Псіхалогія
Дэвід Майерс
Выдавец: Беларускі Фонд Сораса
Памер: 560с.
Мінск 1997
Выяўленне законаў, якія ляжаць у аснове працэсу фарміравання ўменняў, стала адной з важнейшых задач псіхалогіі на пачатку яе развіцця. Стагоддзе таму ў асноўным даследаваліся суб’ектыўныя, інтраспектыўныя апісанні людзьмі сваіх разумовых працэсаў. На пачатку XX стагоддзя псіхолаг Джон Б. Уотсан заклікаў псіхолагаў перастаць спасылацца на пачуцці і матывы людзей. “Забудзьце пра розум”, — казаў Уотсан. Замест гэтага псіхалогія павінна займацца вывучэннем Taro, як арганізмы рэагуюць на знешнія раздражненні. “Тэарэтычная мэта псіхалогіі — прадказанне і кантроль за паводзінамі. Інтраспекцыя ў гэтым не іграе ніякай ролі” [Watson, 1913]. Карацей кажучы, псіхалогія павіннна быць аб’ектыўнай навукай аб паводзінах. Такі пункт гледжання на псіхалогію, названы біхевіярызмам*, аказаў вялікі ўплыў на амерыканскую псіхалогію на працягу першай паловы XX стагоддзя. Культура навуковай амерыканскай думкі з яе ўвагай да навуковай аб’ектыўнасці і штучнай татальнай
* Ад англійскага behaviour — паводзіны.
Раздзел 8 Навучанне 207
роўнасцю ўсяго і ўсіх, аказалася вельмі ўрадлівай глебай, на якой прыжыўся біхевіярызм.
Класічнае абумоўленне
Магчымасць навучання з дапамогай асацыяцый дыскутавалася здаўна, але толькі ў нашым стагоддзі яна была пацверджана адным з самых вядомых псіхалагічных доследаў. Многім знаёма імя Івана Паўлава. Ён правёў шэраг класічных эксперыментаў, а феномен, які ён даследаваў, мы справядліва называем класічным (альбо Паўлаўскім) абумоўленнем.
Эксперыменты Паўлава
Усё сваё жыццё Паўлаў прысвяціў навуковым эксперыментам. Атрымаўшы навуковую ступень у галіне медыцыны ва ўзросце 33х гадоў, наступныя 20 гадоў жыцця ён прысвяціў даследаванню сістэмы стрававання, і яго навуковая праца была адзначана Нобелеўскай прэміяй за 1904 год, першай у Расіі. Але толькі наватарская навуковая дзейнасць, якой ён прысвяціў апошнія 30 гадоў жыцця (да самай смерці ва ўзросце 86 гадоў) прынесла яму сусветную вядомасць і сусветнае прызнанне.
Новы напрамак даследаванняў пачаўся з аднаго выпадковага адкрыцця. Даследуючы слінную сакрэцыю ў сабак, вучоны заўважыў, што як толькі ежа трапляе ў рот сабаку, пачынаецца выдзяленне сліны. Ён заўважыў таксама, што калі доўга працаваць з адным і тым жа сабакам, у таго пачынае выдзяляцца сліна пры знешніх прыкметах, звязаных з ежай: гэта выгляд ежы, посуд, у якой яна знаходзіцца, чалавек, які яе прыносіць, і нават гук яго крокаў. Спачатку гэтыя знешнія “псіхічныя сакрэцыі” перашкаджалі эксперыментам па даследаванні стрававання, але потым Паўлаў зразумеў, што яны сведчаць аб працэсе фарміравання ў сабакі простай, але вельмі важнай формы навучання. 3 таго часу Паўлаў пачаў даследаваць навучанне, што на думку вучонага, дапамагала лепш зразумець функцыяніраванне мозга.
Спачатку Паўлаў і яго асістэнты спрабавалі зразумець, што адчувае сабака, калі ў яго адбываецца інтэнсіўны працэс выдзялення сліны ў прадчуванні кармлення. Але гэта прывяло да бясконцых спрэчак. Таму, каб даследаваць феномен больш аб’ектыўна, прыступілі да эксперыментаў. Кармленне сабакі суправаджалася асобнымі нейтральнымі раздражненнямі; трэба было даведацца, ці пачнецца слінавыдзяленне толькі пад уплывам нейтральных раздражняльнікаў. Каб ліквідаваць магчымае ўздзеянне іншых раздражняльнікаў, сабак трымалі ў ізаляцыі, у маленькім памяшканні, прывязаннымі, а каб вымераць слінавыдзяленне, прымацоўвалі спецыяльны вымяральны прыбор. Ежа падавалася з суседняга пакоя; спачатку талерку з ежай прасоўвалі зпад дзвярэй, пазней — у рот сабакі задувалі мясны парашок праз дакладныя прамежкі часу. Даследчыкі хацелі высветліць, ці будзе сабака выдзяляць сліну на адзін толькі нейтральны раздражняльнік, які сведчыў аб хуткай падачы ежы.
