Псіхалогія
Дэвід Майерс
Выдавец: Беларускі Фонд Сораса
Памер: 560с.
Мінск 1997
У самім нашым сне ёсць біялагічны рытм: мы праходзім цыкл з пяці паслядоўных стадый некалькі разоў за ноч. Аб гэтым факце ніхто не ведаў, пакуль аднойчы ў 1952 годзе 8гадовы Армонд Азярынскі не лёг спаць. Яго бацьку Юджыну, аспіранту Чыкагскага універсітэта, трэба было праверыць работу электраэн
цэфалографа, які ён рамантаваў удзень [Aserinsky, 1988; Seligman & Yellen, 1987]. Ён размясціў электроды каля вачэй Армонда, каб запісаць электрычны ток, які, на яго думку, павінен быў узнікаць ад руху вачэй у сне. Вельмі хутка прыбор пачаў інтэнсіўна працаваць, робячы глыбокія зігзагі на разграфаванай паперы. Азярынскі падумаў, што яго прыбор няспраўны. Але інтэнсіўная дзейнасць прыбора перыядычна паўтаралася, і Азярынскі нарэшце зразумеў, што яна выклікалася хуткімі і рэзкімі рухамі вачэй і суправаджалася энергічнай дзейнасцю мозга. Калі ён разбудзіў Армонда падчас аднаго з перыядаў хуткага руху вачэй у сне (ХРВсон), то хлопчык сказаў, што яму сніўся сон.
Каб пераканацца ў тым, што падобныя цыклы маюць месца і ў снах дарослых людзей, Кляйтман і Азярынскі правялі даследаванні, у якіх прынялі ўдзел тысячы добраахвотнікаў [Kleitman, I960], Каб ацаніць іх метады і навуковыя знаходкі, уявіце сябе падыспытным у такім даследаванні. Калі вы сабраліся спаць, даследчык прымацоўвае электроды да вашага чэрапа (каб замерыць хвалі мозгу) і да куточкаў вачэй (каб выявіць іх рухі)
Мал. 7.1. Даследчыкі фіксуюць актыўнасць хваляў мозгу, рух вачэй, а таксама напружанне мышцаў, прымацаваўшы электроды да розных участкаў галавы [Dement, 1978].
У стане бадзёрасці, расслабленасці
4 Альфахвалі ►
Першая стадыя сну
Другая стадыя сну
4 '
A 1 Усплеск (выбух актыўнасці)
Трэцяя стадыя сну . . і і *
Чацвёртая стадыя сну ,
СонХРВ «Дэльтахвалі>
Мал. 7.2. Хвалі мозгу і стадыі сну. Рэгулярныя альфахвалі, якія вылучае наш мозг, калі мы не спім і знаходзімся ў расслабленым стане, адрозніваюцца ад запаволеных і большых дэльтахваляў 4й стадыі глыбокага сну. Больш хуткія хвалі на стадыі ХРВ нагадваюць хвалі 1й стадыі, калі мы амаль не спім.
Раздзел 7 Станы свядомасці 177
(мал. 7.1). Іншыя прыборы дапамагаюць даследчыку запісаць дадзеныя сэрцабіцця, дыхання, напружанасці мышцаў і нават ступень палавога ўзбуджэння.
Калі вы расслабіўшыся ляжыце на ложку з заплюшчанымі вачыма, даследчык у суседнім пакоі бачыць на электраэнцэфалографе адносна павольны рух альфахваляў (мал. 7.2). Калі вы прызвычаіліся да абстаноўкі, частата дыхання запавольваецца і хвалі мозга паказваюць надыход 1й стадыі сну. У час гэтага лёгкага сну, які доўжыцца каля дзвюх хвілін, вы можаце бачыць фантастычныя вобразы, якія нагадваюць галюцынацыі — сенсорныя з’явы, якія адбываюцца без сенсорнага раздражнення. Вам можа здацца, што вы або кудысьці падаеце (і ў гэты час ваша цела ўздрыгвае), або ляціце над зямлёй.
Але хутка вы расслабляецеся і пераходзіце да 2й стадыі сну, якая доўжыцца каля 20 хвілін і характарызуецца перыядычным з’яўленнем на экране выцягнутых хваляў, адпаведным усплескам актыўнасці мозга. I хоць вас лёгка разбудзіць на гэтай стадыі сну, вы, безумоўна, зараз спіце.
