Псіхалогія
Дэвід Майерс
Выдавец: Беларускі Фонд Сораса
Памер: 560с.
Мінск 1997
Паветраная перспектыва. Невыразныя аб’екты здаюцца нам размешчанымі далей, чым аб’екты з выразнымі, дакладнымі контурамі. (Нагадаем пра ўплыў туману на вызначэнне адлегласці.)
Паступовае змяншэнне формы. Мы ўспрымаем паступовую змену аб’ёмных і выразных форм на меншыя і расплывістыя як прыкмету павелічэння адлегласці. Наша візуальная сістэма аўтаматычна “счытвае” паверхню, якая аддаляецца, як дыстанцыю.
Адносная вышыня. Аб’екты, размешчаныя ў нашым полі зроку на большай вышыні, мы ўспрымаем як размешчаныя на большай адлегласці. Гэта ўзмацняе ілюзію таго, быццам аднолькавыя памерамі аб’екты большыя па вертыкалі, а не па гарызанталі.
Адносны рух. Калі мы паварочваем галаву, то здаецца, што навакольныя нерухомыя аб’екты рухаюцца
Мал. 6.3. Элеанора Джыбсан і Рычард Уок у сваіх доследах карысталіся маленькім празрыстым уцёсам са шкляной паверхняй, па якой немаўляты маглі падпаўзаць да краю; яны хацелі выявіць, як немаўляты і нованароджаныя жывёлы ўспрымаюць глыбіню.
158 Частка 3 Успрыманне навакольнага свету
адносна нас. Калі вы едзеце ў цягніку і зафіксуеце ваш позірк на якімнебудзь аб’екце, скажам, дрэве, то вам будзе здавацца, што аб’екты, размешчаныя бліжэй да вас, чым гэтае дрэва (пункт фіксацыі позірку), рухаюцца ў адваротным напрамку. I чым бліжэй будзе аб’ект, тым хутчэй ён будзе рухацца. А што датычыць аб’ектаў, размешчаных за пунктам фіксацыі, то чым далей ад вас яны знаходзяцца, тым меншай будзе здавацца хуткасць іх руху. Ваш мозг карыстаецца гэтымі падказкамі хуткасці і напрамку для вызначэння адноснай адлегласці, на якой знаходзіцца той або іншы аб’ект.
Лінейная перспектыва. Мы ўспрымаем бачнае сыходжанне паралельных ліній як падказку для вызначэння адлегласці. Чым бліжэй яны сыходзяцца, тым большай здаецца адлегласць да іх. Лінейная перспектыва бывае прычынай няшчасных выпадкаў пры пераходзе праз чыгуначныя рэйкі, калі людзі няправільна вызначаюць адлегласць паміж сабой і цягніком, які набліжаецца [Leibowitz, 1985]. (Вялізны памер цягніка стварае ілюзію меншай хуткасці руху, чым на самой справе.)
Адносная яркасць. Аб’екты, якія размешчаны побач з намі, адлюстроўваюць для нашых вачэй больш святла. Такім чынам, з двух аднолькавых аб’ектаў менш яркі здаецца далейшым. 3 гэтай ілюзіяй звязаны нека
Мал. 6.4. Пастаянства формы. Дзверы, калі адчыняюцца, ствараюць некалькі трапецыяпадобных вобразаў на сятчатках вачэй, аднак мы ўспрымаем іх як прамавугольныя аб’екты.
торыя няшчасныя выпадкі; так, напрыклад, можа здацца, што аўтамабіль, які рухаецца ў густым тумане, далей ад нас, чым на самой справе. Зацямненне таксама стварае адчуванне глыбіні, якая адпавядае крыніцы святла, якую мы маем на ўвазе.
Для перадачы адчування глыбіні і адлегласці на плоскім палатне мастакі карыстаюцца монакулярнымі падказкамі, як гэта робяць людзі, якім даводзіцца вызначаць глыбіню толькі адным вокам. У 1960 годзе футбольная каманда універсітэта штата Вашынгтон выйграла кубак Роўза, дзякуючы цудоўным перадачам абаронцы Боба Шлорэда. Шлорэд, які беспамылкова вызначае адлегласць паміж сабой і іграком, якому збіраецца перадаць мяч, напэўна, вельмі дакладна вызначае адлегласць, бо ён сляпы на левае вока.
