Псіхалогія
Дэвід Майерс
Выдавец: Беларускі Фонд Сораса
Памер: 560с.
Мінск 1997
“Якой дзіўнай аказалася з’ява, якую людзі завуць асалодай! Іяк дзіўнаяна звязана з тым, што лічыцца яе супрацьлегласцю — болем! Следам за першым адразу ідзе другое”. Платон, IV стагоддзе да н.э.
котыка. А гэта, у сваю чаргу, патрабуе павелічэння дозаў, каб падоўжыць яго дзеянне.
Прычыны
ўжывання наркотыкаў
Ужыванне наркотыкаў моладдзю ў ЗША павялічылася ў 70х і зменшылася ў 80х. Штогадовае апытанне 16 тысяч студэнтаў старэйшых курсаў Мічыганскага ўніверсітэта паказала, што працэнт студэнтаў, якія лічылі, што ўжыванне марыхуаны нясе пагрозу для здароўя, павялічыўся з 35 у 1978 г. да 78% у 1990 г. [Johnston & others, 1991]. Ужыванне марыхуаны гэтай узроставай групай дасягнула піку ў 1979 годзе і з таго часу пачало зніжацца. Штогадовае апытанне паступіўшых у каледжы студэнтаў, якое праводзіцца Саветам па адукацыі, таксама паказала, што ў перыяд з 1977 па 1990 год грамадскія акцыі ў падтрымку легалізацыі марыхуаны ўпалі з 53% да 19% [Astin & others, 1987, 1991], Аналагічныя дадзеныя атрыманы і ў выніку апытанняў канадскіх падлеткаў [Smart & Adlaf, 1989],
Іншыя даследаванні паказваюць, як мяняецца стаўленне людзей да алкаголю. Усё больш і больш амерыканцаў, якія кла
Табліца 7.1.
Некаторыя псгхаактыўныя наркотыкі і іх уздзеянне на арганізм
Тып Наркотык
Дэпрэсанты Алкаголь
Стымулятары Гераін
Какаін
Нікацін
Слабы
Станоўчы эфект
Першапачатковае пачуццё задавальнення, за якім наступае расслабленасць і растарможванне
Эйфарыя, аблягчэнне болю
Эйфарыя, самаўпэўненасць, энергічнасць
Стымулюе і супакойвае, пачуццё задавальнення
Абвастрае пачуцці, аблягчае боль, разбурае адчуванне часу, расслабляе, выклікае
Адмоўны эфект
Дэпрэсія, страта памяці, хваробы, запаволеныя рэакцыіі
Падаўленасць, агонія
Сардэчнасасудзісты ціск, падазронасць, дэпрэсія
Сардэчныя захворванні, рак
Зніжэнне колькасці палавых гармонаў, пагаршэнне памяці,
Раздзел 7 Станы свядомасці 199
поцяцца пра сваё фізічнае і маральнае здароўе, лічаць алкаголь не напіткам для весялосці, а наркотыкам, ад якога, як і ад іншых наркатычных сродкаў, трэба пазбаўляцца. Дадзеныя апытанняў, праведзеных інстытутам Гэлапа, паказалі, што колькасць людзей, якія не ўжываюць алкаголю, паступова ўзрастае — ад 29% у 1978 г. да 43% у 1990 г. Таксама павялічылася колькасць навучэнцаў, паступіўшых у каледжы, якія сказалі, што не ўжывалі піва на працягу года да паступлення на вучобу — з 25% у 1981 г. да 42% у 1990 г. Продаж моцных лікёраў у ЗША зменшыўся ў перыяд з 1980 па 1987 год на 23% [Бюро перапісу, 1990]. Калі алкагольная індустрыя пачынае замяняць алкагольныя напіткі безалкагольнымі, так і ведайце: адносіны да алкаголю ў грамадстве змяняюцца.
Колькасць курцоў таксама змяншалася (аб чым размова пойдзе у раздзеле 17 “Здароўе”). Асабліва гэта датычыць высокаадукаваных людзей, большасць з якіх і не пачынала курыць. Дастаткова разгарнуць шырокую антыалкагольную і антынаркатычную прапаганду аб шкоднасці для здароўя гэтых рэчываў, — і шмат людзей пазбавіцца наркатычнай залежнасці без усялякай дапамогі груп падтрымкі і тэрапеўтычных паслуг.
Чаму ж тады людзі працягваюць ужываць наркатычныя сродкі? Чаму, напрыклад, трэць амерыканскіх студэнтаў старэйшых курсаў прызнаюцца, што ўжывалі наркотыкі? [Johnston & others, 1991]. Для маладых людзей, якія прагнуць вострых адчуванняў, жадаюць павесяліцца, гэта — прыдатны сродак. Але такія спарадычныя эксперыменты не звязаны з сур’ёзнай цягай да наркотыкаў [Shedler & Block, 1990]. Іншыя ж юнакі і дзяўчаты прыахвочваюцца да наркотыкаў усур’ёз і надоўга. Чаму?
