• Газеты, часопісы і г.д.
  • Псіхалогія  Дэвід Майерс

    Псіхалогія

    Дэвід Майерс

    Выдавец: Беларускі Фонд Сораса
    Памер: 560с.
    Мінск 1997
    478.44 МБ
    Раздзел 7 Станы свядомасці 185
    Праз некалькі хвілін такога гіпнатычнага ўнушэння вашы вочы, напэўна, закрыюцца, і вы можаце ўпасці ў стан гіпнозу — павышанай успрымальнасці, калі ўказанні гіпнатызёра выклікаюць спецыфічныя паводзіны, успрыманні і, магчыма, нават успаміны. Калі гіпнатызёр кажа: “Вашы павекі закрываюцца так шчыльна, што вы не адкрыеце іх нават тады, калі захочаце”, то вашы вочы і сапраўды выходзяць зпад кантролю і застаюцца закрытымі. Калі вам кажуць забыць лічбу 6, то вы здзіўляецеся, налічыўшы 11 пальцаў на руках. Калі вам прапануюць удыхнуць цудоўны водар, які ў сапраўднасці з’яўляецца пахам аміяка, вы з задавальненнем удыхаеце яго едкі пах. Калі вам прапануюць апісаць карціну, якой няма на самой справе, але якую, як сцвярджае гіпнатызёр, ён трымае ў сваіх руках, вы можаце доўга і падрабязна гаварыць аб ёй. Калі вам кажуць, што вы не можаце бачыць тую або іншую рэч, напрыклад, стул, вы згаджаецеся з гэтым, і калі ідзяце вакол стула, то, як ні дзіўна, не натыкаецеся на яго.
    Нягледзячы на шырокае выкарыстанне гіпнозу ў розных сцэнічных паказах, ён становіцца аб’ектам сур’ёзных навуковых даследаванняў. Вучоныя прытрьімліваюцца розных поглядаў ча прыроду гіпнозу, адны з іх лічаць, што гіпноз — гэта унікальны псіхалагічны стан, іншыя — што ён не больш чым пашырэнне нармальных працэсаў пазнання і сацыяльнага ўплыву.
    Калі вам потым даюць каманду забыць усё, што з вамі здарылася падчас сеанса, то ў вас можа быць постгіпнатычная амнезія — часовая страта памяці, калі вы, скажам, не можаце ўспомніць знаёмае імя. Аднак “забыты” матэрыял усёткі знаходзіцца “там”, паколькі ён можа ўплываць на далейшыя паводзіны і ўспамінацца па сігналу. [Kihlstrom, 1985; Spanos & others, 1985]. Такім чынам, хоць людзі і сцвярджаюць, што яны нічога не памятаюць, добра падрыхтаваныя тэсты прымушаюць скептыкаў усумніцца ў сваёй амнезіі [Сое, 1989]. Сутнасць праблемы
    заключаецца альбо ў здольнасці ці няздольнасці людзей “успамінаць” забыты матэрыял, альбо ў сімуляцыі, калі яны проста ўтойваюць інфармацыю, каб дагадзіць гіпнатызёрам.
    Гіпнатычныя прыёмы і метады выкарыстоўваліся яшчэ ў старажытнасці, але сённяшняй сваёй папулярнасцю гіпноз абавязаны аўстрыйскаму медыку Антону Месмеру [Mesmer, 1734—1815], які лічыў, што вынайшаў “жывёльны магнетызм”. Месмер праводзіў магнітамі над целам хворага чалавека, і некаторыя хворыя ўпадалі ў транспадобны (“месмерычны”) стан, а калі прыходзілі ў сябе, то адчувалі сябе значна лепей. Французская камісія пад старшынствам Бенджаміна Франкліна не знайшла ніякіх прыкмет “жывёльнага магнетызму” і растлумачыла “лекі” Месмера як фантазію. Такім чынам, гіпноз, або месмерызм, як яго называлі ў той час, стаў асацыіравацца са знахарствам.
    He на карысць гіпнозу былі і занадта нясціплыя сцверджанні людзей, якія яго практыкавалі. Яны, напрыклад, сцвярджалі, што людзі ў гіпнатычным стане могуць бачыць спіной, назіраць за функцыяніраваннем унутраных органаў іншых людзей, а таксама ўступаць у зносіны з замагільным светам. У наш час вучоныя лічаць, што людзі ў стане гіпнозу не могуць гэтага рабіць. Загіпнатызаваныя, напрыклад, могуць трымаць свае рукі выцягнутымі на працягу 6 хвілін, але гэта здольны рабіць і звычайныя людзі.