Пастаянства ўспрымання
Мы пераканаліся, што наша відэакамп’ютэрная сістэма павінна спачатку ўспрымаць аб’екты так, як яны ёсць, з іх выразнай формай і канкрэтным размяшчэннем у прасторы. Наступная задача сістэмы больш складаная: яна павінна распазнаць аб’ект, нягледзячы на змены яго памеру, формы, яркасці або колеру.
Пастаянства ўспрымання дазваляе нам распазнаваць аб’екты пад рознымі вугламі, на розных адлегласцях, пры розным асвятленні. Вы зірнеце на чалавека, які ідзе перад вамі, і імгненна пазнаеце ў ім вашага школьнага сябра. У лічаныя секунды інфармацыя, якую атрымлівае ваш зрок, дасылаецца ў мозг, дзе мільёны нейронаў здабываюць неабходную інфармацыю пра асноўныя рысы аб’екта, параўноўваюць яе з вобразамі, якія захоўваюцца ў памяці, і ідэнтыфікуюць асобу. Стварэнне аналага гэтаму працэсу ўспрымання, што даўно стала запаветнай марай шматлікіх даследчыкаў, было б выклікам чалавека візуальнаму камп’ютэру.
Пастаянства формы і памеру. Дзякуючы пастаянству формы, мы пазнаём аб’екты нават тады, калі іх вобразы на сятчатках вачэй змяняюцца. Калі дзверы ад
Раздзел 6 Успрыманне 159
Скрынка В
Успрыманне формы. Ці аднолькавы памер паверхняў у брускоў A і В? Яны здаюцца рознымі. Але калі вы іх памераеце, то пераканаецеся, што яны аднолькавыя. Мы прыстасоўваем сваё ўспрыманне паверхняў двух скрынак да нашага вугла бачання [Shepard, 1981],
чыняюцца, то яны мяняюць адбітак на сятчатках нашых вачэй, аднак мы ўсё ж успрымаем дзверы як аб’ект з пастаяннай формай (мал. 6.4).
Пастаянства памеру дазваляе нам успрымаць аўтамабіль як дастаткова вялікі, каб перавозіць людзей, нават калі мы бачым яго здалёк. Гэта сведчыць аб pecHaft сувязі паміж успрымаемай адлегласцю і памерам. Успрыманне адлегласці, на якой знаходзіцца аб’ект, дае нам падказкі адносна яго памеру. I наадварот, веданне звычайнага памеру (напрыклад, аўтамабіля), дае нам падказку адносна той адлегласці, на якой гэты аўтамабіль знаходзіцца.
Узаемасувязь паміж памерам і адлегласцю. Успрыманне памеру адбываецца адносна лёгка. Ведаючы адлегласць да аб’екта і маючы адлюстраванне яго вобраза на сятчатцы, мы імгненна (падсвядома) вызначаем памер самого аб’екта.
Узаемасувязь паміж памерам прадмета і адлегласцю да яго дапамагае растлумачыць некалькі вядомых ілюзій. Напрыклад, ці можаце вы сказаць, чаму месяц здаецца большым (амаль на 50%), калі ён бліжэй да лініі гарызонту, чым калі ён высока ў небе? Амаль 2 тысячагоддзі вучоныя спрабавалі даць адказ на гэтае пытанне [Hershenson, 1989], Часткова “ілюзію месяца” можна растлумачыць тым, што аб’екты, якія знаходзяцца паміж намі і месяцам на гарызонце,
уплываюць на нашае ўспрыманне: ён здаецца далейшым і большым [Kaufman & Rosk, 1962].
Пазбаўцеся гэтых падказак для вызначэння адлегласці: зірніце на нізкі месяц праз папяровую трубачку, — і ён адразу паменшае.
Узаемасувязь паміж памерам і адлегласцю дапамагае нам зразумець дзве ілюзіі, аб якіх ішла гаворка на пачатку гэтага раздзела. Ілюзія МюлераЛайера адносна даўжыні прамых ліній паміж кончыкамі стрэлак (прыклад 1), была тэмай больш як 1250 навуковых публікацый, але і сёння псіхолагі ўсё яшчэ звяртаюцца да яе. Наш вопыт успрымання вуглоў пакоя або будынка падказвае нам, што вертыкальная лінія паміж вокнамі білетнай касы (мал. 6.5), размешчана бліжэй да нас і таму здаецца карацейшай, чым вуглавая лінія каля дзвярэй, якая знаходзіцца далей і таму здаецца даўжэйшай.