У некаторых людзей ёсць да іх біялагічная схільнасць. Напрыклад, дадзеныя доследаў сведчаць аб тым, што на патрэбу арганізма ў алкаголі ўплывае спадчыннасць:
• Узятыя на выхаванне дзеці бываюць схільнымі да алкагалізму, калі адзін ці абодва з іх біялагічных бацькоў
былі алкаголікамі [Mirin & Weiss, 1989].
• Калі адзін з гомазіготных блізнятаў прыахвочваецца да алкаголю, гэта з’яўляецца фактарам рызыкі для другога [Heath & others, 1989].
• У параўнанні з дзецьмі, бацькі якіх не ўжывалі алкаголю, дзеці алкаголікаў бываюць больш адчувальныя да алкагольнай інтаксікацыі [Newlin & Thomson, 1990].
• Вучоныя вывелі пароду пацукоў, якія з большай ахвотай п’юць спіртное, чым ваду [Holden, 1991].
Такія эксперыментальныя дадзеныя спрыялі паглыбленню даследаванняў генетычнага і біяхімічнага ўплываў на з’яўленне схільнасці да псіхаактыўных сродкаў. Самае маштабнае даследаванне — 600 алкаголікаў і іх сваякоў у ЗША на працягу 5 гадоў коштам у 25 мільёнаў даляраў — пачалося ў 1991 годзе. Калі ўдасца знайсці біялагічныя прыкметы схільнасці да алкаголю, то гэта дапаможа выявіць тых маладых людзей, якія рызыкуюць прыахвоціцца да алкаголю, і перасцерагчы іх.
“Афіцыйная забарона ўжывання наркотыкаў з мэтай пазбегнуць розных непрыемных праблем, звязаных з іх ужываннем, — гэта тое самае, што забарона сексу дзеля таго, каб прадухіліць захворванні СНІДам”. Ronald Siegel, “Intoxication”, 1990
He менш уплывовыя псіхалагічныя і сацыяльныя фактары. Даследуючы падлеткаў і моладзь штатаў НьюДжэрсі і Каліфорнія, Майкл Ньюкам і Л.Л. Харлоу выявілі, што адзін з істотных псіхалагічных фактараў — адчуванне бессэнсоўнасці жыцця, адсутнасці ў ім мэты, што вельмі характэрна для тых, хто пакінуў вучобу ў школе, у каго няма ні прафесіі, ні перспектыў на будучае [Newcomb & Harlow, 1986],
У ходзе іншых даследаванняў было выяўлена, што заядлыя наркаманы ў мінулым часта перажывалі стрэс, няўдачы, прыгнечанасць. Як мы ўжо адзначалі, ал
200 Частка 3 Успрыманне навакольнага свету
Некатпорыя прыкметы алкагалізму:
• людзі часта выпіваюць;
• шкадуюць аб тым, што рабілі або што гаварылі ў стане ап’янення;
• адчуваюць няёмкасць або вінаватасць пасля п’янкі;
• не трымаюць “слова гонару” піць менш;
• п’юць, каб аблегчыць боль або пазбавіцца дэпрэсіі і нуды;
• пазбягаюць сяброў і членаў сям’і, калі п'юць.
У рэальнасці на спіртное прыпадае 1 /6 частка або нават менш ад ужывання ўсіх напіткаў увогуле. У тэлевізійных колах ужыванне алкаголю назіраецца часцей, чым ужыванне кавы, чаю, ліманадаў і вады разам узятых [Gerbner, 1990],
каголь часова прытупляе душэўны боль, што робіць яго сродкам барацьбы з дэпрэсіяй, нудой, злосцю або бяссонніцай. Аблягчэнне можа быць часовым, але, як мы ўбачым у раздзеле 8 “Навучанне”, на паводзіны людзей больш уплываюць блізкія, а не аддаленыя вынікі.
