• Газеты, часопісы і г.д.
  • Псіхалогія  Дэвід Майерс

    Псіхалогія

    Дэвід Майерс

    Выдавец: Беларускі Фонд Сораса
    Памер: 560с.
    Мінск 1997
    478.44 МБ
    ПРЫЯРЫТЭТ МАТЭРЫЯЛЬНАГА НАД ІДЭАЛЬНЫМ
    У Новай Зеландыі на сустрэчы вучоных, якія скептычна ставяцца да розных “цудаў прыроды”, фізік з Кентэрберыйскага ўніверсітэта Джон Кэмпбел наглядна растлумачыў прынцып дыфузіі цяпла, які дае магчымасць асобным людзям хадзіць па гарачых вуголлях, правёўшы па іх за сабой 80 чалавек на адлегласці 12 футаў.
    Феномен хаджэння па агні зрабіўся вельмі папулярным у сродках масавай інфармацыі. За 60 даляраў можна прайсці курс навучання па “кіраванні сваім целам”, які, як сцвярджаюць, дае магчымасць поўнасцю падпарадкаваць свой арганізм устаноўкам розуму. “Доказ” таму — магчымасць хадзіць па распаленых вуголлях, не адчуваючы болю і не абпальваючы ступні. А псіхалагічны вынік — набыццё здольнасці перамагаць страх. “Калі я магу рабіць штосьці немагчымае, — кажа сабе абнадзеены чалавек, — я магу рабіць амаль усё”.
    Аднак вучоныяскептыкі спакойна глядзяць на хаджэнне па распаленых вуголлях [Leikind & McCarthy, 1985, 1988]. Сакрэт, на іх думку, заключаецца не ў магчымасці розуму адвольна змяняць адчуванні, але ў слабой цеплаправоднасці драўляных вуголляў. Возьмем, да прыкладу, торт, які пячэцца пры тэмпературы 350 градусаў. Дакраніцеся да алюмініевай пасудзіны, у якой ён знаходзіцца, і вы апечаце пальцы; а дакраніцеся да торта, які, як і дрэва, з'яўляецца дрэнным правадніком цяпла, — і вы не адчуеце вялікай гарачыні. Канечне, і торт, і драўляны вугаль праводзяць цяпло, таму лепш не трымаць іх у руках доўгі час, a то можна апячыся. Людзі ўжо ведаюць на вопыце, што занадта доўгія ваганні не даюць станоўчых вынікаў. Але 2 секунды або менш, патрэбныя ддя хуткай хадзьбы па вуголлях, даюць толькі некалькі доляў секунды для кантакту кожнай ступні з вуголлем, і таму на кантакт ступні з вуголлем прыпадае менш за секунду часу. А калі да хадзьбы па вуголлях змачыць ступні аб мокрую траву або проста вадой, то атрымаем дадатковую ізаляцыю (гэты феномен знаёмы ўсім, хто спрабаваў патушыць свечку або вызначыць тэмпературу электрапраса пальцам, змочаным слінай). Упэўненыя ў правільнасці сваіх высноў, вучоныяскептыкі самі дэманстравалі хаджэнне па распаленых вуголлях без усялякага папярэдняга навучання.
    ЮЗак. 376
    146 Частка 3 Успрыманне навакольнага свету
    людзі, у адрозненне ад дзяцей, аддаюць перавагу вострай ежы.) Ужыванне алкаголю і курэнне паскарае страту адчувальнасці да розных смакаў.
    I хоць смакавыя сасочкі адыгрываюць вельмі важную ролю ў адчуванні смакаў, усё ж ім дапамагаюць іншыя органы цела. Зацісніце нос, завяжыце вочы, і няхай хтонебудзь частуе вас рознай ежай. I вы з цяжкасцю адрозніце скрылёк яблыка ад кавалка сырой бульбіны, а мяса будзе мець смак кардону. Мы не толькі смакуем ежу, мы ўдыхаем праз нос яе пах, вось чаму калі ў вас прастуда, вы дрэнна адчуваеце смак. Гэта з'ява называецца сенсорным узаемадзеяннем; сутнасць яе ў тым, што пах можа ўплываць на смак.
