Псіхалогія
Дэвід Майерс
Выдавец: Беларускі Фонд Сораса
Памер: 560с.
Мінск 1997
ЛСД. У сваё першае “падарожжа” хімік Альберт Хофман, вынаходца ЛСД (lyser
196 Частка 3 Успрыманне навакольнага свету
ПОГЛЯДЫ НА ПРЫВЫКАННЕ
Традыцыйна прыхільнасць да наркотыкаў азначае цягу да гэтых прэпаратаў з суправаджаючымі яе сімптомамі (такімі, як боль, ірвоты і падаўленасць арганізма, калі перастаць на нейкі час іх ужываць). Апошнім часам у папулярнай псіхалогіі з’явілася тэндэнцыя тлумачыць некаторыя віды паводзінаў вынікам цягі да наркотыкаў, хоць раней такія паводзіны лічыліся грахом або проста звычкай. Ці настолькі далёка зайшла справа? I ці такой ужо неадольнай з’яўляецца цяга да наркотыкаў, як гэта лічыцца? Шматлікія вучоныя, якія даследуюць уздзеянне наркотыкаў на арганізм, лічаць, што няслушнымі з’яўляюцца тры наступныя шырока распаўсюджаныя меркаванні:
1) Наркотыкі хутка разбэшчваюць чалавека. Скажам, ужыванне марфіну як болесуцішальнага сродку можа выклікаць звычкуда яго і часта штурхае да больш моцнага наркотыку — гераіну.
I сапраўды, пасля пэўнага перыяду ўжывання наркотыкаў асобныя людзі (прыблізна 10%) з цяжкасцю развітваюцца з імі або працягваюць без меры іх ужываць. Але большасць усё ж не прыахвочваецца да такіх наркотыкаў, як алкаголь, марыхуана і какаін, а ўжывае іх у прымальных дозах і толькі пры неабходнасці [Gazzaniga, 1988; Siegel, 1990]. А апантаны наркаман, які гатовы на ўсё, абы здабыць прэпарат, — гэта хутчэй выключэнне, чым правіла. Больш таго, ужыванне наркотыкаў у медыцынскіх мэтах не прыводзіць да ўзнікнення цягі да іх. Хворыя ,што прымаюць марфін дзеля суцішэння болю, не прывыкаюць да яго так, як людзі, якія іх пастаянна ўжываюць дзеля падняцця настрою [МеІzack, 1990]. Такім чынам, у некаторых выпадках ужыванне наркатычных прэпаратаў з’яўляецца неабходнасцю, але для большасці людзей гэта не з’яўляецца падставай для ўзнікнення пастаяннай і неадольнай цягі да наркотыкаў.
2) Цягі да наркотыкаў нельга пазбавіцца добраахвотна і самастойна, патрэбна лячэнне.
Гэтай думкі прытрымліваюцца шматлікія лячэбныя камерцыйныя ўстановы, якія ўнушаюць людзям, што без іх паслуг тыя зусім бездапаможныя. I сапраўды, асобным людзям, якія прызвычаіліся да ўжывання наркотыкаў, патрэбны спецыяльныя лячэбныя праграмы. Ананімная медыцынская служба лячэння ад алкагалізму шмат каму дапамагла пазбавіцца ад алкагольнай залежнасці. Але статыстыка сведчыць і аб іншым: і ў тых групах, дзе людзі лячыліся ад наркаманіі, і ў тых, дзе не лячыліся, колькасць людзей, якія пазбавіліся ад шкоднай звычкі, прыблізна аднолькавая. Больш таго, лічыцца,
што стаўленне да наркатычнай залежнасці як да хваробы—скажам, цукровага дыябету—пазбаўляе чалавека ўпэўненасці і волі да барацьбы з гэтай немаччу, якую ён яе быццам бы “не можа сам пераадолець”. Такое стаўленне да наркаманіі не дае карысці, бо шмат хто ўсё ж перастае ўжываць наркотыкі без усялякай дапамогі, без лячэння. Каля 70% курцоў, якія лечацца ад курэння, потым зноў пачынаюць курыць, між тым як большасць з 41 мільёна амерыканцаў, якія курылі раней, пазбавіліся гэтай шкоднай звычкі самастойна. Палова вайскоўцаў амерыканскай арміі ў В’етнаме ўжывала гераін і опіум, і 20% з іх зрабіліся наркаманамі. Занепакоенае ростам колькасці грамадзян, якія прыахвоціліся да наркотыкаў, Міністэрства абароны ЗША стварыла камісію на чале з Лі Робінсам па даследаванні наркаманіі ў амаль 500 вайскоўцаў, якія вярнуліся з В’етнама і ў мачы якіх знайшлі наркотыкі [Robins, 1974], На радзіме трэць вайскоўцаў зноў пачала ўжываць наркотыкі. Аднак, знаходзячыся далёка ад баявых дзеянняў і ад звыклых абставін (месца, сяброў, наваколля) толькі 7% з 500 вайскоўцаў не развіталіся з наркотыкамі. Астатнія, за выключэннем самых заядлых наркаманаў, пазбавіліся наркатычнай залежнасці.
