Псіхалогія
Дэвід Майерс
Выдавец: Беларускі Фонд Сораса
Памер: 560с.
Мінск 1997
Спадчына Паўлава. Паўлаў вучыў нас, што прынцыпы фарміравання ўмоўных рэфлексаў адны і тыя ж ва ўсіх біялагічных відаў, што важныя псіхалагічныя з’явы можна вывучаць аб’ектыўна, што прынцыпы фарміравання рэфлексаў маюць практычнае значэнне.
Аперантнае абумоўленне. Класічнае (Паўлаўскае) абумоўленне характэрна для міжвольных (рэфлекторных) паводзінаў. Аперантнае абумоўленне звязана з валявымі паводзінамі. Паводзіны, за якімі ідуць пазітыўныя або адмоўныя падмацаванні, замацоўваюцца хутчэй, а тыя, якія суправаджаюцца пакараннем, паступова сыходзяць.
Эксперыменты Скінера. У пацукоў і галубоў, размешчаных у камеры Скінера. можна пас
Раздзел 8 Навучанне 227
тупова сфарміраваць паводзіны, патрэбныя эксперыментатару. Вучоны даследаваў таксама вынікі ўздзеяння пазітыўных і адмоўных, першасных і другасных, імгненных і аддаленых у часе ўзмацненняў. Розныя віды перыядычнага падмацавання паводзінаў (фіксаваныя суадносіны, зменлівыя суадносіны, фіксаваныя інтэрвалы часу, зменлівыя інтэрвалы часу) набліжаюць нас да мэты павольней, чым бесперапыннае падмацаванне, але набытыя такім чынам рэфлексы больш устойлівыя. Пакаранне бывае эфектыўным, калі яно своечасовае і справядлівае. Аднак яно можа мець шмат непажаданых пабочных эфектаў.
Ідэі Скінсра ў святлс сучасных тэорый. Павышаная ўвага Скінера да знешняга кантролю за паводзінамі зрабіла яго ідэі папулярнымі, але не бясспрэчнымі. Вучоныя крытыкавалі Скінера, як і Паўлава, за недаацэнку капгітыўных і біялагічных фактараў. Напрыклад, даследаванне скрытага фарміравання ўменняў, а таксама празмерных узнагарод сведчыць аб важнай ролі пазнання пры фарміраванні рэфлексаў.
Спадчына Скінера. Ідэі Скінера выклікалі шмат дыскусій па пытаннях свабоды чалавека і сродкаў кіравання людзьмі. Тым не менш яго прынцыпы фарміравання аперантных умоўных рэфлексаў выкарыстоўваюцца ў школах, у бізнесе, дома. Напрыклад, у абучэнні з дапамогай камп'ютэраў могуць практычна ажыццяўляцца прынцыпы індывідуальнага падыходу да фарміравання аперантных умоўных рэфлексаў і імгненнага пазітыўнага падмацавання.
Навучанне шляхам назірання
Гэта важны тып фарміравання ўменняў у вышэйшых арганізмаў і ў чалавека; Альберт Бандура і іншыя вучоныя назвалі яго навучаннем шляхам назірання. У розных эксперыментах дзеці імітуюць учынкі і мову дарослых незалежна ад таго, сацыяльнымі або антысацыяльнымі яны з’яўляюцца. Такія эксперыменты садзейнічалі даследаванню сацыяльнага мадэліравання ў хатніх умовах пад уздзеяннем тэлебачання і равеснікаў.
Тэрміны і паняцці для запамінання
Навучанне. Адносна пастаянныя змены ў паводзінах людзей і жывёл пад уплывам жыццёвага вопыту.
Біхевіярызм. Канцэпцыя, згодна з якой псіхалогія павінна быць аб’ектыўнай навукай і павінна вывучаць знешнія паводзіны без уліку разумовых працэсаў. Большасць сучасных вучоных згаджаюцца з першым, а не з другім.
Класічнае абумоўленне, або фарміраванне класічных умоўных рэфлексаў. Спосаб навучання, пры якім арганізм устанаўлівае сувязі паміж рознымі з’явамі. Нейтральны раздражняльнік, які сігналізуе аб безумоўным раздражняльніку БРЗ, выклікае рэакцыю, якая папярэднічае безумоўнаму раздражняльніку, рыхтуе да яго арганізм. (Вядомы як умоўныя рэфлексы Паўлава.)
Безумоўны рэфлекс (БР). У класічным абумоўленні — аўтаматычная рэакцыя на безумоўны раздражняльнік, напрыклад, слінавыдзяленне, калі ежа знаходзіцца ў роце.