    Пах
    Дыханне — працэс парны: удых, выдых; і толькі двойчы ў жыцці ён бывае адзіночным: удых пры нараджэнні і апошні выдых пры паміранні. Кожны дзень, робячы амаль 20 тысяч удыхаў і выдыхаў, вашы ноздры купаюцца ў патоку разнастайных па сваім паху малекул. Наш вопыт успрымання пахаў (нюх) бывае вельмі індывідуальным. У кожнага чалавека свой непаўторны пах. Як і смак, адчуванне паху азначае ўдыханне складаных хімічных рэчываў. Мы адчуваем пах, калі малекулы рэчыва, якія нясе паветра, трапляюць у маленькі пучок з 5 мільёнаў рэцэптарных клетак у верхняй частцы насавой поласці. Гэтыя нюхальныя рэцэптарныя клеткі, хвалюючыся, як марскія водарасці на падводнай скале, выбарачна рэагуюць на водар хлеба, што выпякаецца, і на пах дыму, і на пахі, што ідуць ад сябра, і вокамгненна перадаюць сігналы ў мозг. Нават грудныя дзеці і іх маці хутка навучаюцца пазнаваць адзін аднаго па паху [McCarthy, 1986]. Самка марскога коціка вярнуўшыся на ўзбярэжжа, перапоўненае патомствам коцікаў, знойдзе сваё дзіця па паху.
    Механізм дзеяння нюхальных рэцэптараў застаецца таямніцай. У адрозненне ад святла, якое можна раздзяліць на спектральныя колеры, пах не дзеліцца на элементарныя пахі. У адрозненне ад сятчаткі, якая выяўляе мільярды колераў з дапа
    могай сенсорных клетак, прызначаных да ўспрымання чырвонага, зялёнага і блакітнага колераў, нюхальныя рэцэптары распазнаюць пахі індывідуальна. Гэта адбываецца дзякуючы разнастайнасці генаў, якія прыдаюць спецыфічныя характарыстыкі пратэінам рэцэптараў, якія распазнаюць спецыфічныя малекулы водару [Buck & Axel, 1991].
    Здольнасць распазнаваць пахі дасягае піку ў ранні перыяд сталасці і паступова змяншаецца пасля яго (мал. 5.11). Нягледзячы на нашу здольнасць адрозніваць разнастайныя пахі, мы не можам гэтак жа паспяхова іх апісваць. Словамі лягчэй ахарактарызаваць гук флейты, чым пах кавы. У параўнанні з нашым успрыманнем і запамінаннем розных краявідаў і гукаў, працэс успрымання пахаў здаецца больш прымітыўным і цяжэй паддаецца апісанню.
    I кошка, і сабака з нармальным нюхам, калі б умелі размаўляць, пацвердзілі б, што кожны з нас валодае сваім уласным непаўторным пахам. (Адно даволі важнае выключэнне: сабака можа зблытаць сляды гомазіготных блізнятаў). Жывёлы, у якіх нюхальных рэцэптараў нашмат больш, чым у чалавека, карыстаюцца сваёй здольнасцю адчуваць пахі дзеля зносінаў паміж сабой. Задоўга да моманту, калі акула ўбачыць сваю здабычу або матылёк сустрэнецца з матыльком, яны адчуваюць прысутнасць аб'ектаў іх інтарэсу па паху.
    Узрост
    Мал. 5.11. Узрост, пол і адчуванне паху. Сярод 1,2 мільёна людзей, якія адгукнуліся на запрашэнне “National geographic” прыняць удзел у доследах на выяўленне здольнасцей распазнаваць пахі, найбольш паспяхова распазналі 6 пахаў жанчыны і маладыя людзі [Wisocki & Gilbert, 1989].
    Раздзел 5 Адчуванне 147
    Пахі валодаюць таксама ўласцівасцю вяртаць з небыцця малюнкі і пачуцці мінулага. У рамане “У пошуках страчанага часу” французскі пісьменнік Марсель Пруст апісвае, як водар кавалачка пірага з чаем выклікаў успаміны аб спальні яго цёткі ў старым бацькоўскім доме. “Смак і пах рэчываў, — піша Пруст, — якія маюцца нават у маленькай кроплі, што ўвасабляе іх сутнасць, прыносяць самыя жывыя ўспаміны”.
    Лабараторныя даследаванні пацвярджаюць, што хоць пахам бывае цяжка даць назву, мы сапраўды валодаем цудоўнай здольнасцю распазнаваць даўно забытыя пахі і прыгадваць эпізоды жыцця, з імі звязаныя [Engen, 1987; Schab, 1991], Студэнты, якія выконваюць лексічныя практыкаванні, удыхаючы пры гэтым водар шакаладу, лягчэй прыгадваюць назаўтра словы, калі зноў чуюць той жа водар [Schab, 1990]. Прыемныя пахі выклікаюць прыемныя асацыяцыі, і наадварот [Ehrlichman & Halpern, 1988]. Пахі мора, духоў або масцікі, якой націралі падлогу на кухні ў бабулі, прыносяць згадкі пра бесклапотныя імгненні жыцця.