Затым на працягу некалькіх хвілін вы праз 3ю стадыю сну пераходзіце да яго 4й стадыі — глыбокага сну. Пачынаючы з 3й стадыі і праз усю 4ю ваш мозг вылучае павольныя дэльтахвалі. Таму дзве гэтыя стадыі разам называюць дэльтасном. Яны доўжацца каля 30 хвілін, і ў гэты час вас разбудзіць цяжка. Цікава, што менавіта на 4й стадыі глыбокага сну вы можаце размаўляць або хадзіць у сне або (як малыя дзеці) мачыцца пад сябе. Больш таго, нават калі мы спім глыбокім сном, наш мозг усёткі апрацоўвае інфармацыю, што паступае ад некаторых раздражняльнікаў. Мы варочаемся ў ложку, але не падаем з яго. Мы можам не пачуць гул грузавіка за вакном, але плач дзіцяці хутка перапыняе наш сон.
Недзе праз гадзіну пасля таго, як вы засняце, адбываюцца дзіўныя рэчы. Замест таго каб спаць глыбокім сном, вы вяртаецеся да зыходнага стану па лесвіцы сну. Праходзячы 3ю і 2ю стадыі, вы ўступаеце ў самую цікавую стадыю сну — сну ХРВ (мал. 7.3). Амаль 10 хвілін
Гадзіны сна
Мал. 7.3. Тыповы начны сон мае некалькі стадый. Большасць людзей праходзяць цыкл з 5 стадый па некалькі разоў, пры гэтым працягласць сну на 4й і потым на 3й стадыях змяншаецца, а перыяды сну ХРВ павялічваюцца [Cartwright, 1978].
частата хваляў, нагадвае частату хваляў 1й стадыі сну. Але ў адрозненне ад 1й стадыі павялічваецца хуткасць сэрцабіцця, частата дыхання (яно становіцца перарывістым), і вашы вочы хутка круцяцца за закрытымі павекамі ў прыліве актыўнасці. Кожны, хто назірае за вачыма спячага чалавека, можа заўважыць гэтыя ўсплёскі ХРВ, таму дзіўна, што навука не ведала аб гэтай ХРВстадыі сну аж да 1952 года.
На стадыі сну ХРВ палавыя органы звычайна дэманструюць прыкметы ўзбуджэння (гэта можа быць альбо эрэкцыя, альбо вагінальныя выдзяленні). Звычайная “ранішняя эрэкцыя” ўзнікае на стадыі ХРВ, часта перад самым абуджэннем. Палавое ўзбуджэнне заўсёды суправаджае сон (за выключэннем кашмарных сноў) незалежна ад таго, сексуальным або не сексуальным з’яўляецца змест сну [Каracan & others, 1966]. У маладых людзей звязаная са сном эрэкцыя доўжыцца і пасля фазы ХРВ, звычайна на працягу 30—45 хвілін [Karacan & others, 1983; Schiavi & SchreinerEngel, 1988], Нармальны 25гадовы малады чалавек мае эрэкцыю на працягу амаль паловы начнога сну, 65гадовы мужчына — на працягу яго
12 3ак. 376
178 Частка 3 Успрыманне навакольнага свету
чвэрткі. Нават у тых, хто мае праблемы з сексам, раніцой эрэкцыя ўсё ж бывае, і гэты факт сведчыць аб тым, што імпатэнцыя не залежыць ад фізічнага стану арганізма.
I хоць пад час сну ХРВ маторная зона кары галаўнога мозга функцыяніруе, толькі нешматлікія яе імпульсы даходзяць да мышцаў, якія з гэтай прычыны знаходзяцца ў стане расслаблення; яны настолькі расслабленыя, што, не лічачы выпадковых патузванняў твару і пальцаў, вы як быццам паралізаваны. Да таго ж вас цяжка разбудзіць. Вось чаму сон ХРВ часта называюць парадаксальным сном: знутры цела ўзбуджана, а звонку яно здаецца спакойным.
Але яшчэ больш дзіўным, чым парадаксальны характар сну ХРВ, з’яўляецца наступнае: хуткі рух вачэй азначае, што чалавек пачынае бачыць сон. Нават тыя людзі, якія сцвярджаюць, што яны ніколі не бачаць сноў, у 80 выпадках са 100 прыгадваюць, што ім снілася, калі іх будзяць на стадыі сну ХРВ.
У адрозненне ад няўлоўных сноў 1й стадыі сны на стадыі ХРВ бываюць звычайна яркімі і сюжэтнымі (людзі часам прыгадваюць сны, калі іх будзяць і на іншых стадыях, але тыя сны звязаны звычайна з якімнебудзь асобным выпадкам: “Я папрасіў Джорджа пазычыць мне малаток”).