Сліна выдзялялася. Звычайна падачу ежы сабаку Паўлаў суправаджаў асобным гукам. Праз некаторы час слінавыдзяленне пачыналася толькі ад гуку ў прадчуванні мяснога парашку. Такім жа чынам Паўлаў навучыў сабак выдзяляць сліну і пад уздзеяннем іншых раздражняльнікаў — гудка, святла, дотыку да нагі і нават дэманстрацыі звычайнага круга.
А зараз даецца некаторая неабходная ў далейшым тэрміналогія: выдзяленне сліны ў роце як рэакцыю на ежу Паўлаў назваў безумоўным рэфлсксам (БР), бо гэты рэфлекс не абумоўлены ранейшым вопытам сабакі, а з’яўляецца аўтаматычным. Ежа ў роце аўтаматычна выклікае слінавыдзяляльны рэфлекс. Гэта прыроджаны рэфлекс, а не набыты. 3за таго, што ежа заўсёды выклікае такую рэакцыю, Паўлаў назваў яе безумоўным раздражняльнікам (БРЗ).
Слінавыдзяленне як рэакцыя на гук залежыць ад фарміравання ў сабакі асацыятыўных сувязей паміж гукам і ежай. Гэты набыты адказ мы называем умоўным рэфлексам (УР). Нейтральны сам па сабе гук, які адразу выклікае слінавыдзяленне, мы называем умоўным раздраж
208 Частка 4 Пазнанне і мысленне
Запомніце:
БРЗ — безумоўны раздражняльнік;
БР — безумоўны рэфлекс;
УРЗ — умоўны раздражняльнік;
УР — умоўны рэфлекс.
няльнікам (УРЗ). Вы можаце адрозніць гэтыя два тыпы раздражняльнікаў і рэфлексаў, калі запомніце, што ўмоўны азначае — набыты, а безумоўны — не набыты, а прыроджаны.
Але калі эксперымент аказаўся такім простым, то што Паўлаў рабіў у наступныя 30 гадоў? Разам са сваімі калегамі ён даследаваў прычыны і вынікі выпрацоўкі ўмоўных рэфлексаў. У выніку даследаванняў яны назвалі 5 асноўных працэсаў абумоўлення: набыццё, згасанне, спантаннае аднаўленне,абагульненне, распазнаванне.
Набыццё рэфлексу. Што датычыць пачатковай стадыі навучання, то тут важнейшым пытаннем з’яўляецца час, неабходны для набыцця рэакцыі: колькі часу павінна прайсці паміж нейтральным раздражняльнікам (гук, святло, дотык або штонебудзь іншае) і безумоўным раздражняльнікам? Няшмат. Для многіх біялагічных відаў бывае дастаткова паўсекунды. А гэта сведчыць аб тым, што працэс выпрацоўкі ўмоўнага рэфлексу з’яўляец
ца адаптацыйным працэсам з біялагічнага пункта гледжання. Ён дапамагае арганізмам падрыхтавацца да тых або іншых падзей, якія могуць адбыцца. Паколькі няма ніякай неабходнасці рыхтавацца да таго, што ўжо было, рэфлекс звычайна не выпрацоўваецца, калі нейтральны раздражняльнік выкарыстоўваецца пасля БРЗ. Аднак калі спачатку ідзе нейтральны раздражняльнік, які сігналізуе аб якімсьці важным здарэнні — скажам, гук зламанага сука насцярожвае аленя, — ён становіцца УР, і алень хутка ўцякае з таго месца, прадчуваючы небяспеку.
Майкл Домжан і яго калегі паказалі гэта ў доследзе з японскай курапаткай [Domjan, 1986]. Перад прыходам самкі ў клетку, дзе сядзеў самец, даследчыкі ўключалі чырвонае святло. 3 цягам часу самцу ўсё больш і больш падабалася гэтае святло. А паколькі яно прадвяшчала прыход самкі, то ўзбуджаны самец спароўваўся з ёй хутчэй.
