Псіхалогія
Дэвід Майерс
Выдавец: Беларускі Фонд Сораса
Памер: 560с.
Мінск 1997
тым, што, папершае, такія ж самыя рэфлексы, як рэакцыю на мноства іншых раздражняльнікаў, можна выпрацаваць ў іншых жывых істот, практычна — у кожнага біялагічнага віда, пачынаючы ад чарвякоў, рыб, сабак і канчаючы малпамі і чалавекам [Schwartz, 1984], Такім чынам, выпрацоўка ўмоўнага рэфлексу з’яўляецца адным са спосабаў адаптацыі арганізмаў да навакольнага асяроддзя. Падругое, Паўлаў паказаў, як такія важныя ўнутраныя працэсы, як навучанне, могуць даследавацца аб’ектыўна. Паўлаў ганарыўся тым, што яго навуковыя метады не патрабавалі ніякіх суб’ектыўных меркаванняў або здагадак аб тым, што адбываецца ў мозгу сабакі. Слінавыдзяленне — гэта знешняя праява тых працэсаў, якія адбываюцца ў мозгу і якія можна вымерыць у кроплях або грамах сліны. Паспяховыя доследы Паўлава стварылі мадэль, па якой належыць развівацца маладой навуцы псіхалогіі — выдзяляць простыя элементы складаных паводзінаў і вывучаць іх з дапамогай аб’ектыўных лабараторных доследаў.
Прымяненне тэорыі Паўлава. У наступных раздзелах, прысвечаных матывацыі, эмоцыям, псіхічным расстройствам, тэрапіі і здароўю, мы ўбачым, як прынцыпы Паўлава выкарыстоўваюцца для лячэння людзей і паляпшэння іх жыцця. Напрыклад, людзі, якія ў мінулым ужывалі наркотыкі, часта маюць жаданне паспрабаваць іх зноў, калі сутыкаюцца з месцам і знаёмымі, якія нагадваюць ім аб калісьці перажытым стане задавальнення. Таму наркаманам рэкамендуецца пазбягаць абставін, якія асацыіруюцца з эйфарыяй ад наркотыкаў. А алкаголікам ствараюць такія ўмовы, якія выклікаюць у іх непрыемныя асацыяцыі з ужываннем алкаголю. Класіч
Раздзел 8 Навучанне 213
нае абумоўленне нават садзейнічае павышэнню імунітэту арганізма супраць захворванняў. Калі, скажам, у таго або іншага прэпарата ёсць спецыфічны смак, які ўплывае на імунную рэакцыю, то смак сам па сабе можа выклікаць гэтую рэакцыю.
На падставе вучэння Паўлава Джон Уотсан выказаў думку, што паводзіны чалавека, хоць і з’яўляюцца біялагічна абумоўленымі, уяўляюць сабой набор умоўных рэфлексаў. У адным сваім знакамітым, хоць і не зусім этычным эксперыменце Уотсан і Разалін Рэйнер паказалі, як узнікаюць страхі. Аб’ектам іх эксперымента было 11месячнае дзіця па імені Альберт. Маленькі Альберт, як і большасць немаўлят, баяўся моцнага шуму, але не баяўся белых пацукоў. Таму Уотсан і Рэйнер прынеслі яму аднойчы белага пацука, але калі дзіця працягнула руку, каб узяць яго, даследчыкі ўдарылі малатком па стальным бруску за галавой дзіцяці. Пасля 7 паўтораў гэтай працэдуры Альберт пачынаў плакаць, яшчэ не
пачуўшы грукату, а толькі ўбачыўшы пацука. I што самае цікавае — праз 5 дзён Альберт зрабіў абагульненне: ён распаўсюдзіў свой умоўны рэфлекс і на такія раздражняльнікі, як трусяня, шчаня, кавалак футра марскога коціка; хаця такія непадобныя да пацука аб’екты, як цацкі, не выклікалі плачу [Watson & Rayner, 1910; Harris, 1979].
I хоць іншыя псіхолагі з цяжкасцю атрымлівалі падобныя вынікі з іншымі дзецьмі, эксперыменты Уотсана і Рэйнер з Альбертам аказалі вялікі ўплыў на псіхолагаў. Адзін з іх нават выказаў думку, што кожны з нас — гэта хадзячы ўмоўны рэфлекс. А ці можна з дапамогай розных працэдур па ліквідацыі рэфлексаў паставіць пад кантроль нашы эмоцыі, якія менш паддаюцца адаптацыі, дзеля таго каб выпрацаваць новыя рэакцыі на эмацыянальныя раздражняльнікі? У раздзеле 16 “Тэрапія” мы ўбачым, як псіхолагі карыстаюцца прыёмамі і метадамі біхевіярыстаў пры лячэнні неўрозаў.