Безумоўны раздражняльнік (БРЗ). У класічным абумоўленні — раздражняльнік, які аўтаматычна і натуральным чынам выклікае рэакцыю без яе спецыяльнай выпрацоўкі.
Умоўны рэфлекс. У класічным абумоўленні — рэакцыя, набытая пад уздзеяннем умоўнага раздражняльніка (УРЗ).
Умоўны раздражняльнік (УРЗ). У класічным абумоўленні — першапачаткова нейтральны раздражняльнік, які ў выніку асацыяцыі з безумоўным раздражняльнікам (БРЗ) выпрацоўвае ўмоўны рэфлекс.
Набыццё рэфлексу. Першапачатковая стадыя навучання, на якой рэакцыя ўзнікае і паступова ўзмацняецца. У класічным абумоўленні — гэта такая стадыя, на якой раздражняльнік пачынае выклікаць абумоўленую рэакцыю. У аперантным абумоўленні — гэта ўзмацненне падмацаванай рэакцыі.
Затуханне рэфлексу. Аслабленне рэакцыі, калі пры класічным абумоўленні, напрыклад, безумоўны раздражняльнік (БРЗ) не ідзе ўслед за ўмоўным раздражняльнікам (УР); або пры аперантным абумоўленні — спыненне падмацаванняў рэакцыі.
Спантаннае ўзнаўленне рэфлексу. Паўторнае ўзнікненне ўмоўнага рэфлексу пасля некаторага перапынку.
Абагульненне.Тэндэнцыя (пасля падмацавання рэакцыі) рэагаваць на раздражняльнікі, падобныя да ўмоўных раздражняльнікаў (УРЗ).
Распазнаванне. У класічным абумоўленні — здольнасць адрозніваць умоўны і падобныя да яго раздражняльнікі, якія не сігналізуюць аб безумоўным раздражняльніку. У аперантным
228 Частка 4 Пазнанне і мысленне
абумоўленні — розная рэакцыя на раздражненні, якія сігналізуюць аб падмацаванні або непадмацаванні паводзінаў.
Аперантнае абумоўленне, або выпрацоўка аперантных умоўных рэфлексаў. Спосаб навучання, пры якім рэакцыя ўзмацняецца, калі за ёй ідзе падмацаванне, і паступова знікае ў выніку пакарання.
Аўтаматычная рэакцыя. Паводзіны, якія ўзнікаюць як аўтаматычнае рэагаванне на якінебудзь раздражняльнік. Тэрмін Скінера для характарыстыкі паводзінаў, набытых у выніку выпрацоўкі класічных умоўных рэфлексаў.
Камера Скінера. Камера, у якой размешчаны рычаг альбо клавішы, на якія можа націскаць жывёліна, каб атрымаць падмацаванне сваіх паводзінаў у выглядзе ежы, а таксама прыбор для рэгістрацыі хуткасці націскання на рычаг або клавішу. Выкарыстоўваецца ў даследаваннях аперантнага абумоўлення.
Фарміраванне патрэбных паводзінаў. Гэта працэдура выкарыстоўваецца пры аперантным абумоўленні, калі падмацаванні паступова набліжаюць паводзіны да тых, якія патрэбны эксперыментатару.
Падмацаванне. У аперантным абумоўленні — любы фактар, які ўмацоўвае тую або іншую рэакцыю.
Прынцып Прымака. Прынцып, згодна з якім дзейнасць, якой займаюцца часцей або якой аддаюць перавагу над іншымі, можа служыць для падмацавання іншай дзейнасці.
Пазітыўнае падмацаванне. Падмацаванне паводзінаў з дапамогай пазітыўных стымулаў, напрыклад, ежы. Пазітыўнае падмацаванне — любы раздражняльнік, які ўмацоўвае рэакцыю і выкарыстоўваецца пасля яе.
Адмоўнае падмацаванне. Падмацаванне паво* дзінаў спыненнем або звядзеннем да мінімуму адмоўных уздзеянняў, напрыклад, шоку (не блытаць з пакараннем).
Першаснае падмацаванне. Натуральны стымул, які забяспечвае падмацаванне, задавальняе, напрыклад, біялагічную патрэбу.
Другаснае падмацаванне. Умоўны раздражняльнік, які забяспечвае падмацаванне, дзякуючы асацыяцыям з першасным падмацаваннем.
Рэгулярнае падмацаванне. Падмацаванне патрэбнай рэакцыі, як толькі яна праяўляецца.
Частковае (або нерэгулярнае) падмацаванне. Падмацаванне рэакцыі час ад часу; у выніку гэтага рэакцыя выпрацоўваецца павольней, але яна больш устойлівая да затухання, чым пры рэгулярным падмацаванні.
