• Газеты, часопісы і г.д.
  • Псіхалогія  Дэвід Майерс

    Псіхалогія

    Дэвід Майерс

    Выдавец: Беларускі Фонд Сораса
    Памер: 560с.
    Мінск 1997
    478.44 МБ
    Кожны з нас быў бы ў захапленні ад чалавека, які ведае кітайскую мову і якому хапае некалькіх секунд, каб, зірнуўшы на мудрагелісты кітайскі іерогліф (мал. 9.7), правільна напісаць яго; або ад гросмайстра, якому ў час гульні дастаткова 5 секунд, каб запомніць пазіцыю кожнай фігуры на шахматнай дошцы [Chase & Simon, 1973]; або ад баскетбаліста, якому дастаткова 4 секунды паглядзець на гульню каманд, каб прыгадаць пазіцыі ігракоў [Allard & Burnett, 1985]. Падобна да вопытнага шахматыста ці баскетбаліста, мы лепш запамінаем інфармацыю, калі дзелім яе на значымыя адзінкі.
    Чляненне інфармацыі на групы дапамагае лепш запомніць незнаёмы матэрыял. Згодна з адным такім мнеманічным прыёмам, інфармацыя арганізуецца такім чынам, што з першых літар слоў, якія трэба запомніць, ствараюцца словы (названыя акронімамі) або цэлыя фразы. Напрыклад, калі вы жадаеце хутчэй запомніць назвы пяці Вялікіх азёр, то вам дапаможа словаакронім HOMES (з першых літар назваў гэтых азёр: Huron, Ontario, Michigan, Erie, Superior). Калі вам трэба запомніць колеры вясёлкі ў паслядоўнасці, якая адпавядае даўжыні хваляў гэтых колераў, вам дапаможа акронім ROY G. BIV (red, orange, yellow, green, blue, indigo, violet).
    3 дапамогай групоўкі можна палепшыць запамінанне лічбаў. Паслядоўнасць з 16 лічбаў — 1492177618121941 — лепш запомніцца, калі яе расчляніць на 1492, 1776, 1812, 1941. Пасля 200гадзіннай трэніроўкі ў лабараторыі Андрэса Эрыксана і Уільяма Чэйза двум студэнтам з універсітэта Карнегі—Мелон удалося павялічыць аб’ём сваёй кароткачасовай памяці з 7 тыповых адзінак да 80 [Ericsson & Chase, 1981]. У ходзе аднаго эксперымента Дарыо Данатэлі чуў, як эксперыментатар манатонным голасам чытае серыю лічбаў, па адной лічбе ў
    Мал. 9.7. Зірнуўшы на іерогліфы, ці змаглі б вы іх дакладна напісаць па памяці? Калі так, то можна сказаць, што вы амаль валодаеце кітайскай мовай.
    секунду: 151859376550215784166585061209 48856867727314181861054629748012949749 65928. Пакуль Данатэлі знаёміўся з лічбамі, ён сядзеў нерухома, але потым ажывіўся. Ён вымаўляў лічбы шэптам, цёр падбародак, прытоптваў нагамі, лічыў на пальцах, праводзіў рукой па валасах. “О’кей, — аб’явіў ён праз 2 хвіліны, — першая група лічбаў — 1518. Потым 5937...” Ён назваў усе 73 лічбы групамі па 34 лічбы ў кожнай групе.
    Як гэта яму ўдалося? Шляхам павелічэння аб’ёму сваёй кароткачасовай памяці? He. Калі яму прапанавалі запомніць літары, ён не змог назваць больш за 7 адзінак. Хутчэй за ўсё Данатэлі змог распрацаваць сваю ўласную сістэму групоўкі інфармацыі (серыі лічбаў). “Першая група лічбаў — гэта час прабегу дыстанцыі ў тры мілі, — казаў Данатэлі, чэмпіён Амерыкі па бегу на доўгія дыстанцыі. — Другая група — час прабегу дыстанцыі ў 10 міль. Затым міля. Паўмілі. Дзве мілі. Год... Дзве мілі. Год. Год. Год. Дзве мілі...” [Wells, 1983].
    Іерархія. Каб запомніць рэкордную колькасць лічбаў — 106 — Данатэлі давялося разбіваць іх на іерархічныя групы [Waldrop, 1987], Спачатку ён стварыў “тры гру
    240 Частка 4 Пазнанне і мысленне
    пы лічбаў па 4 у кожнай” і г.д. Людзі, якія дасягаюць высокага майстэрства ў той або іншай галіне ведаў, не толькі дзеляць інфармацыю на часткі, але і знаходзяць паміж імі ўзаемазалежнасць: група больш шырокіх паняццяў дзеліцца на групы паняццяў і фактаў менш шырокіх, якія, у сваю чаргу, дзеляцца на спецыфічныя катэгорыі. Арганізуючы свае веды такім чынам, мы можам лепш утрымліваць іх у памяці. У гэтым раздзеле ставіцца мэта не толькі азнаёміць чытача з элементарнымі фактамі, звязанымі з памяццю, але і дапамагчы яму арганізаваць гэтыя факты і звязаць іх з ключавымі паняццямі (такімі, як, напрыклад, кадзіраванне); з менш шырокімі паняццямі (аўтаматычная і свядомая апрацоўка інфармацыі); і з паняццямі вузкімі, напрыклад (значэнне, вобразнасць і арганізацыя інфармацыі) (мал. 9.8).