ГВАЛТ ЯК ПРЫЧЫНА СТРАХУ
“Хто на малацэ апёкся, той вады баіцца", — кажа старая прымаўка. Доследы над сабакамі паказалі, што, сапраўды, дастаткова толькі намёку на якінебудзь моцны раздражняльнік у адпаведнай сітуацыі, каб траўміраваць жывёліну. Драматычныя выпадкі бываюць і з людзьмі; напрыклад, пасля таго як адну жанчыну пазверску згвалтавалі, усё яе астатняе жыццё праходзіла ў пастаяннай боязі. Яе страх (УР) быў моцна звязаны з канкрэтным месцам і асобнымі людзьмі (УРЗ), але ён распаўсюдзіўся на іншыя месцы і іншых людзей. Звярніце ўвагу на тое, як гэты трагічны для яе выпадак пазбавіў жанчыну звычайных прыемных асацыяцый з такімі раздражняльнікамі, як утульны пакой і мяккі ложак.
“Чатыры месяцы таму мяне згвалтавалі. У поўнач я прачнулася, пачуўшы крокі за дзвярыма сваёй спальні. Я паклікала сваю сяброўку, з якой мы разам жылі ў кватэры, мяркуючы, што гэта яна вярнулася дадому. Хтосьці ціха падыходзіў да мяне, і раптам я ўсё зразумела. Я закрычала і пачала адбівацца, але іх было двое. Адзін моцна ўхапіўся за мае ногі, а другі, заціснуўшы далонню мой рот, прыставіў нож да горла і прамовіў: "Замоўкні, сука, а то за
рэжу". Ніколі ў жыцці я не была такой бездапаможнай. Яны па чарзе згвалтавалі мяне, адзін зіх — пазверску. Пазней, калі яны шукалі ў пакоі грошы і каштоўнасці, вярнулася мая сяброўка. Яны ўцягнулі яе ў мой пакой, згвалтавалі і яе, а потым, прывязаўшы нас абедзвюх да ложка, пайшлі.
Мы ўжо ніколі больш не спалі ў гэтай кватэры. Нас ахапіў страх. Нават зараз кожны раз, калі я кладуся спаць (заўсёды пры святле настольнай лямпы), мне здаецца, што яны зноўзаходзяць у пакой. Да гэтага трагічнага здарэння я была незалежнай, я чатыры гады жыла альбо адна, альбо з іншымі маладымі дзяўчатамі; зараз я нават падумаць не магу, што ноччу застануся адна. Калі я праязджаю міма нашай старой кватэры альбо калі мне даводзіцца зайсці ў пусты дом, у мяне пачынае калаціцца сэрца іліцца пот. Я баюся незнаёмых людзей, асабліва мужчын, і чым больш яны падобныя да маіх гвалтаўнікоў, тым больш я іх баюся. Мая сяброўка таксама адчувае пастаянны страх, яна таксама палохаецца, уваходзячы ў нашу новую кватэру. Я баюся жыць у гэтым горадзе, баюся, што яны прыйдуць зноў, баюся класціся спаць і засынаць".
214 Частка 4 Пазнанне і мысленне
Псіхолаг Грэгары Разран (1940) заўважыў, што звязванне палітычных лозунгаў (УРЗ) з працэсам прыняцця ежы (БРЗ) робіць гэтыя лозунгі больш прыцягальнымі. Вось чаму рэкламадаўцы любяць суправаджаць свае вырабы вобразамі, якія радуюць вока, — такімі, скажам, як сексаггільныя мадэлі.
Схема ўзнікнення рэфлексаў у маленькага Альберта
Аперантнае абумоўленне
Класічнае абумоўленне звязвае нейтральныя раздражняльнікі з простымі, натуральнымі рэакцыямі на іх. А як жа мы фарміруем складаныя, валявыя паводзіны? Адна справа — навучыць жывёліну выдзяляць сліну, калі яна чуе гук, або дзіця — баяцца аўтамабіляў на вуліцы, і зусім іншая справа — навучыць слана хадзіць на задніх нагах, або дзіця — арыфметыцы. Другі тып выпрацоўкі рэфлексу тлумачыць такія паводзіны. Пры аперантным абумоўленні чалавек лягчэй паўтарае паводзіны, якія заахвочваюцца (падмацоўваюцца), і пазбаўляецца ад тых, за якія яго караюць.
Як для класічнага, так і для аперантнага абумоўлення характэрны наступныя працэсы: набыццё, згасанне, спантаннае аднаўленне, абагульненне і распазнаванне. Але паміж імі ёсць розніца. Класічнае абумоўленне ўключае рэфлекторныя паводзіны, якія ўзнікаюць як аўтаматычная рэакцыя на якінебудзь раздражняльнік (напрыклад, на мясны парашок і гук). Выпрацоўка аперантнага рэфлексу уключае валявыя (нерэфлекторныя) паводзіны, якія называюцца аперантнымі, паколькі суб’ект так дзейнічае ў асяроддзі, што яго або ўзнагароджваюць, або караюць.
