? Тады гэта семантычнае кадзіраванне.
У некаторай ступені кадзіраванне адбываецца аўтаматычна, што дае магчымасць вашай свядомасці засяродзіцца на апрацоўцы інфармацыі. Так, маршрут, па якім вы ўчора ішлі на заняткі, можа апрацоўвацца ў памяці аўтаматычна. А вось азнаямленне са зместам і паняццямі гэтага раздзела патрабуе свядомай апрацоўкі інфармацыі.
Аўтаматычная апрацоўка інфармацыі
3 невялікімі намаганнямі, a то і зусім без іх мы кадзіруем велізарную колькасць інфармацыі аб прасторы, часе і паслядоўнасці. Так, у час экзамену мы можам прыгадаць месца на старонцы падручніка, дзе знаходзіцца матэрыял, якога не памятаем. Мы можам узнавіць у памяці паслядоўнасць падзей дня, каб прыгадаць, дзе
Мы апрацоўваем інфармацыю альбо аўтаматычна, альбо свядома.
пакінулі сваё паліто. Мы можам усвядоміць, што “ўжо трэці раз на дзень сутыкаемся з кімсьці”. Успаміны такога тыпу фарміруюцца амаль аўтаматычна. Апрацоўка інфармацыі адбываецца не толькі аўтаматычна, але часам ад яе цяжка пазбавіцца. Калі вы чытаеце слова на роднай мове або чуеце яго, то практычна немагчыма не зарэгістраваць у памяці яго значэнне.
Іншыя тыпы апрацоўкі інфармацыі, напрыклад, кадзіраванне значэння слоў, не характэрны для сістэмы аўтаматычнай апрацоўкі. Мы павінны спачатку вывучыць іх, і пасля ўжо іх кадзіраванне становіцца аўтаматычным. Скажам, чытанне сказаў у адваротным напрамку, справа налева, спачатку патрабуе ад нас намаганняў:
акўоцарпа яамодявс і яанчытаматўа.
Аднак, папрактыкаваўшыся, мы робім гэта з большай лёгкасцю [Kolers, 1975].
Аўтаматычная апрацоўка адбываецца як бы сама па сабе, гэты працэс не перашкаджае нам думаць аб іншых рэчах. Калі апрацоўка інфармацыі не патрабуе спецыяльнай увагі, то просьба да людзей звярнуць увагу, напрыклад, на частату слоў, якія гучаць у час эксперымента, не прынясе ніякай карысці. Гэта пацвярджаюць Лін Хашэр і Роўз Закс на падставе сваіх даследаванняў [Hasher & Zachs, 1979, 1984], Хоць запамінанне такога матэрыялу можа быць крыху палепшана пры адпаведных намаганнях [NavehBenjamin, 1990], усё ж кадзіраванне інфармацыі адбываецца ў асноўным аўтаматычна: мы не можам адвольна падключаць і адключаць свядомасць.
Свядомая апрацоўка інфармацыі
Некаторыя тыпы інфармацыі кадзіруюцца намі і ўтрымліваюцца ў памяці пры адпаведных намаганнях і ўвазе. Знайшоўшы ў тэлефоннай кнізе патрэбны нумар тэлефона, мы прыкладаем намаганні, каб захаваць яго ў памяці, пакуль набіраем. Каб высветліць, з якой хуткасцю знікаюць з памяці розныя рэчы, Лойд і Маргарэт Петэрсаны папрасілі ўдзельнікаў эксперы
234 Частка 4 Пазнанне і мысленне
Час у секундах паміж прадстаўленнем складоў і тэстам на запамінанне
Мал. 9.2. Вербальная інфармацыя хутка забываецца, калі яе не паўтараюць.
мента запомніць тры зычныя літары, напрыклад, С, Н, Ж. Каб не даць магчымасці ўдзельнікам эксперымента паўтарыць літары адразу, яны назвалі нейкі адвольны лік і папрасілі іх лічыць услых тройкамі па ўбываючай ад гэтага ліку. 3 дапамогай сябра і вы можаце паспрабаваць правесці эксперымент, вынікі якога паказаны на мал. 9.2. Праз 3 секунды літары прыгадала палова ўдзельнікаў. Праз 12 секунд рэдка хто прыгадваў іх [Paterson & Paterson, 1959].
Аб важнасці ўзнаўлення, або свядомага паўтарэння, шмат гадоў таму пісаў знакаміты даследчык вербальнай памяці нямецкі філосаф Герман Эбінгаўз [Ebbinghaus, 1850—1909], Эбінгаўз столькі ж зрабіў для вывучэння памяці, колькі Паўлаў для вывучэння працэсу фарміравання рэфлексаў. Зацікавіўшыся філасофскімі аспектамі памяці, вырашыў правесці яе навуковае даследаванне. А вывучаць памяць ён вырашыў на прыкладзе свайго ўласнага завучвання і забывання новага вербальнага матэрыялу.
Але дзе мог Эбінгаўз знайсці вербальны матэрыял, патрэбны для эксперымента? Ён вырашыў зрабіць спіс з усялякіх бессэнсоўных складоў, падставіўшы галосную паміж дзвюма зычнымі літарамі. Затым для таго або іншага доследу ён наўздагад выбіраў пэўную колькасць скла
доў. Каб лепш зразумець, як Эбінгаўз сябе экзаменаваў, прачытайце хутка 8 разоў запар наступны спіс складоў. А потым прыгадайце іх [Baddeley, 1982]:
JIH, BAZ, FUB, YOX, SUJ, XIR, DAX, LEQ, VUM, PID, KEL, WAV, TUV, ZOF, GEK, HIW.
