Псіхалогія
Дэвід Майерс
Выдавец: Беларускі Фонд Сораса
Памер: 560с.
Мінск 1997
Уплыў установак сустракаецца на кожным кроку. Так, у 1972 годзе ў адной брытанскай газеце з’явілася нерэтушаваная фатаграфія страшыдлы з возера ЛохНес у Шатландыі — “самыя незвычайныя фотаздымкі з усіх, калінебудзь зробленых”, як пісала газета. Але калі Сцюарт Кэмпбел падышоў да фатаграфій з іншай устаноўкай, то ён разгледзеў выгнуты камель дрэва; вельмі магчыма, што такі самы выгнуты камель дрэва ў возеры бачылі многія ў той дзень, калі быў зроблены фотаздымак [Campbell, 1986].
Наша ўстаноўка можа ўплываць таксама і на тое, што мы чуем. Перад тым, як адарвацца ад узлётнай паласы, пілот самалёта, зірнуўшы праз плячо, убачыў сумны твар другога пілота і вымавіў:
Мал. 6.8. Малюнкі дзяцей адлюстроўваюць іх уяўленні аб рэальнасці, а таксама іх здольнасць перадаваць тое, што яны бачаць. Гэты малюнак 3гадовага дзіцяці сведчыць аб тым, што ва ўяўленні малога самым важным у чалавека з’яўляецца яго твар, а не цела.
“Cheer up”.* Але яго памочнік пачуў звычайнае ў такіх выпадках слова: “Gear up” і хутка падняў шассі самалёта яшчэ да таго, як той адарваўся ад узлётнай паласы [Reason & Mycielska, 1982], Калі мы бачым рэкламу спіртных напіткаў або слухаем запіс рокмузыкі на магнітафоннай стужцы, якая пракручваецца ў адваротным напрамку, то часцяком ўспрымаем штосьці непрыемнае, калі перад гэтым нам спецыяльна сказалі, на што звярнуць асаблівую ўвагу [Vokey & Read, 1985].
Што абумоўлівае нашы стэрэатыпы? На аснове вопыту мы фарміруем паняцці або схемы, якія арганізуюць і тлумачаць незнаёмую інфармацыю. Паняцці, якія мы сфарміравалі раней, дапамагаюць нам даць інтэрпрэтацыю незнаёмым з’явам: і страшыдлам, і камлю дрэва, і агням самалёта, і НЛА. Калі людзі бачаць незнаёмы аб’ект, які рухаецца ў небе, то яны тлумачаць яго парознаму: ‘Тэта птушка”, ‘Тэта самалёт”, “Гэта іншапланецяне!”
Развіццё схем успрымання можна прасачыць на прыкладзе дзіцячых малюнкаў. Дашкольнік можа намаляваць кругі і вуглы, але не можа спалучыць іх так, каб атрымалася постаць чалавека. Чаму? Справа не толькі ў фізічнай няздольнасці. Калі праварукага дарослага чалавека папрасіць намаляваць штонебудзь левай рукой, то малюнак атрымаецца крыху нехлямяжы, але аніяк не падобны да дзіцячага малюнка (мал. 6.8). Часткова няўменне дзяцей можна растлумачыць іх няз
* Cheer up — не падай духам, gear up — уздымаемся. (Заўв. пер.)
Раздзел 6 Успрыманне 165
дольнасцю перадаць тое, што яны бачаць. Аднак асноўная прычына заключаецца ў тым, што дзеці маюць спрошчанае ўяўленне аб важнейшых асаблівасцях чалавека. Для 3гадовага дзіцяці самае важнае ў чалавеку — яго твар, а не цела. Ва ўзросце ад 3 да 8 гадоў схемы ўскладняюцца, а разам з імі — і дзіцячыя малюнкі.
Нашы стэрэатыпы ўспрымання твараў прымушаюць нас пазнаваць твары ў карыкатурах і нават у выпадковых канфігурацыях, такіх, як напрыклад, ландшафт месяца.
Уплыў кантэксту. Той або іншы стымул можа выклікаць розныя ўспрыманні часткова з прычыны адрозненняў нашых схем успрымання, а таксама і пад уплывам канкрэтнага фону, ці кантэксту.
Людзі з большай лёгкасцю распазнаюць рэчы ў іх звыклым асяроддзі (водаразборны кран для тушэння пажару на вуліцы), чым у незвычайным (водаразборны кран на паштовай скрынцы) [Biederman, 1981]. Вы імгненна пазнаеце студэнта ў прывычных для яго абставінах, дзенебудзь у інтэрнаце для студэнтаў. А ў нязвыклых абставінах — на пляжы — твар яго можа здацца вам знаёмым, але вы з цяжкасцю ўспамінаеце, дзе яго бачылі.
