Псіхалогія
Дэвід Майерс
Выдавец: Беларускі Фонд Сораса
Памер: 560с.
Мінск 1997
I хоць Фрэйд лічыў, што сны з’яўляюцца ключом да разумення нашыхунутраных канфліктаў, яго апаненты прытрымліваюцца іншага пункту гледжання і сцвярджаюць, што інтэрпрэтацыя сноў вядзе ў тупік. Некаторыя з іх лічаць, што нават калі сны і бываюць сімвалічнымі, то ім можна даваць любую інтэрпрэтацыю. А ёсць і такія вучоныя, якія лічаць, што ў снах няма нічога сімвалічнага і патаемнага. На іх думку, сон аб ружжы ёсць сон аб ружжы. Нават сам Фрэйд, які любіў курыць цыгары, прызнаваў, што “часам цыгара — гэта ўсяго толькі цыгара”.
Тэорыя сноў Фрэйда дае падставу для новых тэорый. Паводле адной з іх, сны — гэта працэс апрацоўкі інфармацыі: яны дапамагаюць адфільтроўваць, сартаваць і замацоўваць у памяці вопыт пражытага дня. Пасля стрэсаў і перыядаў доўгай вучобы павялічваецца сон ХРВ [Palumbo, 1978]. Больш таго, ёсць “паслядоўныя і пераканаўчыя дадзеныя” аб тым, што сон ХРВ рыхтуе свядомасць да ўспрымання экстраардынарнай альбо трывожнай інфармацыі [McGrath & Cohen, 1978], У адным доследзе яго ўдзельнікам давалі праслухваць незвычайныя фразы перад сном, а раніцой правяралі запамінанне гэтай інфармацыі. Калі ўдзельнікаў доследу будзілі ў пачатку стадыі сну ХРВ, яны запаміналі менш, чым тады, калі іх будзілі на іншых стадыях сну [Empson & Clarke, 1970],
Паводле яшчэ адной тэорыі, сны выконваюць фізіялагічную функцыю. Магчыма, сны — або звязаная з імі дзейнасць мозга ў часе сну ХРВ — перыядычна раздражняюць спячы мозг. Як вы, магчыма, памятаеце з раздзела 3, стымуляцыя развівае і захоўвае нейронныя шляхі мозга.
Мал. 7.5. 3 узростам мяняецца наш рэжым сну. У першыя некалькі месяцаў жыцця мы праводзім шмат часу ў сне ХРВ. У першыя 20 гадоў жыцця мы трацім на сон усё менш часу. Пачынаючы з сярэдніх гадоў жыцця наш сон робіцца не такім моцным і часта перапыняецца. Перыядычнае прачынанне становіцца нормай, яно не дае падстаў для хвалявання або прыняцця якіхнебудзь лекаў [Williams & others, 1974],
Гэта тэорыя апраўдана з пункта гледжання псіхалогіі развіцця. Немаўляты, у якіх нейронныя шляхі толькітолькі пачынаюць фарміравацца, праводзяць шмат часу ў сне ХРВ (мал. 7.5).
Паводле іншых фізіялагічных тэорый, сны ўзнікаюць пад уплывам актыўнасці нейронаў, якая ідзе ўгару ад ствала мозга. Згодна з адной такой тэорыяй, гэтая нейронная актыўнасць бывае спарадычнай, а сны — гэта спробы мозга якнебудзь яе ўпарадкаваць і зразумець [Hobson, 1988]. Псіхолагі Марцін Селігман і Эмі Йелен адзначаюць,што перыяды хуткага руху вачэй у час сну ХРВ супадаюць з усплескамі актыўнасці ў візуальнай зоне кары [Seligman & Yellen, 1987], Калі чалавека разбудзіць у час аднаго з такіх усплёскаў дзейнасці мозга, ён скажа, што бачыў яркія сны, поўныя драматызму відовішчы.
А як жа рэагуе на гэтыя яркія відовішчы наш пазнавальны механізм? Рэагуе так, як рэагуе звычайна на пазбаўленыя сэнсу раздражняльнікі: ён надае
Раздзел 7 Станы свядомасці 183
ім сэнс. (Прыгадайце з раздзела 2, як хворыя людзі з расшчэпленым мозгам імгненна “тлумачаць” незразумелыя дзеянні, якія кантралююцца правым паўшар’ем. A з раздзела 6 прыгадайце, з якой гатоўнасцю мы бачым чалавека на месяцы і пачвар заместа ствалоў дрэў.)
Такім чынам, наш вечна дзейсны мозг стварае сюжэт з усяго, што яму трапляецца — рэшткаў дзённых падзей, званка будзільніка або кароткіх візуальных галюцынацый, якія запускаюцца ствалом мозга. Дадайце сюды эмацыянальнасць лімбічнай сістэмы (якая актывізуецца ў час сну ХРВ) і — вось вам сон.
