• Газеты, часопісы і г.д.
  • Псіхалогія  Дэвід Майерс

    Псіхалогія

    Дэвід Майерс

    Выдавец: Беларускі Фонд Сораса
    Памер: 560с.
    Мінск 1997
    478.44 МБ
    Даследаванне свядомасці
    На самым пачатку свайго развіцця псіхалогія характарызавалася як “апісанне і тлумачэнне станаў свядомасці” [Ladd, 1887]. Але цяжкасці, з якімі сутыкаліся псіхолагі пры вывучэнні свядомасці, прывялі многіх з іх у першай палове нашага стагоддзя да непасрэдных назіранняў за паводзінамі, і гэты падыход стварыў школу ў псіхалогіі, названую біхевіярызмам. У пачатку 50х гадоў гэтага стагоддзя псіхалогію ўжо не лічылі навукай, якая даследуе свядомасць або “разумовае жыццё”, а хутчэй навукай аб паводзінах. Яна амаль згубіла паняцце свядомасці.
    Але ў пачатку 60х гэтае паняцце пачало пакрыху вяртацца ў псіхалогію. Поспехі, дасягнутыя ў нейралогіі, далі магчымасць звязаць дзейнасць мозга з рознымі разумовымі станамі — прабуджэннем, сном, летуценнямі. Вучоныя пачалі
    вывучаць змененыя станы свядомасці, выкліканыя гіпнозам і наркатычнымі сродкамі. Псіхолагі з рознымі навуковымі поглядамі пацвярджалі важнасць разумовых працэсаў (пазнання) у жыцці чалавека. Свядомасць зноў вярнулася ў псіхалогію.
    У сучасны момант для большасці псіхолагаў свядомасць уключае ў сябе намер і ўсведамленне. Мы можам вызначыць яе як выбарачную ўвагу да ўспрыманняў, думак і пачуццяў. Калі мы засвойваем якоенебудзь складанае паняцце або паводзіны — скажам, вучымся вадзіць аўтамабіль, — свядомасць канцэнтруе нашу ўвагу на аўтамабілі і на вулічным руху. 3 цягам часу ваджэнне аўтамабіля становіцца аўтаматычным і ў вялікай ступені — падсвядомым, даючы магчымасць свядомасці канцэнтравацца на выкананні іншых задач.
    Выбарачная ўвага
    У кожны момант жыцця мы ўспрымаем праявы навакольнага свету, пры гэтым адно ўспрыманне змяняе другое. Гледзячы на куб Нэкера і малюнкі фігур ў раздзеле 6, вы маглі разумець, што магчымы дзве інтэрпрэтацыі, але ў той або іншы асобны момант свядома ўспрымалі толькі адну з іх. Гэта сведчыць аб важным прынцыпе: наша свядомая ўвага заўсёды выбарачная. Выбарачнасць ўвагі азначае, што ў любы канкрэтны момант мы канцэнтруем яе толькі на адным аспекце
    “ Псіхалогія павінна адкінуць усялякія спасылкі на свядомасць.” Біхевіярыст Джон Уотсан (1913)
    174 Частка 3 Успрыманне навакольнага свету
    ўсяго, што можам успрымаць. Да таго моманту, як вы прачыталі гэты сказ, вы, магчыма, не звярталі ўвагі на тое, што туфлі цесна абхапілі вашу нагу, а ваш нос знаходзіцца на лініі зроку. А цяпер раптам адчулі, што ў вас на нагах абутак, a ваш нос упарта тырчыць перад аркушам паперы. Чытаючы словы сказа, вы ігнаравалі інфармацыю, якая ішла да вас ад перыферыйнага зроку. Але ўсё можа змяніцца. Угледзеўшыся ў літару X, вы адначасова можаце заўважаць тое, што акаляе кнігу (краі старонкі, паверхню стала, на якой яна ляжыць, і г.д.).
    Яшчэ адным прыкладам выбарачнасці ўвагі з’яўляецца эфект вечарынкі — здольнасць прыслухоўвацца да голасу толькі аднаго чалавека сярод шматлікіх гасцей. Уявіце сабе сітуацыю, калі вы надзяваеце навушнікі і адначасова слухаеце дзве размовы: адну — левым, a ДРУГУЮ — правым вухам. Калі вы звяртаеце ўвагу выключна на пачутае левым вухам, то не ўспрымаеце таго, што чуеце правым. На ўзроўні свядомага ўспрымання вы канцэнтруеце ўсю ўвагу на адным якімнебудзь аспекце.