Мы лягчэй адрознім класічнае абумоўленне ад аперантнага, калі зададзім пытанне: кантрольны раздражняльнік папярэднічае рэакцыі ці ідзе пасля яе? Пры выпрацоўцы класічнага рэфлексу ён ідзе
перад рэакцыяй; напрыклад, гук выклікае слінавыдзяленне. Пры выпрацоўцы аперантнага ўмоўнага рэфлексу кантрольны раздражняльнік, які альбо заахвочвае, альбо карае, прыходзіць пасля рэакцыі. Вынік залежыць ад паводзінаў жывёлы; напрыклад, сабака робіць якінебудзь трук, а потым атрымлівае ежу.
Эксперыменты Скінера
Б.Ф. Скінер [Skinner, 1904—1990] у студэнцкія гады быў вядомы ў сваім каледжы як пісьменнік, але, шукаючы новыя напрамкі ў жыцці, ён пасля заканчэння каледжа зацікавіўся псіхалогіяй і зрабіўся адным з самых яркіх і ўплывовых прадстаўнікоў новага тады напрамку ў псіхалогіі — біхевіярызму. Скінер заняўся распрацоўкай аднаго простага жыццёвага факта, які Эдвард Л. Торндайк, псіхолаг канца XIX — пачатку XX ст., назваў законам эфекту: паводзіны, якія заахвочваюцца, звычайна паўтараюцца. Скарыстаўшы закон эфекту Торндайка як падставу для сваіх доследаў, Скінер распрацаваў “тэхналогію паводзінаў“, якая дала яму магчымасць навучыць галубоў паводзіць сябе зусім не характэрным для іх спосабам: хадзіць па маршруту ў выглядзе лічбы 8, гуляць у пінгпонг, сачыць за “ядзернай кропкай”, якая рухаецца па экране і своечасова дзяўбсці яе.
Для сваіх эксперыментаў над пацукамі, а пазней над галубамі ён сканструяваў шырока вядомую зараз камеру Скінера. Гэта звычайная негукаправодная камера, у якой размешчаны металічная пласціна або клавіша, якую жывёліна можа націскаць або дзяўбсці, каб атрымаць узнагароду ў выглядзе смачнай ежы або піцця, а таксама спецыяльны прыбор, які рэгіструе дзеянні жывёл. Эксперыменты Скінера і іншых вучоных, якія займаліся аперантным абумоўленнем, мелі вялікае значэнне. Яны вызначалі ўмовы, якія забяспечваюць эфектыўнае і трывалае навучанне.
Рэфлекторныя паводзіны — гэта рэакцыя на раздражненні; аперантныя паводзіны — дзейнасць з мэтай атрымання ўзнагароды.
Раздзел 8 Навучанне 215
Фарміраванне паводзгнаў. У сваіх эксперыментах Скінер скарыстаў такі метад фарміравання паводзінаў, пры якім з дапамогай заахвочвання (ежы, напрыклад) мяняліся натуральныя паводзіны жывёл і яны пачыналі паводзіць сябе так, як патрэбна эксперыментатару. Уявіце сабе, што вам трэба навучыць пацука націскаць на пласціну. Паназіраўшы за натуральнымі паводзінамі жывёліны да пачатку трэніровак, вы будзеце абапірацца на іх у сваіх доследах. Напрыклад, кожны раз, калі пацук набліжаецца да пласціны, вы даяце яму штосьці смачнае. Калі пацук пачне набліжацца да яе рэгулярна, вы прымусіце яго падыходзіць да яе бліжэй і бліжэй перад тым, як даць яму ежу; і, нарэшце, вы даяце пацуку ежу толькі тады, калі ён дакранецца да пласціны. 3 дапамогай гэтага метаду паступовага набліжэння вы ўзнагароджваеце жывёліну толькі за тыя рэакцыі, якія набліжаюць патрэбныя для вас паводзіны, і ігнаруеце астатнія. Такім чынам, даследчыкі і дрэсіроўшчыкі паступова фарміруюць складаныя паводзіны жывёл. Каб навучыць бязмоўныя істоты адрозніваць раздражняльнікі, псіхолаг павінен вызначыць, што яны ўспрымаюць. Ці можа сабака распазнаваць колеры, а дзіця — гукі? Калі мы навучым іх рэагаваць на адзін якінебудзь раздражняльнік і ігнараваць іншыя, тады стане зразумелым, што яны могуць успрымаць розніцу. Доследы паказалі, што некаторыя жывёлы валодаюць незвычайнай здольнасцю да фарміравання паняццяў, адрозніваючы адзін клас аб’ектаў ад другога [Hackenberg & Hineline, 1990]. Калі эксперыментатар дае галубу ежу пасля таго, як той пачынае стукаць дзюбай, убачыўшы твар чалавека, а не штонебудзь іншае, то голуб навучыцца распазнаваць твары [Herrnstein & Lovel&, 1964]. 3 дапамогай такіх дрэсіровак нават вучылі галубоў адрозніваць фрагменты з музыкі Баха ад фрагментаў з музыкі Стравінскага [Porter & Neuringer, 1984],