Такім чынам, згодна з гэтай тэорыяй, сны спараджаюцца нястомнымі намаганнямі мозга асэнсаваць нязвязныя візуальныя ўсплёскі, эмацыянальны змест якім надае лімбічная сістэма. Гэта дапамагае растлумачыць многія асаблівасці нашых сноў, такія, напрыклад, як раптоўныя і рэзкія змены эпізодаў (што абумоўліваецца новым візуальным усплёскам). Вучні Селігмана, студэнты Пенсільванскага ўніверсітэта, пацвярджаюць той факт, што самай яркай асаблівасцю сноў з’яўляюцца іх бесперапынны і дзівосны калейдаскоп; іншыя, менш яркія вобразы, як мяркуюць, ствараюцца намі дзеля таго, каб звязаць візуальныя ўсплёскі ў адну карціну.
Функцыя сноў з’яўляецца прадметам навуковых спрэчак, але ўсе навукоўцы сыходзяцца на тым, што нам неабходны сон ХРВ. Калі бясконца будзіць чалавека, то ён, заснуўшы, усё хутчэй вяртаецца на гэтую стадыю сну. Калі нарэшце яму дазваляюць спаць спакойна, то чалавек, літаральна кажучы, спіць як дзіця — з падоўжанымі перыядамі сну ХРВ; гэты феномен названы вяртаннем сну ХРВ. Калі перастаць ужываць таблеткі, якія падаўляюць сон ХРВ, гэта таксама садзейнічае павелічэнню працягласці гэтай фазы, але з суправаджаючымі яе кашмарамі. Большасць млекакормячых таксама спяць сном ХРВ, і да іх ён таксама вяртаецца. Патрэба жывёл у гэтым тыпе сну сведчыць аб тым, што яго прычыны і функцыі абумоўлены біялагічна. Той факт, што сон ХРВ бывае ў млекакормячых (а не, скажам, у рыб, на чые паводзіны
менш уплывае навучанне), таксама пацвярджае тэорыю апрацоўкі інфармацыі ў сне. А ўсё вышэй сказанае яшчэ раз пацвярджае: біялагічнае і псіхалагічнае тлумачэнні паводзінаў узаемна дапаўняюць, а не супярэчаць адно аднаму.
Мроі, фантазіі, медытацыя
У класічнай аповесці Джэймса Турбера “Тайнае жыццё Уолтэра Міты” сціпламу існаванню ветлівага Уолтэра Міты прыдаюць пікантнасць яго фантазіі. Праязджаючы ў аўтамабілі каля шпіталя, Міты ўяўляе сябе доктарам, які па просьбе двух знакамітых спецыялістаў спяшаецца ў аперацыйны пакой, каб дапамагчы ім парадай. Зноў і зноў Міты згладжвае сваё нуднае жыццё, уяўляючы сябе то пераможцам турніра, то лепшым стралком па мішэні, то мужным пілотам.
Аповесць Турбера стала класічнай, бо кожны з нас можа атаясамліваць сябе з Уолтэрам Міты. На падставе апытанняў соцень дарослых людзей псіхолаг Джэром Л. Зінгер зрабіў выснову, што амаль кожны чалавек мроіць або фантазіруе кожны дзень — на рабоце, у аўдыторыі, ідучы па вуліцы — фактычна ўсюды і ў любую хвіліну [Singer, 1975]. У параўнані са сталымі людзьмі маладыя мрояць больш, a іх фантазіі часцей звязаны з сексуальнымі патрэбамі [Cameron & Biber, 1973; Giambra, 1974], Але не ўсе мроі і летуценні бываюць такімі драматычнымі і адарванымі ад рэальнасці, як летуценні Уолтэра Міты. У большасці яны звязаны са звыклымі падзеямі нашага жыцця — магчыма, мы ўяўляем сабе альтэрнатыўны шлях вырашэння той або іншай праблемы або тлумачым нашаму кіраўніку, чаму мы можам спазніцца з падачай дакумента, або разумова абыгрываем мінулую сустрэчу, якая, як мы адчуваем, магла б стацца інакшай.
Прыкладна ў 4% насельніцтва фантазія настолькі развіта, што іх называюць фантазсрамі У адным эксперыменце з 26 такімі жанчынамі даследчыкі выявілі, што дзецьмі яны моцна фантазіравалі ў час гульні са сваімі лялькамі, плюшавымі цацкамі або ўяўнымі сябрамі
184 Частка 3 Успрыманне навакольнага свету
[Wilson & Barber, 1983]. У сталым узросце яны не перасталі фантазіраваць. Яны так ярка ўяўлялі розныя сітуацыі, што часам з цяжкасцю маглі адрозніць свае фантазіі ад рэальных падзей жыцця. Калі жанчыны назіралі за страшнымі сцэнамі або ўяўлялі іх сабе, то часам нават захворвалі. Многія з іх сведчылі аб тым, што захапляліся містыкай і рэлігіяй. Тры чвэрці з іх мелі аргазм выключна праз фантазіі на сексуальныя тэмы.