    Тое ж можна сказаць і адносна іншых сенсорных органаў. Сярод мноства візуальных раздражняльнікаў, што пастаянна знаходзяцца перад нашымі вачыма, мы свядома выбіраем толькі нямногія з іх. Даследчыкі паказалі гэта на прыкладзе. На працягу хвіліны яны дэманстравалі ўдзельнікам эксперымента відэастужку, дзе на фігуры трох валейбалістаў у белых майках накладваліся фігуры трох ігракоў, апранутых у чорныя майкі. Даследчыкі папрасілі ўдзельнікаў эксперымента націскаць на кнопкі кожны раз, калі ігракі ў чорных майках перадавалі мяч. A тым часам у сярэдзіне гульні міма ігракоў прайшла фігура маладой жанчыны з парасонам у руцэ. Большасць гледачоў так уважліва сачылі за ігракамі ў чорных майках, што не заўважылі жанчыну. Паглядзеўшы ўсю гульню ў другі раз, яны вельмі здзівіліся, калі ўбачылі яе [Neisser, 1979; Becklen & Cervon, 1983].
    Ці могуць раздражняльнікі, якіх мы не заўважаем, уздзейнічаць на нас? Вядома, могуць. У адным эксперыменце студэнткі з дапамогай навушнікаў адным вухам праслухоўвалі ўрывак з прозы. Ім трэба было паўтараць услых словы з урыўка і правяраць іх па спісу, які ім далі [Wilson, 1979]. А тым часам другім вухам яны слухалі простыя, але незнаёмыя мелодыі. Студэнткі добра чулі гэтыя мелодыі. Але, канцэнтруючы ўвагу на ўрыўку, яны зважалі на іх не больш, чым вы на ваш абутак. Калі пасля эксперымента студэнткі зноў праслухалі гэтыя мелодыі сярод іншых, яны іх не пазналі (як людзі не могуць прыгадаць размову, на якую не звярталі ўвагі). I тым не менш, калі дзяўчат папрасілі вызначыць, што ім найбольш спадабалася, яны аддалі перавагу ўжо чутым мелодыям. Выбар мелодый, якія ўжо праслухоўваліся, паказаў тое, чаго не паказала свядомая памяць. Такім чынам, любое ўспрыманне патрабуе сканцэнтраванасці, але нават тыя раздражняльнікі, на якія мы не звяртаем увагі, часам аказваюць на нас пэўнае ўздзеянне.
    Станы свядомасці
    У папярэдніх і ў наступных раздзелах кнігі, прысвечаных успрыманню, пазнанню, памяці і інш., гаворка ідзе аб нармальнай бадзёрай свядомасці. Але даследаванні кожнай з гэтых галін псіхалогіі паказалі, што мы апрацоўваем шмат інфармацыі падсвядома. Мы рэагуем на раздражняльнікі, якія нібыта не ўспрымаем. Мы друкуем на пішучай машынцы і пры гэтым не заўважаем літар. Часта наш настрой, адносіны да людзей, успаміны мяняюцца, а мы не заўважаем гэтага.
    У адносінах да апрацоўкі інфармацыі свядомасць — усяго толькі вяршыня айсберга. Гэта тая частка інфармацыі, якую мы ўсведамляем, якая дае нам магчымасць ажыццяўляць кантроль над ёй і перадаваць яе іншым людзям [Kihlstrom, 1987]. У адрозненне ад падсвядомай апрацоўкі інфармацыі (якая адбываецца адначасова і паралельна, без нашага ўсведамлення гэтых працэсаў) свядомая апрацоўка адбываецца паслядоўна (серыйна), яна ад
    Раздзел 7 Станы свядомасці 175
    носна павольная і абмежаваная. Падсвядомая апрацоўка інфармацыі, як добрая каманда памочнікаў, бярэ на сябе выкананне другасных па значэнні абавязкаў дзеля таго, каб свядомасць, як галоўны кіраўнік, магла сканцэнтраваць увагу на важнейшых пытаннях і прыняцці рашэнняў.
    Псіхолагі, мабыць, не скажуць вам дакладна, што такое свядомасць, але яны прызнаюць, што існуюць розныя станы свядомасці. Так, мы часта валодаем не толькі нармальнымі зрокам, слыхам, мысленнем і памяццю, але і змененымі (незвычайнымі або скажонымі) станамі свядомасці ў сне, медытацыях, гіпнозе, у галюцынацыях, якія выклікаюцца хімічнымі прэпаратамі, а таксама ў перадсмяротных трызненнях.
    Сон і снабачанне
    Сон — гэта салодкі і патаемны працэс, што ўзнаўляе нашы сілы. Сон — гэта непераможны ўладар, якому ўсе мы падпарадкоўваемся. Дык што ж такое — сон? Навошта ён? Чаму трэцюю частку жыцця, у сярэднім каля 25 гадоў, мы спім?