3) Можна пашырыць паняцце наркатычнай залежнасці і ўключыць у яго некаторыя віды паводзінаў, уякіх назіраецца ярка выяўленая цяга да задавальнення. Мы ўжо і так зрабілі гэта, але ці ёсць у гэтым сэнс? Як трэба разумець паняцце наркатычнай залежнасці?
Паняцце моцнай схільнасці да наркотыкаў як да хваробы, якую трэба лячыць, было пашырана, і ў яго ўключылі некаторыя віды нетрадыцыйных паводзінаў, у тым ліку абжорства, бясконцую бегатню па магазінах, азартныя гульні і секс. Але мы карыстаемся некаторымі тэрмінамі метафарычна. Мы кажам “я люблю лыжы”, што значыць “Я люблю катацца на лыжах”. Але калі мы пачынаем разумець метафару як рэальнасць, то схільнасць становіцца адгаворкай на ўсе выпадкі жыцця. Людзі, якія трацяць чужыя грошы дзеля ўласнай “схільнасці да азартных гульняў" або зневажаюць сваіх блізкіх і здраджваюць ім дзеля таго, каб патураць сваёй “схільнасці да сексу”, часта заслугоўваюць асуджэння, а не спачування, якога яны потым шукаюць у іншых: маўляў, што “усё адбылося супраць іх жадання”.
Калі нават схільнасць да наркотыкаў не заўсёды лічыцца хваробай, якую трэба лячыць, то стаўленне да таго або іншага віду нетрадыцыйных паводзінаў як да хваробы тым больш уяўляецца неапраўданым.
Раздзел 7 Станы свядомасці 197
gic acid diethylamide), адправіўся ў 1943 годзе. Выпадкова праглынуўшы нейкую дозу гэтага прэпарату, Хофман убачыў, як ён потым пісаў, “цэлы шэраг фантастычных відовішчаў з інтэнсіўным пераліваннем колераў, што нагадвала калейдаскоп” [Siegel, 1982]. Уздзеянне ЛСД, як і іншых моцных галюцынагенаў, блакіруе падвід нейратрансмітэра, названы сератанінам, на якога падобны ЛСД [Jacobs, 1987]. “Падарожжы з ЛСД” бываюць вельмі ўражлівымі, пры гэтым эйфарыя нярэдка змяняецца абыякавасцю і нават панікай.
На псіхічны стан чалавека, які прыняў дозу ЛСД, уплываюць настрой, пачуцці і спадзяванні гэтага чалавека ў дадзены канкрэтны момант жыцця. Нягледзячы на разнастайнасць эмоцый, у галюцынацыях і скажэннях рэальнасці ёсць нешта агульнае. Псіхолаг Рональд Сігель сцвярджае: незалежна ад таго, што з’яўляецца прычынай галюцынацый — ці то зніжэнне колькасці кіслароду ў крыві, ці абмежаванне доступу сенсорнай інфармацыі, ці наркотыкі, — “галюцынацыі бываюць у асноўным аднолькавымі” [Siegel, 1981]. Звычайна яны пачынаюцца з простых геаметрычных формаў, такіх, як краты, павуціна або спіраль. Затым прыходзяць больш адметныя вобразы; некаторыя з іх могуць спалучацца з тунэлем або трубой, іншыя бываюць адгалоскамі перажытага эмацыянальнага вопыту. У момант кульмінацыі людзі часта адчуваюць, як яны аддзяляюцца ад свайго цела і бачаць пры гэтым дзівосныя відовішчы так выразна, як быццам яны рэальныя, што можа прывесці да панікі і небяспекі параніць сябе.