У людзей таксама розныя рэчы, пахі, віды, звязаныя з палавым задавальненнем, становяцца ўмоўнымі раздражняльнікамі сексуальнага ўзбуджэння. Псіхолаг Майкл Тырэл прыгадвае: “Мая першая дзяўчына любіла есці цыбулю, і я пачаў звязваць пах цыбулі з рота з пацалункамі. Праз нейкі час мурашкі пачыналі бегаць па маёй спіне, калі я адчуваў пах цыбулі
Набыццё рэфлексу (УРЗ у пары з БРЗ)
Зніканне рэфлексу (УРЗ)
Паўза
Далейшае зніканне рэфлексу (толькі УРЗ)
Мал. 8.1. Ідэальныя крывыя набыцця, знікнення і спантаннага аднаўлення УР. Крывая, якая ідзе ўверх, паказвае, што УР хутка ўмацоўваецца, калі УРЗ і БРЗ неаднаразова з’яўляюцца разам (набыццё УР), затым згасае, калі УРЗ з’яўляецца адзін (знікненне), але зноў узнікае пасля некаторай паўзы (спантаннае аднаўленне).
Раздзел 8 Навучанне 209
ў чыімнебудзь дыханні. Вось гэта было пачуццё!” [Tirrell, 1990]. (Пытанне: дзе ў гэтым прыкладзе безумоўны раздражняльнік?)
Згасанне і спантаннае аднаўленне рэфлексу. Што здараецца пасля таго, як умоўны рэфлекс сфарміраваўся, калі УРЗ перыядычна ўзнікае без БРЗ? Ці будзе УРЗ зноў фарміраваць УР? Паўлаў заўважыў, што калі неаднарозова ўключаць гук і прытым не суправаджаць яго падачай ежы, слінавыдзяленне паступова змяншаецца. Гэтае аслабленне ўмоўнага рэфлексу пры адсутнасці БРЗ называецца згасаннем. Паўлаў заўважыў таксама, што калі да моманту ўключэння гуку праходзіла некалькі гадзін, то УР (слінавыдзядленне) зноў з’яўлялася пад уздзеяннем гуку. Гэтае спантаннае аднаўленне — з’яўленне (аслабленага) УР пасля паўзы — дало магчымасць Паўлаву прыйсці да высновы, што згасанне проста падаўляе УР, a не знішчае яго цалкам (мал. 8.1).
Перапыніўшы зносіны з аб’ектам свайго “палкага кахання”, Тырэл прайшоў праз этапы згасання і спантаннага аднаўлення УР. Ён прыгадвае, што пах цыбулі ў дыханні, які не падмацоўваўся БРЗ (пацалункам), страціў сваю ўласцівасць запальваць кроў. Аднак час ад часу дыханне з пахам цыбулі ўсё ж абуджала ў ім аслаблены ўспамін аб перажытай эмоцыі.
Абагульненне. Паўлаў і яго вучні заўважылі, што сабака, які прывык да гуку адной танальнасці, рэагуе таксама і на гукі, якія ніколі не падмацоўваюцца ежай. Гэтак жа сабака, які выдзяляе сліну, калі яго гладзяць, будзе выдзяляць яе, калі яго чухаюць [Windholz, 1989] або калі раздражняюць асобныя часткі цела (мал. 8.2). Гэтая тэндэнцыя да рэакцый на УРЗ, падобных паміж сабой, была названа абагульненнем. Абагульненне можа быць адаптацыйным. Напрыклад, дзеці, якія пачалі хадзіць і якіх вучаць асцерагацца аўтамабіляў на вуліцы, дэманструюць такую ж асцярожнасць і ў адносінах да грузавікоў і матацыклаў.
Дзякуючы абагульненню раздражняльнікі, падобна як натуральна прыцягальныя або агідныя аб’екты, могуць па
нага
Частка цела, якая стымулюецца
Мал. 8.2. Абагульненне. Паўлаў дэманстраваў здольнасць да абагульненняў, прыстасаваўшы мініяцюрныя вібратары да розных частак цела сабакі. Атрымаўшы слінавыдзяленне шляхам раздражнення сцягна, ён пачаў раздражняць іншыя ўчасткі цела сабакі. Чым бліжэй яны знаходзіліся да таго ўчастка, які раздражняўся першым, тым мацнейшым быў умоўны рэфлекс.
асацыяцыі выклікаць і задавальненне, і агіду. Звычайная ежа, такая як цукеркі і рыс, выклікае агіду, калі падаецца ў непрывабным выглядзе, скажам, у форме фекалій сабакі [Rozin & others, 1986], Мы ўспрымаем дарослых, рысы твару якіх нагадваюць дзіцячыя (круглы твар, высокі лоб, маленькі падбародак, вялікія вочы) як адкрытых, добразычлівых, наіўных людзей [Berry & McArthur, 1986], У абодвух выпадках эмацыянальная рэакцыя на адзін тып раздражняльніка распаўсюджваюцца на падобныя раздражняльнікі.