Вывучыўшы гэты спіс, Эбінгаўз на наступны дзень змог прыгадаць толькі некалькі складоў. Але ці былі яны зусім забытыя? Як паказана на мал. 9.3, чым часцей ён паўтараў спіс услых у першы дзень, тым менш яму даводзілася паўтараць яго назаўтра. Адсюль робім простую выснову: колькасць матэрыялу, які запамінаецца, залежыць ад часу, патрачанага на запамінанне. Нават калі мы запомнілі матэрыял, дадатковае паўтарэнне спрыяе яго лепшаму захаванню ў памяці. Так, Джон Дын амаль цалкам прыгадаў свае меркаванні наконт “ракавай пухліны ў асяроддзі прэзідэнта”, пра якія ён напісаў і што паўтарыў некалькі разоў, перш чым выказаць прэзідэнту Ніксану.
Гары Барык пацвердзіў выснову Эбінгаўза. Ён заўважыў, што выкладчыкі з універсітэта штата Агайо хутка забывалі
Колькасць паўтарэнняў спісу ў першы дзень
Мал. 9.3. Крывая захавання матэрыялу Эбінгаўза. Эбінгаўз заўважыў, што чым больш ён вучыў спіс бессэнсоўных слоў у першы дзень, тым менш паўтораў патрабавалася, каб прыгадаць іх назаўтра. Прасцей кажучы, чым больш часу мы выдзяляем для запамінання новай інфармацыі, тым больш яе застаецца ў памяці .
Раздзел 9 Памяць 235
прозвішчы і твары большасці сваіх студэнтаў, з якімі яны займаліся толькі адзін семестр. А самі студэнты, якія сустракаліся пастаянна на працягу 4х гадоў вучобы, так добра запомнілі адзін аднаго, што і праз чвэрць стагоддзя прыгадвалі імёны і прозвішчы аднакурснікаў і распазнавалі іх фотаздымкі [Bahrick, 1984].
Прозвішчы аднакурснікаў запомніліся не толькі таму, што часта паўтараліся, але і таму, што паўтараліся доўгі перыяд часу. Эксперыменты пацвярджаюць вялікую ролю эфскту працягласці [Dempster, 1988]. Вучэбны матэрыял даўжэй захоўваецца ў памяці, калі вывучаецца паслядоўнымі порцыямі, на працягу пэўнага перыяду, а не ўвесь і адразу. Станоўчая роля шматлікіх паўтораў матэрыялу на працягу нейкага часу становіцца відавочнай, калі звярнуць увагу на вынікі даследаванняў запамінання дарослымі людзьмі алгебры, якую яны вывучалі студэнтамі. Барык і Лінда Хол заўважылі, што студэнты, якія мелі добрыя адзнакі па алгебры, але не займаліся ёю пасля заканчэння вучобы, за 50 гадоў забылі амаль увесь матэрыял. Іншыя ж студэнты, якія не праяўлялі асаблівых здольнасцей да алгебры ў вышэйшай школе, але вывучалі яе на розных курсах у каледжы, а потым і паза ім, захавалі свае веды па алгебры, асабліва калі вывучалі яе некалькі семестраў, а не адзін год [Bahrick & Hall, 1991]. Барык і Хол робяць практычную выснову: паўтарэнне матэрыялу для выпускных экзаменаў, для розных курсавых праграм, а таксама для здачы экзаменаў на паглыбленыя веды гэтай дысцыпліны спрыяе яго больш працягламу захаванню ў памяці. Размеркаванне матэрыялу на працяглы перыяд часу, скажам, на семестр або на год, a не на кароткія тэрміны, таксама спрыяе лепшаму засваенню. Рымскі філосаф Сенека, які жыў у першым стагоддзі, сказаў: “Тое, што доўга вывучаецца, доўга і застаецца ў памяці”.
Адзін феномен, з якім вы, бясспрэчна, сустракаліся, таксама сведчыць аб значнасці паўтораў. Эксперыментатары паказвалі людзям спіс розных слоў, імёнаў, дат, а потым прасілі прыгадаць змест спіса ў любой паслядоўнасці. Калі людзі
спрабуюць прыгадаць змест спіса, яны дэманструюць эфект пазіцыі ў радзе: яны запамінаюць першы і апошні пункты спіса лепш, чым у сярэдзіне (мал. 9.4) Магчыма, зза таго, што апошнія пункты спіса знаходзяцца ў рабочай памяці, яны прыгадваюцца хутчэй за іншыя. Але праз некаторы час лепш прыгадваюцца першыя пункты. А зараз параўнаем гэта з жыццёвай з’явай: вас знаёмяць з рознымі людзьмі, а вы пры гэтым паўтараеце іхнія імёны, пачынаючы з імені першага знаёмца. У канцы сустрэчы вы будзеце траціць больш часу на ўтрыманне ў памяці імёнаў першых людзей, чым апошніх, затое назаўтра лягчэй прыгадаеце імёны людзей, з якімі вас знаёмілі спачатку.
Мал. 9.4. Эфект пазіцыі ў радзе. Калі людзям даюць спіс слоў, то лепш за ўсё яны запамінаюць першыя і апошнія пункты спіса. Але праз нейкі час яны ўспамінаюць толькі першыя пункты, нават калі паўтаралі апошнія словы спіса, каб утрымаць іх у памяці [Craik & Watkins, 1973].