Псіхалогія
Дэвід Майерс
Выдавец: Беларускі Фонд Сораса
Памер: 560с.
Мінск 1997
Нязначныя дозы алкаголю расслабляюць чалавека, запавольваюць дзейнасць сімпатычнай нервовай сістэмы. А ў вялікіх дозах алкаголь становіцца небяспечным: запавольваюцца рэакцыі на знешнія раздражняльнікі, парушаецца нармальны моўны працэс, зніжаецца якасць выканання розных заданняў. Гэтыя змяненні ў фізічным стане разам з працэсамі тармажэння прыводзяць да самага горшага: у Амерыцы кожны год гіне не менш як 100 тысяч чалавек у дарожных катастрофах і ў выніку цяжкіх злачынстваў, выкліканых алкагольным ап’яненнем [Lord, 1987].
Алкаголь аказвае ўплыў і на нашу памяць. Ён не ўздзейнічае на запамінанне даўніх і блізкіх па часе падзей. Хутчэй за ўсё, алкаголь парушае апрацоўку і перавод маючых месца падзей у доўгатэрміновую памяць. Так, назаўтра пасля моцнай алкагольнай інтаксікацыі алкаголікі
могуць і не ўспомніць, з кім яны сустракаліся, што бачылі, пра што размаўлялі з людзьмі ўсяго дзень таму. Гэтыя правалы ў памяці часткова можна растлумачыць няздольнасцю перавесці ўспаміны са стану ап’янення ў нармальны цвярозы стан свядомасці [Eich, 1980]. Правалы ў памяці пасля моцнага ап’янення могуць узнікаць таксама зза таго, што алкаголь падаўляе сон ХРВ. Прыгадайце, што людзі, пазбаўленыя сну ХРВ, маюць праблемы з фіксацыяй таго, што адбываецца з імі на працягу дня, у пастаяннай памяці.
Апытанне студэнтаў, якія жывуць у інтэрнатах універсітэта штата Ілінойс, паказала,што 80% юнакоў, якія ўчынілі сексуальныя злачымствы, і 70% дзяўчат, ахвяр гэтых злачынстваў, знаходзіліся ў нецвярозым стане.
[Camper, 1990]
Алкаголь аказвае яшчэ адзін своеасаблівы ўплыў на свядомасць: ён падаўляе самакрытычнасць [Hull & others, 1986]. Людзі, якія жадаюць падавіць у сабе ўсведамленне пра свае недахопы і заганы, бываюць больш схільнымі да п’янства. Урачы ў нацыстскіх лагерах смерці, якія вялі адбор людзей для газавых камер, часта рабілі гэта ў стане ап’янення або напіваліся потым [Litton, 1986].
Як і ў выпадку з іншымі псіхаактыўнымі наркатычнымі сродкамі, уздзеянне алкаголю абумоўлена не толькі зменамі ў хіміі мозга, але і тым, чаго чакае чалавек ад стану ап’янення. У выніку многіх даследаванняў было заўважана: калі людзі думаюць, што алкаголь уздзейнічае пэўным чынам на паводзіны, і лічаць, што яны алкаголь прынялі, то яны будуць паводзіць сябе адпаведна сваім уяўленням. Напрыклад, алкаголь уплывае на полавую сферу, у прыватнасці падаўляе працэс тармажэння [Crowe & George, 1989]. Але ў суб’ектаў можа ўзнікнуць яшчэ больш вострая рэакцыя на сексуальныя стымулы, калі яны ведаюць, што алкаголь узбуджае. Пасля шматлікіх апытанняў Джэй Хол і Чарльз Бонд зрабілі выснову, што для некаторых людзей алкаголь — гэта “адгаворка, на якую яны спа
ІЗЗак. 376
194 Частка 3 Успрыманне навакольнага свету
Факт: студэнты каледжаў ужываюць больш алкаголю, чым іх равеснікі, якія не вучацца ў навучальных установах [Atwell, 1986],
Факт: палова ўсіх алкагольных напіткаў прыпадае на 10% людзей, якія іх ужываюць [Цэнтр па кантролю захворванняў, 1986],
Факт: большасць людзей,жыццё якіх залежыць ад ужывання наркатычных сродкаў, карыстаюцца некалькімі з іх. Большасць алкаголікаў кураць цыгарэты. Аднак наркаманы, якія ўжываюць гераін, не п'юць гарэлкі.