Наркотыкі маюць таксама і сацыяльныя карані, што асабліва тычыцца падлеткаў. На адносіны да наркотыкаў моцна ўплываюць равеснікі; яны забяспечваюць наркотыкамі адзін аднаго і нават спаборнічаюць у нормах іх спажывання. Калі сябры падлетка ўжываюць наркотыкі, то няма сумненняў, што ён або яна таксама прыахвоцяцца да іх. Калі сябры не ўжываюць наркотыкаў, то такая спакуса можа нават і не ўзнікнуць. Гэты фактар бывае настолькі моцным, што іншыя фактары, якія могуць прадказаць верагоднасць прыахвочвання да наркотыкаў — сямейныя традыцыі, рэлігійнасць, школьнае жыццё — дзейнічаюць толькі ўскосна, праз яго. Тыя маладыя людзі, якія пачалі ўжываць наркотыкі пад уплывам равеснікаў, часцей у будучым пазбаўляюцца ад сваёй звычкі [Kandel & Raveis, 1989], Калі сябры перастаюць ужываць наркотыкі або калі мяняецца сацыяльнае асяроддзе, то і малады чалавек перастае іх ужываць. Падлеткі са шчаслівых сем’яў, якія паспяхова вучацца ў школе, рэдка ўжыва
юць наркотыкі, і звычайна таму, што рэдка кантактуюцць з равеснікамінаркаманамі [Getting & Beauvais, 1987, 1990].
Усё гэта сведчыць аб тым, што існуюць тры шляхі эфектыўнага ўздзеяння на людзей з мэтай перасцярогі іх ад ужывання наркотыкаў і стварэння лячэбных праграм: 1) Інфармаванне аб адмоўным, аддаленым па часе ўздзеянні наркотыкаў на арганізм як плаце за кароткачасовае задавальненне. 2) Выхаванне ў людзей пачуцця самапавагі і мэтанакіраванасці. 3) Спробы змяніць адносіны паміж маладымі людзьмі аднаго ўзросту або прывіць ім нецярпімасць да адмоўнага ўплыву з боку равеснікаў. Інакш кажучы, людзі наўрад ці будуць ужываць наркотыкі, калі будуць разумець разбуральнасць іх уздзеяння на фізічны і псіхічны стан чалавека, калі яны добра ўладкаваны ў жыцці, ведаюць, дзеля чаго жывуць, а таксама сябруюць з тымі, хто “наркоту” не ўжывае.
Перадсмяротныя бачанні
“Чалавек чуе; як доктар канстатуе яго смерць. Затым ён чуе непрыемны шум, гучны звон або гудзенне і адначасова адчувае, што імкліва імчыцца праз доўгі цёмны тунэль. Раптам ён адчувае, што пакінуў сваё фізічнае цела [...] і бачыць яго на адлегласці, як быццам ён пабочны глядач. Затым адбываюцца іншыя цікавыя з’явы. Яму на дапамогу прыходзяць розныя людзі. Ён бачыць абліччы сваякоў і сяброў, якія даўно памерлі, a потым перад ім з’яўляецца добры прывід, які праменіцца цяплом і святлом і якога ён ніколі раней не бачыў... Яго ахоплівае неадольнае пачуццё радасці, любові і замілавання. Але насуперак свайму жаданню ён нейкім чынам зноў злучаецца са сваім фізічным целам і прадаўжае жыць” [Moody, 1976].
Гэты ўрывак са знакамітай кнігі Рэймана Моудзі “Жыццё пасля жыцця” апісвае вопыт чалавека які быў побач са смерцю. Паколькі такія сведчанні амаль заўсёды пазітыўныя, іх літаральна глытаюць людзі, што прагнуць атрымаць “пацвер
Раздзел 7 Станы свядомасці 201
джанне” бесклапотнага жыцця пасля смерці. (Ачуняўшы, людзі рэдка прыгадваюць, што былі адной нагой у пекле.)
Як мы павінны разумець усё гэта? Ці пацвярджаюць гэтыя факты, што пасля смерці нас чакае іншае жыццё і што свядомасць або душа, згодна з вучэннем Платона, аддзяляюцца ад цела ў апошні міг? Ці сапраўды здараюцца такія палёты душы на парозе смерці?
Такія перадсмяротныя трызненні больш распаўсюджаныя, чым можа здацца на першы погляд. Група вучоных апытала сотні і болей людзей, якія пабывалі на парозе смерці зза спынення на нейкі час сэрца, і ў кожным выпадку ад 30% да 40% з іх прыгадвалі свае спецыфічныя адчуванні [Ring, 1980; Schnaper, 1980]. У маштабным эксперыменце Джорджа Гэлапа толькі 15% удзельнікаў паведамілі пра свае перадсмяротныя бачанні [Gallup, 1981; Gallop & O’Connel, 1986]. Трэць з іх — прыкладна 8 мільёнаў чалавек, па ацэнцы Гэлапа, — расказалі пра свае містычныя перажыванні. Некаторыя сцвярджалі, што памятаюць размовы пра сябе, калі былі непрытомнымі (такія размовы ў аперацыйнай палаце пасля сур’ёзнай хірургічнай аперацыі прыгадваюць і асобныя хворыя, якія былі пад наркозам) [Hilgard, 1986],