Псіхалогія
Дэвід Майерс
Выдавец: Беларускі Фонд Сораса
Памер: 560с.
Мінск 1997
Можа, гіпноз дае гіпнатызёру асаблівую ўладу над людзьмі, што яны дзейнічаюць насуперак сваёй волі? Каб высветліць гэта, Орн і Эванс выкарысталі спрадвечнага ворага ілюзорных перакананняў — кантрольную групу. Орн папрасіў некалькі чалавек з групы прыкінуцца загіпнатызаванымі. Лабараторны эксперыментатар, не ведаючы, што людзі з кантрольнай групы не загіпнатызаваны, абыходзіўся з імі як і з іншымі, загіпнатызаванымі ўдзельнікамі эксперымента. I што ж? Незагіпнатызаваныя ўдзельнікі рабілі тое ж самае, што і загіпнатызаваныя. Большасць людзей у стане гіпнозу можна прымусіць падраць амерыканскі дзяржаўны сцяг або сапсаваць Біблію, красці экзаменацыйныя білеты ці прадаваць наркотыкі. I людзі, якія толькі прыкідваюцца загіпнатызаванымі, бываюць не менш схільнымі да такіх учынкаў [Levitt, 1986],
Гэты факт пацвярджае прынцып, пра які пойдзе гаворка ў раздзеле 18 “Сацыяльная псіхалогія”: аўтарытарная асоба можа прымусіць і загіпнатызаваных і незагіпнатызаваных людзей рабіць несамавітыя ўчынкі. Даследчык гіпнозу Спанас піша: “Паводзіны загіпнатызаваных людзей знаходзяцца ў межах нормы” [Spanos, 1981],
Ці можа гіпноз лячыць? Выкарыстанне гіпнозу ў лячэбных мэтах увесь час пашыраецца. Гіпнатэрапеўты не робяць нічога надзвычайнага [Baker, 1987], Постгіпнатычныя ўнушэнні (унушэнні, якія выконваюцца пасля сеанса) дапамагаюць людзям пазбавіцца ад галаўнога болю, астмы,
188 Частка 3 Успрыманне навакольнага свету
ЭКСПЕРЫМЕНТ ДОКТАРА ТРУ
Успаміны аб мінулых калядах?
Як мы павінны ставіцца да мудрагелістага эксперымента, які правёў Роберт Тру [True, 1949]? 3 дапамогай гіпнозу ён прымусіў добраахвотнікаў зноў перажыць каляды і свае дні нараджэння, калі ім спаўнялася 10, 7 і 4 гады. У кожнага з удзельнікаў эксперымента ён пытаўся, у які дзень тыдня было гэтае свята і іх дні нараджэння. Без гіпнозу верагоднасць правільных адказаў была б такая: адзін адказ з сямі. Як ні дзіўна, але загіпнатызаваныя людзі далі 82% правільных адказаў.
Іншым даследчыкам не ўдалося паўтарыць вынікі эксперымента Тру. Калі Марцін Орн спытаў у доктара Тру [Огпе, 1982], чаму гэта так, той адказаў, што “Science”, часопіс, у якім быў надрукаваны яго артыкул, скараціў ключавое пытанне, і яно стала такім: “Які гэта дзень?” А доктар Тру пытаўся ва ўдзельнікаў эксперымента: “Гэта панядзелак? Гэта аўторак?” і г. д., пакуль падыспытныя не спынялі яго словам “так”. Калі Орн спытаў Тру, ці ведаў ён сам сапраўдны дзень тыдня, задаючы пытанні, Тру адказаў, што ведаў, але ўсё ж не чакаў, што Орн спытае яго пра гэта.
Ці разумееце вы зараз, чаму Тру дасягнуў поспехаў у сваім эксперыменце? Яго эксперымент — гэта цудоўнае пацверджанне таго, як гіпнатызёр можа непрыкметна ддя людзей уздзейнічаць на іх памяць (і ўвогуле, як эксперыментатары могуць унушаць свае намеры). “Калі ўлічыць гатоўнасць, з якой загіпнатызаваны суб’ект жадае выканаць усё, што ад яго патрабуецца, — піша Орн, — то трэба толькі крыху змяніць форму пастаноўкі пытання (спытаць “Гэта серада?”), каб суб’ект адказаў “так”.
I, нарэшце, знішчальны ўдар па эксперыменту Тру быў нанесены простым пытаннем Орна, якое ён задаў 10 дзецям ва ўзросце 4х гадоў: “Які сёння дзень?” Ён быў вельмі здзіўлены, калі ніхто з дзяцей не адказаў на гэтае пытанне. А калі чатырохгадовыя дзеці не ведаюць дзень тыдня, то можна зрабіць выснову, што дарослыя ўдзельнікі эксперымента Тру давалі інфармацыю, якую яны не павінны былі ведаць, калі ім было 4 гады.