Факт: сярод мужчын болый алкаголікаў, чым сярод жанчын. У Азіі г Паўночнай Амерыцы прыкладна адзін заядлы алкаголік прыходзгцца на 10 мужчын, але адна алкагалічка — на 50 жанчын [Helzer & others, 1990],
Факт: зза таго, што ў арганізме жанчыны ўтвараецца менш ферментаў, якія садзейнічаюць расшчапленню алкаголю ў страўніку, ён трапляе ў ток крыві і аказвае на іх большы негатыўны ўплыў, чым на мужчын [Frezza & others, 1990],
Факт: аб частых п’янках, гэта значыць аб ужыванні алкагольных напгткаў не радзей як 5 разоў за месяц, сведчаць амаль 22% дарослых амерыканцаў. Самы высокі працэнт — 52 — прыходзіцца на маладых мужчын ва ўзросце ад 18 да 24 гадоў [Цэнтр па кантролю за захворваннямі, 1983],
Факт: з бюджэту піўзавода “Anheuser Busch” кожны год на рэкламу выдзяляецца ў 7 разоў больш грошай, чым з бюджэту Нацыянальнага інстытута па праблемах алкагалізму на антыалкагольную рэкламу [Me Carthy, 1988],
Факт: алкаголь знішчае больш людзей, чым усе афіцыйна забароненыя наркатычныя сродкі разам узятыя. Тое самае можна сказаць і аб курэнні [Siegel, 1990],
сылаюцца, калі тлумачаць прычыны сваёй палавой разбэшчанасці”.
Разгледзім эксперымент, праведзены Дэвідам Абрамсам і Тэрэнс Уілсан. Даследчыкі давалі выпіць алкагольнае або неалкагольнае пітво студэнтам Рутгерскага ўніверсітэта, якія добраахвотна выказалі жаданне ўдзельнічаць у эксперыменце “алкаголь і палавое ўзбуджэнне” (абодва напоі па смаку нічым не адрозніваліся). У кожнай групе адны студэнты лічылі, што яны п’юць алкагольны напой,
а другія — безалкагольны. Незалежна ад таго, што яны пілі, студэнты, якія думалі, што ўжываюць алкаголь, сведчылі аб тым, што ў іх з’явіліся моцныя сексуальныя фантазіі і пачуццё ўседазволенасці пасля прагляду эратычнага кліпа [Abrams & Wilson, 1983]. Такім чынам, магчымасць патлумачыць свае сексуальныя рэакцыі алкаголем зменшыла стрыманасць падыспытных незалежна ад таго, што яны пілі. А гэта сведчыць пра адну важную асаблівасць: псіхалагічны ўплыў наркатычнага сродку на чалавека ў моцнай ступені абумоўлены псіхалагічным станам таго, хто яго ўжывае.
Барбітураты. Барбітураты, або транквглізатары, аказваюць такое ж уздзеянне на чалавека, як і алкаголь. 3за таго, што такія барбітураты, як нембутал і секанал падаўляюць дзейнасць сімпатычнай нервовай сістэмы, яны часам рэкамендуюцца ўрачамі як сродкі ад бяссонніцы і для супакаення. У вялікіх дозах гэтыя сродкі могуць адмоўна ўплываць на памяць і мысленне. А ў камбінацыі з алкаголем, калі чалавек пасля моцнай п’янкі прымае перад сном снатворнае, іх дэпрэсіўнае ўздзеянне на арганізм можа прывесці да смяротнага выніку. Ды і самі барбітураты могуць прывесці да смерці, калі іх прымаць у празмерных дозах; таму іх часта і выбіраюць людзі, якія жадаюць пакончыць жыццё самагубствам.
Опіум і яго вытворныя. Опіум і яго вытворныя, — марфін і гераін, таксама падаўляюць дзейнасць нейронаў. Зрэнкі вачэй звужаюцца, дыханне запавольваецца, і чалавек як бы ўпадае ў летаргію. На некалькі гадзін боль і турботы саступаюць месца пачуццю шчасця і асалоды. Але за гэтае пачуццё трэба плаціць, і ў карыстальніка гераіну з’яўляецца вострая, непераадольная патрэба ў наступных дозах (якія паступова мусяць павялічвацца), а таксама ў пастаянным імкненні адключыцца ад рэальнасці, што ў рэшце рэшт прыводзіць да смерці ад вялікай дозы наркотыкаў.
Цяга да наркотыкаў узнікае спакваля. Калі неаднаразова ўздзейнічаць на мозг штучнымі наркатычнымі сродкамі, ён пе
Раздзел 7 Станы свядомасці 195
растае выпрацоўваць свае ўласныя наркатычныя рэчывы — эндарфіны (раздзел 2). А затым, калі наркотык не паступае, мозгу не хапае нармальнага ўзроўню нейратрансмітэраў. У выніку можа наступіць агонія.