    Адказ на гэтыя пытанні цікавіў людзей на працягу стагоддзяў. У наш час некаторыя таямніцы сну пачынаюць разгадвацца. У лабараторыях усяго свету тысячы людзей спяць з прыстасаванымі да іх прыборамі для назірання. Запісваючы хвалі мозга і рух мышцаў спячых людзей, назіраючы за імі і будзячы іх час ад часу, даследчыкі заўважаюць такія рэчы, якія спрадвеку не паддаваліся тлумачэнню. Магчыма, вы здолееце прадказаць некаторыя з іх адкрыццяў. Якімі, на вашу думку, з’яўляюцца наступныя сцверджанні — праўдзівымі або ілжывымі?
    1.	Калі людзям сніцца, што яны нешта робяць, іх канечнасці часта рухаюцца ў адпаведнасці са снабачаннем.
    2.	Людзі сталага ўзросту спяць больш, чым маладзейшыя.
    3.	Пасля двух або трох бяссонных дзён зніжаецца здольнасць чалавека да выканання адносна невялікіх, але складаных інтэлектуальных задач.
    4.	Лунатыкі падпарадкуюцца таму, што бачаць у сне.
    5.	Медыкі рэкамендуюць прымаць час ад часу снатворныя таблеткі, каб пазбавіцца ад бяссонніцы.
    6.	Сны, якія мы бачым перад тым, як раніцай прачнуцца, падобны да тых, якія мы бачым неўзабаве пасля таго, як заснулі.
    7.	Адным сняцца сны кожную ноч; другія ж бачаць іх вельмі рэдка.
    Усе гэтыя сцверджанні [узята з Palladino & Carducci, 1983] не адпавядаюць сапраўднасці. Давайце паглядзім, чаму.
    Рытм сну
    Рытм дня нагадвае рытм жыцця — мы прачынаемся з нараджэннем дня і штоноч вяртаемся да таго, што Шэкспір назваў “імітацыяй смерці”. Наш арганізм функцыяніруе сінхронна з 24гадзінным цыклам дня і ночы па біялагічным гадзінніку, які мае назву цыркадыянны рытм (ад лацінскага circa — “каля”, і dies — “дзень”). Напрыклад, тэмпература цела павышаецца з надыходам раніцы, дасягае піку ўдзень і пачынае зніжацца, калі мы кладземся спаць. Транскантынентальныя пералёты парушаюць наш цыркадыянны рытм, і нам здаецца задоўгім палёт рэактыўнага лайнера — у асноўным зза таго, што не спім, хоць наш біялагічны гадзіннік загадвае нам: “Спі!”
    Даследчыкі праводзяць эксперыменты з выкарыстаннем наркатычных сродкаў і яркага святла ў вячэрні час, спадзеючыся якнебудзь зменшыць эфект задоўгага палёту лайнера, каб мы маглі перавесці стрэлкі нашага біялагічнага гадзінніка [Czeisler & others, 1985, 1989; Turek & LosseeOlson, 1986]. Ix парада такая: вам лягчэй будзе перавесці стрэлкі вашага біялагічнага гадзінніка пасля доўгага пералёту, калі вы праведзяце наступны дзень на свежым паветры.
    Радыкальныя перамены ў дзённым раскладзе, звязаныя са зменай працы і вучобы, таксама парушаюць біялагічны гадзіннік. He паспее ён прызвычаіцца да раскладу вучобы або рабочай змены на адным тыдні, як на наступным трэба змя
    176 Частка 3 Успрыманне навакольнага свету
    няцца. А ў выніку — бяссонніца ў ноч з нядзелі на панядзелак і дрэнны настрой назаўтра раніцай. Дзіўна, што людзі ў абставінах ізаляцыі, без гадзіннікаў або дзённага святла, звычайна жывуць у рытме 25гадзінных сутак. Гэты факт дапамагае растлумачыць, чаму большасць людзей лічыць, што лягчэй падарожнічаць самалётам на захад, дзе наш дзень падаўжаецца, чым на ўсход; чаму рабочыя, якія працуюць пазменна, з большай лёгкасцю прызвычайваюцца да зменаў, якія паступова падаўжаюцца, чым да зменаў, якія пачынаюцца раней папярэдніх; чаму мы больш любім своечасова засынаць, a не своечасова прачынацца. Калі жывёл пазбаўляюць звычайных жыццёвых абставін і памяшчаюць у лабараторыі з пастаянным асвятленнем, то большасць з іх таксама пачынае жыць у рытме падоўжаных сутак.