Успаміны аб пражытых жыццях?
Калі гіпнатычныя перажыванні дарослымі людзьмі эпізодаў свайго дзяцінства бываюць часткова ўяўнымі, то ці павінны мы верыць у
тое, што чалавек “жыве некалькі жыццяў?” Нікалас Спанас піша, што калі загіпнатызаваць схільных да фантазій людзей, якія вераць у рэінкарнацыю, то яны могуць даць яркае апісанне падрабязнасцей “мінулых жыццяў" [Spanos, 1987—88]. Але амаль заўсёды яны ўяўляюць сябе людзьмі той жа самай расы, пакуль даследчык не нагадае ім, што людзі належаць і да іншых рас. Яны часта кажуць, што ў мінулым жыцці былі знакамітымі людзьмі, а не адным з незлічоных “ніхто”; некаторыя з іх супярэчаць адзін аднаму, сцвярджаючы, што былі адным і тым жа чалавекам, напрыклад, каралём Генрыхам VIII. Больш таго, звычайна яны не ведаюць з той гістарычнай эпохі такіх рэчаў і падзей, пра якія не маглі не ведаць простыя людзі таго часу. Адзін удзельнік эксперымента, які “вярнуўся”ў“папярэдняе жыццё” ў 1940 год у якасці японскага пілотазнішчальніка, не толькі не мог назваць імператара Японіі ў тым годзе, але нават не ведаў, што Японія ў той час была ў стане вайны. Гіпнатычныя падарожжы ў мінулае, такім чынам, не пацвярджаюць існавання рэінкарнацыі.
Раздзел 7 Станы свядомасці 189
бародавак, псіхафізіялагічных захворванняў скуры. Адну жанчыну, якая на працягу 20 гадоў не магла пазбавіцца ад гнойных язваў на скуры, папрасілі ўявіць, што яна плыве ў вадзе, якая зіхаціць ад сонечных праменняў і якая ачысціць яе скуру, зробіць яе гладкай і здаровай. Праз 3 месяцы язвы зніклі [Bowers, 1984].
Асобныя псіхолагі лічаць, што лекавая вартасць гіпнозу залежыць ад характару недамагання. Выкарыстанне гіпнозу для пазбаўлення людзей ад шкодных звычак, тыпу курэння або кусання пазногцяў, аказалася аднолькава прымальным і для тых, каго можна ўвесці ў стан глыбокага гіпнозу, і для тых, хто яму не паддаецца. Гэта сведчыць аб тым, што эфектыўнасць лячэння можа залежаць ад нечага іншага, акрамя гіпнатычнага ўнушэння. А калі гіпноз выкарыстоўваецца для лячэння недамаганняў, не звязаных з самакантролем чалавека, такіх, напрыклад, як павышаная адчувальнасць арганізма да алергічных рэакцый, то ў гэтым выпадку найбольш паспяхова лечыцца той, хто лягчэй паддаецца гіпнозу [Bowers & LeBaron, 1986].
He беручы ў разлік выпадкаў, калі гіпноз паспяхова выкарыстоўваецца для лячэння людзей, схільных да яго, ці можна з упэўненасцю сцвярджаць, што гіпноз наогул з’яўляецца тэрапеўтычным сродкам? Яшчэ адно пытанне: ці з’яўляецца гіпноз больш эфектыўным сродкам, чым іншыя, калі трэба прымусіць чалавека расслабіцца і сфарміраваць пазітыўныя ўстаноўкі? Напрыклад, гіпноз паскарае знікненне бародавак. Але ў кантрольных даследаваннях такія ж пазітыўныя вынікі атрымліваюць і без гіпнатычных унушэнняў [Spanos & others, 1988]. Такім чынам, лекавая вартасць гіпнозу застаецца пакуль што пад сумненнем.
Ці можа гіпноз аслабляць боль? Так, гіпнозу гэта паддаецца [Kihlstrom, 1985]. Калі звычайныя незагіпнатызаваныя ўдзельнікі эксперымента апускаюць рукі ў ванну з ледзяной вадой, то ўжо праз 25 секунд адчуваюць моцны боль. А загіпнатызаваныя людзі пасля адпаведных унушэнняў сцвярджаюць, што не адчуваюць болю. Нават лёгкі гіпноз можа змен
шыць пачуццё страху, а значыць, і павышаную адчувальнасць да болю, скажам, пры лячэнні зубоў. A 10% людзей могуць упадаць у стан такога глыбокага гіпнозу, што іх можна аперыраваць без наркозу.