Рэжым фіксаваных суадносінаў. Рэжым падмацавання пры аперантным абумоўленні, калі рэакцыя падмацоўваецца толькі пасля пэўнай колькасці рэакцый.
Рэжым пераменных (зменлівых) суадносінаў. Рэжым падмацавання пры аперантным абумоўленні, калі няма строга вызначанага ліку рэакцый, пасля якіх адбываецца падмацаванне.
Рэжым з фіксаваным інтэрвалам. Рэжым падмацавання пры аперантным абумоўленні, калі рэакцыя падмацоўваецца праз строга вызначаны прамежак часу.
Рэжым з пераменным інтэрвалам. Рэжым падмацавання пры аперантным абумоўленні, калі рэакцыі падмацоўваюцца праз адвольныя перыяды часу.
Пакаранне. Любая з’ява, якая садзейнічае знікненню таго або іншага віду паводзінаў.
Кагнітыўная карта. Разумовае ўяўленне аб навакольным асяроддзі. Напрыклад, даследаваўшы лабірынт, пацукі паводзяць сябе так, як быццам у іх сфарміравалася разумовая схема лабірынта.
Латэнтнае навучанне. Навучанне, якое становіцца відавочным толькі тады, калі з’яўляецца прычына для гэтага.
Эфект празмернага ўзнагароджання. Абяцанне ўзнагароды за выкананне задання, якое і так робяць ахвотна. Чалавек у такім выпадку можа разглядаць узнагароду як галоўную матывацыю і страціць цікавасць да самой справы.
Навучанне шляхам назірання. Навучанне, якое ажыццяўляецца праз назіранне за паводзінамі іншых і іх імітацыю.
Мадэліраванне. Працэс пераймання сацыяльных або антысацыяльных паводзінаў.
Сацыяльныя паводзіны. Пазітыўныя, канструктыўныя паводзіны, супрацьлеглыя антысацыяльным.
Раздзел 9
Памяць
Уявіце сваё жыццё без памяці. Вы не маглі б прыгадваць радасныя хвіліны мінулага, адчуваць віну або няёмкасць за нядобрыя ўчынкі. Жыццё б істотна ўскладнілася. Кожны чалавек побач з вамі зрабіўся б незнаёмцам, штодзённыя заняткі — гатаванне ежы, язда на веласіпедзе, апрананне — чымсьці новым і нязведаным, a мова тых, хто побач, — замежнай мовай.
Памяць — гэта кладоўка розуму, сховішча набытых вамі ведаў. На думку Цыцэрона, памяць — гэта “скарбніца і апякунка ўсяго на свеце”. А з пункту гледжання псіхолага, памяць — гэта любая праява таго факта, што навучанне не прапала марна.
Феномен памяці
Магчымасці чалавечай памяці можна прасачыць на наступных прыкладах. Пасля размовы з Джонам вы застаяцеся пад моцным уражаннем ад яго дасціпнасці і розуму (ён мог паведаміць вам назву сваёй дысертацыі па фізіцы на атрыманне вучонай ступені магістра), ад яго ўмення, скажам, друкаваць на пішучай машынцы. Але праходзіць час, і вы пачынаеце заўважаць, што ў Джона ёсць вялікі недахоп, выкліканы пашкоджаннем мозга ў выніку дарожнай аварыі пры яздзе на матацыкле. Цяпер Джон ужо нічога не можа запомніць. I хоць ён памятае аб сваім жыцці да аварыі, але жыве толькі сённяшнім днём. Кожным ранкам доктар, які прыходзіць яго лячыць, павінен паўторна знаёміцца. Ён цярпліва слухае, як Джон зноў і зноў прыгадвае анекдатычныя выпадкі са свайго мінулага жыцця. Кожны раз, калі Джону трэба схадзіць
па патрэбе, ён пытаецца: “А дзе туалет?”, каб атрымаць адзін і той жа адказ.
Другая крайнасць — гэта людзі, ад нараджэння надзеленыя незвычайнай памяццю, якія маглі б стаць алімпійскімі чэмпіёнамі па запамінанні. Адной жанчыне, якую псіхолаг Ульрык Найсер называе М.З., мог бы пазайздросціць кожны студэнт. Да сваёй цяжкай хваробы ва ўзросце 29 гадоў, М.З. магла прыгадаць усё, што яе настаўнік калісь пісаў на дошцы, а таксама цэлыя старонкі з падручнікаў. Калі яна працавала лабарантам у біялагічнай лабараторыі, загадчык лабараторыі кожны дзень даваў дэталёвыя інструкцыі наконт таго, у якой паслядоўнасці ёй трэба падрыхтаваць каля 150 розных насякомых да эксперыментаў, і М.З. усё запамінала і ніколі не памылялася [Neisser, 1982].