    Гордан Баўэр і яго калегі прадэманстравалі станоўчыя вынікі іерархічнай арганізацыі інфармацыі, калі давалі словы для запамінання альбо бессістэмна, альбо згрупаванымі па катэгорыях [Bower & others, 1969]. Калі інфармацыя арганізоўвалася іерархічна, яе запаміналі ўдвая, a то і ўтрая хутчэй. Гэта сведчыць аб важнасці арганізацыі і ўпарадкавання матэрыялу, які вы вывучаеце: звяртайце асаблівую увагу на план раздзела, на яго за
    галоўкі, на выдзеленыя тоўстым шрыфтам сказы, на параграфы, дзе даецца абагульненне папярэдняга зместу. Калі вы авалодаеце асноўнымі паняццямі раздзела і прынцыпамі яго агульнай арганізацыі, то вы, без сумнення, выявіце добрыя веды ў час тэсціравання. Запісы лекцый і канспектаванне матэрыялу з кнігі ў выглядзе плана, аднаго з варыянтаў іерархічнай арганізацыі, таксама могуць аказацца эфектыўнымі.
    Забыванне як адсутнасць кадзіравання
    Нягледзячы на пільную ўвагу, якая надаецца памяці, — усім намаганням зразумець яе, усім дапаможнікам, прысвечаным праблемам яе паляпшэння і развіцця, — ці шмат знойдзецца галасоў, якія аддаюць належнае працэсу забывання? Уільям Джэймс быў адным з тых, хто разумеў ролю забывання: “Калі б мы памяталі ўсё, то ў большасці выпадкаў мы не памяталі б нічога” [James, 1890]. Магчымасць пазбавіцца ад непатрэбнай і састарэлай інфармацыі, — скажам, памяці пра тое, дзе ўчора прыпаркавалі аўтамабіль, або пра стары нумар тэлефона сябра, або пра тое, што мы заказалі на абед у рэстаране некалькі дзён таму, — можа аказацца сапраўдным шчасцем [Bjork, 1978]. Рускі
    Мал. 9.8. Уплыў упарадкаванасці на памяць. Калі мы бачым словы, згрупаваныя ў іерархічныя групы, як на малюнку, мы запамінаем іх значна хутчэй.
    Раздзел 9 Памяць 241
    прыводзіць да забывання
    Забыванне можа быць вынікам дрэннага кадзіравання інфармацыі.
    па прозвішчу Ш. (аб ім ішла гаворка ў пачатку гэтага раздзела) з фенаменальнай памяццю пакутаваў ад непатрэбных успамінаў, якія цяжкім грузам ляжалі на яго свядомасці. Яму цяжэй, чым іншым, давалася абстрактнае мысленне — абагульненне, ацэнка і арганізацыя інфармацыі.
    Чым абумоўлена забыванне? Перш за ўсё тым, што мы належным чынам не кадзіруем інфармацыю. I яна, зразумела, не кладзецца ў сістэму памяці. Англійскі пісьменнік К. Льюіс так апісаў, чаму мы “амаль нічога” не памятаем:
    “Усе мы ведаем, што кожны момант нашага жыцця цалкам запоўнены. Кожную секунду ў чалавека ўзнікаюць і знікаюць розныя адчуванні, эмоцыі, думкі, на якіх ён не можа засяродзіцца зза іх мноства і таму 9/10 мусіць ігнараваць. Мінулае —
    гэта сапраўдны вадаспад мільярдаў і мільярдаў такіх момантаў: кожны з іх занадта складаны, каб усведаміць яго ва ўсёй яго цэласнасці... Кожную секунду ў кожнай населенай частцы зямлі забываюцца неймаверныя па сваім багацці і разнастайнасці “гісторыі”.
    I сапраўды, мы не заўважаем многага з таго, што намі ўспрымаецца. Калі вы жывяце ў ЗША, вы, напэўна, за сваё жыццё бачылі тысячы манет вартасцю ў адзін цэнт. Але ці можаце вы прыгадаць, як выглядае той бок манеты, дзе выява галавы Лінкальна? Калі не, то давайце спрасцім наш эксперымент: ці можаце вы распазнаць сапраўдную манету сярод многіх падобных да яе? (Мал. 9.9.) Рэйманд Нікерсан і Мерылін Адамс выявілі, што шмат людзей не могуць зрабіць гэтага.
