• Газеты, часопісы і г.д.
  • Псіхалогія  Дэвід Майерс

    Псіхалогія

    Дэвід Майерс

    Выдавец: Беларускі Фонд Сораса
    Памер: 560с.
    Мінск 1997
    478.44 МБ
    Бацькі могуць заахвочваць добрыя паводзіны дзяцей за сталом, набліжаючы іх да аналагічных паводзінаў дарослых. Гэта здаецца простай справай. Але давайце параўнаем асноўныя прынцыпы фар
    міравання паводзінаў з тым, што часта назіраецца ў школе і дома. У працэссе фарміравання паводзінаў выхавальнік абапіраецца на звычайныя паводзіны індывіда, заахвочваючы тыя моманты, якія набліжаюцца да ідэалу. На думку Скінера, у штодзённым жыцці мы пастаянна заахвочваем паводзіны іншых і фарміруем новыя, але гэта часта адбываецца неўсвядэмлена. А часам здараецца і так, што мы заахвочваем і адмоўныя паводзіны. Бацькоў Білі, напрыклад, раздражняе яго пастаяннае ныццё. Але звярніце ўвагу на тое, як бацькі заахвочваюць такія паводзіны сына, ад якіх хацелі б пазбавіцца:
    Білі: “Зашнуруй мае чаравікі”.
    Бацька працягвае чытаць газету.
    Білі: “Тата, мне трэба зашнураваць чаравікі!”
    Бацька: “А... пачакай...”
    Білі: “Тааата! ЗАШНУРУЙ ЧАРАВІКІ!” Бацька: “Колькі разоў я казаў табе не ныць? Ну, давай, які чаравік будзем шнураваць першым?”
    Або параўнаем спосаб, якім псіхолагі фарміруюць паводзіны — шляхам заахвочвання за невялікія поспехі, — з тым, як іх фарміруюць настаўнікі ў школе. На табліцу, якая вісіць на сцяне, настаўнік прыклейвае залатыя зоркі насупраць прозвішчаў тых вучняў, якія набралі 100 балаў у тэсце на пісьменнасць. Усе дзеці прымалі ўдзел у такіх тэстах. Усім вядома, што некаторыя дзеці, якія вучацца толькі на “выдатна”, заўсёды з лёгкасцю атрымліваюць гэтыя 100 балаў. А іншыя, колькі б ні стараліся, не атрымліваюць ніякіх узнагарод. Было б лепш, калі б настаўнік адзначаў стараннасць тых дзяцей, якія хоць і пішуць з памылкамі, але робяць поспехі.
    Прынцыпы падмацавання. Мы ўжо звярталіся да паняцця “ўзнагарода”. Гэта паняцце набывае больш выразны сэнс у канцэпцыі падмацавання, якую прапанаваў Скінер і якая азначае любую з’яву, што павялічвае частату рэакцыі, за якой яна ідзе. Падмацаванне можа быць адчувальнай узнагародай. Гэта можа быць увага або пахвала. Гэта можа быць, як адз
    216 Частка 4 Пазнанне і мысленне
    начыў Дэвід Прымак, нават любімы занятак [Premack, 1965], Дзеці, якія з большай ахвотай гуляюць у пінбол, чым ядуць цукеркі, могуць з’есці больш цукерак, калі пасля гэтага ім дазваляюць пагуляць у пінбол. А тыя, што аддаюць перавагу цукеркам, ахвотней пагуляюць у пінбол, ведаючы, што іх гульня будзе падмацавана ласункамі. Прынцып Прымака — любую дзейнасць можна падмацаваць той, якой людзі займаюцца з большай ахвотай, — шырока выкарыстоўваецца бацькамі, якія выкананне дзецьмі дамашніх заданняў падмацоўваюць тым, што дазваляюць ім потым пакатацца на машыне.
    Пазітыўныя і негатыўныя падмацаванні. Хоць большасць з нас успрымае падмацаванні як узнагароду, але фактычна існуюць два віды падмацаванняў: пазітыўныя і негатыўныя. Вынік іх аднолькавы: кожны з іх пасвойму замацоўвае паводзіны.
    У чым жа адрозненне паміж імі? Пазітыўнае падмацаванне стварае рэакцыю з дапамогай своечасовага пазітыўнага стымулу. Ежа — пазітыўнае падмацаванне для жывёл; увага, пахвала і грошы — пазітыўнае падмацаванне для людзей. Негатыўнае падмацаванне замацоўвае рэакцыю шляхам памяншэння або ліквідацыі непрыемнага ўздзеяння. Для жывёліны ў наэлектрызаванай камеры Скінера адмена электрашоку з’яўляецца ўзнагародай (негатыўнае падмацаванне). Калі дзіця перастае прыставаць да вас або хныкаць, то гэта таксама з’яўляецца негатыўным падмацаваннем.