Ці бываюць гадзіны нашага жыцця, аддадзеныя фантазіям, пазбяганнем рэальнасці, а не сустрэчай з ёй? Часам бываюць. Але фантазія і летуценні могуць таксама выконваць і адаптацыйныя функцыі. Некаторыя летуценні дапамагаюць нам падрыхтавацца да будучых падзей, нагадваючы нам аб незакончанай справе і выступаючы ў ролі разумовай трэніроўкі. Жывыя фантазіі павялічваюць творчыя магчымасці вучоных, мастакоў і пісьменнікаў. Для дзяцей летуценні і фантазіі ў выглядзе гульні з’яўляюцца важнай часткай іх сацыяльнага і пазнавальнага развіцця; у гэтым сэнсе тэлеперадачы, якія забіраюць у дзяцей шмат часу, становяцца сур’ёзнай праблемай, над вырашэннем якой працуюць спецыялісты па дзіцячай псіхалогіі [Singer, 1986].
Летуценні і фантазіі могуць таксама быць альтэрнатывай імпульсіўным паводзінам. Людзі, якія маюць схільнасць да злачынстваў або злоўжываюць небяспечнымі наркатычнымі сродкамі, не любяць фантазіраваць [Singer, 1976]. Магчыма, фантазіі і мары Уолтэра Міты не толькі ратавалі яго ад нуды, але і дазвалялі патураць сваім агрэсіўным памкненням у бяспечных рамках унутранага свету.
Яшчэ больш сканцэнтраваным, але цалкам свядомым станам з’яўляецца медытацыя. Людзі, якія жадаюць паглыбіцца ў медытацыю, займаюць адпаведную пазіцыю ў ціхім асяроддзі і настройваюць сябе на спакойны і сузіральны лад. Затым усю ўвагу канцэнтруюць на дыханні, на якімнебудзь слове (ва ўсходняй традыцыі гэта можа быть такая мантра, як ОМ) або на фразе (у хрысціянскай рэлігіі, магчыма, на якойнебудзь кароткай малітве). У вопытных людзей павы
“Калія задумваюся пра сябе і свой метад мыслення, я прыходжу да высновы, што дар фантазіі азначае для мяне больш, чым мая здольнасць успрымаць пазітыўныя веды”.
Альберт Эйнштэйн, 1879—1955
“Уменне жыць патрабуе ад нас майстэрства лавіраваць паміж дзвума крайнасцямі знешняй і ўнутранай стымуляцыі.” Псіхолаг Джэром Л. Зінгер (1976)
“Сядзь у адзіноце і ў цішыні. Нахілі галаву, закрый вочы, дыхай спакойна і ўяві сабе, што ты глядзіш у свае ўласнае сэрца...
Спакойна дыхаючы, вымаўляй: “ Пане Божа, злітуйся нада мной”... Выкгнь з галавы ўсе астатнія думкі. Будзь спакойным,цярплгвым і часта паўтарай гэты працэс.” Грыгоры Сінайскі, памёр у 1346 г.
шаецца ціск крыві, паскараецца сэрцабіццё, хутчэй ідуць хвалі ад мозгу, a метабалізм даходзіць да ўзроўню, які звычайна бывае ў цалкам расслабленых людзей [Alexander & others, 1987; Holmes, 1984; Wallace & Benson, 1972]. Як i рэлаксацыя, a можа нават і лепш, медытацыя можа дапамагчы пазбавіцца ад болю, хвалявання, а таксама хваробы, выкліканай стрэсам [Eppley & others, 1989]. У адным цікавым даследаванні, праведзеным у дамах для састарэлых, 73 жыхары гэтых дамоў займаліся штодзённай медытацыяй. Праз 3 гады чвэртка старых людзей, якія не займаліся медытацыяй, памерлі, а хто ёй займаўся, засталіся жывымі [Alexander & others, 1989].
Гіпноз
Уявіце сабе, што вас збіраюцца загіпнатызаваць. Гіпнатызёр запрашае вас сесці зручна, адкінуўшыся, утаропіцца ў якуюнебудзь кропку высока на сцяне перад вамі і расслабіцца. Ціхім, нізкім голасам ён кажа вам: “Вашы вочы змарыліся... Павекі робяцца цяжкімі, усё цяжэйшымі і цяжэйшымі... яны пачынаюць апускацца... вам становіцца вельмі добра... ваша дыханне глыбокае і роўнае, вашы мышцы расслаблены. Усё ваша цела як бы наліваецца свінцом”.