Марыхуана. Марыхуана — гэта лісце і кветкі каноплі, якую на працягу 5 тысяч гадоў вырошчвалі зза яе валакна. Самы актыўны інгрэдыент марыхуаны — ТГК, папулярная назва складанай арганічнай малекулы дэльта9тэтрагідраканабінол. Адкрыццё рэцэптараў гэтай малекулы ў мозгу дае падставу меркаваць, што яе выпрацоўвае сам мозг [Matsudo & others, 1990]. Калі яго кураць або дабаўляюць у шакаладнае пірожнае з арэхамі, ТГК дае самыя розныя вынікі, што стварае цяж
касці пры яго класіфікацыі (пры курэнні ён трапляе ў мозг усяго за 7 секунд; таму эфект пры курэнні куды мацнейшы, чым пры ядзе, калі самая большая яго канцэнтрацыя ў арганізме дасягаецца павольна і непрадказальна). Як і алкаголь, марыхуана расслабляе чалавека, растарможвае яго, можа выклікаць эйфарыю. Але яна дзейнічае таксама і як слабы галюцынаген, абвастраючы ўспрымальнасць да колераў, гукаў, смакаў і пахаў.
Псіхічны стан пасля дозы марыхуаны, як і пасля іншых наркотыкаў, бывае розным і залежыць ад сітуацыі, пры якой яе ўжываюць. Калі чалавек знаходзіцца ў дэпрэсіі або ў журбоце, то марыхуана можа ўзмацняць гэты стан. У іншых сітуацыях прыняцце дозы марыхуаны можа не толькі палепшыць настрой, але і даць тэрапеўтычны эфект. Людзі, якія пакутуюць ад глаўкомы (болю, выкліканага ціскам на вочныя яблыкі) або рвотаў, якія часам суправаджаюць хіміятэрапію пры захворванні на рак, марыхуана можа прынесці часовую палёгку.
Але разам са станоўчымі якасцямі марыхуаны Нацыянальная акадэмія навук (1982) канстатавала і яе шкоду. Падобна да алкаголю, марыхуана парушае каардынацыю, пагаршае ўспрыманне і запавольвае рэакцыю, неабходную для нармальнага ваджэння аўтамабіля і кіравання станком. “ТГК парушае нармальную рэакцыю ў жывёл, — піша Рональд Сігель, — у галубоў запавольваецца рэакцыя на гудкі або ўспышкі святла, якія абвяшчаюць, што падача ежы будзе кароткачасовай, а пацукі губляюць арыентацыю ў норах” [Siegel, 1990]. Марыхуана перашкаджае нармальнаму працэсу запамінання і не дазваляе прыгадваць інфармацыю, атрыманую ўсяго некалькі хвілін таму. Акрамя таго, яна згубна ўплывае на веды. У адрозненне ад алкаголю, які выводзіцца за некалькі гадзін, ТГК і яго прадукты застаюцца ў арганізме месяц, a то і больш. У выніку пастаянныя спажыўцы могуць дасягаць жаданага эфекту з меншай дозай наркотыку, чым выпадковыя асобы.
He зусім поўна вывучана ўздзеянне марыхуаны на фізічны стан чалавека, але медыцынскія даследаванні сведчаць аб тым, што працяглае ўжыванне марыху
198 Частка 3 Успрыманне навакольнага свету
аны можа падаўляць выпрацоўку мужчынскіх палавых гармонаў і зніжаць узровень сперматазоідаў, а таксама прыносіць большую шкоду лёгкім, чым нават курэнне цыгарэт [Wu & others, 1988]. Вялікія дозы паскараюць страту клетак мозга [Landfield & others, 1988]. I хоць марыхуана не такі моцны наркотык, як какаін або нікацін, але адно назіранне за 654 студэнтамі ад малодшых да апошняга курсу навучання паказала, што ў тых маладых людзей, якія ўжывалі марыхуану ў вялікіх дозах, горшае здароўе і праблемы ў сем’ях [Newcomb & Bentler, 1988].
Нягледзячы на асобныя адрозненні паміж сабой, псіхаактыўныя наркотыкі, спіс якіх прыведзены у табл. 7.1, даюць аднолькавы эфект: за кароткачасовым пазітыўным уздзеяннем пачынаецца негатыўнае паслядзеянне, якое ліквідуе першапачатковы эфект. Гэтае паслядзеянне адлюстроўвае больш агульны прынцып, сутнасць якога ў тым, што ўсялякія эмоцыі спараджаюць супрацьлеглыя, якія іх замяшчаюць. А калі гэта паўтараецца шмат разоў, то супрацьлеглыя эмоцыі пачынаюць пераважаць. Менавіта гэты прынцып і дзейнічае пры ўжыванні наркотыка: прыемнае адчуванне знікае, калі наркотык пачынае патрабаваць за сябе платы. Гэта дапамагае растлумачыць і з’яву прывыкання. 3за таго, што адмоўнае супрацьдзеянне ўзмацняецца, патрабуюцца ўсё большыя і большыя дозы, каб дасягнуць жаданага эфекту, які абвастрае далейшы дыскамфорт пры адсутнасці нар