Чым гэта растлумачыць? Адна з тэорый гіпнатычнага аслаблення болю зыходзіць з паняцця дысацыяцыі — перарывання сувязей паміж рознымі ўзроўнямі свядомасці, што дае магчымасць некаторым разумовым працэсам адбывацца адначасова. Гіпноз, паводле гэтай тэорыі, перарывае сувязь паміж раздражняльнікам болю, які падыспытны ўсведамляе, і пачуццём болю. Таму і ледзяная вада здаецца вельмі халоднай, але не прычыняе болю.
Згодна з другой тэорыяй, гіпнатычнае аслабленне болю абумоўлена выбарачнасцю увагі. Напрыклад, у разгары спартыўных спаборніцтваў атлет, які атрымаў траўму, не адчувае болю аж да канца гульні. Гэта тэорыя пацвярджаецца доследамі, дадзеныя якіх сведчаць аб тым, што гіпноз гэтак жа аслабляе боль, як і працэдуры без выкарыстання гіпнозу, якія расслабляюць людзей і адцягваюць іх увагу ад непрыемных фактаў [Chaves, 1989], Калі ў стане гіпнозу ўвага жанчыны адцягваецца аб болевых адчуванняў, то роды праходзяць з мінімальнымі пакутамі; але гэты ж эфект дасягаецца і без выкарыстання гіпнозу, калі жанчыны праходзяць перадродавую трэніроўку [D’Eon, 1989],
Абодва погляды на прыроду болю дапускаюць, што на пэўным узроўні загіпнатызаваны чалавек усё ж адчувае ўздзеянне болевага раздражняльніка. Людзі, якія сцвярджаюць, што не адчуваюць ніякага болю, тым не менш, пацеюць, у іх калоціцца сэрца, калі на іх уздзейнічае электрашок або яны бачаць скальпель хірурга.
Адпаведна, калі ўдзельнікам гіпнатычнага эксперымента ўнушыць, што яны глухія, то яны сцвярджаюць, што не чуюць свайго ўласнага голасу, аднак, падобна незагіпнатызаваным, рэагуюць на свае галасы, якія ўсяго праз паўсекунды слухаюць у запісе з дапамогай навушнікаў. Калі загіпнатызаваным унушаюць, што
190 Частка 3 Успрыманне навакольнага свету
яны не ўспрымаюць колераў, то ў тэстах на ўспрыманне колераў яны паводзяць сябе інакш, чым людзі, у якіх і сапраўды парушана колеравае бачанне.
I хоць удзельнікі эксперыментаў сцвярджаюць, што не ўспрымаюць ні колераў, ні гукаў, не адчуваюць болю, усё ж сенсорныя раздражняльнікі рэгіструюцца ў іх сенсорных сістэмах. Калі глыбока загіпнатызаваным людзям загадваюць забыць, што яны чулі тыя або іншыя словы, то яны будуць сцвярджаць, што не памятаюць іх. Аднак іх паводзіны сведчаць аб іншым, паколькі “забытыя” словы ўплываюць на іх далейшыя думкі і пачуцці [Kihlstrom, 1990]. Напрыклад, калі людзям, схільным да гіпнозу, кажуць, што аркуш паперы (на ім намалявана вялікая лічба), чысты, то яны лёгка пагаджаюцца з гэтым. Аднак калі ім скажуць, што пасапраўднаму загіпнатызаваныя людзі, а не прытворшчыкі нейкі час бачаць лічбу перад тым, як яна паступова знікне, яны паслухмяна называюць гэтую лічбу [Spanos & others, 1989].
Такім чынам, даследчыкі ўсё яшчэ дыскутуюць па праблеме гіпнозу, але ўсе яны згаджаюцца з тым, што ён не перакрывае прыток сенсорнай інфармацыі, як думаюць некаторыя аб’екты і сведкі гіпнатычных сеансаў.
Тое, што адчуваюць людзі, па іх словах, у час гіпнатычнага сеанса, не супадае з іх паводзінамі. Спосаб аслаблення болю гіпнозам — альбо шляхам дысацыяцыі, альбо адцягненнем ад яго ўвагі, — які пакуль навукова не даследаваны, падводзіць нас да другой важнай праблемы: ці з’яўляецца гіпноз унікальным псіхалагічным станам?
Ці з'яўляецца гіпноз змененым станам свядомасці?
Мы даведаліся, што для гіпнозу патрэбна павышаная падатлівасць да ўнушэнняў. Мы ведаем таксама, што гіпнатычныя сеансы не надзяляюць чалавека асаблівымі ўменнямі. Але часам яны могуць садзейнічаць успамінам аб падзеях мінулага, дапамагаюць пераадолець псіхасаматычныя захворванні і аблягчаюць боль. Такім чынам, што такое гіпноз? Ці мо