Стымулятары
Самымі распаўсюджанымі сярод іх з’яўляюцца кафеін, нікацін, моцныя амфетаміны і яшчэ больш моцны какаін. Гэтыя ўзбуджальныя сродкі паскараюць функцыі цела. Моцныя ўзбуджальнікі паскараюць сэрцабіццё і дыханне; зрэнкі вачэй расшыраюцца, зніжаецца апетыт (бо павышаецца колькасць цукру ў крыві); узрастаюць энергія і самаўпэўненасць. Таму людзі і карыстаюцца гэтымі сродкамі, каб прадухіліць сон, пахудзець, палепшыць настрой або дасягнуць лепшых вынікаў у спаборніцтвах. Але як і ўсе іншыя наркотыкі, узбуджальнікі таксама патрабуюць за сябе платы. Калі ўздзеянне наркотыка на арганізм заканчваецца, чалавек адчувае спад энергіі; могуць прыйсці стомленасць, галаўны боль, раздражнёнасць і прыгнечанасць. Да ўзбуджальнікаў таксама можна прыахвоціцца.
У выніку агульнанацыянальнага апытання, праведзенага ў Амерыцы ў 1990 годзе, было выяўлена, што 5% студэнтаў старэйшых курсаў ужывалі какаін на працягу года, a 2% прызналіся, што ўжывалі крэк, вельмі моцную разнавіднасць какаіну [Johnston & others, 1991]. Але гэтыя лічбы могуць быць заніжанымі, бо не ўлічваліся студэнты, якія не закончылі вышэйшых навучальных устаноў. Калі людзі і жывёлы жуюць лісце кокі, то невялікія дозы какаіну марудна паступаюць у ток крыві, не выклікаючы ніякіх пабочных эфектаў [Siegel, 1990]. Але калі нюхаць экстракт какаіну і асабліва курыць яго альбо рабіць какаінавыя ўколы, ён вельмі хутка пранікае ў кроў, выклікаючы прыступ эйфарыі, які доўжыцца ад 15 да 30 хвілін. 3за таго, што вялікая доза наркотыку перашкаджае мозгу выпрацоўваць свае ўласныя нейратрансмітэры — дапамін і норэпінефрын, пачынаецца дэпрэсія, якая абвастраецца разам са змяншэннем дозы наркотыку ў арганізме. Крэк дзей
нічае яшчэ хутчэй, ён выклікае эйфарыю, якая бывае менш працяглай, але больш інтэнсіўнай; спад энергіі таксама адбываецца больш інтэнсіўна, выклікаючы моцнае жаданне новай дозы, якое праз некалькі гадзін змяншаецца, а праз некалькі дзён вяртаецца зноў [Gawin, 1991].
Калі какаін прымаць рэгулярна, то можна прыахвоціцца да яго: малпы прывыкаюць так моцна, што націскаюць на рычаг аж 12 тысяч разоў, каб атрымаць какаінавы ўкол [Siegel, 1990]. Спажыўцы какаіну — і людзі, і жывёлы — могуць адчуваць неспакой, падазронасць, канвульсіі, запаволенасць сэрцабіцця і дыхання. Псіхалагічны эфект ужывання какаіну, як і іншых наркотыкаў, залежыць не толькі ад дозы і спосабу яго ўжывання, але і ад асобы чалавека, жыццёвай сітуацыі, ад комплексу самых розных фактараў. Калі людзям, якія прыахвоціліся да какаіну, даць якінебудзь бясшкодны прэпарат, а ім сказаць, што гэта наркотык, то часта яны паводзяць сябе так, як быццам прынялі дозу какаіну [Van Dyke & Byck, 1982]. У сітуацыях, якія выклікаюць агрэсіўнасць, какаінавы ўкол можа абвастрыць яе. Пацукі ў клетцы пачынаюць біцца, калі атрымліваюць болевы ўдар па лапах, а калі электрашок падмацоўваецца какаінам, то б’юцца яшчэ мацней [Siegel, 1990].
Галюцынагены
Галюцынагены — гэта псіхаактыўныя прэпараты, якія скажаюць успрыманне і выклікаюць жывыя вобразы без сенсорных раздражненняў (вось чаму іх часта называюць псіхадэлікамі, што азначае “якія дэманструюць розум”). Адны з іх бываюць натуральнымі як, напрыклад, марыхуана, якую часам лічаць слабым галюцынагенам. Іншыя — штучнымі. Сярод штучных галюцынагенаў найбольш вядомымі з’яўляюцца ПСП (“анёльскі пылок”), моцны і забаронены афіцыйнай медыцынай болесуцішальны сродак, які аказвае вельмі непрадказальнае і часам разбуральнае ўздзеянне на псіхіку, — і ЛСД.