    Разгледзім такі прыклад: кожны раз, калі дзіця ўчыняе скандал, бацька саступае яму дзеля цішыні і спакою. (пазітыўнае падмацаванне). Паводзіны бацькі будуць падтрыманы негатыўным падмацаваннем (дзіця перастае крычаць). Або ўявіце сабе ўзрушанага студэнта, які, нарабіўшы глупстваў і праваліўшы экзамен, больш старанна рыхтуецца да здачы наступнага. Паводзіны студэнта могуць негатыўна падмацавацца змяншэннем трывогі і пазітыўна — лепшай адзнакай. Памятайце: хоць пазітыўна, хоць негатыўна, падмацаванне заўсёды фарміруе паводзіны.
    Адзначце для сябе, што “пазітыўны” азначае з’яўленне раздражняльніка.
    “ Негатыўны” азначае аддаленне раздражняльніка. Усе падмацаванні фарміруюць паводзіны. Так, знікненне непрыемнага раздражняльнгка (натірыклад, ныцця) з’яўляецца негатыўным падмацаваннем.
    Першасныя і другасныя падмацаванні. Першасныя падмацаванні — ежа або пазбаўленне ад шоку — з’яўляюцца прыроджанымі. Яны не абавязкова павінны быць прыемнымі. Другасныя падмацаванні набываюцца з дапамогай вопыту і ўмацоўваюцца шляхам асацыяцый з першаснымі. Калі пацук у камеры Скінера навучаецца па гудку распазнаваць, што хутка пададуць ежу, ён будзе старацца ўключыць гудок. Гэты гудок стаў другасным падмацаваннем, звязаным з ежай. Наша жыццё перапоўнена другаснымі падмацаваннямі — грошы, добрыя паказчыкі, прыемны тон голасу, пахвала — кожны з іх звязваецца з больш істотнымі ўзнагародамі. Другасныя падмацаванні аказваюць вялікі ўплыў на нашу здольнасць уздзейнічаць адзін на аднаго.
    Вокаімгненныя і аддаленыя ў часе падмацаванні. Разгледзім тыповы эксперымент па фарміравані паводзінаў. Перад тым як прадэманстраваць “патрэбныя” паводзіны, напрыклад, націсканне на рычаг, жывёліна дэманструе паслядоўнасць “непатрэбных” паводзінаў: яна мітусіцца, нешта абнюхвае, скрабецца. Той момант у паводзінах, непасрэдна за якім ідзе падмацаванне, мае большы шанец паўтарыцца, чым іншыя. А калі мы аддалім на 30 секунд падмацаванне націску на рычаг, a ў гэты час могуць мець месца іншыя віды паводзінаў, якія падмацоўваюцца, то жывёліна практычна ніколі не навучыцца націскаць на рычаг.
    Людзі навучаюцца рэагаваць на падмацаванні, значна аддаленыя ў часе: чэк на атрыманне заработнай платы ў канцы тыдня, адзнака ў канцы семестра, падарунак у канцы сезона. Фактычна ў нашых інтарэсах навучыцца адмаўляцца ад дробных і хуткіх узнагарод на карысць аддаленых у часе, але больш значных. Чаты
    Раздзел 8 Навучанне 217
    рохгадовыя дзеці, якія ў лабараторных эксперыментах выяўляюць такую здольнасць, вырастаюць сацыяльна прыстасаванымі і дасягаюць у жыцці вялікіх поспехаў [Mischel & others, 1989].
    Аднак хуткасць падмацавання ўсё ж уплывае на значную частку нашых паводзінаў. Заядлыя курцы, алкаголікі і наркаманы, магчыма, ведаюць, што за кароткачасовым задавальненнем, якое за лічаныя хвіліны мінаецца, прыйдуць расплата і пакаранне. Аднак вокаімгненнае падмацаванне аказваецца ўсё ж больш прывабным. Вось чаму позняе сядзенне перад тэлевізарам і асалода ад прагляду розных шоу перамагаюць усе заўтрашнія непрыемнасці, неадольную санлівасць і выкліканую ёй абыякавасць. На жаль, даводзіцца прызнаць, што хуткае падмацаванне бывае больш эфектыўным, чым аддаленае ў часе.
    “He трэба саступаць дзіцяці, калі яно капрызіць, толькі калі дзіця супакоіцца, прапануйцеяму тое, у чым адмовілі раней.” Сенека (4 да н.э. — 65 н.э.)