Савецкі кінарэжысёр Леў Куляшоў лічыў, што высокапрафесійны рэжысёр можа выклікаць эмоцыі ў гледачоў, ствараючы кантэкст, па якім мы распазнаём настрой акцёра. Аднойчы ён зняў 3 кароткаметражныя фільмы, кожны са сваім кантэкстам; за ім ішоў кліп, у якім акцёр з’яўляўся з нейтральным выразам твару [Wallbott, 1988]. Калі спачатку ў якасці кантэксту гледачы бачылі мёртвую жанчыну, яны былі ўражаны смуткам акцёра; калі бачылі талерку супу, то лічылі, што герой у задуменні; а калі бачылі дзіця, якое гуляла, то сцвярджалі, што акцёр у дадзены момант шчаслівы.
У шпіталі, дзе я аднойчы працаваў санітарам, мы павінны былі час ад часу перавозіць нябожчыкаў праз запоўненыя людзьмі холы і калідоры і рабіць гэта так, каб не напалохаць хворых і іх наведвальнікаў. Мы вырашылі карыстацца “эфектам Куляшова”, стварыўшы такую сітуацыю, якая ўкладвалася ў схемы і ўяўленні людзей аб тым, як павінны выглядаць хворыя, якія спяць або якім увялі заспакаяльныя прэпараты. He закрываючы твар нябожчыка і прыкрыўшы яго, як звычайнага хворага, прасцінай, мы спакойна правозілі “спячага” на калясцы міма людзей, якія нічога не падазравалі.
Уплыў кантэксту. Што над галавой жанчыны? У гэтым эксперыменце амаль усе яго ўдзельнікі, жыхары Усходняй Афрыкі, лічылі, што жанчына трымае над галавой металічную бляшанку або скрынку, а сям’я сядзіць пад дрэвам. Жыхары Заходняй Еўропы, для якіх вуглы і квадратныя архітэктурныя формы, з’яўляюцца больш звыклымі, у большасці выпадкаў лічылі, што сям’я знаходзіцца ў памяшканні, а жанчына сядзіць пад акном [Gregory & Combrich, 1973].
166 Частка 3 Успрыманне навакольнага свету
ЧАЛАВЕЧЫ ФАКТАР У KJPABAHHI ТЭХНІКАЙ
Мне падабаецца наша ЗВЧпеч, хоць пакуль што я не навучылася абыходзіцца з ёй так, каб прымусіць яе працаваць у розных рэжымах. Наша печ цудоўная, але часам я губляюся, не ведаючы, якой камфорцы адпавядае тая або іншая ручка пераключэння. Дзверы ў будынку нашага інтэрната, якія адчыняюцца з дапамогай магнітнай карткі, надзейныя і простыя ў карыстанні, хоць час ад часу я ўстаўляю картку не так, як трэба. Мноства кнопак на маім тэлефоне, які падключаны да камп’ютэра, вельмі зручныя, хоць калі мне трэба даслаць паведамленне, я задумваюся, якую кнопку націснуць.
Псіхолагі дапамагаюць праектаваць машыны, прыборы і рабочае асяроддзе, выкарыстоўваючы нашы прыродныя магчымасці ўспрымання. Псіхолаг Дональд Норман лічыць, што самыя простыя змены ў праекце могуць ліквідаваць некаторыя нязручнасці [Norman, 1988]. Напрыклад, карыстаючыся “натуральнай схемай размяшчэння”, мы можам праектаваць такія сродкі кантролю і пераключэння, якія не патрабуюць надпісаў.
Разуменне “чалавечага фактару” дае значна больш, чым ліквідацыя нязручнасцей пры карыстанні тым або іншым прыборам або машынай; яно дапамагае пазбегнуць катастроф. Выконваючы камерцыйныя рэйсы ў канцы 60х гадоў, экіпажы Боінга727 некалькі разоў цярпелі катастрофы, выкліканыя памылкамі пілотаў. Псіхолаг Конрад Крафт заўважыў адну агульную асаблівасць гэтых катастроф: усе яны адбываліся ўначы, пры хуткім зніжэнні адразу пасля таго, як самалёт пералятаў неасветлены ўчастак або цемныя лужыны вады на пасадачнай паласе [Kraft, 1978]. Узнавіўшы ўмовы пасадкі ў доследзе, Крафт высветліў, што адсутнасць монакулярных падказак для вызначэння адлегласці (такіх, як паступовае змяншэнне формы), падманвала пілотаў, прымушала іх думаць, што вышыня палёту большая, чым на самой справе. (Мал. 6.9) 3 дапамогай дадзеных Крафта экіпажы паветраных лайнераў пачалі ўжываць засцерагальныя меры (напрыклад, патрабавалі, каб другі пілот уважліва сачыў за паказаннямі альтыметра і абвяшчаў вышыню), і лік катастроф зменшыўся.