    Добры настрой, выкліканы прыемнымі пахамі, павышае эфектыўнасць працы. Да гэтай высновы прыйшоў Роберт Барон (1990) папрацаваўшы са студэнтамі ў памяшканнях з прыемнымі пахамі і без іх. Прыемныя пахі паляпшалі настрой і ўпэўненасць студэнтаў, садзейнічалі таму, што яны бралі на сябе больш абавязкаў, выконваючы работу звычайнага клерка, і былі больш патрабавальнымі і энергічнымі пры заключэнні дамоваў. Такім чынам, пахі валодаюць цудоўнай уласцівасцю вяртаць падзеі былога і ажыўляць звязаныя з імі пачуцці.
    Становішча цела і рук
    Без пяці вышэйзгаданых органаў пачуццяў мы былі б бездапаможнымі істотамі. Мы не змаглі б пакласці ежу ў рот, выпрастацца ва ўвесь рост або працягнуць руку, каб да кагось дакрануцца. Але каб ведаць, куды працягваць руку, вам перш за ўсё трэба ўсведамляць, дзе знаходзяцца вашы рука і далонь, а ўжо затым са
    чыць за зменай іх пазіцый пры руху. Каб зрабіць усяго адзін крок, трэба даць інструкцыю амаль 200 мышцам і атрымаць ад іх адказ.
    Людзі нараджаюцца з мільёнамі сенсорных кропак, якія атрымліваюць інфармацыю аб пазіцыі і руху розных органаў цела. Яны размешчаны па ўсім целе — у мышцах, сухажыллях, суставах — і пастаянна забяспечваюць мозг інфармацыяй. Як толькі мы павернем запясце на адзін градус, сенсорныя кропкі імгненна паведамляюць аб гэтым мозгу. Гэтае адчуванне пазіцыі становішча цела і руху розных яго частак называецца кінестэзіяй.
    Ці прыходзіла вам калінебудзь думка аб тым, як жыць без кінестэзіі — без здольнасці адчуваць пазіцыю вашых рук і ног, калі вы прачынаецеся ўначы? Такой здольнасці пазбаўлена Крысціна, у якой нервовыя валокны, што нясуць інфармацыю ад мышцаў, сухажылляў і суставаў, пашкоджаны пасля хваробы, і яна нагадвае ляльку з анучак [Sachs, 1985]. Як жа яна сябе пры гэтым адчувае? Як быццам у яе няма цела, яно нерэальнае, не належыць ёй. Аднак насуперак усяму яна неяк вывучылася хадзіць і есці з дапамогай візуальнага ўспрымання месцазнаходжання сваіх канечнасцей і накіравання іх у патрэбным кірунку.
    Яшчэ адно адчуванне, якое кантралюе пазіцыю і рух усяго цела, называецца раўнавагай. Біялагічныя гараскопы пачуцця раўнавагі знаходзяцца ва ўнутраным вуху. Паўкружныя каналы, якія выглядаюць, як трайны завіток, і вестыбулярныя мяшкі, якія звязваюць каналы з уліткай, утрымліваюць у сабе вадкасць, і яна рухаецца, калі мы паварочваем або нахіляем галаву. Рух раздражняе валаскірэцэптары на гэтых органах унутранага вуха, якія дасылаюць сігналы ў мозг; у выніку мы маем магчымасць адчуваць пазіцыю цела і тым самым падтрымліваць раўнавагу. Калі вы нейкі час круціцеся вакол сваёй восі, а потым раптоўна спыняеце рух, то вадкасць ў паўкружных каналах і кінестэтычныя рэцэптары не адразу вяртаюцца ў нейтральнае становішча. Ваш стомлены мозг думае, што вы ўсё яшчэ ў руху. Гэта ілюстрацыя да прынцыпу, на якім заснаваны перцэптыўныя
    148 Частка 3 Успрыма'нне навакольнага свету
    ілюзіі (размова пра іх пойдзе у наступным раздзеле кнігі). Механізмы, якія звычайна даюць нам магчымасць адэкватна ўспрымаць навакольны свет, у асобных выпадках могуць падманваць нас. Усведамленне прыроды гэтага падману дапамагае нам зразумець, як функцыяніруе сістэма ўспрымання аб'ектаў.
    Сенсорныя абмежаванні
    Уявіце сабе, што адно з вашых сенсорных вокнаў у свет раптоўна зачынілася. Ці кампенсуюць іншыя сенсорныя органы гэтую страту? Пры функцыянальных парушэннях аднаго з іх выяўляюцца багатыя магчымасці іншых. Сляпыя імкнуцца кампенсаваць свой недахоп больш інтэнсіўным выкарыстаннем слыху; напрыклад, яны расстаўляюць на сваім шляху розныя перашкоды і прыслухоўваюцца да гукаў, што ад іх адбіваюцца. Глуханямая Хелен Келер, востра ўспрымала пахі, смак і дотык да сябе.