    Перш чым рабіць высновы адносна таго, з’яўляецца або не з’яўляецца гіпнатычны стан змененым станам свядомасці, давайце спачатку разгледзім асобныя моманты, якія не выклікаюць спрэчак. Затым, абапіраючыся на фактычныя дадзеныя гіпнозу, мы паспрабуем паразважаць над двума складанымі пытаннямі: што такое гіпноз і што новае ён можа паведаміць нам пра свядомасць чалавека?
    Факты і вымысел
    Ці кожны паддаецца гіпнозу? Усе, хто вывучае гіпноз, згаджаюцца з тым, што сіла гіпнозу заключаецца не ў майстэрстве гіпнатызёра, а ва ўспрымальнасці аб’екта ўнушэнняў [Bowers, 1984], Амаль
    186 Частка 3 Успрыманне навакольнага свету
    кожны чалавек у той або іншай ступені схільны паддавацца гіпнозу. Калі людзі стаяць проста з завязанымі вачыма, а ім неаднаразова кажуць, што яны разгойдваюцца ўзадуперад, то большасць з іх і сапраўды пачне паціху разгойдвацца. Гэтае разгойдванне — адзін з пунктаў на шкале Стэнфарда, якая вызначае ўспрымальнасць людзей да гіпнозу. Для ацэнкі гіпнатычнай успрымальнасці гіпнатызёр аддае кароткія загады, а затым прапануе чалавеку серыю заданняў — ад самых лёгкіх (адначасова рухаць выцягнутымі перад сабой рукамі) да цяжкіх (убачыць перад сабой чалавека, якога няма).
    Людзі, якія з вялікай лёгкасцю паддаюцца гіпнозу — скажам, 20% з тых, хто выконвае загад не нюхаць аміяк або не рэагаваць на яго пах, калі бутэльку трымаюць перад самым іх носам — праз 25 гадоў застаюцца такімі ж успрымальнымі да яго [Piccione & others, 1989]. Гэтыя адчувальныя да гіпнозу людзі, як і фантазёры, пра якіх мы гаварылі раней, часта бываюць заглыбленымі ў свой унутраны свет [Lynn & Rhue, 1986; Nadon & others, 1991]. Звычайна яны валодаюць багатай фантазіяй і лёгка паддаюцца ўплыву выдуманых падзей у фільмах і раманах. Таму даследчыкі падчас называюць такую ўспрымальнасць гіпнатычнай здольнасцю, што мае больш пазітыўнае значэнне. Знойдзецца не шмат людзей, якія хацелі б быць “падатлівымі” да гіпнозу, аднак большасць з нас з задавальненнем займелі б мець “здольнасць” цалкам канцэнтравацца на якойнебудзь праблеме, скарыстаць усю сваю фантазію дзеля яе вырашэння. Фактычна любы чалавек можа паддацца ўздзеянню гіпнозу, калі яму ўнушыць, што ён яму паддасца. Каб пераканаць нават самых скептычных студэнтаў універсітэта штата Канэктыкут, што іх можна загіпнатызаваць, даследчыкі правялі над імі хітрамудры эксперымент [Wickless & Kirsch, 1989]. Пасля першапачатковых гіпнатычных загадаў даследчыкі сказалі студэнтам, што яны ўбачаць чырвонае, а затым зялёнае святло, пачуюць музыку і г.д. Пасля кожнага такога абвяшчэння непрыкметна выкарыстоўваўся адпаведны раздражняльнік — слабенькае чырвонае або зялёнае святло, ціхая і сум
    ная музыка. Абдураныя гэтай з’явай незвычайнага гіпнатычнага бачання і слухання, студэнты паверылі ў гіпноз. У адрозненне ад равеснікаў з кантрольнай групы, дзе не выкарыстоўваліся гэтыя метады, большасць студэнтаў эксперыментальнай групы выявілі такую ж высокую ўспрымальнасць да гіпнозу і пасля эксперымента, калі праз пэўны час выконвалі заданні, прадугледжаныя шкалой Стэнфарда па выяўленні схільнасці да гіпнозу; фактычна ўсе ўдзельнікі эксперымента атрымалі высокія балы.
    Любы гіпнатызёр робіць амаль тое самае, калі кажа: “Вашы вочы робяцца стомленымі... вашы павекі цяжкімі” пасля таго, як аб’ект гіпнозу некаторы час сядзеў, утаропіўшыся ў якуюсь кропку высока над галавой. Любыя вочы ад гэтага стамляюцца. Але калі гіпнатызёр робіць сваю справу памайстэрску, то аб’ект будзе тлумачыць цяжар сваіх павек яго ўздзеяннем.
    Цг можа гіпноз спрыяць успаміну забытых падзей? Ці могуць гіпнатычныя працэдуры прымусіць людзей ажывіць у памяці мінулае? Успомніць сяброў у дзіцячым садку? Прыгадаць забытыя або падаўленыя падрабязнасці злачынства? Ці павінны мы прымаць да ведама паказанні, дадзеныя ў судзе ў стане гіпнозу?