Існая траекторыя
Пажаданая траекторыя
з
3
2
0
Адлегласць ад пасадачнай паласы (мілі)
к т
3 3
3 CD
Мал. 6.9. Адсутнасць падказак для вызначэння адлегласці пры хуткім змяншэнні вышыні пры пералёце праз неасветлены ўчастак аэрадрома прымушала пілотаў, як у эксперыментальна створаных умовах начной пасадкі самалёта, недаацэньваць вышыню палёту.
У канфліктнай сітуацыі эфект кантэксту можа мець трагічныя паследствы. Пры вайсковай сутычцы з іранскім ваеннамарскім флотам каманда амерыканскага марскога знішчальніка “Vincennes” зблытала сігналы радарнай устаноўкі: палічыла, што гэта іранскі бамбардзіроўшчык, які выконвае баявы вылет. У сапраўднасці гэта былі сігналы іранскага пасажырскага авіялайнера, які выконваў свой звычай
ны рэйс па перавозцы пасажыраў. Трагічны вынік гэтага здарэння — смерць 291 пасажыра авіялайнера.
У штодзённым жыцці стэрэатыпы ўспрымання, скажам, полу або культуры, могуць надаваць кантэксту спецыфічную афарбоўку. Без уяўнай падказкі ў выглядзе ружовага або блакітнага колеру адзення мы не зможам вызначыць пол немаўлят. А калі немаўлятка называюць
Раздзел 6 Успрыманне 167
“Дэвідам”, людзі (асабліва дзеці) могуць успрымаць “яго” большым і мацнейшым, чым тады, калі б яго называлі “Дыянай” [Stern & Karraker, 1989]. Розніца паміж немаўлятамі, хлопчыкам і дзяўчынкай, — у вачах тых, хто іх бачыў.
Уплыў установак і кантэксту сведчыць аб тым, што менавіта вопыт дапамагае нам фарміраваць успрыманні. “Мы чуем і разумеем толькі тое, аб чым мы ўжо крыху чулі і што спрабавалі зразумець”, — сказаў Таро. А зараз, калі мы вернемся да раней пастаўленага намі пытання: з’яўляецца ўспрыманне прыроджаным альбо гэта вынік навучання, — адказ на яго будзе простым: і тое, і другое.
Ці існуе пазасенсорнае ўспрыманне?
Мы ўспрымаем толькі тое, што адчуваем органамі пачуццяў? Ці акрамя сенсорнай інфармацыі здольныя атрымліваць і пазасенсорную, фарміруючы тым самым экстрасенсорныя ўспрыманні (ЭСУ)? Палова жыхароў Амерыкі сцвярджае, што верыць у ЭСУ, а чвэрць — што не верыць [Gallup & Newport, 1991]. Сродкі масавай інфармацыі перапоўнены апісаннямі экстрасенсорных цудаў: раскрыццём злачынстваў, разгадваннем сноў, прадказаннямі будучыні. Ці сапраўды ёсць людзі, што могуць чытаць думкі, бачыць праз сцены або прадбачыць будучыню?
У лабараторных доследах парапсіхолагі — людзі, якія вывучаюць паранармальныя (г. зн. — за мяжой нармальнага) з’явы,часам здзіўляюцца псіхічным здольнасцям людзей, якія, здавалася б, могуць чытаць лісткі ў заклееных канвертах, скручваюць паперу, не дакранаючыся да яе, або дакладна апісваюць тое, што адбываецца ў дадзены момант далёка паза межамі лабараторыі. Але ёсць вучоныя і псіхолагі, якія скептычна ставяцца да гэтага [МсСІепоп, 1982]. Калі ЭСУ мае месца, то нам прыйшлося б адмовіцца ад навуковага разумення таго, што мы з’яўляемся істотамі, у якіх розум абумоўлены функцыямі мозга, а ўспрыманне навакольнага асяроддзя грунтуецца на сенсорнай інфармацыі. Аднак час ад часу но
выя навуковыя дадзеныя супярэчаць нашым старым перакананням. Такім чынам, разгледзім некаторыя экстрасенсорныя здольнасці, а затым паразважаем, чаму вучоныя ўсё ж сумняваюцца ў іх.