У падтрымку гэтай тэорыі варта прывесці факт, што людзі бываюць больш схільнымі да ілюзіі МюлераЛайера, калі яны, у адрозненне ад афрыканцаў — жыхароў сельскай мясцовасці, доўгія гады жылі ва ўмовах цывілізацыі, дзе пераважаюць прамавугольныя формы [Segall & others, 1990]. Гэты феномен адлюстроўвае культурны вопыт, а не расавую прыналежнасць; такое ж даследаванне паказала, што да гэтай ілюзіі больш схільныя афрыканцыгараджане, чым афрыканцы, якія жывуць у натуральным асяроддзі. Наш вопыт, звязаны з архітэктурнымі формамі, дапамагае арганізаваць наша ўспрыманне па схеме “зверху ўніз”, ад складанага да прасцейшага.
Антраполаг Колін Турнбул таксама заўважыў уплыў вопыту на працэс успрымання, назіраючы за паводзінамі гіда, афрыканца Кенге племені пігмеяў, калі той упершыню ў сваім жыцці пакінуў густыя трапічныя лясы для падарожжа з антраполагам. Калі аднойчы яны перасякалі раўніну, то заўважылі далёка наперадзе, на адлегласці ў некалькі міль, буйвалаў. Кенге, які не меў звычкі вызначаць памер на роўнай мясцовасці, спытаў антраполага: “Штогэта за насякомыя?” “Калі я адказаў, што гэтыя насякомыя — буйвалы, ён ледзь не памёр ад смеху
160 Частка 3 Успрыманне навакольнага свету
і папрасіў мяне больш не хлусіць. Але па меры набліжэння аб’екта нашай увагі азадачаны Кенге спалохаўся: буйвалы рабіліся ўсё большымі і большымі” [Turnbull, 1961].
Нашы выпадковыя памылкі ва ўспрыманні дэманструюць дзеянне нашых як правіла эфектыўных працэсаў успрымання. Успрымаемая сувязь паміж адлегласцю і памерам звычайна бывае абгрунтаванай, але ў некаторых асобных выпадках можа ўвесці нас у зман — стварыць ілюзію месяца, ілюзію МюлераЛайера, а таксама ілюзію скажонага пакоя (мал.6.6). Скарыстанне падказак для вызначэння памеру стварае ілюзіі толькі тады, калі мы не знаёмыя з успрымаемым аб’ектам, або тады, калі падказкі для вызначэння адлегласці ўводзяць нас у зман. Але калі мы правільна ацэньваем гэтыя падказкі (што мы звычайна і робім), то правільна ўспрымаем і памер аб’ектаў.
Пастаянства яркасці. Белая папера адбівае 90% святла, якое на яе падае, а чорная — толькі 10%. Пры сонечным святле чорная папера можа адбіць у 100 разоў больш святла, чым белая папера ў памяшканні [McBurney & Collings, 1984], тым не менш, яна выглядае чорнай. Гэта сведчыць аб пастаянстве яркасці — нашай здольнасці ўспрымаць аб’ект як аднолькава яркі, нават пры рознай ступені яго асвятлення. Успрымаемая яркасць залежыць ад таго, колькі свят
ла адбівае аб’ект у параўнанні з фонам. Калі вы будзеце разглядаць асветленую сонцам чорную паперу праз вузкую трубку, то папера можа здацца вам шэрай, бо пры яркім сонцы яна адбівае даволі значную колькасць святла. Але зірніце на яе без трубкі, і яна зноў стане чорнай, бо адбівае значна менш святла, чым навакольныя аб’екты. Гэты феномен нагадвае феномен пастаянства колеру. Чырвонае яблыка на талерцы захоўвае сваю чырвань, нават калі мяняецца інтэнсіўнасць святла, паколькі наш мозг фіксуе святло, якое адбіваецца любым аб’ектам адносна іншых аб’ектаў, што знаходзяцца побач з ім.
Калі ўспрымаемая яркасць застаецца нязменнай у нязменным асяроддзі, то што адбываецца, калі гэтае асяроддзе мяняецца? Прынцып той самы — гэта значыць, мозг ацэньвае яркасць і колер аб’ектаў адносна тых аб’ектаў, якія знаходзяцца побач з ім — дапускае, што і яркасць будзе мяняцца са зменамі кантэксту.
Успрыманне формы, глыбіні, пастаянства успрымання з’яўляецца прыкладам таго, як мы арганізуем наш візуальны вопыт. Арганізацыя ўспрымання ўласціва не толькі зроку, але і іншым сенсорным органам. Менавіта ёй можна растлумачыць той факт, што мы групуем роўнае і мернае ціканне гадзінніка ў пары. Калі мы прыслухоўваемся да незнаёмай мовы, то