    Большасць людзей лічаць, што ўвесь наш жыццёвы вопыт знаходзіцца “там”, і ўсё, што з намі здараецца, рэгіструецца ў нашым мозгу і можа прыпамінацца, калі мы пераадолеем ахоўныя механізмы [Loftus, 1980]. Сведчанні гэтага маюць месца пры ўзроставай рэгрэсіі, калі чалавек як бы зноў перажывае сваё дзяцінства. Але 60 гадоў даследаванняў ставяць пад сумненне праявы ўзроставай рэгрэсіі: загіпнатызаваныя не больш падобны да дзяцей, чым не загіпнатызаваныя, якім прапануюць імітаваць паводзіны дзяцей [Nash, 1987]. Людзі, якія імітуюць дзяцінства, дзейнічаюць так, як, на іх думку, дзейнічалі б дзеці, але яны пераігрываюць малых таго або іншага ўзросту [Silverman & Retzlaff, 1986]. Асобы, якія зноў перажываюць дзяцінства, могуць, скажам, адчуваць сябе дзецьмі, могуць пісаць так, як, на іх думку, пісала б 6гадовае дзіця,
    Раздзел 7 Станы свядомасці 187
    але яны робяць гэта без памылак і звычайна без якіхнебудзь зменаў у функцыяніраванні мозга, рэфлексах і ўспрыманнях.
    У рэдкіх выпадках у расслабленым і сканцэнтраваным стане свядомасці сведкі пад гіпнозам давалі паказанні, якія аблягчалі работу следчых. У 1977 годзе 26 дзяцей і вадзіцель аўтобуса, у якім яны ехалі, Эд Рэй, былі ўкрадзены і схаваны ў кінутым вагончыку шахты ў 6 футах пад зямлёй. Пасля таго, як іх выратавалі, Рэй пад гіпнозам успомніў усё, акрамя адной лічбы нумару машыны злодзеяў. 3 гэтай інфармацыяй паліцыя дагнала машыну злачынцаў. Але гэта выпадак не тыповы; не ясна, гіпноз або штонебудзь іншае прымусіла вадзіцеля ўспомніць тое, што з ім здарылася. Тым не менш, шмат даследчыкаў лічаць, што гіпноз можа аказаць паслугу следству, ва ўсякім разе, не прыносіць шкоды. Праблема паўстае тады, калі гаворка ідзе аб выкарыстанні паказанняў сведак, памяць якіх “асвяжалася” гіпнозам. Вучоныя вызначылі, што памяць пад уздзеяннем гіпнозу можа ўтрымліваць ў сабе рэальныя і выдуманыя факты, таму ўсё больш і больш судоў адмаўляюцца ад паслуг сведак, якія прайшлі перад гэтым праз працэдуру гіпнозу.
    Гіпноз звычайна або зусім падаўляе ўспаміны, або засмечвае памяць [Dywan & Bowers, 1983; Orne & others, 1984; Smith, 1983]. Калі ад людзей, якія перад гэтым прайшлі працэдуру гіпнозу, патрабуюць, каб яны ўспомнілі падрабязнасці, “пашукалі іх на экране візуальнай памяці”, то яны карыстаюцца фантазіяй і выдумляюць свае ўспаміны. Намёкі гіпнатызёра тыпу “Вы чулі моцны шум?” могуць ператварацца ў памяць аб’екта. Такім чынам, сведкі, якія перад гэтым прайшлі працэдуру гіпнозу, могуць у сваіх паказаннях весці гаворку аб падзеях і з’явах, якіх яны і не чулі, і не бачылі [Laurence & Perry, 1988]. “Гіпноз не з’яўляецца псіхалагічнай сыроваткай, спажыўным асяроддзем, дзе вырошчваюць ісціну, — піша даследчык Кеннет Баўэрс, — а хто прымаў яго за такое асяроддзе, глыбока памыляўся” [Bowers, 1987],
    Ці змушае гіпноз людзей дзейнічаць насуперак іх волі? Вучоныя Марцін Орн і Фрэдэрык Эванс прадэманстравалі на практыцы, што загіпнатызаваных людзей можна прымусіць рабіць небяспечныя ўчынкі [Orne & Evans, 1965]. Напрыклад, яны выканалі загад эксперыментатара на кароткі час апусціць руку ў “кіслату”, якая дымілася, а затым пырснуць ёй у твар асістэнта. Калі на наступны дзень удзельнікаў эксперымента апыталі, яны нічога не памяталі пра свае ўчынкі і нават горача запэўнівалі даследчыкаў, што яны ніколі не выканалі б такой просьбы.