    Рэжым падмацавання. Ва ўсіх прыкладах, разгледжаных намі, мела месца пастаяннае падмацаванне: жаданая рэакцыя кожны раз падмацоўвалася. Пры такіх умовах навучанне адбываецца паспяхова. Але калі спыніць падмацаванне — перакрыць канвеер, які падае ежу, — то затуханне таксама не прымусіць сябе чакаць, і пацук перастае націскаць на рычаг. Калі мы двойчы кідаем у аўтамат манеты і не атрымліваем жаданых цукерак, то перастаём кідаць у яго грошы (хоць праз тыдзень можам зноў паўтарыць спробу).
    У штодзённым жыцці пастаяннае падмацаванне здараецца рэдка. Гандляр не кожны дзень прадае свой тавар, a рыбак не выцягвае рыбу кожны раз, як закідвае вуду. Але яны ўпарта працягваюць рабіць сваю справу, бо час ад часу іх намаганні ўзнагароджваюцца. Даследчыкі вывучалі такое частковае (або перыядычнае) падмацаванне, калі рэакцыі то падмацоўваюцца, то не [Nevin, 1988]. Працэс выпрацоўкі патрэбных рэакцый пры
    перыядычным падмацаванні развіваецца досыць павольна, што робіць пастаяннае падмацаванне больш прыдатным для такіх мэтаў. Але перыядычнае падмацаванне дае больш устойлівую рэакцыю. Возьмем для прыкладу галуба, які навучыўся дзяўбсці клавішу дзеля ежы. Калі падача ежы паступова спынялася і адбывалася толькі зрэдку і непрадказальна, галубы больш за 150 тысяч разоў білі дзюбай па клавішы без узнагароды [Skinner, 1953]. А пры перыядычным падмацаванні надзея на ўзнагароду ніколі не знікае.
    Аналагічныя прыклады можна назіраць і ў жыцці людзей. Ігральныя аўтаматы прыносяць удачу ігракам непрадказальна і не заўсёды, але гэты перыядычны шанец уздзейнічае на іх, як ежа на галубоў: яны ўпарта, да бясконцасці працягваюць гульню. Адсюль можна зрабіць выснову і бацькам: калі яны час ад часу задавальняюць капрызы дзяцей дзеля спакою і цішыні, то дзеці перыядычна могуць узнаўляць свае капрызы і патрабаванні. Такое патуранне дзецям найлепшым чынам садзейнічае таму, што ў будучым капрызы зноў і зноў будуць паўтарацца.
    Скінер і яго калегі параўналі 4 тыпы частковага падмацавання рэакцый. Адзін тып падмацаванняў быў жорстка фіксаваным, другі — непрадказальна зменлівым, трэці — звязаным з інтэрваламі часу, чацвёрты — з суадносінамі “рэакцыя—падмацаванне”. Скінер заўважыў, што кожны тып падмацавання мае свой асобны патэрн (узор) (мал. 8.3). Калі вы прачытаеце пра кожны з іх і зірнеце на графік, то можаце здзівіцца, бо вам ўсе гэтыя з’явы ўжо вядомыя.
    Пры фіксаваных суадносінах паводзіны падмацоўваюцца пасля пэўнай колькасці рэакцый. Як людзі, якія працуюць па здзельнаму прынцыпу і атрымліваюць грошы, скажам, за кожныя 30 вырабаў, так і лабараторныя жывёлы атрымліваюць падмацаванне сваіх рэакцый, да пры
    “ Прывабнасць рыбалкі заключаецца ў тым, што вы праследуеце нешта няўлоўнае, але дасягальнае, і гэта бясконцы ланцужок магчымасцей для спаўнення надзей.” Джон Бухан, 1875—1940
    218 Частка 4 Пазнанне і мысленне
    ■і Фінансавыя суадносіны
    ™ Зменлівыя суадносіны г. j Зменлівы інтэрвал
    ЕІППІ фіксаваны інтэрвал	^ Падсілкаванне
    Звярнгце увагу: пакаранне змяняе паводзіны чалавека, ствараючы для яго адмоўныя стымулы або ліквідуючы станоўчыя. Адмоўнае падмацаванне па сваім характары бывае станоўчым, яно не карае, а паляпшае паводзіны, ліквідуючы непажаданыя стымулы для іх. Так, падмацаванне той або іншай рэакцыі шокам з’яўляецца сродкам пакарання; спыненне шоку пасля адпаведнай рэакцыі — адмоўным падмацаваннем. Адмоўнае падмацаванне з’яўляецца ці не самым незразумелыхм паняццем у псіхалогіі.