Але ці звязаны рухі вачэй з візуальнымі аспектамі сну? Ці не “глядзіць” чалавек сон, быццам які прыватны кінафільм? Большасць даследчыкаў лічыць, што гэта не так: рух вачэй, падобна перыядычным перасмыканням мышцаў, можа адлюстроўваць адно інтэнсіўную працу нервовай сістэмы спячага чалавека [Chase & Morales, 1983].
На працягу ночы гэты цыкл сну ўзнаўляецца кожныя 90 хвілін, пры гэтым 4я стадыя глыбокага сну робіцца карацейшай, а потым і зусім знікае, а стадыя сну ХРВ падаўжаецца. У сярэднім ад 20 да 25 працэнтаў нашага начнога сну — каля 100 хвілін — прыпадае на сон ХРВ. Гэта азначае, што людзі, якія кажуць: “Я ніколі не бачу сноў“, фактычна на працягу каля 600 гадзін у год бачаць каля 1500 сноў.
Чаму мы спім?
На сон прыпадае прыблізна трэць нашага жыцця. Без сну мы адчуваем сябе жахліва, наша цела просіць яго. Адразу відно, што вы не дасыпаеце, як і большасць студэнтаў калледжаў, калі: вам патрэбен будзільнік, каб скараціць вашу звычайную норму сну; вы адчуваеце санлівасць, калі сядзіце на занятках, або вам не стае энергіі для выканання заданняў; вы адразу правальваецеся ў сон, як толькі дакранаецеся галавой да падушкі [Levine & others, 1988],
Усім вядома, што нам патрэбен сон. Але навошта ён нам? На першы погляд, на гэта пытанне лёгка даць адказ: паспрабуйце пазбавіць чалавека некалькіх дзён сну і вы заўважыце, як дрэнна ён будзе сябе адчуваць. А калі гэтым чалавекам былі вы, які, на вашу думку, уплыў гэта аказала б на ваша цела і розум?
Канечне, часам вы адчувалі б непераадольную цягу да сну, асабліва ў тыя гадзіны, калі ваш біялагічны гадзіннік запраграмаваны на сон. Але ці прынёс бы недахоп сну фізічную шкоду арганізму? Ці змяніў бы ён прыкметна біяхімічны склад крыві або органы цела? Ці парушыў бы ён настрой або інтэлектуальную дзейнасць?
Самы галоўны хіб, па словах некаторых змарнелых ад недахопу сну студэнтаў, — гэта санлівасць. А калі ўлічыць тое, што звычайна яна суправаджаецца стомленасцю і недамаганнямі [Mikulincer & others, 1989], то і гэтага дастаткова. А пад уздзеяннем сучаснага асвятлення, тэлебачання, пазменнай працы і сацыяльных варункаў людзі сёння больш чым калінебудзь раней пакутуюць ад недахопу сну, што не дазваляе ім адчуваць сябе энергічнымі і бадзёрымі. Уільям Дэмент, які даследуе праблемы сну, піша: “Нацыянальны дэфіцыт сну большы і важнейшы, чым нацыянальны дэфіцыт бюджэту” [Dement, 1990].
Іншыя вынікі недахопу сну менш прыкметныя: парушэнне творчай дзейнасці і здольнасці да сканцэнтраванасці, зніжэнне імунітэту да захворванняў, лёгкае дрыжанне рук, раздражнёнасць, памылкі ў выкананні манатонных заданняў [Horne,
Раздзел 7 Станы свядомасці 179
1989; Webb, 1982]. А выкананне некаторых службовых абавязкаў — такіх, як ваджэнне аўтамабіля і дыспетчарскай працы ў аэрапорце — можа скончыцца трагічна. Усе катастрофы — і нафтавага танкера “Exxon Valdez”, і на атамнай станцыі “Three Mile Island”, і на прадпрыемстве “Union Carbide” у індыйскім горадзе Бхапал — адбыліся глыбокай ноччу, калі аператары, безумоўна, хацелі спаць.
Аднак недахоп сну не надта ўплывае на віды дзейнасці, звязаныя з матэрыяльнай або іншай зацікаўленасцю. 17гадовы Рэндзі Гарднер трапіў у кнігу рэкордаў Гінеса, адмовіўшыся ад сну на працягу 11 сутак, аднак ён часам павінен быў рухацца, каб не заснуць. I тым не менш, у апошнюю бяссонную ноч Гарднер змог 100 разоў запар выйграць у свайго даследчыка Дэмента пры гульні ў пінбол. Затым ён праспаў 15 гадзін запар і прачнуўся ў добрым настроі [Gulevich & others, 1966].