    Мал. 9.9. Якая з гэтых манет сапраўдная? (Nickerson & Adams, 1979)
    ІбЗак. 376
    242 Частка 4 Пазнанне і мысленне
    Асобныя дэталі цэнта не нагэтулькі значныя, каб адрозніць іх ад іншых манет, і толькі нямногія з нас прыкладваюць намаганні, каб закадзіраваць дэталі гэтай манеты [Nickerson & Adams, 1979]. Як ужо адзначана, мы падчас кадзіруем інфармацыю аўтаматычна, а нейкая частка яе патрабуе свядомай апрацоўкі для запамінання. Без намаганняў памяць не бывае трывалай.
    Доўгатэрміновая памяць
    Калі вы ўспрынялі якуюнебудзь інфармацыю, а потым праз нейкі час яе згадваеце, то гэта азначае, што вы захавалі гэтую інфармацыю і ў патрэбны момант выклікалі яе з памяці. Захаваная ў доўгатэрміновай памяці, яна быццам дрэмле, чакаючы моманту, каб прачнуцца. Якім жа бывае аб’ём нашай доўгатэрміновай памяці? Якім чынам і на якім участку мозга рэгіструецца інфармацыя? Якім чынам і з якой дакладнасцю яна ўзнаўляецца?
    Захаванне інфармацыі
    Аб’ём памяці і працягласць захавання інфармацыі. У апавяданні Артура Конан Дойля Шэрлак Холмс выказвае папулярную версію аб’ёму памяці:
    “Мне здаецца, што першапачаткова наш мозг нагадвае пустое гарышча, а чалавек загружае яго такой мэбляй, якую хацеў бы захаваць... He варта думаць, што гэтае невялікае гарышча гумовае і можа бясконца пашырацца. Павер мне, надыходзіць такі момант, што трэба нешта забыць, каб змясціць там штосьці новае”.
    Аднак, насуперак думцы Шэрлака Холмса, наша здольнасць захоўваць інфармацыю практычна неабмежаваная. Вельмі верагодна, што звычайны дарослы чалавек захоўвае ў сваёй памяці каля мільярда бітаў інфармацыі. Калі прыняць да ўвагі ўсю дзейнасць мозга па кадзіраванні, захаванні і ўзнаўленні інфармацыі, а таксама маніпуляцыі з ёю, то аб’ём памяці, магчыма, будзе ў тысячу разоў боль
    шым [Landauer, 1986], Такім чынам, наш мозг — гэта зусім не запоўненае гарышча...
    Чым багацей наш жыццёвы вопыт і, значыць, чым лягчэй мы ўсталёўваем сувязь новай інфармацыі са старой, тым лепш мы яе разумеем і запамінаем. Гэта пацвярджаецца прыкладамі з жыцця людзей, чый жыццёвы вопыт і памяць з’яўляюцца фенаменальнымі. Ва ўзросце 60 гадоў 72гадовы бізнесмен Стэфан Ван Нест Поўэлсан запомніў, згодна з апошнімі звесткамі, змест першых 22 кніг паэмы Гамера “Іліяда”, надрукаванай у 24 кнігах на 600 старонках [Stone, 1989]. Раджан Махадэван, індус, выпускнік Канзаскага дзяржаўнага ўніверсітэта, правільна прыгадаў 31 811 лічбаў, але і гэты сусветны рэкорд быў пабіты японцам Хідэакі Тамайёры, які прыгадаў першыя 40 000 лічбаў у час правядзення сеанса на запамінанне, які доўжыўся 17 гадзін 21 хвіліну [Thompson & others, 1991].
    Але наколькі дакладна і трывала можа захоўвацца ў памяці наша штодзённая інфармацыя? Эбінгаўз запамінаў спісы бессэнсоўных складоў і адзначаў, колькі з вывучанага ён памятаў праз 20 хвілін або праз 30 дзён пасля вывучэння. Яго знакамітая “крывая запамінання” паказвае: многае з таго, што вывучылі, мы можам хутка забываць (мал. 9.10).
    Гары Барык, сучасны паслядоўнік тэорыі Эбінгаўза, выкарыстаў яго крывую для вывучэння працэсу запамінання іспанскай мовы, якая выкладаецца ў школах [Bahrick, 1984]. 3 дапамогай метаду папярочнага зрэзу ён параўнаў веды іспанскай мовы ў людзей, якія толькі што закончылі яе вывучэнне, з ведамі тых, хто вывучаў яе гадоў 50 таму. У параўнанні з нядаўнімі навучэнцамі каледжаў або вышэйшых школ, людзі, якія не вывучалі яе 3 гады, многае пазабывалі (мал. 9.11). Аднак праз 3 гады ўзровень забывання ў асноўным выраўняўся; тое, што людзі запаміналі, яны памяталі і праз 25 гадоў — нават тады, калі зусім не карысталіся іспанскай мовай.